Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.65K photos
208 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Уяві сабе дзіця, якое кормяць аднымі цукеркамі. 😢

Так здараецца з птушанятамі вадаплаўных птушак, калі людзі кормяць іх хлебам, чыпсамі і падобнымі прадуктамі. Гэта для іх – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа.

🐤 Падчас росту качанятам і лебедзянятам патрэбы натуральны збалансаваны рацыён, а гэта ўсё тое, што яны ў стане знайсці ў дзікай прыродзе самастойна – расліны, насенне ды бесхрыбетныя. Ад хлеба ў птушанятаў можа ўзнікнуць парушэнне развіцця суставаў – так званае “крыло анёла”. Яно не лечыцца. Птушка страчвае здольнасць да палёту назаўсёды.

Больш за тое, птушаняты прывыкаюць да такога лёгкага шляху здабывання ежы, калі іх корміць чалавек, і атрымліваюць залежнасць ад людзей, што небяспечна.

Калі ласка, не кармі вадаплаўных птушак хлебам – ні птушанят, ні дарослых! А ўлетку іх увогуле не патрэбна падкормліваць.

👉 Мы падрыхтавалі некалькі варыянтаў плакату для самастойнай раздрукоўкі, дзе тлумачым, чаму не трэба частаваць вадаплаўных птушак. Выбірай любы, раздрукуй і размясці ля вадаёма. Перашлі плакат сябрам, родным і суседзям.

Важна, каб больш людзей зразумела, што карміць вадаплаўных птушак хлебам – мядзведжая паслуга. Лепш проста назіраць і любавацца імі.

📷 На фота Віталя Некрашэвіча птушаня лебедзя-шыпуна з “крылом анёла” з Брэста.
Ne-kormi-utok-i-lebedey.pdf
272.2 KB
Плакат для самастойнай раздрукоўкі 🦢
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы праверылі каля 20 месцаў з чырванакніжнікамі ў Гродзенскім раёне – і амаль усе рэдкія віды на месцы. Не пацвердзіліся толькі вельмі старыя месцы з барсукамі і чорным буслам.

🦡 Пры гэтым іншыя пяць барсучыных гарадкоў па-ранейшаму населеныя.

Сярод правераных месцаў вельмі многа з рэдкімі імхамі, напрыклад, тартэла звілістая і брыум прыбярэжны. У Гродзенскім раёне – адзіныя ў Беларусі вядомыя перададзеныя пад ахову месцы, дзе яны растуць. Такія імхі-кальцэфілы часта растуць на старых фартыфікацыях, бо там прысутнічае кальцый.

Таксама падчас экспедыцыі мы вылучылі рэдкі біятоп для перадачы пад ахову – лясы на ярах. Плошча гэтага біятопу - каля 8 гектар.

Нашы спецыялісты працягваюць важныя экспедыцыі па дзікіх лясах Беларусі. Яны манітораць месцы з рэдкімі відамі і шукаюць новыя, якія трэба перадаць пад ахову.

Дапамажы нам рабіць гэтую неабходную справу: далучайся да Дзікага клуба, дзе ўжо ў панядзелак пройдзе чарговая закрытая анлайн-лекцыя, гэтым разам пра драпежных птушак. Набывай нашы размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў і значкі-піны. 📚

Спасылка на ўсё гэта

Увесь наш прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі – зрабі свой крок для яе падтрымкі! ❤️

#ДзікіяЭкспедыцыі
Пастарайся зрабіць яго больш экалагічным. 💚

Вось некалькі асноўных парад:

🛤 Калі ёсць магчымасць, выбірай цягнік замест самалёту. Самалёт – самы неэкалагічны від транспарту.

🧳 Падарожнічай улегцы. Бяры з сабой толькі неабходнае. Аб’ём выкідаў парніковых газаў залежыць ад вагі транспарту, таму чым менш важыць твой багаж – тым лепш. Замест папяровай кнігі вазьмі электронную, касметычныя сродкі пералі з вялікіх ёмістасцяў у маленькія ці замяні на цвёрдую касметыку, якая мала важыць і якую зручна браць з сабой.

🌦 Паглядзі прагноз надвор’я загадзя. У залежнасці ад прагнозу паклапаціся пра галаўны ўбор ці дажджавік, каб не купляць новыя кепкі, капелюшы ці аднаразовыя дажджавікі.

☕️ Карыстайся шматразовым у дарозе, кафэ, на рынках, у гатэлях. Вазьмі сваю шматразовую торбу і мяшочкі, прыборы, кубак, бутэльку і кантэйнер. Ваду можна набіраць у сваю бутэльку ў гатэлі ці пітным фантане, каб не купляць бутэлечную. Лепш узяць сваю маску для сну, берушы і тапкі, каб не рабіць залішніх пакупак і не карыстацца аднаразовымі рэчамі, якія прапануюць гатэлі і хостэлы.

🗑 Сачы за сваімі адходамі. Раздзяляй іх па мясцовых правілах утылізацыі.

🐚 Не забірай нічога з прыроды на памяць. Камяні, расліны, пер’е, косткі, галіны, лісце, ракавінкі пакінь, каб не наносіць шкоду прыродзе і культурнай спадчыне. На памяць табе застануцца ўражанні і фотаздымкі.

Падзяліся ў каментарах сваімі экапарадамі для турызму, якіх няма ў гэтым спісе. 🙌

📷 На фота Уладзіміра Бондара чайка-рыбачка.
Паклапаціся пра птушак – зрабі для іх паілку ці купальню.

💧 Птушкі, як і мы, карыстаюцца вадою як пітвом і для купання. У горадзе яны трымаюцца сваіх тэрыторый, і важна, каб там была вада.

Паілку ці купальню можна зрабіць з чаго хочаш – з міскі, талеркі, можна нават проста абрэзаць пяцілітровік. Канструкцыя павінна быць простай і трывалай. Для ўстойлівасці можна пакласці ўнутр камень.

Паілку можна паставіць на дварэ. На вуліцы лепш размясціць яе побач з кустамі і дрэвамі, каб у птушак быў добры агляд падчас купання і месца, куды можна схавацца ў выпадку небяспекі.

А ў цябе ёсць у двары паілка для птушак? Якія птушкі ёй карыстаюцца? Дзяліся фота і відэа ў каментарах і ў нашым чаце “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

📷 На фота Мікалая Вараб'я купаецца леска-чарнагалоўка (черноголовая славка).
“Нос крючком – всех к расстрелу”.

☝️ Арнітолаг Віталь Кашчэеў пра паляўнічых, якія страляюць усіх драпежных птушак без разбору.

У панядзелак у “Дзікім клубе” прайшла закрытая дзікая лекцыя пра дзённых драпежных птушак. Мы даведаліся шмат цікавага, вось толькі некалькі пытанняў, на якія аказаў Віталь Кашчэеў падчас лекцыі:

🔹 Які зрок у драпежных птушак і як яны бачаць?
🔹 Навошта шулякам доўгі хвост?
🔹 Як адрозніць драпежніка па гняздзе?
🔹 Чым адметныя драпежныя птушкі розных відаў?

Хочаш атрымаць запіс гэтай лекцыі? Далучайся да “Дзікага клуба!”

Таксама ты атрымаеш яшчэ запісы дзвюх папярэдніх лекцый, якія прайшлі сёлета – пра запаведнікі і нацпаркі Беларусі з кандыдатам біялагічных навук Мікалаем Чэркасам і пра міграцыю нашых птушак з уладаром Тураўскай станцыі кальцавання Паўлам Пінчуком.

А ў даважак – мы дамо табе бясплатна запісы нашых сёлетніх платных лекцый пра птушак у міфалогіі беларусаў (Святлана Грышкевіч) і пра 10 птушак-рэкардсменаў Беларусі (Віталь кашчэеў).

Сёлета ў клубе будзе яшчэ 5 крутых закрытых лекцый, на якіх ты зможаш прысутнічаць анлайн.

А ў пачатку жніўня мы з клубаўцамі і іх сем’ямі збяромся на афлайн-сустрэчу ў Мінску “Дзікі квэст” з камандамі. Развіртуалімся, пазнаёмімся, весела і з карысцю пабавім час на свежым паветры.

Што яшчэ цябе чакае ў клубе, чытай па спасылцы вышэй. Але галоўнае: набываючы клубны абанемент, ты падтрымліваеш ахову прыроды Беларусі. Увесь прыбытак ад клуба ідзе менавіта на гэта. 🤲

📷 Дзякуем за фота малога арляца (малого подорлика) Алене Белцы.
Загадка года?

У канцы чэрвеня птушкары Іна Субоціна і Вячаслаў Хурсанаў назіралі ў Тураве маладога сокала-падарожніка (сапсан), як яны думалі. 🦅

Найлепшыя еўрапейскія знаўцы сакаліных пакуль што пагадзіліся, што на фатаграфіях не сокал-падарожнік, але, магчыма, новы від для Беларусі – міжземнаморскі сокал, або таксама рэдкі залётны від – сокал-балабан.

Не-не, здымкі не размыты, якраз фота атрымаліся добрай якасці.

💬 Іна расказвае, як адбылася сустрэча з незнаёмым драпежнікам:

“Мы са Славам прыехалі ў Тураў, каб паваланцёрыць, і пайшлі на рэчку паглядзець, дзе канцэнтруюцца кулікі. Вызначылі, дзе будзем ставіць сеткі, і пайшлі купацца. А перад гэтым я пакінула свой фотаапарат без крышкі аб’ектыву на заплечніку.

Я купаюся і чую – крычкі гучна крычаць, бачу – ганяюць драпежніка. Я выскакваю з вады са словамі “О, чорт” і з усіх ног нясуся да фотаапарата, націскаю спуск затвора і проста раблю серыю фота, не гледзячы, – і тут птушкі адлятаюць. У мяне зусім не было часу на роздум, калі б не крычкі – я б не паспела зрабіць фота.

Паглядзелі са Славам фота і спачатку падумалі, што гэта сокал-падарожнік. Потым я закінула фота ў Клуб200 – і пачаліся дэбаты.”

🤔 Зараз гэтую загадку сіляцца разгадаць арнітолагі з Беларусі, Украіны, Венгрыі, Казахстана, Германіі, Швецыі, Італіі і г.д. Вызначыць від цяжка праз узрост птушкі – гэта птушаня 2024 года, пры тым не вельмі тыповае для абодвух відаў. Да таго ж сокалы-балабаны паліморфныя.

Будзем чакаць вынікаў вызначэння. Канчатковае рашэнне за БАФК.

📷 Дзякуем за фота Іне Субоцінай.
👋 Палешукі, ізноў для вас добрыя навіны.

Яшчэ адзін куточак дзікай прыроды атрымаў шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Букчанскі-Тапілаўскае” у Лельчыцкім раёне. Ён будзе створаны на базе двух тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Букчанскі” (5 000 га) і заказніка мясцовага значэння “Тапілаўскае” (11 300 га).

💚 Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – яна аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Заказнік “Букчанскі” быў створаны для захавання журавінавых балот, аточаных барамі і лісцевымі лясамі. Тут сустракаюцца балотныя выспы. Вышынёй да 30 метраў! Заказнік “Тапілаўскае” – гэта масіў пераходных, верхавых і нізінных балот.

🦉 Тут багата “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін: малы арлец (малый подорлик), балотная сава, пугач (филин), барадатая кугакаўка (бородая неясыть), чорны бусел, арол-вужаед (змееяд), драч (коростель), палявы лунь, беласпінны дзяцел, шэры журавель, балотная чарапаха, сенніца лугавая, жук-рагач, венерын чаравічак сапраўдны, сон раскрыты, рададэндран жоўты і іншыя.

Спадзяёмся, што заказнік стане надзейнай аховай для рэдкіх відаў. Гэта вынікі працы кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. 🙏

Ты можаш падтрымаць нашу працу па ахове прыроды. Выбірай, што табе больш па душы: далучыцца да “Дзікага клуба” або набыць значкі-піны з птушкамі і кветкамі? А можа, цябе зацікавяць размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў?

Кожная пакупка – гэта ўнёсак у захаванне новых тэрыторый, бо ўвесь прыбытак мы накіроўваем менавіта на гэтыя мэты.

📷 На фота: балотная сава, аўтар Віктар Рындзевіч; балотная чарапаха, аўтар Наталля Бачурынская; рададэндран жоўты, аўтар Сяргей Яраховіч. На скрыншоце з Google Earth будучы заказнік “Букчанскі-Тапілаўскае”.

#ДзікіяЭкспедыцыі
Мы рыхтуем Дзікі квэст у Мінску і вельмі чакаем 3 жніўня!

🦡 У гэты дзень мы збяромся з удзельнікамі “Дзікага клуба” і іх сем’ямі на афлайн-сустрэчу. Прыедуць аматары дзікай прыроды з усёй Беларусі.

Будзе вельмі цікавы прыродны квэст, майстар-класы, размовы з арнітолагам і пікнік у нефармальнай абстаноўцы. 🌿🐦

Але нам вельмі сумна, што ты ўсё яшчэ не з намі!

Далучайся, так ты не толькі падтрымаеш ахову прыроды і зможаш паўдзельнічаць у нашай жывой летняй сустрэчы, але і атрымаеш доступ да як мінімум 10 анлайн-лекцый і бясплатных кансультацый арнітолага, зможаш паўдзельнічаць у Восеньскім нацыянальным чэмпіянаце па фотабёрдынгу, а ў канцы года – у анлайн-форуме з цікавай вялікай праграмай.

Што яшчэ чакае цябе ў Дзікім клубе, чытай на нашым сайце.

Be wild! Твая падтрымка патрэбна прыродзе! 💚
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Палі вадою дрэва – захавай яму жыццё!

У апошнія тыдні ў Беларусі анамальная спёка, а дажджоў няшмат. Маладыя дрэвы і кусты, якія высадзілі ў населеных пунктах гэтай вясной, могуць загінуць.

💦🌱 Калі ласка, палі вадой маладыя дрэвы, кусты, кветкі каля свайго дома, працы, навучальнай установы, у парку, скверы!

Камунальнікі не паспяваюць паліваць расліны ўсюды, але кожны з нас можа дапамагчы захаваць свой населены пункт зялёным. Нават адно вядро – гэта шанс расліны на жыццё. 💚
“Мядзведзь не хоча цябе з’есці! Калі ён можа, то пазбягае канфлікту” 🙌

🐻 Так лічыць славацкі заолаг Міхал Харынг, які займаецца вывучэннем мядзведзяў ужо болей за 17 гадоў: “Калі сустрэнеце мядзведзя – галоўнае – не ўцякаць і не крычаць”.

Міхал разважае, што праблему ўзаемаадносін гэтага буйнога звера і чалавека трэба вырашаць розумам, а не свінцом. Калі людзі думаюць, што пасля адстрэлу мядзведзі навучацца пазбягаць людзей, яны памыляюцца. Трэба вучыцца суіснаваць і самім не прывабліваць да жытла мядзведзяў, што ненаўмысна многія робяць.

У Славакіі часткова вырашылі праблему №1 у стасунках паміж мядзведзем і чалавекам. А гэта адкрытыя кантэйнеры для адходаў.

Такія кантэйнеры прывабліваюць мядзведзяў у вёскі смачнымі пахамі. Навошта гадзінамі збіраць ягады, калі можна хутка знайсці ежу ў сметніцы? Міхал з аднадумцамі дапамаглі ўсталяваць у вёсках закрытыя кантэйнеры, абароненыя ад “узлому” мядзведзямі. Дзякуючы гэтай ініцыятыве, за тры гады значна скарацілася колькасць наведванняў мядзведзяў у населеныя пункты.

Папуляцыя мядзведзяў у Беларусі вырасла. Праблема адкрытых кантэйнераў для аходаў у вёсках актуальная і для нашай краіны. Па-першае, трэба папярэдзіць людзей у вёсках не выкідваць у кантэйнеры ежу, а па-другое, трэба пераняць дызайн кантэйнераў, напрыклад, у Славакіі, Расіі ці Амерыцы і забяспечыць імі ў першую чаргу “мядзведжыя” раёны нашай краіны.

📷 Фота LTapsaH, Pixabay.
Сябры, пытаннечка да вас! ☺️🌿
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦡 Барсукі са сваім кроплепадобным целам і кароткімі лапамі падаюцца нязграбнымі. Але толькі паглядзі, як гэты барсучок спрытна пералазіць агароджу з калючым дротам! 😯

🎥 Відэа з прастораў інтэрнэту.
Сябры, як крута, што шмат хто з вас цікавіцца дзікімі раслінамі!
У нас для вас навіна!🔥

Хутка, вельмі хутка мы выпусцім атлас раслін! Кішэннага фармату. 📗

Дайце аганькоў, калі спадабалася навіна) ☺️
Forwarded from Darja
Люблю разглядаць у прынцыпе ўсе расліны, у лесе, на лузе, на сваім двары. Вышукваю віды, якімі можна ўпрыгожыць тэрыторыю, з нашага наваколля, як крынічнік дуброўка, казялец, незабудкі. Насамрэч, вельмі цікавіць тэма інвазіўных раслін сёння, столькі іх многа як выявілася.
Якія расліны будуць у атласе-вызначальніку, як думаеце?
Anonymous Quiz
16%
Дрэвы
55%
Кветкавыя расліны
10%
Імхі
20%
Інвазіўныя расліны
Па атласе кветкавых раслін вы зможаце вызначыць 200 відаў беларускіх кветкавых раслін, а таксама адрозніць многія з іх ад падобных відаў-"двайнікоў".

Вашы пытанні пра кнігу можаце пісаць у каментарах. 😉