Прыём! Прыём! Дакладаем абстаноўку з "чырванакніжнікамі" на Званцы.
🌳 Адзін з нашых спецыялістаў Юрый Янкевіч зараз у экспедыцыі даследуе лясы і балоты ў Драгічынскім раёне. Ён правярае захаванасць ахоўных участкаў з “чырванакніжнікамі” і шукае новыя, якія варта аддаць пад ахову.
Мы пазванілі Юрыю ў лес, каб распытаць, як ідуць справы ў экспедыцыі. Зараз там удзень вельмі горача, да таго ж процьма камароў, мошак, аваднёў, ды яшчэ ў момант нашай тэлефоннай размовы пайшоў дождж. Але ўсё гэта Юру не спыняе. Настрой у яго бадзёры і ўжо ёсць добрыя вынікі, якія матывуюць.
Вось што Юра расказвае пра вынікі маніторынгу:
“Штосьці пацвердзілася, штосьці – не. Некаторыя месцы на балоце зараслі кустамі, вельмі мала вады. Праз гэтае зарастанне знікаюць рэдкія віды. Затое вяртлявыя чаротаўкі на месцы, только адно месца з імі не пацвердзілася. Знайшоў невядомую вялікую папуляцыю венерынага чаравічка, тайніка яйцападобнага, касача сібірскага. Вельмі прыгожа выглядаюць гэтыя курцінкі з раслінамі, якія раскіданы па лесе. Яшчэ знайшоў гняздо чорнага бусла, якое раней не маглі знайсці, гняздо арлана-белахвоста, якое не было перададзена пад ахову. Атрымалася знайсці пару вялікага арляца. Гэты від знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення. На Званцы была пара вялікіх арляцоў, але праз арлана-белахвоста яны пакінулі свой ранейшы гнездавы ўчастак. Ніхто не ведаў, куды яны змясціліся. А зараз ужо зразумела, у якой частцы заказніка ”Званец” шукаць іх гняздо”.
Экспедыцыя Юры заканчваецца ўжо ў гэтыя выходныя. Пазней раскажам падрабязней пра яе фінальныя вынікі.
❓ Хочаш падтрымаць ахову прыроды? Далучайся да "Дзікага клуба", купляй нашы значкі-піны і размалёўкі з птушкамі.
💚 Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды Беларусі. Выбірай свой спосаб дапамагчы гэтай справе! https://dzikajapryroda.aqulas.me
📷 На фота эксперта Юрыя Янкевіча балота Званец, венерын чаравічак, касач сібірскі.
#ДзікіяЭкспедыцыі

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзі, як гэтае вараняня стараецца махаць крыламі! 🤩
🦆 У чаце @ptushkahoda адзін з удзельнікаў кожны дзень дзеліцца новымі відэа з гнязда шэрай вароны.
Ужо хутка птушаняты пакінуць бацькоўскае гняздо. Залятай хутчэй у чат, каб паспець паглядзець серыял пра сямейнае жыццё птушкі года.
👩💻 А калі хочаш паназіраць за гняздом вароны анлайн, далучайся да стрыму.
#птушка2024года

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐟 Па дадзеных даследавання папуляцыі мігруючых відаў прэснаводных рыб скараціліся ва ўсім свеце ў сярэднім на 81% за перыяд з 1970 па 2020 год, пры гэтым у Еўропе – на 75%.
Прычыны ад галоўнай да менш значных – плаціны і іншыя бар’еры на рэках, асушэнне водна-балотных угоддзяў для сельскай гаспадаркі, перапромысел, забруджванне рэк і вынікі кліматычных зменаў.
Але ёсць і добрыя навіны: папуляцыя кожнага трэцяга віду рыб-мігрантаў павялічылася, дзякуючы высілкам па захаванню ці аднаўленню месцаў пражывання, кантролю за рыбалоўствам, разбурэнню плацін, стварэнню рэзерватаў і прававой ахове. У Еўропе і ЗША за апошнія дзесяцігоддзі былі разбураны тысячы плацін, дамб і іншых бар’ераў.
💧 У рэках, якія аднавілі натуральную плынь, паляпшаецца якасць вады і аднаўляюцца гістарычныя папуляцыі рыб, бо рыбы могуць падняцца цяпер супраць плыні. Павышаецца рэкрэацыйны патэнцыял гэтых рэк уніз па цячэнні.
💙 Свабодныя рэкі крытычна важныя для рыб, якія мігруюць паміж морам і прэснымі вадаёмамі. У Беларусі гэта кумжа, сёмга і вугор. Еўрапейскі вугор у свеце знаходзіцца на крытычнай мяжы знікнення.
Сёння, 25 траўня, адзначаецца Сусветны дзень міграцыі рыб.
📷 На фота разбурэнне дамбы Marion Ice, ЗША, аўтар U. S. Fish and Wildlife Service - Northeast Region, CC BY 2.0, Wikimеdia Commons.
#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Многія ўжо атрымалі размалёўкі з птушкамі! Пагартаем? 📔
Вось што там унутры:
🦆 На кожным развароце – 1 від птушкі. Усяго 11 відаў у кожнай размалёўцы.
🎨 Прыгожая ілюстрацыя зроблена так, што 1 старонка – у колеры, а другая – пад размалёўку.
🦢 На кожным развароце – назва птушкі і цікавы факт пра яе на 2 мовах – беларускай і рускай.
Такіх размалёвак тры – усе з рознымі птушкамі:
1️⃣ Птушкі ля кармушкі
2️⃣ Хто ўладарыць у небе?
3️⃣ Хто жыве на вадзе?
А яшчэ ў кожнай размалёўцы ёсць сакрэт, які трэба знайсці. Падказка – на задняй вокладцы.🤓
Вось што пішуць нам людзі, якія ўжо атрымалі размалёўкі:
✍🏻 “Выдатная якасць паперы. Асабіста мне будзе цікава размалёўваць”.
✍🏻 “Мне очень понравилось качество бумаги и печати, очень здорово получилось!”
✍🏻 “Крутая задумка і выкананне”.
Заказвай свой камплект з трох размалёвак!
Так ты падтрымаеш ахову прыроды – на гэта ідзе ўвесь прыбытак ад тваёй пакупкі. 💚

Аб’яўляем фінальныя рэзультаты вясновага чэмпіянату па фотабёрдынгу.
🥇 1 месца: каманда «НЕорнитологи»: Генадзь Ардзюк і Наталля Капорыкова – 86 відаў і 254 балы.
🥈 2 месца: каманда «Хватай за хвост»: Іна Субоціна і Дзмітрый Гушча – 75 відаў і 225 балаў, скончылі ў 11.58.
🥉 3 месца: каманда “Последняя карта в рукаве”: Алёна Ціхановіч і Ганна Мялік – 75 відаў і 225 балаў, скончылі ў 12.00.
Прызёраў чакаюць прыгожыя ўзнагароды з птушкай года.
Шчыра віншуем з выдатнымі вынікамі ўсіх удзельнікаў.
Сябры, мы разумеем, што правілы недасканалыя, і хочам зрабіць судзейства максімальна празрыстым. Калі ласка, дасылайце свае прапановы па правілах чэмпіянатаў ужо зараз нам на пошту [email protected]
На наступныя чэмпіянаты будуць новыя палажэнні, якія мы з вамі ўзгоднім. Прымаем прапановы на пошту ад усіх, але галасаваць па іх будуць толькі ўдзельнікі апошняга чэмпіянату па фотабёрдынгу.
📷 На фота круцігалоўка, аўтар – пераможца ў намінацыі “Найлепшае фота” Генадзь Ардзюк.

Цікавішся дзікай прыродай і хочаш дапамагчы прыродаахоўнікам справай? Тады запісвайся на бясплатную анлайн-лекцыю “Народны маніторынг”, якая пройдзе ўжо заўтра, 30 траўня.
Ад цябе патрэбны жаданне і час, а нашыя спецыялісты Аляксандр Вінчэўскі і Ксенія Панцялей раскажуць, што і як трэба рабіць.
На лекцыі ты даведаешся пра валанцёрскія абследаванні “чырванакніжнікаў”:
🔹 як складаецца спіс для Чырвонай кнігі Беларусі
🔹 навошта і як арганізуецца маніторынг месцаў з “чырванакніжнікамі”
🔹 хто і за што нясе адказнасць.
Калі ў цябе ёсць пытанні – на лекцыі ты зможаш задаць іх спецыялістам.
👩💻 Лекцыя пройдзе на платформе Zoom а 19:00.
✅ Для ўдзелу трэба прайсці рэгістрацыю.

Запрашаем на аўтограф-сесію з аднымі з аўтараў размалёвак ад арнітолагаў – мастачкай Кацярынай Марціновіч і арнітолагам-аматарам Сяргеем Рэзавым.
📚 На сустрэчы вы пазнаёміцеся з гэтым цудоўным выданнем, якое спадабаецца і дзецям, і дарослым, зможаце задаць аўтарам свае пытанні, паслухаць гісторыі пра стварэнне размалёвак і пра птушак, набыць і падпісаць свой камплект размалёвак.
🌿 Мерапрыемства прысвечана Дню аховы навакольнага асяроддзя.
Прыбытак ад размалёвак пойдзе на ахову прыроды Беларусі.
Чакаем усіх 4 чэрвеня а 18:00 у музеі Якуба Коласа па адрасе: Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Хто тут у нас са Жлобіншчыны? Ёсць добрая навіна!
У Жлобінскім раёне з'явіцца новы заказнік мясцовага значэння Стрэшынскі, плошчай 2 552 га.
💧 Гэта каштоўны прыродны комплекс з рэдкімі і тыповымі біятопамі. Тут багата азёр, заглееных рачных меляў, паплавоў, ёсць прыгожыя ўчасткі поймы Дняпра. Гэтая тэрыторыя ўжо была ўключана ў Смарагдавую сетку Савета Еўропы.
Заказнік будзе надзейнай аховай для “чырванакніжных” відаў раслін і птушак – вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, сальвінія плывучая, наяда вялікая, зімародак, драч (коростель) і іншыя. 🌿🐦
👉 Гэта адна з 17 тэрыторый, у якіх зараз з'явіўся добры шанс павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года і атрымаць лепшую ахову. Дзякуем за працу экспертам кампаніі ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Пра іншыя тэрыторыі раскажам у наступных допісах.
❓ Хочаш падтрымаць добрую справу аховы прыроды? Далучайся да “Дзікага клуба”, набывай нашы значкі-піны з птушкамі і кветкамі, размалёўкі ад арнітолагаў https://dzikajapryroda.aqulas.me
А яшчэ хутка мы выпусцім новы дроп адзення і торб з адным з самых дзікіх відаў Беларусі. Увесь прыбытак кампаніі ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
Тэрыторыя #8 з 17
📷 На фота: звычайны зімародак, чат “Птушкі з фотастужкі”; сальвінія плывучая, аўтар Юрый Янкевіч. На малюнку: карта-схема будучага заказніка. Фота мясцовасці з Google Earth.

Уп-уп-уп! Upupa epops (лат.). Удод – адна з найбольш яскравых беларускіх птушак.
🐦 Гэтых прыгожых птушак прасцей пачуць, чым убачыць. У разгар шлюбнага сезону, ад прылёту да пачатку ліпеня, крыкі ўдодаў чуваць ад світання да вечара.
Слухай удода ў сельскай мясцовасці: на адкрытых лугах і ўзлесках, у населеных пунктах, у садах і парках.
❓ А ты ўжо сустракаў_ла ўдода сёлета?
🎥 Дзякуем за відэа Віктару Выскварку.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі і відэа або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
#галасыптушак

Адгадайце, што ці хто будзе на прынтах?
Anonymous Poll
13%
Казуля
37%
Венерын чаравічак
21%
Воўк
41%
Чорны дрозд
А цяпер адгадайце, які мерч гэта будзе? 🙂
Anonymous Quiz
18%
Футболкі
19%
Шоперы
10%
Світшоты
12%
Худзі
40%
Усё пералічанае
Тааак! У нас будуць не толькі футболкі і шоперы, як у папярэдніх дропах, але яшчэ і худзі ды світшоты. Усё з якасных натуральных матэрыялаў.
👉 Прычым футболкі гэтым разам не толькі для дарослых, але і дзіцячыя. І шоперы 2-х відаў – танчэйшыя і больш шчыльныя і моцныя.
Увесь прыбытак ад мерчу пойдзе на ахову прыроды Беларусі! Stay tuned, stay wild - не пераключайся, ужо хутка пакажам прынты і абвесцім збор заказаў ❤️
👉 Прычым футболкі гэтым разам не толькі для дарослых, але і дзіцячыя. І шоперы 2-х відаў – танчэйшыя і больш шчыльныя і моцныя.
Увесь прыбытак ад мерчу пойдзе на ахову прыроды Беларусі! Stay tuned, stay wild - не пераключайся, ужо хутка пакажам прынты і абвесцім збор заказаў ❤️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Заўтра запускаем збор заказаў на дзікі мерч з ваўком! І, канечне, для Дзікага клуба будуць спецыяльныя цэны. 😉
А ты ў клубе? Гэта кам'юніці аматараў прыроды з варушняком і бонусамі, прыбытак ад якога ідзе на ахову прыроды Беларусі.
❓ Што мы робім для аховы прыроды?
👉 Летась дзякуючы ў тым ліку працы нашых спецыялістаў 17 важных прыродных тэрыторый атрымалі шанец быць захаванымі.
А сёлета мы ўжо правялі 2 экспедыцыі – у Іванаўскім, Пінскім, Ганцавіцкім і Драгічынскім раёнах, дзе правяралі і шукалі месцы з чырванакніжнікамі, якія патрэбна ахоўваць.
Чытай пра нашу працу па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі
🔍 Дарэчы, ужо 6 чэрвеня для ўдзельнікаў клуба ў Мінску пройдзе бясплатная птушыная прагулка з арнітолагам!
Далучайся да клуба, патдрымлівай прыроду, атрымлівай больш магчымасцяў цікава і з карысцю правесці час! 🤗