Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.65K photos
208 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Прымаем заказы на эксклюзіўны дзікі мерч! Не спазніся.

Радасна паведамляем, што мы запусцілі футболкі і шоперы з нашым сімвалам – барсуком Ясем! 🦡

👕 Памеры жаночых (прыталеных) і мужчынскіх футболак ад S да XXXL. Тканіна 100% бавоўна, высокай шчыльнасці 150 г/м2.

Для прынтоў будзе выкарыстаны ДТФ друк, адзін з самых якасных – карцінка доўга не выцвітае.

Такія вырабы будуць доўга радаваць свайго гаспадара ці гаспадыню.

Колеры футболак: белы, чорны, зялёны хакі, сіні.

Даступныя тры прынты.

🛍️ Таксама можна замовіць стыльныя бэжавыя і чорныя шоперы з такімі ж самымі прынтамі. Тканіна 100% бавоўна павышанай шчыльнасці 168 г/м2.

👛 Кошт футболкі – 70 рублёў, шопера – 60 рублёў. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі.

Заказы прымаем да раніцы 26 лютага. Гатоўнасць мерчу – 6-7 сакавіка.

🎁 Паспей замовіць майку з барсуком або шопер, каб на 8 сакавіка ў цябе ўжо быў гатовы падарунак! https://clck.ru/38zTxq

Увесь прыбытак ад мерчу пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

(c) Выява ад freeman_studio на Freepik
Нічога сабе! Егіпецкая гусь (нильский гусь) у Скідзелі.

🪿Пару незвычайных птушак сфатаграфаваў Аляксандр Пахутка 21 студзеня ў Скідзелі пад Гродна. Аказалася, што гэта пара егіпецкіх гусей, другая рэгістрацыя для нашай краіны.

Скідзельцы сцвярджаюць, што гусі прылятаюць сюды ўжо другі год запар і займаюць гняздо гракоў. Але невядома, ці было ў іх летась патомства.

🌍Егіпецкая гусь паходзіць з Афрыкі, дзе гняздуецца амаль ва ўсіх краінах. Від звычайны. Птушак сотні гадоў трымаюць у прыватных калекцыях у Заходняй Еўропе. Са збеглых з няволі птушак паходзяць сучасныя моцныя папуляцыі ў Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Бельгіі, Германіі, Даніі і Польшчы. Але і гэтыя, і нават некаторыя суседнія краіны ўжо пакутуюць ад егіпецкіх гусей. Гэты від стварае гібрыды з качкамі і гусямі іншых відаў, напрыклад, з крыжанкай.

Від агрэсіўны ў адносінах да іншых птушак. Гэта можа абмежаваць даступнасць месцаў здабычы ежы, што асабліва важна падчас лінькі (летам), калі многія віды вадаплаўных птушак не могуць лётаць.

У Нідэрландах і Бельгіі ёсць доказы таго, што егіпецкія гусі могуць выклікаць скарачэнне колькасці іншых вадаплаўных птушак праз свае агрэсіўныя паводзіны. Яны нават праганялі шулякоў-галубятнікаў і канюхоў-мышаловаў з іх гнёздаў.😳

Егіпецкія гусі могуць пачаць размнажэнне ўжо ў лютым, заняўшы найбольш прыдатныя месцы для гнездавання раней за іншых птушак.

Жорсткая тэрытарыяльнасць прыводзіць да таго, што егіпецкія гусі могуць затапіць іншых птушак: вядомыя выпадкі з качкай-крыжанкай, чаротніцай, дамавым вераб’ём, шпаком, сарокай і чорным драздом. У ПАР, Вялікабрытаніі і Нідэрландах від прызнаны шкоднікам сельскай гаспадаркі.

У Беларусі гэты від зарэгістраваны ўпершыню ў 2020 годзе ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Там была адзначана пара. Магчыма, гэта тая самая пара. Гэтыя гусі жывуць 15+ гадоў.

Працяг 👇🏻
Не ўсім новым відам трэба радавацца. Егіпецкая гусь – патэнцыяльна небяспечны від для беларускай прыроды. У ЕС від уключаны ў Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў.

Падзяліся гэтым допісам з сябрамі! 🙌🏻

📷 Фота Кацярыны Хведанцэвіч.

#інвазіўныявіды
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Уключы гук і глядзі да канца!

Вясна ляціць! У Беларусь вяртаюцца птушкі.

Жыццё кіпіць: на поўдні і захадзе Беларусі на палях і балотах танцуюць шэрыя жураўлі. У небе пралятаюць чароды шэрых і белалобых гусей, гусей-гуменніц. Прыляцелі і першыя палявыя жаўрукі, і кулікі – кнігаўкі (чибисы) і залацістыя сеўкі (золотистые ржанки).

Пачалася вясновая міграцыя птушак – адна з самых цікавых з’яў прыроды. ❤️

Выбірайся на прыроду, любуйся птушкамі і слухай іх песні і гоман. Побач са звычайнымі відамі ўвесну можна ўбачыць і сапраўдныя рэдкасці. 🐦

Падзяліся гэтым відэа з сябрамі! Няхай і яны адчуюць радасць і натхненне ад вясновага гімну птушак. ☺️

А ў каментарах падзяліся, хто ўжо прыляцеў у твае мясціны.

🎥 Дзякуем за відэа Яўгену Місіюку.
Адгадай, што робіць на гэтым здымку Мікалай Чэркас?

Падказка: тут ён у экспедыцыі ў Казахстане. 😉

☝🏻 Нагадаем: ужо ў сераду 28 лютага Мікалай правядзе першую дзікую лекцыю ў гэтым сезоне. Лекцыя эксклюзіўная, толькі для ўдзельнікаў “Дзікага клуба”. Яны змогуць задаць яму пытанні і даведацца з першых рук цікавосткі пра нашы нацпаркі і запаведнікі.

🌿 Мікалай – паляшук з возера Князь (Чырвонае) асоба харызматычная і з гумарам. Сапраўдны лясны жыхар, ведае лес так, як мала хто. Нарадзіўся ён на лесапасадцы, дзе працавала яго матуля, і там правёў першыя месяцы жыцця.

У сярэдзіне 1980-х гадоў далучыўся да арніталагічнага таварыства і студэнцкай дружыны аховы прыроды.

Падаў з дрэваў, тануў у балоце, вяз у зыбучых пясках – але выбраўся з усіх нягод і нясе агмень асветы! Не прапусці лекцыю, далучайся да клуба!

А адгадку да фота пішы ў каментарах. 🙂

Адказы апублікуем заўтра ў сторыз у нашым Інстаграм. 🙌🏻

📷 Фота з архіву Мікалая Чэркаса.
Птушка года: факт № 11 з 15.

🦆 Многія вароны ўмеюць ускрываць грэцкія арэхі там, дзе яны растуць. Маладыя птушкі вучацца ў старэйшых.

Грэцкія арэхі высаджаны ўжо амаль па ўсёй Беларусі, але яшчэ не ўсюды вароны і гракі навучыліся іх ускрываць. Шэрыя вароны кідаюць арэхі на асфальт з вышыні, каб ён трэснуў.

У некаторых гарадах Японіі вароны навучыліся выкарыстоўваць святлафоры на скрыжаваннях і пешаходных пераходах. Яны забіраюць ласыя кавалачкі ці разбіты арэх, калі машыны спыняюцца на чырвонае.

☝🏻 Калі табе здарыцца назіраць, як шэрыя вароны паводзяцца з арэхамі, дасылай свае паведамленні ў Тэлеграм-чат, прысвечаны птушцы года @ptushkahoda. Мы будзем збіраць паведамленні аб такіх назіраннях, каб скласці карту пражывання самых прасунутых варон!

Больш цікавых фактаў пра шэрую варону шукай па хэштэгу #птушка2024года

📷 Фота Кацярыны Вараб’ёвай.

#дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Гэта будзе шыкоўная лекцыя – раскажы пра яе сябрам, падзяліся гэтым відэа!

👉🏻 А падрабязнасці пра лекцыю чытай тут!
💚У гэтую нядзелю 3 сакавіка – Сусветны дзень дзікай прыроды. Як яго адзначыць і дапамагчы дзікай прыродзе?

🌿Далучайся да "Дзікага клуба" і атрымаеш эксклюзіўную інфармацыю і знойдзеш сяброў апантаных прыродай.
🌿Набывай вызначальнік дзікіх птушак Беларусі і вясновыя значкі-піны з птушкамі і кветкамі https://birdingbelarus.by/products/
🌿Удзельнічай у лекцыі Святланы Грышкевіч пра птушак у беларускай міфалогіі 5 сакавіка (глядзі замацаваны пост)

Увесь прыбытак ад клуба, лекцыі і кніг ці значкоў ідзе на захаванне дзікай прыроды!

А яшчэ ты можаш:

🌿далучыцца да чату беларускіх птушкароў @ptushkachat
🌿схадзіць на прагулку паназіраць за дзікай прыродай і птушкамі, а назіранні занесці на observation.org
🌿падзяліцца гэтым допісам, каб больш людзей даведаліся, як падтрымаць прыроду

Беражы і цані дзікую прыроду не толькі 3 сакавіка, але і ўсё жыццё. 🕊❤️

Дзякуем за фота з ваўком Таццяне Алешка🙌
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💙 Добрыя навіны з Белавежскай пушчы. Тут абваднілі асушаныя балоты – ўрочышча Зубрыца і Галева балота, што ў Камянецкім раёне. А гэта значыць, што цяпер гэтыя важныя ўчасткі змогуць накопліваць ваду і жывіць ёй лясныя экасістэмы.

Забалочаныя ўчасткі знаходзяцца на тэрыторыі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, да таго ж іх значная частка месціцца ў запаведнай зоне. А вакол іх знаходзяцца высокаўзроставыя лясы, найбольш багатыя экасістэмы пушчы.🌲

Агульная плошча забалочвання – 540 гектар. Супрацоўнікі нацпарку пабудавалі на каналах каля 80 глухіх земляных перамычак-плацін.

На гэтым пушчанцы спыняцца не збіраюцца: у планах – знайсці грошы, каб аднавіць гідралагічны рэжым балот Глыбокае і Дзікое.👏

Наша павага!

Дзякуем за добрыя навіны навуковаму супрацоўніку Белавежскай пушчы Антону Кузьміцкаму.
🐦 У Беларусі вясновая міграцыя птушак набірае абароты.

Ужо вярнуліся шэрыя жураўлі, гусі, кнігаўкі, жаўрукі, шпакі. Ці не рызыкуюць гэтыя птушкі замерзнуць, калі вясной удараць маразы?

Чаму самцам важна заняць тэрыторыю? Якія птушкі пачынаюць гнездавы сезон самымі першымі, і хто з птушак размнажаецца ў Беларусі круглы год? У інтэрв'ю Smartpress расказвае арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі https://smartpress.by/idea/zoo/62559

📷 На фота шэрыя жураўлі, архіў ТАА "Дзікая прырода".
👋 Вітаем усіх новенькіх падпісчыкаў нашага канала!

Мы – кампанія “Дзікая прырода”. Мы ствараем цікавыя прадукты і ўвесь прыбытак ад іх накіроўваем на ахову прыроды Беларусі.

У нас на старонцы ты знойдзеш:

🌿 цікавыя факты пра дзікую прыроду Беларусі
🌿 анонсы нашых і партнёрскіх актыўнасцяў, звязаных з дзікай прыродай: лекцыі, конкурсы, выставы
🌿 прыгожых птушак і звяроў, тэставанкі і інтэрактыў у сторыз
🌿 важныя памяткі і парады ў вечных сторыз.

👉🏻 Як жа мы ахоўваем прыроду? Чытай матэрыялы па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі

Як ты можаш дапамагчы дзікай прыродзе Беларусі?

🌱 Далучыцца да "Дзікага клуба"
🌱 Набыць наш мерч з варонай
🌱 Набыць нашы значкі-піны з птушкамі
🌱 Набыць запіс анлайн-лекцыі "Топ-10 птушак-рэкардсменаў Беларусі" з арнітолагам Віталём Кашчэевым

Сёлета ў продажы з’явяцца іншыя цікавыя прадукты! Stay wild! 😉

Падзелішся, чым цябе прывабіла нашая старонка?🥰

Барсук Ясь, натхняльнік кампаніі
У Беларусі ўжо прачнуліся першыя суслікі! 😊

📆 Сёлета гэта здарылася 27 лютага – амаль на месяц раней, чым у мінулым годзе! Можа, беларусам трэба ўвесці свой Дзень сусліка накшталт Дня сурка? Паглядзім, наколькі дакладны прагноз надвор’я на вясну выдалі суслікі. 😁 Назіраннем падзяліўся Сяргей Шакала на сваёй старонцы ў Facebook.

Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Апошнія калоніі суслікаў ахоўваюцца дзяржавай, зацікаўленымі арганізацыямі і мясцовымі энтузіястамі.

📷 Фота Дзмітрыя Іванова.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак і звяроў або проста любіш разглядаць прыгожыя фота з імі, далучайся да чату @ptushkafota