🐦 Птушкі з тваёй кармушкі на легендарных значках!
Гэтыя металічныя піны калекцыянуюць многія птушкары. Яны такія мілыя і рэалістычныя, праўда? 🤩
🦅 Налятай, пакуль птушачкі не разляцеліся! Некаторых відаў засталося мала.
Што важна: прыбытак ад значкоў ідзе на ахову прыроды Беларусі. ❤️
Кошт значка – 15 рублёў. А для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” добрая зніжка. 😉
Асартымент значкоў і падрабязнасці ў нас на сайце https://clck.ru/38oVhA

Птушыныя хаўтуры?
🐦 Мы ўжо з вамі ведаем, што ў шэрых варон вельмі развіты інтэлект. Ёсць у гэтых птушак і свае рытуалы.
#дзікіфакт Калі варона памірае, яе родзічы і суседзі могуць сабрацца на «хаўтуры». Выгляд мёртвай вароны звычайна прыцягвае чараду суродзічаў. Падчас развітання вароны амаль ніколі не датыкаюцца да мёртвай птушкі. Лічыцца, што так яны спрабуюць даведацца аб магчымых новых пагрозах.
👉 Цікавыя факты пра шэрую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года
📷 Фота з чату "Птушкі з фотастужкі".
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату @ptushkafota.

Дзякуй усім, хто падтрымлівае дзікую прыроду! ❤️
У траўні 2023 года мы даведаліся, што сельгаспрадпрыемства выкінула салому з гноем на ахоўнае месца пражывання рабога сусліка.
☝🏻 Гэта частка самай вялікай калоніі віду ў краіне (і, магчыма, у свеце), і землекарыстальнік парушыў закон.
Мясцовыя і абласныя прыродаахоўныя органы праігнаравалі праблему. Але пасля некалькіх нашых зваротаў усё ж была адкрыта адміністратыўная справа супраць галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства. Салому і гной з калоніі суслікаў прыбралі. Спадзяемся, што цяпер супрацоўнікі гаспадаркі будуць больш абачлівыя.
Увесь прыбытак кампаніі "Дзікая прырода" ідзе на ахову прыроды Беларусі. 🤲🏻
❓ Хочаш унесці сваю лепту ў добрую справу?
Далучайся да "Дзікага клуба" https://clck.ru/38riAZ
Stay Wild! 🦡
📷 Фота рабога сусліка Кацярыны Вараб'ёвай, @ptushkafota; на фота 2, 3 – куча гною і сляды ад сельгастэхнікі на калоніі рабых суслікаў, архіў ТАА "Дзікая прырода".
#ДзікіяЭкспедыцыі

❗️ З 16 лютага забаронена разбураць птушыныя гнёзды! 🪺
У некаторых птушак ужо пачаўся гнездавы сезон, і ў гняздзе грака можа апынуцца вушатая сава з яйкамі ці нават птушанятамі.
Забарона на разбурэнне птушыных гнёзд дзейнічае па 14 жніўня ўключна.
☝️ Абразанне галін з гнёздамі караецца штрафам.
❓ Што рабіць, калі пасля 15 лютага ты заўважыш, што нехта разбурае гнёзды?
Трэба адразу ж пазваніць у раённую інспекцыю Мінпрыроды. Можна зарэгістравацца і напісаць у абласны камітэт Мінпрыроды праз сайт адзінай сістэмы паведамленняў https://обращения.бел
Паведамі дату і месца здарэння, пастарайся зрабіць фота ці запісаць відэа. Варта зняць нумар пад’ёмніка і іншых машын, калі адбываецца абрэзка дрэваў з дапамогай такой тэхнікі. Калі магчыма, зафіксуй, што знаходзіцца ў гнёздах, калі яны апынуліся на зямлі. Перапішы ці здымі на фота надпісы на спецвопратцы. Чым больш інфармацыі і доказаў, тым лепш.
📷 На фота Віталя Некрашэвіча грак збірае галінкі для будавання гнязда.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату @ptushkafota.
У некаторых птушак ужо пачаўся гнездавы сезон, і ў гняздзе грака можа апынуцца вушатая сава з яйкамі ці нават птушанятамі.
Забарона на разбурэнне птушыных гнёзд дзейнічае па 14 жніўня ўключна.
☝️ Абразанне галін з гнёздамі караецца штрафам.
❓ Што рабіць, калі пасля 15 лютага ты заўважыш, што нехта разбурае гнёзды?
Трэба адразу ж пазваніць у раённую інспекцыю Мінпрыроды. Можна зарэгістравацца і напісаць у абласны камітэт Мінпрыроды праз сайт адзінай сістэмы паведамленняў https://обращения.бел
Паведамі дату і месца здарэння, пастарайся зрабіць фота ці запісаць відэа. Варта зняць нумар пад’ёмніка і іншых машын, калі адбываецца абрэзка дрэваў з дапамогай такой тэхнікі. Калі магчыма, зафіксуй, што знаходзіцца ў гнёздах, калі яны апынуліся на зямлі. Перапішы ці здымі на фота надпісы на спецвопратцы. Чым больш інфармацыі і доказаў, тым лепш.
📷 На фота Віталя Некрашэвіча грак збірае галінкі для будавання гнязда.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату @ptushkafota.
❓ А ты можаш бегаць з хуткасцю аўтамабіля? Заяц-бяляк можа!
Ён амаль не пахне, пастаянна точыць зубы, бо яны растуць усё жыццё, і можа даць сур'ёзны адпор.
🐇 Усё самае цікавае пра гэтага звера расказала для нашага са @smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” Аляксандра Ларчанка, навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 👉🏻 https://smartpress.by/idea/zoo/61880
📷 Фота: Віктар Казлоўскі.

Ужо хутка адкрыем заказы на нашу калекцыю маек.
Але спачатку дапамажыце нам, калі ласка, выбраць прынты!
Зрабіць гэта можна да заўтра (22 лютага) уключна:
👉🏻 https://forms.gle/gdY57W3Km4WtAU9j7
Увесь прыбытак ад маек пойдзе на ахову дзікай прыроды. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Зрабі сабе падарунак на Дзень роднай мовы! ❤️
Запрашаем усіх на анлайн-лекцыю “Зямля пад белымі крыламі: птушкі ў міфалогіі беларусаў”. Лекцыя пройдзе на беларускай мове.
Наша лектарка – Святлана Грышкевіч, аматарка птушак і гісторыі Беларусі.
Святлана раскажа пра ролю дзікіх і міфічных птушак у павер’ях і абрадах нашых продкаў, а таксама пра птушыную сімволіку ў народнай творчасці і мастацтве.
📆 Лекцыя пройдзе 5 сакавіка а 19.00 на платформе Zoom. Запіс будзе.
👛 Кошт лекцыі – 15 рублёў. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” – бясплатна.
Увесь прыбытак ад лекцыі пойдзе на ахову прыроды Беларусі.
‼️ ВАЖНА! Пры аплаце лекцыі абавязкова напішы свой актуальны e-mail - мы дашлем на яго спасылку на лекцыю.
Спасылка на аплату лекцыі https://clck.ru/38z3UU
Далучайся! 🤗
📷 Фота Дзмітрыя Іванова, @ptushkafota.

“Дзікі клуб” пачынае сезон анлайн-лекцый!
👩💻 Першая лекцыя "Цікавыя факты пра запаведнікі і нацпаркі Беларусі" пройдзе ў наступную сераду, 28 лютага, а 19.00.
Наш лектар – Мікалай Чэркас, кандыдат біялагічных навук, арнітолаг, болей за 17 гадоў працаваў у нацпарку “Белавежская пушча”. Многім знаёмыя шыкоўныя альбомы пушчы з фотаздымкамі Мікалая.
❓ Адкуль пайшлі запаведнікі і нацыянальныя паркі?
❓ Як убачыць там нешта незвычайнае?
❓ Якія прыродныя тэрыторыі – гонар нашай краіны, і што ў іх такога значнага?
❓ Праблемы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый без гараскопаў.
Гэта толькі некаторыя пытанні, на якія адкажа Мікалай. Ты таксама зможаш задаць яму свае пытанні пасля лекцыі.
Для тых, у каго не атрымаецца прысутнічаць анлайн, цягам месяца будзе даступны запіс лекцыі.
Далучайся да “Дзікага клуба”, каб паглядзець!
Увесь прыбытак ад клуба мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

Прымаем заказы на эксклюзіўны дзікі мерч! Не спазніся.
Радасна паведамляем, што мы запусцілі футболкі і шоперы з нашым сімвалам – барсуком Ясем! 🦡
👕 Памеры жаночых (прыталеных) і мужчынскіх футболак ад S да XXXL. Тканіна 100% бавоўна, высокай шчыльнасці 150 г/м2.
Для прынтоў будзе выкарыстаны ДТФ друк, адзін з самых якасных – карцінка доўга не выцвітае.
Такія вырабы будуць доўга радаваць свайго гаспадара ці гаспадыню.
Колеры футболак: белы, чорны, зялёны хакі, сіні.
Даступныя тры прынты.
🛍️ Таксама можна замовіць стыльныя бэжавыя і чорныя шоперы з такімі ж самымі прынтамі. Тканіна 100% бавоўна павышанай шчыльнасці 168 г/м2.
👛 Кошт футболкі – 70 рублёў, шопера – 60 рублёў. Для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” зніжкі.
⏳ Заказы прымаем да раніцы 26 лютага. Гатоўнасць мерчу – 6-7 сакавіка.
🎁 Паспей замовіць майку з барсуком або шопер, каб на 8 сакавіка ў цябе ўжо быў гатовы падарунак! https://clck.ru/38zTxq
Увесь прыбытак ад мерчу пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️
(c) Выява ад freeman_studio на Freepik