❓ Даўно марыш пасяліць каля сябе саву? А можа, хочаш павесіць дамок для рудахвосткі або сінічнік?
🐦 Якасныя і зробленыя з навуковым падыходам дамкі і кармушкі для птушак можна прыдбаць у Bisaigue Shliftik https://instagram.com/shliftik.by?igshid=YmMyMTA2M2Y=.
Дамкі і кармушкі для птушак зроблены з дошак або цэльнага дрэва і праслужаць доўгі час. Канструкцыя дамкоў прадугледжвае засцярогу ад драпежнікаў.
🤗 Далучайся да “Дзікага клуба”, каб набыць іх са зніжкай:
🔸 10% пры набыцці да 5 штук
🔸 15% пры набыцці 5-9 штук
🔸 20% пры набыцці 10 штук і болей.
Цісні на актыўную спасылку ў профілі, каб падаць заяўку ў “Дзікі клуб”. 🌿🦡
📷 На фота - звычайная рудахвостка.

❓ Як лічыш, ці шмат у Беларусі яркіх птушак? Гіль (снегирь), зімародак, а хто яшчэ? Хочаш убачыць больш беларускіх птушак з экзатычнай афарбоўкай?
Прыходзь на выставу “Беларусь – краіна райскіх птушак” з выдатнымі фотаздымкамі нашай падпісчыцы Іны Субоцінай.
Іна працуе ўрачом, а ў вольны час змяняе белы халат на камуфляж і ездзіць у пошуках птушак па ўсёй краіне.
🎶 Кожную птушку з фота на выставе можна пачуць: трэба паднесці смартфон да qr-кода на фотаздымку.
📌 Выстава адчынена з 15 па 28 красавіка, з 10:00 да 22:00 штодзённа.
📌 Месца: Мінск, ТРЦ “Palazzo”, 3-ці паверх.
Выстава бясплатная. Для ўвахода дастаткова падпісацца на канал Smartpress.by у Viber.
📷 Фота 1 – удод (ілюстратыўнае); фота 2 – Іна Субоціна.

😍 Толькі паглядзі, як казырыцца гэты вялікі голуб! Ну і прыгажун!
🤗 Прапануем табе прыдумаць смешны подпіс да фота.
Наш варыянт: калі ў душы ты паўлін, але прырода стварыла цябе голубам. 😅
Пішы свае варыянты ў каментарах! 👇
📷 Фота: Наталля Бачурынская.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі фотаздымкамі птушак, далучайся да чату “Птушкі з фотастужкі”, t.me/ptushkafota.

Птушкі нярэдка сутыкаюцца з шыбамі, асабліва падчас міграцый. Зрабі шкло заўважным для іх! 😔
✅ Можна павесіць звонку шнуры (лепш браць парашутны шнур) на адлегласці 10 см адзін ад другога. Гэта не псуе віду з акна, затое адпужвае птушак ад шкла.
✅ Можна наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым "правіле далоні":
⬆️ па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
➡️ па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.
✅ Калі ў цябе на акне ёсць маскітная сетка – вельмі добра! Яна таксама дапамагае птушцы заўважыць акно.
❗️ Калі птушка ўсё ж наляцела на шыбу і ляжыць нерухома, можа быць, яна толькі аглушаная. Пакладзі птушку ў цёмную скрынку на гадзіну, і калі яна ачуняе – выпусці на волю. Не трэба яе карміць ці паіць.
Дзяліся допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі, як уратаваць птушак ад гібелі! ❤️
📷 На фота – берасцянка (зяблик).

Заўтра, 19 красавіка, у Мінску выйдзе ў абарот новая птушыная серыя з 4 марак з тэмай “Асаблівасці вадаплаўных птушак”. 😍
🦆 Вадаплаўныя птушкі выдатна плаваюць і даюць нырца дзякуючы лапам-ластам. Але ў розных груп вадаплаўных птушак гэтыя ласты маюць свае асаблівасці, пра якія і расказваюць маркі.
📍 У дзень выпуску марак на галоўным паштамце Мінска будзе магчыма пагасіць марку на адмысловым канверце першага дня адмысловым штэмпелем, які выкарыстоўваецца толькі адзін дзень.
Да выпуску падрыхтаваны і паштовыя карткі з птушкамі. На іх маркі ў гэты дзень можна наклеіць з боку малюнка і пагасіць штэмпелем першага дня – так ствараецца калекцыйны картмаксімум, а можна даслаць яго сябрам у іншую краіну ці па Беларусі. Намінал марак пакрывае перасылку карткі за мяжу.
💌 Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак-арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская.
Працяг 👇

Паглядзець маркі можна на сайце Белпошты https://www.belpost.by/philately/infolists/3587https://www.belpost.by/philately/infolists/3587.
📷 На фота лыска (лысуха), аўтар – Dennis Jarvis, Wikimedia Сommons.

Птушыныя кармушкі – вельмі добрая справа. Напоўненыя кормам, яны дапамагаюць птушкам перажыць халодны сезон. 🐦
Але некаторыя кармушкі вісяць гадамі і ператвараюцца ў смецце на дрэвах і кустах. Калі кармушка ўжо старая, зламаная, трэба яе здымаць і выкідваць.
🪺 Здараецца, што птушкі будуюць у кармушках гнёзды і гадуюць птушанят. У Мінску, напрыклад, у адной з кармушкак гнездавала шэрая валасяніца (серая мухоловка). Такія паводзіны птушак гавораць аб тым, што ў горадзе ёсць дэфіцыт ніш, прыдатных да гнездавання.
Калі кармушка ў добрым стане, можна пакінуць яе вісець хоць які час – магчыма нейкая птушка зробіць у ёй свой утульны дамок у перыяд размнажэння. 🐣
А яшчэ лепш - зрабі паўнавартасны дамок для птушак. 🤗❤️
📷 Фота: шэрая валасяніца (ілюстратыўнае).

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💧 Нядаўна мы публікавалі прыгожае відэа разліву рэк Іслач і Валожынка і пісалі пра разводдзі і паводкі. Але нам указалі на памылку.
❓ У чым жа адрозненне разводдзя і паводкі?
🔷 Разводдзе (рус. половодье) – гэта працяглае і павольнае павелічэнне воднасці ракі:
🔹 звычайна паўтараецца ў адзін сезон штогод (вясновыя разлівы рэк у Беларусі),
🔹 цягнецца некалькі тыдняў ці месяцаў,
🔹 узровень вады павышаецца з-за павольнага раставання снегу ці працяглых дажджоў,
🔹 звычайна вада выходзіць з рэчышча і затапляе прыбярэжныя тэрыторыі, але наступствы разводдзя звычайна не катастрафічныя.
🔶 Паводка – гэта хуткае і кораткачасовае падняцце ўзроўню вады:
🔸 можа быць амаль у любую пару года,
🔸 цягнецца некалькіх часоў ці дзён,
🔸 здараецца з-за моцнага дажджу ці з-за хуткага раставання снегу,
🔸 можа затапіць нізінныя землі, разбурыць дамбы і дамы, небяспечная для жыцця людзей.
#дзікіярэкі

🎥 На відэа – пойма Нёмана падчас вясновага разводдзя, архіў ТАА "Дзікая прырода".
Гэй, сябрук! На сувязі барсук, завадатар у “Дзікім клубе”. 🌿🦡
Барсучы тлушч - штука вельмі негуманная: каб яго атрымаць, жывёлу забіваюць. 😢 Да таго ж ён валодае вельмі сумнеўнай карыснасцю.
☝️ Але і ў наш час некаторыя людзі працягваюць лячыцца гэткімі сродкамі народнай медыцыны. Гэта адна з праблем выжывання барсукоў у Беларусі, бо браканьеры закрываюць попыт.
Сёння, у век тэхналогій, лячэнне бурсучыным тлушчам – перажытак мінулага. Сучасныя лекавыя прэпараты працуюць нашмат эфектыўней і час на лячэнне не будзе страчаны.
Калі ты любіш дзікую прыроду, далучайся да майго "Дзікага клуба"! Прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды! ❤️
👉 https://birdingbelarus.by/dikiyklub/

🌍 Сёння, 22 красавіка, адзначаецца Сусветны дзень Зямлі.
❓ А ці ведаеш ты, колькі засталося на нашай планеце дзікіх звяроў?
🐋 🦌 Па апошніх дадзеных, супольная біямаса дзікіх сысуноў складае 60 мт (мільёнаў тон): 40 мт прыходзіцца на долю марскіх сысуноў (палова з якіх – вусатыя кіты), а астатнія 20 мт - на долю дзікіх наземных звяроў (галоўную частку займаюць белахвосты алень, кабан і афрыканскі слон).
Біямаса людзей складае 390 мт. А супольная біямаса ўсіх свойскіх жывёл (кароў, свіней, коз, авечак, свойскіх катоў і сабак) – 630 мт, з якіх 420 мт важыць быдла. 🐄
🦮 Сабакі важаць столькі ж, колькі ўсе наземныя дзікія звяры.
👥 Людзі важаць амаль у 6,5 разоў больш, чым усе дзікія звяры на Зямлі.

Каб пракарміць людзей і свойскую жывёлу ў такім аб'ёме непазбежна адымаюцца тэрыторыі і акваторыі ў дзікіх жывёл. З кожным годам усё больш і больш, так як колькасць людзей расце, а з імі і колькасць свойскіх жывёл.
🤲 Каб захаваць дзікую прыроду, чалавецтву трэба знізіць аб'ёмы жывёлагадоўлі і заставіць хаця б траціну Зямлі для дзікай прыроды. Іначай дзікія звяры не маюць шансаў выжыць.
🤲 Каб захаваць дзікую прыроду, чалавецтву трэба знізіць аб'ёмы жывёлагадоўлі і заставіць хаця б траціну Зямлі для дзікай прыроды. Іначай дзікія звяры не маюць шансаў выжыць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 А што гэта робіць зелянушка?
Наш падпісчык Павел Сацута даслаў цікавае відэа, на якім зелянушка збірае будаўнічы матэрыял для свайго гняздзечка.
Кавалачак поўсці Павел спецыяльна загадзя прычапіў на галінцы прышчэпкай. Мяркуючы па ўсім, птушка задаволена! 😅
🪺 Для ўцяплення латка ў гняздзе вераб’іныя птушкі збіраюць сухія травяныя карэньчыкі, паперу, пяро, пух і звярыную поўсць.
Калі ў цябе ёсць поўсць ад дамашніх гадаванцаў, можаш прапанаваць яе птушкам. Ім будзе лягчэй пабудаваць гняздо.
Поўсць можна пакінуць у кармушцы – птушкі хутка знойдуць яе і там яна не намокне. А ўвогуле птушкі могуць лятаць даволі далёка ад гнязда, каб знайсці патрэбныя матэрыялы.
🧶 Калі кладзеш шарсцяныя ніткі, перад гэтым мелка парэж іх.

❓ Хочаш набыць вызначальнік птушак ад “Дзікай прыроды” са скідкай?
✍️ А можа ты хацеў_ла бы, каб адзін з аўтараў кнігі падпісаў твой экзэмпляр? Бяры яго з сабой!
Прыходзь у сераду, 26 красавіка, у 17:30 на аўтограф-сесію з арнітолагам Ірынай Самусенка.
🎓 Ірына – кандыдат біялагічных навук, загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.
Ты зможаш даведацца чагосьці новага пра птушак Беларусі і атрымаць адказы на свае пытанні.
Частка сродкаў ад продажу вызначальніка ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. 💚
📌 Адрас: Мінск, праспект Незалежнасці, 72, крама “Акадэмкніга”.

🚩 Мерапрыемтсва пераносіцца на чацьвер 27 красавіка!
Па тэхнічных прычынах аўтограф-сесія з арнітолагам Ірынай Самусенка переносіцца на заўтра.
🎓 Ірына – кандыдат біялагічных навук, загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах.
Ты зможаш даведацца чагосьці новага пра птушак Беларусі і атрымаць адказы на свае пытанні.
👛 Вызначальнік птушак у гэты дзень можна набыць са скідкай.

☢️ Роўна 37 гадоў таму, 26 красавіка, ноччу здарыўся выбух рэактара 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС.
Вялізная тэрыторыя многіх краін Еўропы была забруджана лёгкімі ізатопамі цэзію. На поўначы Швецыі в 1986 годзе масава ўтылізавалі паўночных аленяў, якія наеліся радыеактыўнага ягелю.
🛑 Цяжкія трансуранавыя элементы раскідала непасрэдна вакол злашчаснага рэактара. Іх размяшчэнне і акрэсліла вылучэнне 10-ці і 30-кіламетровых зон адчужэння вакол. Паявілася Зона, доступ у якую быў абмежаваны.
🌲 У беларускай частцы Зоны ў 1988 годзе стварылі Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Ён з самага пачатку апекаваўся органамі надзвычайных сітуацый. І толькі з 1 студзеня 2023 года запаведнік перайшоў у падпарадкаванне Мінпрыроды. Гэта правільнае рашэнне.
Для тэрыторыі Зоны радыеактыўнасць вызначыла запаведнасць. Але паколькі гаспадарчая дзейнасць тут была абмежавана, а на большай тэрыторыі і ўвогуле адсутнічала, адбыўся рэвайлдынг. Іншымі словамі, аднаўленне натуральных экасістэм, папуляцый дзікіх звяроў і птушак, рост колькасці рэдкіх відаў, такіх як вялікі арлец. 🦅
❓ Ці можна зараз закрыць запаведнік і стварыць лясгасы і калгасы?
Намеснік дырэктара запаведніка па навуковай рабоце Максім Кудзін сведчыць, што вывучанасць радыяцыйнага фактару праз 37 гадоў яго тэрыторыі вельмі малая. З 60830 выдзелаў па цэзію-137 вывучана каля 10%, па стронцыю-90 – 7%, па ізатопах плутонію – 4%, амерыцыю-241 – 5%.
☝️ Гэта азначае, што да Зоны патрэбны асаблівы падыход. Трэба памятаць дзеля чаго быў створаны запаведнік, дакладней, тэрыторыя асаблівага прававога рэжыму. Чалавечыя рашэнні фізіку распаду памяняць не ў сілах. Перыяд паўраспаду плутонію-239 – 24 тысячы гадоў.
📷 На фота гняздо арлана-белахвоста ў Зоне, аўтар – Валер Дамброўскі.

А вось і першае яйка! 😊🥚
Сёння раніцай першае яйка з’явілася ў адным з двух гнёздаў пустальгі ў Брэсце! Віншуем сокалаў! 👏
🤗 Зараз пачынаецца самае цікавае! Назірай анлайн за жыццём сакаліных сямей разам з намі тут:
https://birdwatch.by/pustalga-brest2023

🦅 Вялікія арляцы вярнуліся дадому! Але даляцелі не ўсе.
Пра заканчэнне вясновай міграцыі і тое, чым займаюцца арляцы зараз, расказвае Валер Дамброўскі.
👉 Чытай матэрыял па спасылцы
https://wildlifebelarus.org/news/722008.html.
📷 На фота – арліца Элені, архіў ТАА “Дзікая прырода”.