Любоў да дзікай прыроды пачынаецца з дзяцінства. 🧒💚
Ірына Веніямінаўна Бірына-Паўлава – карэнная мінчанка, але з дзяцінства шмат часу праводзіла ў падарожжах на прыроду і нават аднойчы лоб у лоб сутыкнулася з глушцамі!
Яна перадала сваё стаўленне да прыроднага наваколля сыну і як выдатны педагог – многім школьнікам.
❓ Як разагрэць цікаўнасць і дапытлівасць школьнікаў і заахвоціць іх назіраць за дзікай прыродай?
❓ Ці лёгка знаходзіць агульную мову з сённяшнімі дзецьмі?
❓ Пра што яны мараць?
Чытай у вялікім інтэрв’ю з Ірынай Веніямінаўнай:
https://wildlifebelarus.org/news/720474.html

З сённяшняга дня забаронена разбураць птушыныя гнёзды! 🐦
У птушак пачынаецца гнездавы сезон. Забарона дзейнічае па 14 жніўня.
☝️ Абразанне галін з гнёздамі пагражае штрафамі.
❓ Што рабіць, калі пасля 15 лютага ты заўважыш, што нехта скідае і разбурае гнёзды?
Пра гэта трэба адразу ж паведамляць! Можна пазваніць у Мінпрыроды на гарачую лінію, можна пакінуць электроннае паведамленне на сайце свайго абласнога або Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Каго з птушак чакаеш убачыць на гняздзечку? 🕊️
📷 Фота: hedera.baltica, Wikimedia Commons.

❓ Чаму знікае птушка года?
Колькасць звычайнай туркаўкі ў Еўропе за апошнія 20 гадоў скарацілася на 30%, а ў некаторых краінах – аж на 90%! 😲😕
Адна з галоўных прычын – паляванне, законнае і незаконнае. Штогод толькі ў Міжземнамор’і браканьеры забіваюць каля 600,000 туркавак, галоўным чынам у Лівіі, Сірыі і Грэцыі. Акрамя гэтага легальна паляўнічыя забіваюць каля 2 млн туркавак, галоўным чынам у Гішпаніі, Грэцыі і Італіі.
Легальна палююць на туркавак звычайна ўвосень, калі птушкі ляцяць у Афрыку з маладымі, а вось нелегальнае паляванне магчыма таксама і ўвесну, калі гіне ядро папуляцыі, якое перажыло зіму і гатова размнажацца.
🙅 Некаторыя краіны ўвялі мараторый на паляванне на туркавак або ўдвая скарацілі ліміты на яе адстрэл.
У Беларусі звычайная туркаўка была паляўнічым відам да 1999 года.
Птушка года вернецца для гнездавання ў нашу краіну ў канцы красавіка. Пазычым туркаўкам бяспечнага падарожжа! 🙏🕊️
📷 Фота: Edwyn Anderton, CC BY-NC-SA 2.0.

Калі хочаш пасяліць каля сябе птушак – зрабі ім “кватэры”. 🐦
Зрабіць птушыны дамок сваімі рукамі не складана, але трэба мець на ўвазе важныя моманты:
🔨 Пярэдняя сценка дамка знутры павінна быць шурпатая, каб птушанятам было лягчэй узбірацца да адтуліны-лятка. Іначай яны могуць апынуцца ў пастцы і загінуць. З гэтай жа прычыны вешай дамок не вертыкальна, а крыху пад нахілам ад ствала дрэва.
☝️ Не рабі жэрдачку каля лятка. Самім птушкам яна без патрэбы, а вось драпежнікам будзе лягчэй дастаць іх з дамка.
🏡 Дамкі можна вешаць на лецішчах, у садах, парках ці недалёка ад іх. Пазбягай паўднёвага боку дрэваў – птушаняты могуць гінуць ад спякоты. Лепш абраць месца ў ценю. Вешай дамкі на вышыні 2-4 метры. Абірай таўсцейшае дрэва і без сукоў унізе.
#птушыныядомікі
Працяг 👇

🌳 Замацоўваць дамкі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву, лепш за ўсё проста прывязаць дротам альбо вяроўкай, для гэтага ў верхняй частцы дамка робяць спецыяльныя петлі. Можаш прымацаваць дамок да дрэва адным-двума шрубамі.
💦 Не забывай чысціць дамкі перад прылётам птушак. Унутры могуць зімаваць птушыныя паразіты. А некаторыя птушкі запаўняць дуплянку будаўнічым матэрыялам пад самы верх і проста няма дзе будаваць новае гняздо. Здымі накрыўку, выдалі падсцілку, прамый дамок кіпнем і дай цалкам высахнуць. Птушыны дамок нельга апрацоўваць інсектыцыдамі і парашкамі ад блох.
❤️ У сезон гнездавання, які можа пачацца ўжо ў сакавіку, у цябе будзе шанец паназіраць, як птушкі займаюць твой дамок і выводзяць птушанят. Як бы ні хацелася зазірнуць у яго, устрымайся ад гэтага! Проста назірай на адлегласці.

Каля якой ракі табе хацелася б адпачыць - каля звілістай ці ператворанай у роўны канал? 🧘♀️
Дзікія свабодныя рэкі - гэта:
🌿 прыгожыя краявіды;
🦫 багатая ландшафтная і біялагічная разнастайнасць;
🎣 цудоўныя месцы для рыбалкі і адпачынку;
🌱 узбагачэнне падчас паводкі глебы для сельскай гаспадаркі.
Каналізаваныя рэкі - гэта:
💦 парушэнне гідрарэжыму;
🐾 збядненне флоры і фаўны;
збядненне глебы;
🌊 павелічэнне рызыкі навадненняў ніжэй па плыні.
📷 Фота 1 - рака Нёман, Мінская вобласць; фота 2 - каналізаванае рэчышча ракі Навуць, Гомельская вобл. Архіў ТАА "Дзікая прырода".
#дзікіярэкі

❤️🐦 У птушак пачаўся гнездавы сезон!
🦅 Арлан-белахвост – птушка, якая сёлета адкрывае сезон гнездавання адной з першых. Пара арланаў у Чарнобыльскай зоне ўжо адклала яйкі ў сваё гняздо. 👏
Гэта амаль на месяц раней, чым у іншых рэгіёнах Беларусі, але снегу там даўно ўжо няма, і цёплае надвор’е трымаецца з канца снежня.
🥚 Крумкач таксама пачынае свае заляцанні ў лютым, а кладку можа зрабіць ужо канцы лютага.
🥚 У канцы лютага можа адкласці яйкі і пугач (филин).
Зычым птушкам удалага гнездавання і чакаем вясну разам! 🤗
📷 Фота: арлан-белахвост на гнязде, аўтар - Валер Дамброўскі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вясна на Камянеччыне набліжаецца імклівымі тэмпамі. У птушак і звяроў пачынаецца бурлівы перыяд. 🌿
Калі няма магчымасці выбрацца на прыроду, каб паназіраць за вясновымі зменамі, заходзь на стрым з кармушкі каля Белавежскай пушчы – https://birdwatch.by/stalouka-2023.
Зараз днём можна паназіраць за птушкамі на сталоўцы, убачыць дзённых драпежнікаў. А таксама пачуць гагатанне гусей, крыкі шэрых жураўлёў, якія ляцяць вялікімі чародамі.
У цёмны час каля кармушкі можна ўбачыць соў. 🦉
Дзікія звяры таксама не мінаюць гэтае месца - для іх прыгатаваны асобныя пачастункі. 🦊
👀 Спяшайся - да заканчэння зімовай трансляцыі застаўся ўсяго тыдзень!

🦅 Чатыры дні таму самка-гібрыд вялікага і малога арляцоў (большого и малого подорликов) Ляда, што гняздуецца на Сярэдняй Прыпяці, пачала вясновую міграцыю. 👏🏻
Узімку яна была ў Замбіі, дзе ласавалася пальмавымі крыланамі, зараз пралятае Танзанію.
Ляда ды Лан штогод першымі з пазначаных перадатчыкамі арляцоў пачынаюць шлях дадому, у Беларусь. Але ляцець ім намнога даўжэй за іншых. Лан яшчэ недзе на мяжы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Зімбабве. 🌍
Пазычым птушкам бяспечнага палёту! 🤞🏻💙
📷 Аўтар фотаздымка: Brett Lewis.

📆 Запісвай дату ў свой каляндар:
4 сакавіка (субота) у 10:00 – лекцыя пра таямнічае жыццё забалочаных тарфянікаў.
Гэта трэцяя лекцыя з цыклу “ProПтиц на Биофаке” ад біялагічнага факультэта БДУ.
❓ Як аднавіць тарфянік, каб вярнуць туды птушак усур'ёз і надоўга?
❓ Як вывучаюць птушак на забалочаных тарфяніках?
❓ Хто з рэдкіх відаў жыве на забалочаных Дакудаўскіх тарфяніках?
❓ Няўлоўныя пастушковыя: як іх знайсці?
На гэтыя і шмат іншых пытанняў адкажа арнітолаг, прафесар Васіль Грычык.
✅ Адрас: Мінск, вул. Курчатава, 10.
✅ Для ўваходу вазьмі з сабой пашпарт.
✅ Лекцыя бясплатная, але рэгістрацыя абавязковая: https://forms.gle/8TF2Y29PjgM3b5sj7.
📷 На фота вусатая сініца, аўтар – Лілія Кахновіч.

Ці здаралася табе знаходзіць непрытомную птушку побач з будынкам? 🏢🐦
Птушкі нярэдка сутыкаюцца з шыбамі і іншымі шклянымі паверхнямі, асабліва падчас вясновай міграцыі. 😔
❓ Як зрабіць сваё акно заўважным і бяспечным для птушак?
Можна наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым "правіле далоні":
⬆️ па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
➡️ па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.
Шкло, якое ўпрыгожана налепкамі па “правіле далоні”, робіцца добра заўважным для птушак.
❤️ Дзяліся допісам з сябрамі, каб больш людзей ведалі, як уратаваць птушак ад траўм і гібелі!
📷 Ілюстрацыя: Fundacja Szklane Pułapki.

❓ Якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь?
🐦🌿 На гэтым тыдні ў Брэсцкім раёне на палях адзначаны вялікія чароды кнігавак (чибисов), палявых жаўрукоў, а ў Тураве - чароды шэрых гусей.
На поўдні краіны міграцыя сёлета пачалася зусім рана - яшчэ з першай паловы студзеня каля Белавежскай пушчы былі адзначаны чароды шэрых журавоў і розных відаў гусей.
Ужо хутка і іншыя птушкі падцягнуцца! Каго больш за ўсё чакаеш з выраю? ❤️☺️
📷 На фота – палявы жаўрук, аўтар: Neil Smith, CC BY-SA 2.0, Wikimedia Commons.

❓ Якімі былі б нашыя лясы без ваўкоў, рысяў і мядзведзяў?
Буйныя драпежнікі - сапраўдныя захавальнікі цэлых экасістэм. Ім патрэбныя вялізныя некранутыя тэрыторыі. А гэта - дом і для многіх іншых відаў. 🦡🦇🦊🕊️
Толькі ўяві, колькі ўсяго робяць буйныя драпежнікі для захавання дзікай прыроды:
🌿 як “санітары лесу” яны адбракоўваць хворых асобін і стрымліваюць распаўсюджванне інфекцый;
🌿 не даюць папуляцыям капытных размножыцца празмерна, і гэтым дазваляюць захаваць малады падрост, каб лес працягваў аднаўляцца;
🌿 прымушаюць свае ахвяры рухацца і не даюць ім гуртавацца ў адным месцы, выядаючы там усю расліннасць;
🌿 распаўсюджваюць насенне раслін і ўплываюць на ўрадлівасць глебы.
Маштаб працы ўражвае, праўда?
📷 Фота: Elchhaus, CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons.

Беларускія вялікія арляцы пакрысе выпраўляюцца ў дарогу дадому. Чым яны займаліся на зімоўцы?
☺️ Даведаліся цікавую гісторыю пра Ляду – самку-гібрыд вялікага і малога арляцоў (малого и большого подорликов). Мы нядаўна пісалі, што яна адной з першых пачала вясновую міграцыю. Зараз набліжаецца да Уганды.
🌍 А зімуе Ляда кожны год у Замбіі, больш чым за 8500 км ад Сярэдняй Прыпяці, дзе яна гняздуе. Месца яе зімоўкі – кавалачак зямлі плошчай усяго каля трох квадратных кіламетраў.
❓ Чаму Ляда штогод выбірае для зімоўкі менавіта гэтае месца?