Дзікая прырода побач
3.01K subscribers
2.77K photos
221 videos
2 files
1.33K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Таму адразу пасля таго як самкі сядаюць наседжваць яйкі, самцы збіваюцца ў чародкі і "залягаюць на ліньку" – перабіраюцца ў глухія, маладасяжныя месцы (трысняговыя зарасці, вербалозы). Там яны і хаваюцца большую частку лінькі, а на адкрытую ваду выплываюць толькі прыцемкам.

Толькі калі хоць трохі адрастуць махавыя пёры – працэс займае каля месяца – качары могуць дазволіць сабе выйсці ў свет. Паралельна з гэтым кароткія пёры, якія хутка растуць, фармуюць часовую ахоўную афарбоўку, характэрную самкам. Але ў "жаночай сукенцы" качары ходзяць нядоўга: літаральна праз месяц пачынаецца другая лінька, няпоўная. Усе патрэбныя для палёту доўгія пёры застаюцца на месцы, і змяняюцца толькі покрыўныя. Гэта займае менш часу і мала ўплывае на ўразлівасць птушкі, так што восеньскую частку шлюбнага сезона самцы-крыжанкі сустракаюць ужо пры поўным парадзе.☺️❤️

Самкі таксама ліняюць, але ў розны час. Тыя, хто застаўся ў гэтым сезоне без пары, ліняюць у той жа час, што і самцы. Іншыя робяць гэта пазней, толькі пасля таго, як іх качаняты крыху падрастуць. #птушыныяцікавосткі

Паводле elementy.ru.
😂 Сабралі найлепшае з рубрыкі #чевосмотреш. Яе запусцілі аматары жывёл у нашых чатах "Ціў-ціў" @ptushkachat і "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.

Дасылай свае варыянты ў каментары!

📷 Аўтары фота: Аляксей Вайцянкоў (белы бусел), Аксана Сутормiна (рудахвостка-чарнушка), Валянціна Лайкоўская (гарадскія ластаўкі), Іна Шкурко (белыя буслы), Андрэй Буланаў (шэрая варона), Марына Дзенясюк (малы грычун), Павел Сацута (вавёрка), Аня Кісялёва (чорнагаловы шчыгел).
Лета – час матылёў, цешымся іх прыгажосцю! 💜

На фота пераліўніца малая (переливница тополёвая) – буйны матылёк з размахам крылаў да васьмі сантыметраў! Чорна-буры верх крылаў самцоў можа набываць ярка-фіялетавы адліў у залежнасці ад вугла падзення святла.

Назіраць іх можна ў чэрвені-ліпені на лясных дарогах і палянах недалёка ад рэк і ручаёў.

😍 Мы вельмі любім назіраць за рознымі матылямі і іншымі казуркамі! Ты таксама? Далучайся да чату аматараў "Насекомые и их знакомые" @insects_belarus. 🤗

📷 Фота: Анатоль Кулак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#галасыптушак
🥰 🐦 Адзін з самых віртуозных спевакоў у птушыным свеце – чорны дрозд. Некаторыя нават лічаць яго лепшым за салаўя спеваком.

🎶 Песня чорнага дразда гучная і прыгожая, складаецца з прыемных свіставых і флейтавых гукаў, напрыклад, "труцi-трут-цйю-цйю-сiту". Найбольш актыўна чорныя дразды спяваюць досвіткам і на заходзе, звычайна седзячы на вяршыні ці ў кроне дрэва, у гарадскіх умовах – на даху ці іншым узвышаным месцы.

Чорны дрозд любіць ціхія, зарослыя месцы з сыраватай глебай. Каб заўважыць яго, уважліва прыглядайся, і тады ты нават на фоне цёмнага падлеску зможаш убачыць, як птушка шукае на зямлі, чым бы пажывіцца.🐛

Слухаць гэтых пеўчых птушак можна з сакавіка па чэрвень, часам можна пачуць спеў у ліпені.

🎼 The Beatles уключылі ў свой "Белы альбом" трэк у гонар гэтай птушкі. У песні "Чорны дрозд" можна пачуць яго шчабятанне.
😍 Знаёмся – шыладзюбка (шилоклювка) – самы незвычайны і дзіўны з кулікоў. Гэта і па дзюбе відаць, і па даўгалыгасці птушкі: шыладзюбка – адна з самых даўганогіх птушак планеты! 😮 Праўда, не ў абсалютным выражэнні, а ў суадносінах памераў цела і ног.

І вось гэтымі самымі нагамі та-а-ак зручна хадзіць па плыткаводдзі і збіраць са дна бесхрыбетных! 🍤 Яны такія смачныя, што шыладзюбка ў пошуках ласунку часам заходзіць у ваду "па плечы". Загнуты канец дзюбы слізгае па паверхні дна, падбіраючы далікатэсы.

У Беларусі шыладзюбка – вельмі рэдкі від, вядомыя адзінкавыя выпадкі гнездавання. Але, магчыма, і табе калі-небудзь пашанцуе яе ўбачыць.☺️

📷 Гэтае чароўнае фота зрабіла Алёна Ціхановіч у Веткаўскім раёне.
Сям'я. 🦢❤️
🐣Пасля вылуплення птушаняты лебедзя-шыпуна, пакрытыя шэрым пухам, 1-2 сутак застаюцца ў гняздзе, потым сыходзяць на ваду. Ва ўзросце да 10 дзён часта адпачываюць на спіне ў бацькоў, якія плаваюць, пад іх крыху прыўзнятымі крыламі. Добра лётаць яны пачынаюць толькі ва ўзросце 4,5 месяцаў.

📷 Фота: t.me/ptu6ki.
🌱💧Водна-балотныя ўгоддзі займаюць усяго 6% зямной паверхні і працягваюць знікаць, але менавіта яны – дом для 40% відаў жывёл і раслін нашай планеты.

Калі гэтыя экасістэмы будуць знішчацца і далей, гэта прывядзе да вялізных страт у біяразнастайнасці. 😔 Ужо цяпер чвэрці відаў жывёл і раслін на Зямлі пагражае знікненне – у значнай меры па віне чалавека. Менавіта людзі прывялі да знікнення 83% сысуноў і паловы ўсіх раслін планеты.

🙌🏻 Важна захаваць нашыя балоты, рэкі з іх поймамі і азёры.

📷 Фота з летніка на балоце Ельня, дзе валанцёры рамантавалі плаціны, якія трымаюць ваду і не даюць балоту перасыхаць.
Аўтар – Марыя Шуманская.
Дразды-піскуны (рябинники) выказваюць глыбокую ўдзячнасць усім дачнікам! 😋🍒🐦

Цікава, як харчаванне драздоў-піскуноў змяняецца па сезонах года. 👇🏻

Вясной і летам гэтыя птушкі ядуць галоўным чынам жывёльную ежу – дажджавых чарвякоў, казурак, дробных малюскаў, якіх збіраюць на зямлі. Ужо ў сярэдзіне лета пачынаюць есці чарніцы, вішні, маліны і ажыны. Восенню і зімою асноўны іх корм – рабіны, каліны, ягады амялы, насенне пакінутых на дрэвах мерзлых яблыкаў. 🍎

📷 Фота: Кацярына Фацеева, Віктар Шапашнікаў, t.me/ptushkafota.
🐻 Мы ўжо пісалі, што мядзведзяў у беларускіх лясах можна сустрэць усё часцей. Але голад і цікаўнасць могуць прывесці іх і ў вёскі побач з лясамі.

Мядзведзь, які звык харчавацца адкідамі, страчвае страх перад чалавекам і можа стаць небяспечным.

Што рабіць, каб такога не адбылося?
Не пакідай побач з вёскамі, дачнымі пасёлкамі, месцамі адпачынку на дарогах, турыстычнымі стаянкамі, на сцяжынах, у месцах рыбалкі смецце, рэшткі ежы і пралітае паліва. Гэта прываблівае мядзведзяў і прывучае іх не баяцца людзей.
Для смецця выкарыстоўвай металічныя бакі з аўтаматычнымі зашчэпкамі. У малых населеных пунктах прывабіць мядзведзя могуць нават кучы кампосту.
Не закопвай рэшткі ежы: мядзведзь усё адно ўнюхае. Лепш іх вывозіць або спальваць.
Помні, што свойскія жывёлы і іх ежа таксама могуць прывабіць мядзведзяў. Гэта ж датычыцца пахучых рэчаў, напрыклад, зубной пасты ці бензіну.