А ты карыстаешся нашым птушыным стыкерпакам? 😊
Калі яшчэ не ўсталяваў(ла) сабе птушыны стыкерпак, пампуй яго тут ▶️ t.me/addstickers/ptushki.
І далучайся да чата "Ціў-ціў" @ptushkachat, дзе ў нязмушанай атмасферы можна пагутарыць з іншымі аматарамі птушак. 👫

Яшчэ адзін рэдкі і незвычайны від з Палесся – жук-рагач. 😍
Гэта самы вялікі жук у Беларусі – даўжыня цела можа дасягаць 8 сантыметраў! Рагача лёгка пазнаць па вялікіх разгалінаваных “рагах” (насамрэч гэта не што іншае як яго сківіцы!)
Лічынкі насякомага развіваюцца вельмі доўга – некалькі гадоў. У гэты час яны харчуюцца спарахнелай драўнінай.
☝️ Жук-рагач уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Адна з асноўных пагроз для яго – вырубка старых шыракалісцевых лясоў, асабліва дуброў, выдаленне сухастойных дрэў і ветравалаў.
🙌 У 2021 годзе ў рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў” #wildpolesia перададзена пад ахову 15 месцаў пражывання жука-рагача.
🌳 Цяпер там прадпісана захоўваць старыя і засохлыя дрэвы, заселеныя жукамі і іх лічынкамі, забаронена прымяняць хімікаты, паліць сухую расліннасць і адходы лесанарыхтоўкі.

З 16 лютага будзе забаронена знішчаць птушыныя гнёзды! ❌
У птушак пачынаецца гнездавы сезон – яны ўсёй гурмой пачнуць абнаўляць свае гнёзды ці будаваць новыя.🥚
📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.

Ласка. Агрэгатны стан – вадкасць.💧😁
❄️ Узімку ў ласкі белая афарбоўка футра, што маскіруе яе пад снег. Але ўжо ў сакавіку-красавіку будзе адбывацца змена зімовага белага футра на летні буравата-карычневы. Белымі і пасля вясновай лінькі застаюцца ніжняя частка цела і ўнутраныя часткі канцавін.
Нягледзячы на тое, што звярок здаецца вельмі мілым, гэта сапраўдны драпежнік. ☝🏻
Ласка вельмі спрытная, хутка бегае, добра лазіць і плавае, адзначаецца вялікай смеласцю і агрэсіўнасцю. Гэта небяспечны вораг для ўсіх дробных жывёл. 🐭 Ежу яе складаюць розныя грызуны, дробныя птушкі, яшчаркі, змеі, жабы, казуркі.
📷 Дзякуй за цудоўныя фота @ptu6ki.

Існуе міф, што дзякуючы E40 Беларусь магла атрымаць выйсце адразу да двух мораў (Балтыйскага і Чорнага) за мінімальную цану, што гэта эканамічна выгадны праект. 🤔
❗️Але новае эканамічнае даследаванне зноў паказвае, што нават аптымістычныя сцэнары не могуць выратаваць запланаваны водны шлях E40 ад банкруцтва.
У справаздачы Langhout Ecologisch Advies апісваюцца доўгатэрміновыя страты ў мільярды еўра, якія могуць узнікнуць у выніку будавання ключавой часткі прапанаванага воднага шляху, што ідзе з польскага Гданьска ў беларускі Брэст 👉🏻 ptushki.org/news/711787.html.
📷 Фота: Віктар Малышчыц. #savepolesia #wildpolesia #stop_e40

Кажу ж, гэта не я з'еў апошні пончык!
📷 ❤️ Палявы верабейка. Фота Аксаны Казаковай.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.

Сярод відаў фаўны Палесся, што знаходзяцца пад аховай, – беласпінны дзяцел. Ён любіць жыць у старых забалочаных лясах у поймах рэк.🌳
Аснова рацыёну беласпіннага дзятла – насякомыя, якіх ён здабывае з-пад кары засохлых дрэў. Паглядзі, як выглядае камель, на якім дзяцел шукаў ежу! 😮 У мёртвых падгнілых дрэвах гэтыя птушкі будуюць сабе жытло. Таму там, дзе жыве беласпінны дзяцел, забаронена высякаць любыя дрэвы.
🙅♂️ Каб забяспечыць птушкам спакой падчас гнездавання, з 1 сакавіка па 1 ліпеня побач з месцамі іх пражывання забаронена паляваць, збіраць дзікарослыя расліны, сокі дрэў, жывіцу. Нельга нават проста там хадзіць – выключэнне зроблена толькі для спецыялістаў, якія выконваюць службовыя абавязкі, вядуць навуковыя даследаванні ці працу па захаванні відаў.
☝🏻 У рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў” сёлета перададзена пад ахову тры месцы пражывання беласпіннага дзятла ў Лельчыцкім раёне. #wildpolesia #птушыныяцікавосткі
📷 Фота Даніэля Розэнгрэна (ФЗТ), Ігара Бышнёва (студыя AVES).

Добрая і важная навіна з Брэстчыны!
Нядаўна было прынята рашэнне аб перадачы пад ахову месцаў, дзе растуць i жывуць рэдкія віды раслін i жывёл.🦡🌺
Гэта 44 месцы плошчай больш за 400 гектараў у Маларыцкім, Драгічынскім і Камянецкім раёнах. Цяпер тут будзе дзейнічаць асаблівы рэжым аховы, які дапаможа захаваць вiд і яго бiятоп.
👏🏻 Валанцёрамі Брэсцскага абласнога аддзялення АПБ была выканана вялікая справа! Яны прабіраліся праз лясы і балоты, вывучаючы птушак, звяроў, расліны, бiятопы і спосабы іх аховы.
📷 Фота: Юрый Янкевіч.

Дарагія сябры! У нас не хопіць словаў, каб выказаць падзяку за вашу падтрымку. ❤️
Мы атрымалі сотні паведамленняў, каментароў, гісторый вашых знаёмстваў з АПБ, тысячы рэпостаў. Гэты велізарны паток паведамленняў і душэўных гісторый у чарговы раз пацвярджаюць, што праца АПБ па ахове прыроды Беларусі і асвеце людзей – вельмі важная.
Мы бясконца шануем і цэнім вас. І вельмі ўдзячныя за ваш клопат! 🐦
🌱🐢 Хочам падкрэсліць, што АПБ займаецца толькі і выключна аховай дзікай прыроды Беларусі: захаваннем біялагічнай разнастайнасці, прыродных экасістэм, аднаўленнем прыродных тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці, а таксама прыцягненнем насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
Мы не згодныя з абвінавачваннямі Мінюста ў адрас арганізацыі. І спадзяёмся, што зможам працягваць нашу працу, якой прысвяцілі чвэрць стагоддзя.
Гэтыя навіны выклікаюць бурныя эмоцыі, але мы просім: стрымлівайце сябе ў каментарах, устрымайцеся ад любых тэм, апроч дзікай прыроды, не пішыце абраз – яны не падтрымаюць нас, у адрозненне ад вашых цёплых словаў.
Дзякуй за вашу падтрымку. Разам для дзікай прыроды! 💚🙌
📷 Фота вавёрачкі: Валер Пясецкі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У такі няпросты час найлепшы занятак, які дазваляе адпачыць галаве, - назіранне за птушкамі. 🐦 Часцей бывай на прыродзе, глядзі на птушак, яны ўжо пачынаюць спяваць вясновыя песні. 🎶
Ну, а калі зусім складаны графік, шмат працы і няма магчымасці выбрацца на прыроду, зазірай да нас на анлайн-трансляцыю ў Вуглянах birdwatch.by/stalouka-2022 – там неспадзяванкі бываюць і днём і ноччу.
Нядаўна прылятала вось такая "разыначка" – вушатая сава! 🦉

❄️ Ясным марозным днём захавальнікі дзікай прыроды Палесся адправіліся да Прыпяці, каб падлічыць вадаплаўных птушак. Іх чакала цікавая знаходка: вялікае гняздо на дрэве.
🦅 Непадалёк назіралі арлана-белахвоста – самую буйную драпежную птушку Беларусі з размахам крылаў да 2,5 метра! Арлан-белахвост уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Цалкам магчыма, знойдзенае гняздо – менавіта яго жытло. Ці так гэта, трэба ўдакладніць. Але знаходка ў любым выпадку важная: вялікія гнёзды ў лесе часта належаць “чырванакніжным” птушкам. У такім выпадку ахове падлягае не толькі дрэва з гняздом, але і значны ўчастак лесу вакол яго! 🌳
❓Што рабіць, калі знойдзеш вялікае гняздо, якое можа належаць рэдкай птушцы?
✅ Максімальна дакладна вызначы месцазнаходжанне: каардынаты альбо напрамак і адлегласць ад вядомых аб’ектаў (населеных пунктаў, вадаёмаў і інш.).
✅ Зрабі фота, па магчымасці падрабязна апішы дрэва, гняздо і тое, што знаходзіцца навокал. Калі пад гняздом ёсць пер’е, рэшткі здабычы, таксама зафіксуй гэта.
✅ Звярні ўвагу на гаспадарчую дзейнасць, якая вядзецца паблізу (нарыхтоўка лесу і інш.). Паглядзі, ці няма на дрэвах побач пазнак – гэта можа сведчыць, што іх збіраюцца высякаць.
✅ Сабраныя матэрыялы перадай у Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах (калі гаворка пра від жывёл) альбо ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (калі гаворка пра расліну). #wildpolesia
📷 Фота Юліі Ляшкевіч.

🌱 Казлабарод беларускі і шальнік вясновы – новыя для навукі віды, якія сфармаваліся на Палессі, дзякуючы ўнікальным прыродным умовам гэтай тэрыторыі.
❓Чаму Палессе клічуць ключавой тэрыторыяй у біяразнастайнасці краіны? І ці можна сказаць, што Палессе багацейшае за іншыя раёны Беларусі па колькасці відаў раслін? Якія рэдкасці расліннага свету можна ўбачыць на Палессі?
На гэтыя пытанні адказвае Аркадзь Скуратовіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі 👉🏻 ptushki.org/news/711946.html.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
📷 Фота: Віктар Малышчыц, Аркадзь Скуратовіч, Stefan.lefnaer, Tanel Teemusk, Le.Loup.Gris, Chrumps – Wikimedia Commons.