Дзікая прырода побач
2.95K subscribers
2.72K photos
218 videos
2 files
1.32K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
​​Добрая навіна! Мы з кааліцыяй “Захаваем Палессе” вельмі перажывалі, ці ўключаць водны шлях Е40 у абноўлены стратэгічны дакумент па стварэнні эфектыўнай транспартнай сеткі ў Еўрасаюзе – TEN-T. І вось на мінулым тыдні стала вядома, што не ўключылі. 🙌🏻

Чаму гэта добра? Таму што Е40, якім хочуць злучыць Балтыйскае і Чорнае мора, ператворыць у каналы апошнія буйныя дзікія рэкі Еўропы і знішчыць дзікую прыроду на вялізных тэрыторыях у Польшчы, Беларусі і Украіне.

Еўракамісія адзначыла немэтазгоднасць польскага ўчастка Е40: акрамя вельмі высокага кошту – блізу 12 млрд еўра – будаўніцтва несумяшчальнае з аховай прыроды і ўстойлівым развіццём. Альтэрнатывай Е40 Камісія лічыць кліматычна ўстойлівую высокахуткасную чыгунку. Таму фінансаваць Е40 у Польшчы ЕС не будзе.

Для беларускага і ўкраінскага ўчасткаў Е40 вердыкту ў дакуменце няма: хутчэй за ўсё, еўрачыноўнікі будуць рашаць гэтае пытанне на ўзроўні Усходняга партнёрства ў 2022 годзе.
Хай рашэнне будзе правільным – на карысць дзікай прыроды!🐦

📷 На фота крывок (кулик-сорока), які жыве на Палессі. Аўтар – Сяргей Зуёнак.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
2021 год для праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў" быў насычаны на падзеі! ☘️

Гартай малюнкі і глядзі, што камандзе АПБ удалося зрабіць за гэты год для прыроды Палесся. 🐦🌱👉🏻
#wildpolesia
Якім будзе твой новы год? 🎄
Першыя тры словы, якія ты ўбачыш, раскажуць, чым запомніцца 2022 год.
🦉🌱

P.S. Для тых, хто любіць галаваломкі – у квадраце схавана 28 словаў, паспрабуй знайсці ўсе.😉
Сябры, хутка новы год! 💫🎄Час азірнуцца на 2021 і падзякаваць адно аднаму за плённую працу!

🙌🏻 Вось толькі некалькі важных дасягненняў АПБ у год леляка:

⭐️ Павелічэнне плошчы рэспубліканскага заказніка "Альманскія балоты" амаль на 10 тысяч гектараў – гэта прыкладна 10% ад той плошчы, якая была. Гэта самае вялікае ўзбуйненне асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі ў краіне за апошнія 10 гадоў! Падрыхтоўка такога значнага рашэння вялася ў рамках праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў".

⭐️ АПБ першай з Усходняй Еўропы стала членам Wetlands International – глабальнай некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца захаваннем і аднаўленнем водна-балотных угоддзяў.

⭐️ У рамках "Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы" сёлета на самай буйной сетцы меліяратыўных каналаў "Жаркаўшчына" плошчай 1238 га пабудавалі каскад са 105 плацін, каб падняць узровень грунтавых вод. У выніку дрэвы будуць менш сохнуць, знізяцца выкіды парніковых газаў, вернуцца рэдкія віды раслін і жывёл.

⭐️ Зладзілі першую Ноч аленяў, міжнародную Ноч ваўкоў і Тыдзень кажаноў.

⭐️ Правялі Школы бёрдвочара ў Мёрах, Віцебску і Гродне.

⭐️ Стварылі муралы ў Брэсце, Дзісне, мястэчку Язна і ў вёсцы Павяцце.

⭐️ У рамках праекта "Практычны погляд на аднаўленне тарфянікаў на нацыянальным узроўні: Беларусь", каб спрасціць працу па аднаўленні балот у Беларусі, АПБ стварыла адзіную лічбавую карту і базу дадзеных па ўсіх парушаных тарфяніках краіны.

⭐️ Сёлета валанцёры АПБ прыбіралі смецце, разбіралі незаконныя лясныя стаянкі збіральнікаў ягад, расчышчалі Тураўскае балонне ад хмызоў, рамантавалі экасцяжыну і чынілі плаціны на знакамітым балоце Ельня ў Мёрскім раёне. Упершыню арганізавана цэлая серыя валанцёрскіх летнікаў па кальцаванні птушак.

⭐️ Для захавальнікаў дзікай прыроды АПБ распрацавала анлайн-курсы па прыродаахоўным заканадаўстве і фотатурызме і зладзіла першы анлайн-курс па назіранні за птушкамі.

⭐️ АПБ правяла 18 семінараў па ахове прыроды і развіцці экатурызму для спецыялістаў лясной гаспадаркі.

⭐️ З дзецьмі і валанцёрамі абклеілі белымі налепкамі-“кропкамі” 100-метровы празрысты акустычны экран, каб птушкі бачылі яго і не разбіваліся. Такая методыка прыменена ўпершыню ў Беларусі.
Віншуем з годам белай сініцы! 🌟 #птушкагода

Няхай 2022 год увойдзе ў кожны дом, у кожную сям’ю з мірам і дабром, спраўдзіць нашы чаканні і здзейсніць усе мары!

📷 Фота Андрэя Шэўчыка.
З Новым годам, сябры! 💙

Няхай новы год натхняе кожнага з нас рабіць яшчэ больш для дзікай прыроды Беларусі і дае магчымасць праводзіць больш часу на прыродзе: ад студзеня да снежня яна непаўторная! 😍❄️🦉

🐺 Зычым гэтак жа, як і гэтыя ваўкі, упэўнена крочыць у 2022-ты!
Наступны год будзе яшчэ больш цікавы і багаты на новыя ўражанні і добрыя справы!🤞🏻
Хочаш ведаць наперад, што адбудзецца ў будучыні, каб лепш да яе падрыхтавацца? ☺️

🔮 АПБ зазірнула ў шар прадказанняў, зверылася з мапай зорнага неба і прапануе свой дзікапрыродны варыянт ГАРАСКОПА на 2022 год 👉 ptushki.org/news/709710.html

Спадзяёмся, табе пашанцуе! 😉
Як цікава!
Гэта тая самая кніга, на якую зірнуў Ян Флемінг, стваральнік вобразу агента 007, у пошуках годнага імя для свайго супершпіёна. Флемінг сам любіў назіраць за птушкамі, таму меў у сваім бунгала на Ямайцы гэтую кнігу.🦜 Хоць прататыпам суперагента быў выведнік Сіднэй Рэйлі, Флемінг шукаў больш мужнае для яго імя.🤵

Арнітолаг Джэймс Бонд (1900-1989), мякка кажучы, быў незадаволены такім выкарыстаннем яго імя, аднак змяніць нічога не мог. Яго праца па птушках Карыбскага басейна яшчэ працягвалася, калі Флемінг запрасіў яго да сябе на Ямайку. Бонд усё ж прыняў гэта запрашэнне і атрымаў у падарунак ад Флемінга кнігі пра свайго выдуманага цёзку.🙂

Тэкст: Уладзімір Паеўскі.
☝🏻Ідэальная кармушка для птушак павінна быць досыць трывалай, каб вытрымаць зімовыя дажджы, досыць герметычнай, каб насенне заставалася сухім, простым у зборцы і, самае галоўнае, такой, каб лёгка трымаць яе ў чысціні.

🐦🐦 Каб прыцягнуць як мага больш птушак у свой двор, павесь некалькі кармушак розных тыпаў і прапануй разнастайнае "меню". Ты заўважыш, што розныя віды птушак аддадуюць перавагу розным кармушкам.

У матэрыяле ptushki.org/news/709594.html разбіраем плюсы і мінусы асноўных тыпаў кармушак:
🔹Кармушка-латок
🔹Кармушка-"дамок"
🔹Аконная кармушка
🔹Кармушка-калонка
🔹Кармушка з салам

А ў цябе ўжо вісіць кармушка, якая?
Далучайся 15-16 студзеня да акцыі #птушкілякармушкі, будзем лічыць птушак усёй Беларуссю ➡️ ptushki.org/news/710030.html. 🤗

📷 Фота: Аксана Суботка.
Баталёны ў Telegram! 😍

Кааліцыя "Захаваем Палессе" падрыхтавала падарунак на святы: стыкерпак з прыгожай заўважнай птушкай – баталёнам (турухтаном)! Цяпер дзякаваць калегам, дамаўляцца на сустрэчу з сябрамі і зычыць родным добрай ночы можна разам з баталёнам! 🤗

Каб дадаць стыкеры, пераходзь па спасылцы 👉🏻 t.me/addstickers/savepolesia.

Чаму менавіта баталён?
Каля паўмільёна гэтых птушак пралятае праз Палессе за год падчас міграцыі. Гэта адно з найважнейшых месцаў на шляху іх доўгага падарожжа.

Баталёны моцна залежаць ад Прыпяці. Яе разлівы, што ўтвараюць мноства выспачак на мелкаводдзі, даюць ім бяспеку ад драпежнікаў і ежу. Будаўніцтва воднага шляху Е40 ставіць пад пагрозу іх выжыванне, бо змяняе натуральны стан ракі.

🙌🏻 Кааліцыя "Захаваем Палессе" выступае за тое, каб Прыпяць заставалася дзікай ракой і хай баталёны радуюць нас і будучыя пакленні ў дзікай прыродзе.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
Хочаш удзельнічаць у прыняцці рашэнняў пра тое, якой будзе АПБ, і трапіць у Цэнтральны Савет АПБ ці Рэвізійную камісію? Ведаеш годнага сябра АПБ, якога можна вылучыць?

📝 Збірай подпісы – прымаем заявы да 4 лютага! Выбары пройдуць 5 лютага на анлайн-З’ездзе АПБ.
Усе падрабязнасці 👉 ptushki.org/news/710022.html.

📷 Аўтар фота – Мікалай Варабей.
Зіма, а хочацца лета? Вешай кармушку, а не нос! 🐦

Ужо 15 і 16 студзеня – акцыя #птушкілякармушкі! ☺️ Падлічы віды і колькасць птушак на кармушцы на працягу 1 гадзіны і паведамі пра іх, запоўніўшы форму на сайце: 👉🏻 ptushki.org/feeders.

❗️Чым больш людзей паўдзельнічае ў акцыі, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе. Такі падыход называецца "народная навука", бо дазваляе сабраць вялікі масіў дадзеных для аналізу.