Дзікая прырода побач
2.99K subscribers
2.75K photos
219 videos
2 files
1.32K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
🦇 Санаторый для кажаноў зноў адчыніў дзверы – Кажанаполіс пачынае чацвёрты сезон! Тут прымаюць кажаноў, знойдзеных людзьмі, і дапамагаюць ім перазімаваць. ❄️
У мінулым сезоне паспяхова перазімавалі 42 “пастаяльцы”.🙌🏻

☝🏻Позняй восенню жыццё кажаноў складанае і напружанае. Гэта час міграцый, размнажэння, а таксама пошуку месцаў для зімоўкі. Няўстойлівая тэмпература прымушае кажаноў раз-пораз рабіць спробы ўладкавацца на спячку, але гэтая спячка перарываецца праз чарговае пацяпленне. Таму ў гэты час кажаны пачынаюць часта з’яўляцца ў пад’ездах, кватэрах і на балконах шматпавярховікаў.

‼️ Калі знойдзеш кажана ў Мінску ці каля яго або калі хочаш быць валанцёрам па дакорме рукакрылых, тэлефануй у Кажанаполіс: +375 29 213 92 57 (А1, Viber, Telegram, WhatsApp).

Звярка забяруць, узважаць, пакормяць і адправяць зімаваць у халадзільнік: гэта надзейнае месца для зімоўкі нашых кажаноў, бо там тэмпература для іх прыдатная і стабільная.

📷 Фота: Makoto Miharu.
Прыгожае фотапрывітанне з Польшчы ад маладога вялікага арляца з Бярэзінскага запаведніка! 🙂🦅

Вялікі арлец другога года жыцця з каляровым кольцам FM адзначаны ў траўні на захадзе ад Варшавы. Летась яго ж знялі ў Ізраілі. Вось бываюць такія шчасліўчыкі, якія трапляюць толькі на добрых фатографаў! 😍

📷 Аўтар фота: Stanisław Turowski https://turowskifoto.pl/portfolio/.
Кніга – найлепшы падарунак! А такая прыгожая, ды яшчэ і з птушкамі – удвая! 😍

Вызначальнік птушак ад Водна-балотнага цэнтра АПБ стане цудоўным падарункам да хуткіх святаў для блізкіх ці для сябе любімай_га! 🎄🎅

🐦 229 відаў птушак, якія найчасцей сустракаюцца ў Беларусі;
🐦 691 якасная і арыгінальная фатаграфія;
🐦 248 старонак;
🐦 інфармацыя пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, адметныя прыкметы і галасы кожнага віду;
🐦 невялікі фармат – зручна браць з сабой (11,3х16,6 см).

Дзе набыць?
🔹На oz.by/books/more10991632.html
🔹На tn.by/product/vyznachalnik-ptushak-opredelitel-ptic/
🔹У Акадэмкнізе – Мінск, пр-т Незалежнасці, 72.
​​Убачыць поймавыя дубровы падчас разліву – гэта нешта неверагоднае, можна плаваць на лодцы паміж дрэвамі, быццам у лесе на вадзе! 💧😍

🌳 Поймавыя дубровы Палесся – гэта дубовыя гаі, якія растуць у пойме ракі Прыпяць. Пойма – гэта месца, якое затапляецца вадой падчас паводкі. Поймавыя дубы прыстасаваліся да такіх умоў: іх вегетацыя пачынаецца пасля паводкі, то бок увесну яны ажываюць пасля разліву.

Палескія дубровы – найбольш захаваныя ў натуральным стане поймавыя лясы ва ўсёй Еўропе. Гэта ўнікальны прыродны комплекс, дзе сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл. 🌱

Поймавыя дубы шырокія, з разгалістымі кронамі. Ствалы некаторых дубоў дасягаюць метра ў дыяметры! У дуплах гэтых дрэваў любяць сяліцца "чырванакніжныя" птушкі: пугач (филин), сіваграк (сизоворонка), белая сініца (белая лазоревка). 🦉 З сысуноў можна сустрэць розныя віды кажаноў і "чырванакніжніка" соню-палчка. У дубровах растуць рэдкія віды раслін: шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі.

❗️Будаўніцтва воднага шляху E40 нанясе непапраўную шкоду гэтым дубровам, якім патрэбен натуральны гідралагічны рэжым, каб вада прыходзіла і сыходзіла. Калі Прыпяць зарэгулююць – ператвораць у канал, то ўнікальны рэгіён, які і існуе дзякуючы разлівам гэтай ракі, знікне.

🙌🏻 Мы выступаем за захаванне Палесся і за яго альтэрнатыўнае развіццё. Спадзяёмся, што менавіта такім шляхам будзе развівацца гэты рэгіён 👉🏻 ptushki.org/news/700793.html

📷 Фота: Вольга Каскевіч. #savepolesia #wildpolesia #stop_e40
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ееее! Сезон адкрыты! 😂❄️

Іра Шкадровіч, якая зрабіла відэа, расказвае, што гэты дах – сапраўдны парк забавак для шэрых варон. Калі прайшоў дождж ці снег, яны рэгулярна там катаюцца. А калі не слізка, то спускаюць каменьчыкі ўніз, потым падымаюцца з імі наверх і зноў скідваюць, і так па коле. 😅❤️
Адна з нашых задач у рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў” – падлічыць, колькі рысяў жыве на Альманскіх балотах.

Метад падліку ёсць! Фотапасткі на рысь ставяцца парамі, адна насупраць другой, і здымаюць звера з двух бакоў. 📷 Потым спецыялісты ўважліва разглядаюць здымкі і вызначаюць найбольш адметныя элементы афарбоўкі рысі: плямы на яе скуры непаўторныя, як адбіткі пальцаў.

🤗 Таму калі адна і тая ж рысь трапіць у аб’ектыў некалькі разоў, гэта абавязкова заўважаць, памылкі з падлікамі не будзе. #wildpolesia
💚 Ахова прыроды заключаецца не толькі ў тым, каб захаваць некранутыя прыродныя тэрыторыі. Для поўнага вырашэння крызісаў з кліматам і выміраннем відаў трэба яшчэ і аднавіць экасістэмы, якія дэградавалі або перайшлі ў гаспадарчае выкарыстанне.

А якія з гэтых экасістэм варта аднаўляць найперш?
У навуковым часопісе Nature апублікавана даследаванне “Глабальныя прыярытэтныя напрамкі для аднаўлення экасістэм”. Выснова вучоных: прыярытэт для аднаўлення маюць водна-балотныя ўгоддзі і трапічныя і субтрапічныя лясы.

☝🏻Аднаўленне 15% забраных пад гаспадарчае выкарыстанне зямель у прыярытэтных раёнах магло б дазволіць пазбегнуць 60% прагназаваных выміранняў і адначасова захапіць 299 гігатон CO2 – гэта 30% ад агульнага павелічэння парніковых газаў у атмасферы з часоў прамысловай рэвалюцыі.

📷 На фота балота Ельня, аўтар – Паліна Русаковіч.
МІХАІЛ ФЯДОТАЎ
БЕЛЫЯ ЛЕБЕДЗІ ВЯРТАЮЦЦА
❤️
(пераклад з удмурцкай Насты Кудасавай)

Лебедзі лятуць
да цёплых гоняў,
ледзь чуваць
узмахі белых крылаў…
Мабыць, толькі зараз я ўсвядоміў,
што ўжо восень
свет сабе скарыла.
Лебедзі сыходзяць
ціха, лёгка –
ветразем
плывуць па небе сінім…
Хай трывожным будзе
шлях далёкі –
рушыць ветразь напрасткі
няспынна!
А на апусцелым полі
моўчкі
дзед сівы стаіць
асцём самотным:
быццам шле дзяцей сваіх упрочкі,
з болем сочыць
за нямым адлётам.
Мкнуць і мкнуць…
Нібыта стрэлы з лука,
пушчаныя кімсьці ў золь паветра…
Але ўвесну
з пераможным гукам
вернуцца яны дамоў,
я веру!
Лебедзі лятуць…
Хто гэта свеціць вачыма на кадры з фотапасткі?

Мы ўпэўнены, ты пазнаў(ла) гэтых лясных жыхароў. 🐺 Яны траплялі ў аб’ектывы камер, усталяваных дзеля вывучэння рысі.

🤔 Чаму гэта важна для даследчыкаў?
Ваўкі і рысі – непасрэдныя канкурэнты. Яны палююць на адну і тую ж здабычу – капытных і зайцоў, супернічаюць за тэрыторыю. 🦌 Таму іх узаемаадносіны – цікавы і важны прадмет для вывучэння.

Даследаванне рысі на Альманскіх балотах праводзіцца ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
Круцігалоўка (вертишейка) – гэта дзяцел! 😍 І ў адрозненне ад сваіх сваякоў, зімуе ў Афрыцы.

З месцаў зімовак вяртаецца на старыя месцы гнездаванняў. Але яе дзюба не прыстасавана для дзяўбання – гэта амаль адзіны від дзятлаў, які сам не можа зрабіць сабе дупло. Таму часцей за ўсё уладкоўвае гняздо ў дупле, якое выдзеўблі іншыя дзятлы, або ў натуральных пустотах, поласцях прагнілых пнёў. Ахвотна займае штучныя гнёзды кшталту шпакоўняў. #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Arnstein Rønning, Wikimedia Сommons.
У Гродна з'явілася арт-кармушка! ❤️

IT-кампанія instinctools разам з АПБ адкрылі "Птушынае кафэ". Двухметровы арт-абʼект з лазы выканалі скульптары Васіль Цімашоў і Паліна Пірагова. Унутры скульптуры з лазы вісяць тры дамочкі з кормам.😋

"Усцешна, што грамадская кармушка дае магчымасць падтрымаць птушак у маразы і паназіраць за імі нават тым, хто не можа павесіць кармушку ў сябе дома. Лесапарк – цудоўная магчымасць паназіраць як за гарадскімі, так і за ляснымі відамі птушак", – кажа Анастасія Кузьмянкова, прыродаахоўная спецыялістка АПБ, якая ўдзельнічала ў распрацоўцы праекта.

🐦🐦 Крылатыя госці – сіняя, чубатая, вялікая, бурагаловая сініцы, папаўзень – завіталі ўжо нават на адкрыццё!

📍Шукай арт-кармушку насупраць сцэны ў лесапарку "Пышкі", прынось ласункі птушкам (несалёныя нясмажаныя семкі, арэхі, кавалачак сала, які можна павесіць побач) і адзначай нас на фота!
30 лістапада – Дзень барацьбы са зменамі клімату. ☀️

Папрасілі Наталлю Клявец
, начальніка аддзела вывучэння змен клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду дадзеных Белгідрамета, адказаць на пытанні пра змены клімату, якія хвалююць кожнага з нас.

Чаму змяняецца клімат?
На што ўплываюць гэтыя змены?
Як уплывае на змену клімату тое, што мы спальваем выкапнёвае паліва?
Што сведчыць аб змене клімату ў Беларусі?
Як змагаюцца са зменай клімату ў нашай краіне?

Чытай адказы на ptushki.org/news/681567.html.
Падкармі птушак у марозныя дні! ❄️ Але рабі гэта правільна! 🐦

👫 Захоўвай памятку сабе і перадай сябрам!
Давай клапаціцца пра птушак разам! 💚
Калі ты сініца-апалонік (длиннохвостая синица), але вельмі хочаш быць чубатай сініцай (хохлатой синицей)! 🙈😅

📷 Дзякуем за фота каналу t.me/ptu6ki.
Пачаўся кругласуткавы зімовы стрым ад птушак і звяроў з Белавежскай пушчы! 🐦🐭
👩‍💻 Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2022 і падглядай, хто завітвае на кармушку!

Птушыная сталоўка з разнастайным пачастункам знаходзіцца на беразе рэчкі Лясной. Таму сёлета ў трансляцыі можна пабачыць не толькі лясныя віды, але і вадаплаўных, і зімародка, драпежных птушак і нават звяроў (чакаем норак, выдр, лісаў)! 🦊

Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць і неверагодны антыстрэс, вельмі раім! 🤗 #птушкілякармушкі
Глядзі, хто ў нас зноў на лясных фота – палескія ваўкі! 🐺 Але… у ашыйніках?!

Тут мы бачым адначасова два сучасныя спосабы вывучэння дзікіх жывёл! Першы – фотапастка. А другі – спецыяльныя ашыйнікі са спадарожнікавымі перадатчыкамі, якія дазваляюць сачыць за тым, як перасоўваюцца і паводзяць сябе ваўкі. 👀

Сам ашыйнік не робіць шкоды і дыскамфорту жывёле. А калі тэрмін яго працы заканчваецца, ён аўтаматычна адшпільваецца – вучоныя потым знаходзяць прыладу па радыёсігнале.

Сачэнне за ваўкамі адбываецца ў межах праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
💥 Сустракай птушку 2022 года ў Беларусі – патрыётку Палесся, паляшучку – белую сініцу (белую лазоревку)!
Гэта невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры АПБ.

🐦 Што гэта за птушка, чым яна адметная, што ёй пагражае і якія мерапрыемствы па яе ахове мы плануем – чытай па спасылцы ➡️ ptushki.org/news/709265.html.

📷 Фота Андрэя Шэўчыка (АПБ). #птушкагода
Кармушка вісіць, птушкі прылятаюць, а ты не пазнаеш нікога, акрамя вераб’ёў ды вялікіх сініц? 🤔

📌 Захоўвай сабе міні-вызначальнік і трэніруйся вызначаць крылатых гасцей! А 15-16 студзеня далучайся да акцыі #птушкілякармушкі, падлічым птушак усёй Беларуссю! 🐦😊

Памятка ад нашых калег чэшскіх калег LBV. Усіх гэтых птушак, акрамя малінаўкі, можна ўбачыць на нашых кармушках.
Віні-пух, які схадзіў у госці да Труса. 😅🐷
#птушкілякармушкі

📷 Вялікая сініца, фота Анастасіі Бузінаевай.
Таўстадзюб (дубонос) проста чароўны, і здаецца, ён пра гэта ведае! 😁
Толькі паглядзі на гэтыя пёры! 😍

Таўстадзюбы ўжо актыўна прылятаюць на кармушкі, рыхтуй несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка, якія ім так падабаюцца. 😋 #птушкілякармушкі

📷 Фота: Іна Шкурко, t.me/ptushkafota.
5 снежня адзначаюць адно з самых добрых святаў – Міжнародны дзень валанцёра. 💚👫

Валанцёры – гэта сапраўдны прыклад дабрыні, чалавечнасці і бескарыслівасці. 😌

Не кожны зможа, адкінуўшы ўсе справы і патрэбы, прыехаць прыбіраць Тураўскае балонне ад хмызняку, каб дапамагчы кулічкам, збіраць смецце на Альманскіх балотах, рамантаваць плаціны на балоце Ельня, ратаваць кажаноў, будаваць штучныя гнёзды для птушак, перакладаць артыкулы, дапамагаць ладзіць мерапрыемствы. 🙌🏻

Мы вельмі цэнім ўсіх, хто нам дапамагае. Мы з вамі адна сям'я!🦉

📷 Фота валанцёрцы АПБ Марыі Шуманскай.