Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.72K photos
218 videos
2 files
1.32K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
🦉 Касматаногі сыч (мохноногий сыч) – адна з наймілейшых соў Беларусі. ☺️
Падрыхтавалі 10 цікавых фактаў пра яго, правярай, колькі з іх ты не ведаў(ла).

🔸 Сыч атрымаў такую назву за яго лапы, густа апераныя да кіпцюроў.
🔸 Памер птушкі ў сярэднім не перавышае памеры голуба.
🔸 Самкі буйнейшыя за самцоў.
🔸 Палюе толькі ў цёмны час сутак на мышэй. Узімку робіць запасы.
🔸 Гняздуецца ў дуплах, аддаючы перавагу старым дуплам чорнай жаўны.
🔸 Кладка з 4-7 (да 10) яек.🥚
🔸 Подлеткі аднатонна шакаладна-карычневыя, амаль без плям і крапін.
🔸 Максімальны зарэгістраваны ў Еўропе ўзрост 15 гадоў.
🔸 Шлюбны голас здалёк нагадвае "у-пу-пу-пу", таму некаторыя блытаюць яго з удодам.
🔸 У адрозненне ад вераб'інага сычыка рэдка прысаджваецца на вяршыні дрэваў, аддаючы перавагу затойванню ў іх кронах.

📷 Фота: Bouke ten Cate, Wikimedia Commons. #птушыныяцікавосткі
Трохі ветрана сёння. 😅🦉

📷 Гомельская вушатая сава трапіла ў кадр да Наталлі Бачурынскай. ❤️
☝🏻У адрозненне ад людзей, птушкі ўспрымаюць ультрафіялет.
Навукоўцы правялі даследаванне з белабровымі драздамі (белобровиками), якое даказала, што зрок ва ўльтрафіялетавым дыяпазоне дае птушкам перавагу ў пошуках ежы.

🍒 Васковая паверхня шмат якой садавіны і ягад адлюстроўвае ўльтрафіялетавае выпраменьванне, і птушкам прасцей знайсці плады. 😋 Гэта таксама і адмысловая рэклама з боку саміх ягад для таго, каб птушка іх з'ела і спрыяла такім чынам рассяленню насення.

📷 Фота: Marko Hankkila. #птушыныяцікавосткі
Гэтае фота глушыцы з Налібоцкай пушчы – пераможца ажно ў дзвюх намінацыях восеньскага чэмпіянату па фотабёрдынгу! Прыгажосць, ну? 😍

👏🏻 Шчыра віншуем каманду "Несибирские завирушки" ў складзе Аляксандра Анкуды і Ганны Ільінковай!

☝🏻А яшчэ глушэц раней ніколі не трапляў на кадры ўдзельнікаў за ўсе гады спаборніцтваў!
Калі пакрыўдзіўся і ўжо гатовы прабачыць, але чакаеш ад другога чалавека першага кроку. 👀

📷💛 Жоўтагаловы каралёк, Віталь Некрашэвіч.
🦉З халадамі ў гарады падцягваюцца совы. У некаторых парках, у тым ліку мінскіх, іх ужо можна выглядаць на дрэвах. У Лошыцкім парку мінулую зіму правялі больш за дзясятак вушатых соў. Шукаць іх – цікавы спорт.

☝🏻Улічвай, што турбаваць соў нельга. Спудзіш удзень – іх могуць заўважыць і пакрыўдзіць крумкачовыя.

📷 Фота Сямён Левы зрабіў у Кобрыне. На ім больш за адну вушатую саву.
Колькі налічыш ты?

Больш цікавостак пра птушак на зімоўцы – у матэрыяле Onliner people.onliner.by/2021/10/11/ptichku-zhalko. #птушыныяцікавосткі
Нашы фотапасткі цэлы год здымалі жыццё дзікіх лясоў Палесся. 🌳

Каго “лавілі” гэтым разам? У цэнтры ўвагі – капытныя жывёлы. 🦌 Яны – асноўная крыніца харчавання для буйных драпежнікаў Палесся, такіх як воўк і рысь, а да таго ж моцна ўплываюць на лясныя экасістэмы. Таму вельмі важна вывучаць колькасць і паводзіны капытных у ахоўных прыродных зонах.

👀 Капытныя пазбягаюць сустрэч з чалавекам, часта хаваюцца ў цяжкадаступных мясцінах. Фотапасткі ж дазваляюць сачыць за жывёламі удзень і ўночы, не турбуючы іх.

Якую інфармацыю ўдалося здабыць пры дапамозе фотапастак гэтым разам – пакуль сакрэт нават для саміх даследчыкаў. Мы вельмі чакаем вынікаў і абавязкова раскажам пра іх. 🙌

Вывучэнне папуляцый капытных на Альманскіх балотах ажыццяўляецца спецыялістамі АПБ ў межах праекта “Палессе - дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
🦉На фатаграфіі схавалася 6 вушатых соў!
Гэтыя модныя крыклівыя птушкі могуць з'яўляцца ў гарадах ужо з кастрычніка. Яны натоўпамі сядзяць на рабінах, нешта горача абмяркоўваюць. І кожны раз – ужо дзясяткі гадоў – гараджане, убачыўшы іх, нязменна пачынаюць высвятляць, што за дзіва такое прыляцела. 🤔

Расказваем! Амялушкі (свиристели) гняздуюць у паўночнай тайзе і лесатундры Еўропы і Азіі. З надыходам восені адкачоўваюць у больш паўднёвыя рэгіёны, у тым ліку і Беларусь.

Ляцяць туды, дзе засталіся рабіны, каліны, амяла. Абʼелі дрэва – паляцелі далей. Птушкі нармальна пераносяць нізкую тэмпературу. Асноўная прычына міграцый – гэта не халады самі па сабе, а пагоня за кармавой базай.

Ходзяць легенды пра тое, што амялушкі ўмеюць пʼянець, падʼеўшы закіслых ягад. Пачынаюцца праблемы з каардынацыяй, валяцца з галінак… Потым адыходзяць, сорамна за ўчорашняе.😄 Убачыш такое – раскажы нам.

Больш цікавостак пра птушак на зімоўцы – у матэрыяле Onliner people.onliner.by/2021/10/11/ptichku-zhalko. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Markus Varesvuo.
Чорная пятніца, чорная пятніца… Паслухай зялёную жаўну – зрабі сваю пятніцу зялёнай! 🐤💚

Ахвяруй на ахову дзікай прыроды – падтрымай птушак, якія так радуюць цябе. 😉
👇🏻
ptushki.org/helpus/how_to_pay

📷 Фота: Donatas Vidutis.
😍 Вось такую рэдкую і прыгожую птушку – белашчокую казарку – Пётр Мамчыц адзначыў у вёсцы Забор'е Лагойскага раёна!

Белашчокая казарка – насельнік арктычных узбярэжжаў і астравоў Еўропы. У Беларусі рэдка сустракаецца падчас міграцыі. Першая рэгістрацыя віду ў нас была ў 1983 г.

У палявых умовах птушка лёгка распазнаецца сваёй двухколернасцю. Рэзка вылучаюцца белыя бакі галавы, лоб і горла.

👀 Назірай уважліва, цяпер птушкі на міграцыі, і магчыма, менавіта табе пашчасціць убачыць які-небудзь рэдкі від. ☺️

📷 Дзякуй за фота Іне Субоцінай!
ЛЕБЕДЗІ НЕ ЗЛЯЦЕЛІ Ў ВЫРАЙ? НЕ ПАНІКУЙ!

✔️Многія вадаплаўныя застаюцца на зімоўку.
✔️Лебедзі не скалеюць ад холаду: у іх вельмі тоўсты слой тлушчу.
✔️Калі лебедзь не рухаецца, ён проста эканоміць энергію – не спрабуй яго разварушыць!
✔️Не кармі вадаплаўных птушак – не адвучвай іх шукаць корм самастойна.
✔️Хлеб і батон небяспечныя: даюць адчуванне сытасці, але не даюць энергіі і вітамінаў.
✔️Калі лебедзю стане некамфортна, ён лёгка пераляціць на новае месца, нават за сто кіламетраў.
✔️Не турбуй птушак – проста назірай за імі!

❗️Увага: калі ў лебедзя траўма, паведамі пра гэта ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, Міністэрства па надзвычайных справах або міліцыю.
👫 Перадай памятку сябрам!
📷 Фота: Аксана Казакова, t.me/ptushkafota.
Лістапад, холадна, няўтульна, вось бы з-пад коўдры не выбірацца, праўда? 🍂
А захавальнікі дзікай прыроды Палесся нават у пахмурную нядзелю шчыравалі ў заказніку “Сярэдняя Прыпяць”.

Маляўнічыя мясціны на Століншчыне вабяць мясцовых жыхароў і шматлікіх прыезджых “аматараў прыроды”. Чаму ў двукоссі? А ты паглядзі, што яны пакідаюць пасля сябе ў папулярных месцах адпачынку. 😥😥 Нашы актывісты вывезлі два прычэпы смецця!

🌳 Чысціня куды больш пасуе краявідам і ахоўнаму статусу заказніка. Спадзяёмся, што госці гэтых мясцін пагодзяцца з намі і больш не будуць ператвараць лес і ўзбярэжжа ракі ў сметнік!

Прыборка прайшла ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wilpolesia
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦆 А ты ведаеш, што качкі-крыжанкі (кряквы) ў прыродзе не павінны даваць нырца?

Але нашыя качкі вывучыліся здабываць ежу са дна. На 10-20 секундаў могуць занырнуць, каб адарваць ад дна смачных малюскаў. 😋

📷 Відэа: Іна Шкурко, t.me/ptushkafota.
​​У нас атрымалася адрамантаваць 4 платформы на балоце Дзікое, дзе гняздуюцца барадатыя кугакаўкі! 🦉
Дзякуй усім, хто ахвяраваў грошы на гэтую добрую справу! ❤️

Працу выканалі Рабочая група АПБ па сокалападобных і совападобных і захавальнік ТВП "Балота Дзікое" Сяргей Сідарук.

Драўляныя скрыні вырашылі замяніць на платформы, максімальна падобныя да натуральных гнёзд. Каб канструкцыі праслужылі даўжэй, у іх аснову закладалася металічная сетка. Мяркуецца, такія гнёзды павінны правісець каля 10 гадоў. ☝🏻

Барадатая кугакаўка – рэдкі від соў Беларусі, які гняздуецца ў асноўным на балотах. Сама яна гнёздаў не будуе, а займае чужыя. Але такіх прыдатных для кугакаўкі гнёздаў няшмат.

🙌🏻 Каб мы маглі працягваць будаваць штучныя гнёзды і барадатыя кугакаўкі паспяхова выводзілі птушанят, падтрымай ініцыятыву, пералічы любое ахвяраванне на рахунак BY70BPSB31351049261149330000.

Гэта можна зрабіць праз пошту і/ці банк, таксама як адвольны (произвольный) плацеж праз інтэрнэт-банкінг.
Увага! Пазначай правільна прызначэнне плацяжу: “ахвяраванне”, па-руску – “пожертвование”. Інакш мы не зможам скарыстацца гэтымі сродкамі.

👉🏻 УНП: 101546170. Получатель: АПБ. Региональная Дирекция № 700 по г. Минску и Минской области ОАО «Сбер Банк», БИК BPSBBY2X, г. Минск, пр-т Машерова, 80.

📷 Фота: Дзяніс Кіцель.
Новае даследаванне птушак, якія гняздуюцца ў краінах ЕС, паказвае, што кожная шостая птушка за амаль 40-гадовы перыяд была страчана. У цэлым, з 1980 года колькасць такіх птушак зменшылася прыблізна на 600 мільёнаў асобін. 😔

Значная частка гэтых страт – вынік істотнага скарачэння колькасці звычайных і распаўсюджаных відаў птушак, а найбольшае падзенне папуляцыі назіраецца ў дамавога вераб’я – яго стала на 247 мільёнаў асобін менш (з 1980 года ён страціў 50% сваёй папуляцыі 😯), за ім ідуць жоўтая пліска – на 97 млн, шпак на 75 млн і палявы жаўрук – на 68 млн асобін менш.

Падрабязней пра даследаванне 👉🏻 ptushki.org/news/708906.html.
Калі клічуць на вечарынку, але ты інтраверт. 👀

📷 Фота: папаўзень (поползень), Валер Пясецкі.
​​Дабранач, сустрэнемся вясной! 💤😴
Як у жывёл атрымліваецца ўпадаць у спячку і перажываць зіму? Расказваем!👇🏻

Паўнавартасная гібернацыя ўласцівая толькі для некаторых беларускіх відаў – гэта вожыкі, соні, суслікі і большасць кажаноў. 🦔🦇

У іх зімовы сон бесперапынна працягваецца ўсе зімовыя месяцы. Навуковыя даследаванні паказалі, што асноўная прычына гэтай з’явы ўсё ж не праблема тэрмарэгуляцыі, а немагчымасць здабываць звыклую ежу.

Каб пераадолець нізкія зімовыя тэмпературы, жывёлы паніжаюць тэмпературу цела – яна можа апускацца ніжэй за 10 градусаў. Запавольваецца пры гэтым і сардэчны рытм – да 5-10 удараў за хвіліну, што для некаторых відаў можа складаць амаль 90 %. Узровень метабалізму, які вымяраецца ў спажыванні кіслароду і выдзяленні вуглекіслаты, можа зніжацца да 5 % ад звычайнага ўзроўню. Ну і, нарэшце, "энергетычнае дэпо" ў выглядзе так званага бурага тлушчу – своеасаблівай тканкі, расшчапленне якой адбываецца адмыслова для ўтварэння цяпла.

Высветлілася, што, нягледзячы на амаль нулявы метабалізм, нервовая сістэма жывёл падчас зімовай спячкі ўсё ж застаецца ў дзеяздольнай і арганізм можа рэагаваць на моцныя вонкавыя ўздзеянні.

Да гэтай групы адносяцца некаторыя віды кажаноў і грызуноў, з нашых відаў гэта звычайны хамяк. 🐹 Ён нават робіць на зіму запасы ежы, якая падчас абуджэнняў аказваецца вельмі запатрабаванай. 🌾

🐻🦡 А вось барсукі, янотападобныя сабакі і мядзведзі ўпадаюць толькі ў лёгкае, так званае факультатыўнае, здранцвенне, якое можа з лёгкасцю перапыняцца, а жывёла ў пошуках ежы нават выходзіць са свайго сховішча на паверхню.

Між іншым, працягласць цяжарнасці барсукоў у выпадку, калі самка спароўвалася зімой, а не летам, павялічваецца з 9 да 15 месяцаў – такая вось своеасаблівая "кансервацыя". 😯 Самкі ж мядзведзяў, наадварот, не марнуюць час і нараджаюць медзведзянят менавіта падчас сваёй зімовай і дакладна факультатыўнай спячкі.
Зелянушка – самая зялёная птушка, якую можна пабачыць на кармушцы! 💚 Любіць ласавацца семкамі сланечніка.

🐦 Адрозніваецца ад іншых птушак зялёным колерам пёраў з жоўтымі плямамі на крылах і хвасце.

А да цябе на кармушку завітваюць зелянушкі?
У сэнсе ў мяне занадта экстравагантная прычоска? 🤨

📷 Амялушка (свиристель) , Ekaterina Chernetsova, Wikimedia Commons.
💙 А ты ведаеш, што зімародак падчас заляцання да самкі падносіць ёй злоўленую рыбку, і калі падарунак прыняты – птушачкі становяцца парай? ☺️

🙋‍♀️ Запісвайся на Дзікую анлайн-лекцыю АПБ з крутым экспертам і даведайся шмат цікавых фактаў з жыцця гэтых "сініх" птушак.

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія адкажа Віталь Кашчэеў:
🔹 Ці такі сіні зімародак, якім здаецца? (Спойлер – не, ён зусім іншага колеру!)
🔹 Якая частка цела служыць зімародку рыдлёўкаю?
🔹 Як дапамагчы зімародку загнездаваць?
🔹 Навошта зімародку белыя шчокі?
🔹 Ці можа зімародак патануць?

Для ўдзелу трэба атрымаць бясплатны квіток. Рэгіструйся 👉🏻 ptushki.org/wildlecture.