Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.68K photos
214 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Бярозе на тэрыторыі калгаса заўважылі чорнага бусла. Звычайна гэтыя асцярожныя птушкі пазбягаюць чалавека. Але гэты малады бусел выглядаў хворым. У дзікай прыродзе такія асобіны паміраюць: працуе натуральны адбор. Але калі хворая жывёла трапляе на вочы чалавеку, то ён хоча ёй дапамагчы, што таксама натуральна.

❗️Пры гэтым важна памятаць: птушанятам-подлеткам і здаровым птушкам ніякая дапамога не трэба.

Мясцовы жыхар Вадзім занепакоіўся лёсам чорнага бусла і звярнуўся па параду ў АПБ, а таксама расказаў пра птушку ў гарадскім чаце. На паведамленне адразу адгукнуўся фатограф-анімаліст Юрый Карпук, які цікавіцца птушкамі, а асабліва акурат чорнымі бусламі.

🙌🏻 Ён прыстроіў бусла да дакорм дасведчанаму ветэрынару, а ўжо ў нядзелю птушку забяруць у Цэнтр дапамогі для дзікіх жывёл "Сірын". Спадзяёмся, птушка акрыяе. Дзякуй усім, хто прыйшоў на дапамогу "чырванакніжніку"!

📍Захавай старонку-памятку ptushki.org/helpbird з парадамі аб тым, што рабіць, калі сустрэнеш параненую птушку.

📷 Відэа Вадзіма Папроцкага.
🦉А ты ведаеш, што ў шмат якіх відаў соў асіметрычныя вушы?

😮 Яны размяшчаюцца адно крыху вышэй за другое, каб з высокай дакладнасцю вызначаць месцазнаходжанне здабычы. #птушыныяцікавосткі
🔥 Неверагодная навіна! Новы від для Беларусіарлан-даўгахвост (Haliaeetus leucoryphus) – адзначаны пад Мінскам на рыбгасе "Волма"!
Маладая птушка прыляцела да нас з Азіі.

👏🏻 Назіранне новага для краіны віду зрабілі Андрэй Барадзін, Аляксандра Кудзінава, Сяргей Анохін, Дар'я Уруціна, Кацярына і Аляксандр Варабʼёвы. Віншуем! 🎉

Арланы-даўгахвосты гняздуюць у Індыі і Пакістане, пасля размнажэння адкачоўваюць на поўнач, а з траўня з'яўляюцца на вадаёмах Сярэдняй Азіі і паўночней, дзе больш ежы. Да восені, пачатку перыяду размнажэння, яны зноў мігруюць на поўдзень.

📷 Фота ілюстрацыйнае, Koshy Koshy, Wikimedia Commons.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чаму рэгістрацыя арлана-даўгахвоста ў Беларусі – такая сенсацыя?⚡️

Від, які жыве на поўдзень ад Гімалаяў, сустрэчы якога адзінкавыя нават у Азіі за межамі гнездавога арэала, здзейсніў вандроўку даўжынёй прынамсі 5 тыс. км, каб прыляцець у Беларусь! 😯

❗️Арлан-даўгахвост знаходзіцца на мяжы знікнення. Колькасць птушак асабліва знізілася ў другой палове 20 ст. Прычыны дакладна невядомыя.

У яго ёсць унікальная асаблівасць, якая доўгі час уводзіла ў зман навукоўцаў. Гэта адзіная птушка паўночнага паўшар'я (прынамсі драпежная), якая размнажаецца на поўдні свайго арэала зімой і мігруе на поўнач на летні перыяд.

🦅 Вядомыя адзінкавыя сустрэчы арланаў-даўгахвостаў у Расіі, Украіне і Польшчы. Невядома, колькі арлан будзе сядзець пад Мінскам, але зараз птушкары ўсіх суседніх краін спадзяюцца на яго візіт!

📷 Відэа Аляксандра Вінчэўскага і Сямёна Левага (АПБ).
Калі хтосьці пытае: "Што здарылася?", але нічога не здарылася, проста твой твар заўсёды так выглядае. 🙈 #птушкажарт
Працягваем Тыдзень кажаноў! 😍
25-27 жніўня – гарадскі квэст у Мінску!

🦇Шукай схаваныя артэфакты з цікавосткамі пра кажаноў і падказкамі, дзе знайсці наступны! Тыя, хто пройдуць квэст да канца, атрымаюць сімвалічныя падарункі ад АПБ!

❗️Правілы і першая падказка на відэа 👉 https://youtu.be/jK8sZBcHYYU.

Як атрымаць прыз? Запішы: "ptushki.org/" і пасля слэша (значка "/") запісвай па парадку сімвал з кожнага знойдзенага артэфакта. Атрымаецца спасылка ў фармаце ptushki.org/xxxxxxxx. Перайдзі па ёй і запоўні форму на атрыманне прыза!
❤️ Запрашаем на свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!

Паехалі на поўнач Беларусі ў Мёры, каб пачаставацца журавінавымі прысмакамі і на свае вочы пабачыць мноства шэрых жураўлёў! 😍 Будзем радыя пабачыцца!

❗️У гэтым годзе свята адбудзецца 25 верасня. Праграму хутка апублікуем, а ты пакуль заплануй сабе ў каляндарыку.☺️

👉🏻 Экалагічнае свята пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі

📷 Фота: Stefan Holm.
🦇 У ДОМ ЗАЛЯЦЕЎ КАЖАН – ШТО РАБІЦЬ?
✔️ Не панікуй – кажан баіцца больш, чым ты.
✔️ Не спрабуй яго злавіць: можаш траўмаваць!
✔️ Не дапускай кантактаў кажана са свойскімі жывёламі.
✔️ Дачакайся вечара, адчыні вокны – пасля захаду сонца кажан зляціць сам.
✔️ Калі ўсё ж трэба ўзяць кажана ў рукі (напрыклад, жывёла ляжыць на падлозе), рабі гэта толькі ў шчыльных пальчатках.
✔️ Ні ў якім выпадку не скідвай кажана з акна ці з балкона – ён можа ўпасці на зямлю і стаць здабычай драпежнікаў.
✔️ Калі бачыш траўмаванага кажана – звані ў Цэнтр рэабілітацыі рукакрылых “Кажанаполіс” +37529 213-92-57.

❗️ Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.
🦇 Зберажы кажаноў – падзяліся памяткай з сябрамі!

📷 На фота Ірыны Арахоўскай двухколерны кажан.
Вокладка новага індзі-альбома "Зямля буслоў". 😂🎧

📷 Яўген Авярук, @ptushkafota. #птушкажарт
Дрозд-піскун (дрозд-рябинник) ласуецца рабінай. 😊❤️

Цікава, як харчаванне дразда-піскуна змяняецца па сезонах года. 👇🏻

Вясной і летам гэтыя птушкі ядуць галоўным чынам жывёльную ежу – дажджавых чарвякоў, казурак, дробных малюскаў, якіх збіраюць на зямлі. Ужо ў сярэдзіне лета пачынаюць есці чарніцы, вішні, маліны і ажыны. 🍒 Восенню і зімою асноўны іх корм – рабіны, каліны, ягады амялы, насенне пакінутых на дрэвах мерзлых яблыкаў.

📷 Фота: Bengt Nyman, Wikimedia Commons. #птушыныяцікавосткі
Я: не разумею, чаму мне баліць шыя. 🙄
Таксама я – сяджу за камп'ютарам:

📷 Фота: Іна Шкурко, вялікая белая чапля (большая белая цапля), @ptushkafota. #птушкажарт
🐦🦆🦅 Памятка "Як вызначыць птушку?" 👇🏻

🔸Памер птушкі🔸
Ацані памер птушкі, параўнай яе з іншымі добра вядомымі табе відамі. Напрыклад, гэта птушка памерам з вераб'я, голуба ці качку?

🔸Выгляд птушкі🔸
Звярні ўвагу на дзюбу і ногі. Дробная птушачка з кароткай і магутнай дзюбай хутчэй за ўсё належыць да насенняедных, як, напрыклад, уюрок ці верабей, а вось буйная птушка з загнутай дзюбай – меркавана драпежнік. Даўжыня і колер ног, наяўнасць кіпцюроў ці перапонак – таксама важныя падказкі.

🔸Афарбоўка птушкі🔸
Звярні ўвагу на афарбоўку верхняй часткі цела (спіна і крылы), ніжняй часткі цела, галавы і хваста, на любыя ярка афарбаваныя ўчасткі.

Ці ёсць у птушкі нейкія відавочныя адзнакі, напрыклад палоскі над вокам, крапінкі на грудцы ці палосы на крыле? Ці афарбаваны хвост птушкі гэтак жа, як і спіна? Ці афарбаваны ён аднолькава па ўсёй паверхні ці па краях ці на кончыку ёсць святлейшыя пёры?

Напрыклад, блакітная пляма на крыле амаль пэўна належыць сойцы, а дробная птушачка, у якой пярэдняя частка галавы чырвонага колеру, а на крыле жоўтая пляма, – гэта хутчэй за ўсё чорнагаловы шчыгел.

🔸Месца пражывання птушкі🔸
Некаторыя віды птушак аддаюць перавагу пэўным тыпам месцаў пражывання, напрыклад, глушцы жывуць у старых хваёвых лясах, а лелякі ў лясах з прагалінамі. Таму важна зразумець, якія віды птушак можна знайсці ў кожным асобным месцы – ніхто не чакае сустрэць скапу ў садзе ці дзятла, які сядзіць у чыстым полі.

📲 Спампуй мабільны вызначальнік птушак Ptushki для Android, які заўсёды будзе пад рукой.

👫 Камунікуй з птушкарамі ў тэлеграм-чаце "Ціў-ціў" @ptushkachat. Калі ўзнікнуць складанасці, табе там дапамогуць вызначыць птушку. 🐦

📷 Фота: Вольга Жмура, крыжадзюб-яловік (клест-еловик).
​​Як і навошта чысціць птушыныя дамкі ад паразітаў?

У гнёздах большасці птушак ёсць блохі і іншыя чыста птушыныя паразіты, якія могуць заставацца да наступнага года. 🕷 Апроч таго, у некаторых відаў дуплянка запаўняецца будаўнічым матэрыялам пад самы верх і проста няма дзе будаваць новае гняздо.

Птушаняты пакінулі гнёзды, і цяпер самы час, каб падрыхтаваць шпакоўні і сінічнікі да новага сезона.

☝🏻Здымі накрыўку, выдалі падсцілку, прамый дамок кіпнем і дай цалкам высахнуць. Толькі потым можна закрыць накрыўку зноў. Птушыны дамок нельга апрацоўваць інсектыцыдамі і парашкамі ад блох.

Калі пакласці ў сухі чысты дамок жмут чыстага сена (не саломы) ці жменю драўнянай стружкі, то дробныя звяркі могуць выбраць яго для спячкі, а птушкі – для начлегу.

🥚🥚 Калі ў дамку засталіся пакінутыя яйкі ці мёртвыя птушаняты, не перажывай. Нярэдка частка яек аказваецца неаплодненымі, частка эмбрыёнаў ці птушанят гіне. Вялікія сініцы, напрыклад, улічваюць магчымыя страты і адкладаюць да 14 яек.

😍 У сезон гнездавання, які можа пачацца ўжо ў сакавіку, ты можаш назіраць, як птушкі займаюць твой дамок і выводзяць птушанят. Як бы ні хацелася зазірнуць у яго, устрымайся ад гэтага! Проста назірай на адлегласці.
⚡️Апошні дзень, каб запісацца на птушыны чэмпіянат!

🦅 Заўтра каманды паспаборнічаюць у 12-гадзіннай гонцы за птушкамі. Далучайся! ptushki.org/news/706031.html

📷 На фота Уладзіміра Бондара крывок (кулик-сорока).
😍 Экскурсіі на балота Ельня, назіранні за жураўлямі, квэсты для дзяцей, майстар-класы, кірмаш – запрашаем 25 верасня на экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!

Глядзі поўную праграму і выбірай актыўнасці! 🤗👇🏻

Свята пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
Разбаўляем стужку найлепшымі птушынымі фота за 2021 год з усяго свету. ❤️
👇
theguardian.com/environment/gallery/2021/sep/01/2021-bird-photographer-of-the-year-winners.

📷 Фота: Kevin Morgans.
Верасень – месяц, калі лета раптам саступае месца восені. 🍂
Хоць у гэты час у садзе традыцыйна пачынаюць прыбірацца, мы раім узяць на ўзбраенне больш прыродны падыход і пакідаць для жывёл куточкі дзікай прыроды. 🐞👇🏻

🐦 Пакінь насенне на чартапалоху, сланечніку і іншых раслінах, дазволь раслінам натуральна вянуць: так ты забяспечыш ежу і сховішча для птушак у самыя халодныя месяцы.

Паспрабуй мінімальна праполваць пасадкі, а самае шкоднае пустазелле, такое як снітка, выкопвай. Іншае пустазелле выдзірай рукамі, хоць можна паспрабаваць пакінуць расліны з самымі прыгожымі кветкамі, асабліва, калі яны растуць пад дрэвамі.

🌿 Цяпер добры час для планавання і разбіўкі бардзюрных раслін. Пад канец месяца можна садзіць травяністыя мнагалетнікі. Глеба яшчэ цёплая, таму каранёвая сістэма будзе добра развівацца. Звычайна ў гэты час дажджы ідуць досыць часта, і дзякуючы ім расліны не засохнуць.
😔 Шмат птушак падчас міграцыі сутыкаюцца з шыбамі. 🏢
Але гэта можна прадухіліць!

🏪 Можна павесіць звонку шнуры (лепш браць парашутны шнур) на адлегласці 10 см адзін ад другога. Гэта не псуе віду з акна, затое робіць шкло заўважным.

🏘 А можна ўпрыгожыць шыбы яркімі налепкамі любых форм. Галоўнае, каб паміж імі была адлегласць не больш за 10 см.

🕊 Падрабязнасці чытай тут: ptushki.org/news/692161.html

❗️Калі птушка ўсё ж наляцела на шыбу і ляжыць нерухома, можа быць, яна толькі аглушаная. Пакладзі птушку ў цёмную скрынку на гадзіну, і калі яна ачуняе – выпусці на волю.

📷 Фота: britglass.org.uk.
💚 Хочаш незабыўна прабавіць час з карысцю для дзікай прыроды? Запісвайся ў наш валанцёрскі летнік па рамонце плацін на балоце 13-17 верасня. Дапаможам Ельні разам! 🙌🏻

Што трэба будзе рабіць: насіць дошкі, умацоўваць і прыбіваць іх, усё гэта ва ўмовах балота. Праца патрабуе пэўнай фізічнай падрыхтоўкі.

У верасні на Ельні збіраецца шмат шэрых жураўлёў, якія рыхтуюцца да міграцыі, таму ў цябе будзе магчымасць паназіраць за гэтымі "чырванакніжнікамі". 😍

Арганізацыйныя пытанні: ptushki.org/news/707288.html
Калі хочаш удзельнічаць у летніку – запаўняй форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeQ5DGWcPyoAQUb6hlAry7a1lYuU3esUPRYjL_XRSD4jZpbMw/viewform.

📷 Фота Марыі Шуманскай.
Летнік пройдзе ў межах праекта "Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён", які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
🏆 Хто перамог на BirdRace-2021?

Сёлета ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі ўдзельнічала 18 каманд, адна з іх – па-за конкурсам. Рэкорды, цікавыя назіранні і больш поўную інфармацыю апублікуем заўтра, а пакуль вітаем пераможцаў! 🎉

🥇1 месца: каманда "Merlin" (Наталля Карліонава, Зінаіда Гарошка, Ірына Ляшчова і Анастасія Блоцкая) – 128 відаў.

🥈2 месца: каманда "Troglodytes" (Андрэй Барадзін, Мікалай Варабей, Андрэй Чараднічэнка і Наталля Косар) – 117 відаў.

🥉3 месца: каманда "RARA AVIS – V" (Максім Каласкоў, Ірына Самусенка, Дзмітрый Жураўлёў, Павел Харытонаў) – 113 відаў.

Як размеркаваліся месцы ўсіх каманд, можна паглядзець па спасылцы 👉🏻 ptushki.org/news/707368.html.
​​❤️ Адлёт буслоў – гэта для нас двайная нагода для смутку. Па-першае, бо болей не пабачым іх на палях і лугах аж да наступнай вясны. А па-другое, бо многіх з іх, асабліва сёлетні маладняк, чакае смерць.

❗️Каля 75% маладых буслоў гіне ў першы год жыцця падчас міграцыі. Гэта вынікі даследаванняў нямецкай папуляцыі, якая мігруе на захад і зімуе ў Заходняй Афрыцы.

З неапублікаваных дадзеных, сабраных польскімі даследчыкамі белых буслоў, вынікае, што 8 з 10 маладых гіне падчас міграцыі. Большасць з іх – яшчэ да таго, як яна пачнецца напоўніцу. Ажно 6 з гэтай нешчаслівай васьмёркі загіне ў выніку паражэння элетрычным токам. Астатнія скончаць сваё жыццё ў выніку знясілення, драпежніцтва, сутыкненняў з транспартам або будуць забітыя падчас палёту праз Сірыю або Ліван. 😔

Якія ўмовы зручныя для палёту буслоў? Гэта ўзыходныя патокі нагрэтага зямлёй паветра – тэрмікі, якія звычайна ўтвараюцца пад купалападобнымі і кучаравымі аблокамі. Буслы ў часе палёту лунаюць. Калі б яны мусілі пастаянна махаць крыламі, то памерлі б ад знясілення яшчэ да таго, як пакінулі б месца гнездавання.

У кожнай буслінай чарадзе ёсць лідары, якія вырашаюць, калі група адправіцца ў падарожжа, і ёй кіруюць. Яны – найлепшыя авіятары. Як іх пазнаць? У тэрмічных патоках яны рухаюцца па больш нестандартных маршрутах, шукаючы найлепшыя умовы для пад’ёму, як быццам вывучаюць іх метадам спроб і памылак. Таму яны мусяць часта карэктаваць свой палёт. Астатнія буслы назіраюць за іх палётам і падымаюцца па больш стандартных траекторыях.

Маладыя буслы выкарыстоўваюць актыўны палёт (махаюць крыламі) амаль у чвэрць разоў часцей, чым дарослыя. Гэта павялічвае выдаткі энергіі на 14%. Яны не кампенсуюць яе карацейшым палётам, даўжэйшым адпачынкам або больш інтэнсіўным кармленнем падчас прыпынку. Акрамя таго, яны менш часу надаюць догляду за апярэннем - апаратам, неабходным для палётаў.

Матывацыя, каб паспяваць за вопытнымі птушкамі, мацнейшая за ўсё астатняе. Калі маладыя не паспяваюць, то адстаюць і далучаюцца да іншай чарады, што адбываецца ўжо ў першыя дні міграцыі. Таму яны не перамяшчаюцца сямейнымі групамі, як прынята лічыць.

Тым болей з улікам абмежаванняў яны часта вылятаюць раней, чым большая частка дарослых, стартуючы з першымі чародамі. Падчас пералёту яны адстаюць ад чародаў па некалькі разоў, кожны раз трапляючы ў новыя. Лятуць, спрабуючы не адставаць ад іх. У выніку выжываюць тыя, хто найлепш дапасаваўся. Такім чынам вылучаюцца наймацнейшыя з наймацнейшых авіятараў.

🙌 Ужо на першых хвілінах палёту можна прадказаць, як далёка заляціць малады бусел. Той, хто часцей выкарыстоўвае актыўны палёт падчас міграцыі, будзе зімаваць бліжэй – часта не вылеціць нават з Еўропы. Толькі найлепшыя авіятары далятаюць да Афрыкі.

Тэкст: Adam Zbyryt.
Пераклад: Алеся Птушка. #птушыныяцікавосткі