Сёння Міжнародны дзень ваўка. 🐺
Воўк – драпежнік найвышэйшага парадку, а значыць, ён падтрымлівае біялагічную разнастайнасць і самарэгуляцыю экасістэмы, у якой жыве. Але яго ролю пачаў прымяраць на сябе чалавек. Ён вырашае, колькі і якіх відаў патрэбна канкрэтнаму лесу ці нават асабліва ахоўнай тэрыторыі. Беспадстаўна перакройваючы экасістэму на свой капыл, ён парушае раўнавагу дзікай прыроды, у якой усё ўзаемазвязана.
🙌🏻 Наша вялікая мара – каб воўк заняў сваё пачэснае месца ў дзікай прыродзе, яго перасталі не толькі юрыдычна, але і фактычна лічыць "непажаданым відам", спыніўся татальны адстрэл ваўкоў.
💚 У абарону звера выступае сам закон прыроды і мы таксама.
Мы супраць палявання на ваўка ў перыяд размнажэння. І лічым неабходным забараніць паляванне на ваўка ў нацыянальных парках і істотна абмежаваць на тэрыторыі заказнікаў рэспубліканскага значэння.

Прывітанне, я пардва (белая куропатка). Жыву на буйных верхавых балотах на поўначы Беларусі.
Зусім белая я толькі зімой, а наагул я ўвесь час змяняю афарбоўку апярэння – тройчы на год. А самцы і зусім чатыры разы за год. Гэта патрэбна, каб злівацца з мясцовасцю.
Але апошнім часам нешта пайшло не так. Клімат змяняецца, прылаўчыцца да яго складана. Без снегу ж узімку мы робімся яркімі мішэнямі для драпежнікаў: нас лёгка заўважыць на цёмным фоне балота. У Беларусі мы сталі відам, які знікае... 😟
Калі ласка, дапамажы захаваць нас – зрабі ахвяраванне ptushki.org/helpus/how_to_pay!
📷 Фота: Eva Kostroma, Wikimedia Commons.

Страшна ці няшна? У Беларусі з 23 па 29 жніўня пройдзе Тыдзень кажаноў! 😍
Што мы падрыхтавалі:
🦇 23 жніўня, 19.00 – Дзікая анлайн-лекцыя з АПБ ад трох вядучых еўрапейскіх экспертаў “Пра што вам не раскажуць ні Дракула, ні Бэтмэн”. Рэгістрацыя 👉 ptushki.org/bats.
🦇 25-27 жніўня – гарадскі квэст у Мінску.
Шукай схаваныя лоты з цікавымі фактамі пра кажаноў і падказкамі, дзе знайсці наступны! Правілы квэсту будуць абвешчаныя 25 жніўня а 7.00 на ютуб-канале АПБ 👉 ptushki.org/youtube.
🦇 28-29 жніўня – Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы.
У праграме – начныя адловы кажаноў, “рукакрылая” экскурсія па запаведным лесе, выстава “Кажаны на калажах Рамана Янотава”, лекцыя, кінапаказ, аквагрым. Прыязджай з дзеткамі, будзе цікава! Рэгістрацыя 👉 ptushki.org/bats2021.

😯 У кругланосых плывунчыкаў незвычайныя паводзіны на гнездаванні. Самкі і самцы памяняліся тыповымі ролямі ў палавых паводзінах.
Самкі буйнейшыя і ярчэй афарбаваны, чым самцы. Яны завабліваюць самцоў, канкуруюць за тэрыторыю і агрэсіўна бароняць гняздо і абранага самца, а пасля адкладкі яек (звычайна 4) адлятаюць, а яйкі выседжваюць самцы і потым клапоцяцца пра птушанят.🐣 #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Віктар Рындзевіч.
🤗 Калі таксама хочаш дзяліцца з намі цікавымі птушынымі здымкамі - далучайся да чата "Птушкі з фотастужкі": @ptushkafota.

Запісвайся на BirdRace-2021 – гайда ў пагоню за птушкамі! 🕵️♂️🐦 ptushki.org/news/706031.html
Вось парады, як скласці маршрут:
💦 Уключы ў яго розныя вадаёмы: ачышчальныя збудаванні, ставы рыбгасаў – там могуць быць кулікі, чайкі ды крычкі.
🌲 Заедзь у бор – там тусуюцца сініцы, дзятлы, папаўзні і паўзункі.
💩 Зрабі візіт на сметнішча: тут могуць быць буслы і чайкі, чорны каршун.
🌿 На палях ды лугах можна пабачыць лунёў, чаек, шэрых жураўлёў ды палявую падкаменку на міграцыі.
🏡 У населеных пунктах шукай кольчатую туркаўку, рудахвостку-чарнушку, ластавак, свіргулёў, курапатак, вераб'ёў.
🍒 Калі ведаеш зараснікі бузіны ці іншых ягад – пачынай пагоню адтуль: зранку там можна зафіксаваць многія віды лесак, пячуравак, драздоў і нават чаротавак.
⛅️ Часцей азірайся на неба і далягляд, каб не прапусціць птушак-мігрантаў, у прыватнасці драпежных.
🚙 Напярэдадні спаборніцтваў – у пятніцу – можна абʼехаць патэнцыйныя птушыныя месцы, скласці спіс і да канца дня скласці маршрут на заўтра.

Голас жаўрука-смецюха (хохлатого жаворонка) – яго галоўная зброя. Пры небяспецы самец выдае пранізлівы гучны крык, які дэзарыентуе нападніка. Пакуль той апрытомнее, жаўрук паспявае адляцець ці напасці. Праўда, такі прыём працуе толькі раз, і дасведчаны драпежнік на гэта больш не купіцца.☝🏻
🐍 А вось самка жаўрука, калі да гнязда набліжаецца вораг, напрыклад, змяя, прыкідваецца параненай, можа валачы па зямлі быццам бы зламанае крыло, адцягваючы ўвагу ворага. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.

😍 Ммм, мурмурацыя!.. Дзіўная з'ява прыроды, непаўторнае сваёй прыгажосцю відовішча. І гэта ніяк не звязана з коцікамі! 😅
Ці даводзілася табе назіраць, як велізарныя чароды з сотняў ці нават тысяч птушак ствараюць у паветры дынамічныя фігуры розных форм? Гэта зʼява атрымала назву мурмурацыя.
🐦🐦🐦 Падчас мурмурацыі птушкі перамяшчаюцца ўзгоднена, як адзіны арганізм, не сутыкаюцца адна з адной, іх рухі сінхронныя і дакладныя. У палёце чарада можа падзяляцца на часткі і злучацца, групы птушак могуць пралятаць адна скрозь адну на хуткасці да 40 км/г.
Што прымушае птушак так дзейнічаць, пакуль дакладна не вядома. Мяркуюць, што такія паводзіны дапамагаюць птушкам пры нападзе драпежнікаў. Навукоўцы з Уорвіцкага ўніверсітэту выявілі, што шпакі ў чарадзе імкнуцца падтрымліваць такую шчыльнасць, якая дазваляе ім атрымліваць аптымальную інфармацыю са свайго асяроддзя.
Крыніца: t.me/birdradio. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Jarlath Flynn.

Запісвайся на анлайн-лекцыю з АПБ “Пра што вам не раскажуць ні Дракула, ні Бэтмэн” 👉 ptushki.org/bats.
❓ Вось толькі некалькі пытанняў, пра якія пагаворым:
🦇 Што рабіць, калі ў цябе на балконе пасялілася сотня “бэтмэнаў”?
🦇 Ці вінаватыя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
🦇 Як пасяліць рукакрылых побач і як ужывацца з такімі суседзямі?
🦇 Чаму кажаноў узімку цягне да халадзільніка?
🦇 Чаму рукакрылыя ўстойлівыя да вірусаў і доўга жывуць?
🦇 Кажаны – страшныя ці няшныя?
🗣 На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць эксперты з Нідэрландаў, Украіны і Беларусі: Петэр Ліна, Алена Прылуцкая, Аляксей Шпак.

На Тураўскай станцыі кальцавання прайшоў летнік для захавальнікаў дзікай прыроды Палесся. За тры дні акальцавалі больш за 150 птушак! 🐦
Удзельнікаў летніка вучылі выблытваць птушак з павуцінавых сетак, акуратна складваць іх у мяшэчкі і падбіраць правільныя кольцы для розных відаў.
Пачалася восеньская міграцыя птушак, і ў арнітолагаў прыбавілася працы, таму будзем чакаць ужо навучаных памочнікаў на станцыі кальцавання! ❤️
❗️Даверыць выпадковаму чалавеку такую працу нельга, навічкі рабілі ўсё пад наглядам спецыялістаў. І мы нагадваем: ніколі самастойна не чапай дзікіх птушак, гэта можа быць небяспечна як для цябе, так і для іх.
Дзякуючы кальцаванню мы даведваемся значна больш пра шляхі міграцыі птушак. #wildpolesia

Калі набыў красоўкі, пра якія даўно марыў, але сум усё адно нікуды не дзеўся. 👀
#птушкажарт
#птушкажарт
Белыя буслы ўжо збіраюцца ў вырай.
Мы будзем чакаць вас дома.❤️
📷 Фота: Віктар Рындзевіч, t.me/ptushkafota.

🐦 Зімародак – гэта індыкатар чысціні прэснаводных вадаёмаў.
Зімародкі вельмі ўразлівыя да якасці месцаў пражывання. Іх улюбёныя месцы – чыстыя вадаёмы з праточнай вадой (рэчкі, ручаі), якія забяспечваюць аптымальную бачнасць здабычы, і абрывістыя берагі, зарослыя дрэвамі і хмызняком.
💧Так што калі каля твайго мясцовага вадаёма жыве зімародак, вада там дакладна чыстая. 🤗 #птушыныяцікавосткі

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Бярозе на тэрыторыі калгаса заўважылі чорнага бусла. Звычайна гэтыя асцярожныя птушкі пазбягаюць чалавека. Але гэты малады бусел выглядаў хворым. У дзікай прыродзе такія асобіны паміраюць: працуе натуральны адбор. Але калі хворая жывёла трапляе на вочы чалавеку, то ён хоча ёй дапамагчы, што таксама натуральна.
❗️Пры гэтым важна памятаць: птушанятам-подлеткам і здаровым птушкам ніякая дапамога не трэба.
Мясцовы жыхар Вадзім занепакоіўся лёсам чорнага бусла і звярнуўся па параду ў АПБ, а таксама расказаў пра птушку ў гарадскім чаце. На паведамленне адразу адгукнуўся фатограф-анімаліст Юрый Карпук, які цікавіцца птушкамі, а асабліва акурат чорнымі бусламі.
🙌🏻 Ён прыстроіў бусла да дакорм дасведчанаму ветэрынару, а ўжо ў нядзелю птушку забяруць у Цэнтр дапамогі для дзікіх жывёл "Сірын". Спадзяёмся, птушка акрыяе. Дзякуй усім, хто прыйшоў на дапамогу "чырванакніжніку"!
📍Захавай старонку-памятку ptushki.org/helpbird з парадамі аб тым, што рабіць, калі сустрэнеш параненую птушку.
📷 Відэа Вадзіма Папроцкага.

🦉А ты ведаеш, што ў шмат якіх відаў соў асіметрычныя вушы?
😮 Яны размяшчаюцца адно крыху вышэй за другое, каб з высокай дакладнасцю вызначаць месцазнаходжанне здабычы. #птушыныяцікавосткі

🔥 Неверагодная навіна! Новы від для Беларусі – арлан-даўгахвост (Haliaeetus leucoryphus) – адзначаны пад Мінскам на рыбгасе "Волма"!
Маладая птушка прыляцела да нас з Азіі.
👏🏻 Назіранне новага для краіны віду зрабілі Андрэй Барадзін, Аляксандра Кудзінава, Сяргей Анохін, Дар'я Уруціна, Кацярына і Аляксандр Варабʼёвы. Віншуем! 🎉
Арланы-даўгахвосты гняздуюць у Індыі і Пакістане, пасля размнажэння адкачоўваюць на поўнач, а з траўня з'яўляюцца на вадаёмах Сярэдняй Азіі і паўночней, дзе больш ежы. Да восені, пачатку перыяду размнажэння, яны зноў мігруюць на поўдзень.
📷 Фота ілюстрацыйнае, Koshy Koshy, Wikimedia Commons.

Чаму рэгістрацыя арлана-даўгахвоста ў Беларусі – такая сенсацыя?⚡️
Від, які жыве на поўдзень ад Гімалаяў, сустрэчы якога адзінкавыя нават у Азіі за межамі гнездавога арэала, здзейсніў вандроўку даўжынёй прынамсі 5 тыс. км, каб прыляцець у Беларусь! 😯
❗️Арлан-даўгахвост знаходзіцца на мяжы знікнення. Колькасць птушак асабліва знізілася ў другой палове 20 ст. Прычыны дакладна невядомыя.
У яго ёсць унікальная асаблівасць, якая доўгі час уводзіла ў зман навукоўцаў. Гэта адзіная птушка паўночнага паўшар'я (прынамсі драпежная), якая размнажаецца на поўдні свайго арэала зімой і мігруе на поўнач на летні перыяд.
🦅 Вядомыя адзінкавыя сустрэчы арланаў-даўгахвостаў у Расіі, Украіне і Польшчы. Невядома, колькі арлан будзе сядзець пад Мінскам, але зараз птушкары ўсіх суседніх краін спадзяюцца на яго візіт!
📷 Відэа Аляксандра Вінчэўскага і Сямёна Левага (АПБ).

Калі хтосьці пытае: "Што здарылася?", але нічога не здарылася, проста твой твар заўсёды так выглядае. 🙈 #птушкажарт
Працягваем Тыдзень кажаноў! 😍
25-27 жніўня – гарадскі квэст у Мінску!
🦇Шукай схаваныя артэфакты з цікавосткамі пра кажаноў і падказкамі, дзе знайсці наступны! Тыя, хто пройдуць квэст да канца, атрымаюць сімвалічныя падарункі ад АПБ!
❗️Правілы і першая падказка на відэа 👉 https://youtu.be/jK8sZBcHYYU.
❓Як атрымаць прыз? Запішы: "ptushki.org/" і пасля слэша (значка "/") запісвай па парадку сімвал з кожнага знойдзенага артэфакта. Атрымаецца спасылка ў фармаце ptushki.org/xxxxxxxx. Перайдзі па ёй і запоўні форму на атрыманне прыза!

❤️ Запрашаем на свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"!
Паехалі на поўнач Беларусі ў Мёры, каб пачаставацца журавінавымі прысмакамі і на свае вочы пабачыць мноства шэрых жураўлёў! 😍 Будзем радыя пабачыцца!
❗️У гэтым годзе свята адбудзецца 25 верасня. Праграму хутка апублікуем, а ты пакуль заплануй сабе ў каляндарыку.☺️
👉🏻 Экалагічнае свята пройдзе ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
📷 Фота: Stefan Holm.

🦇 У ДОМ ЗАЛЯЦЕЎ КАЖАН – ШТО РАБІЦЬ?
✔️ Не панікуй – кажан баіцца больш, чым ты.
✔️ Не спрабуй яго злавіць: можаш траўмаваць!
✔️ Не дапускай кантактаў кажана са свойскімі жывёламі.
✔️ Дачакайся вечара, адчыні вокны – пасля захаду сонца кажан зляціць сам.
✔️ Калі ўсё ж трэба ўзяць кажана ў рукі (напрыклад, жывёла ляжыць на падлозе), рабі гэта толькі ў шчыльных пальчатках.
✔️ Ні ў якім выпадку не скідвай кажана з акна ці з балкона – ён можа ўпасці на зямлю і стаць здабычай драпежнікаў.
✔️ Калі бачыш траўмаванага кажана – звані ў Цэнтр рэабілітацыі рукакрылых “Кажанаполіс” +37529 213-92-57.
❗️ Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.
🦇 Зберажы кажаноў – падзяліся памяткай з сябрамі!
📷 На фота Ірыны Арахоўскай двухколерны кажан.