Звычайная чаротаўка – маленькая птушачка, якая важыць каля 10-15 грамаў. Жыве непадалёк ад вады – у поймавых зарасніках, на вільготных паплавах, балотах. Гэта звычайны для Беларусі від.
☝🏻 Цікава, што сваю рускую назву "камышовка-барсучок" яна атрымала з прычыны падабенства яе паласатай галавы з галавой барсука. 🦡 #птушыныяцікавосткі
❓А ты бачыў(ла) калі-небудзь гэтую малютку? 🤗
📷 Фота: @ptu6ki.

Гэты здымак шэрай гусі быў зроблены яшчэ на пачатку года галандскім фатографам Vincent Cornelissen (instagram @b0unce1971).
🤸 Трук у тым, што гусі пераварочваюць сваё цела дагары нагамі і так ляцяць!
❓ Навошта яны робяць гэта? Есць меркаванне, што так прасцей лётаць пры сустрэчным ветры.
👉🏻 Яшчэ адзін варыянт: гусі так проста выдурваюцца перад сваёй чарадой. Маўляў, глядзіце, як магу! 😂
Крыніца: https://www.zenger.news/2021/07/30/not-so-quackers-goose-flying-upside-down-is-simply-showing-off-say-experts.

🤗 З нагоды ці без – парадуй сябе і дарагіх людзей паштоўкамі з акварэльнымі птушкамі. Так ты яшчэ і ахову дзікай прыроды падтрымаеш: 10% ад продажу будзе ахвяравана АПБ. 🦉
🐦 Паштоўкі з малюнкамі супрацоўніцы АПБ Алесі Башарымавай выпусціла выдавецтва "Тэхналогія".
Набыць можна па адрасе: г. Мінск, вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н. Або замовіць на сайце 👉🏻 https://tn.by/product-tag/apb/.

💚 У заказніку "Ельня" адбыўся валанцёрскі летнік па рамонце экасцяжыны. Папрацавалі вельмі добра – удалося адрамантаваць усю экасцяжыну "Азяраўкі – Ельня".👏🏻
Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў нам! У верасні будзе яшчэ адзін валанцёрскі летнік, сачы за анонсамі.
😍 А гэты летнік быў вельмі багаты на працу і ўражанні. Як мы рамантавалі экасцяжыну, усміхаліся і размаўлялі каля вогнішча – у нашым фотаальбоме! Шукай сябе і знаёмых на фота. 📷👇🏻
https://vk.com/ptushki?z=album-2020657_279403894
📍 Мерапрыемства прайшло ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
Аўтары фота – Валер Кавалёнак, Ігар Клінцоў, Паліна Русаковіч.

Ляляк – адметная птушка, і шмат чым можа здзівіць! 😌
Дзюба леляка кароткая і слабая, затое разрэз роту дазваляе яе адкрываць вельмі шырока. Разам з пёркамі ў выглядзе веек па краі рота – гэта выдатнае прыстасаванне для лоўлі начных насякомых у палёце. #птушкагода #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: © Ori Davidor, ebird.org.

❓А ты ведаеш, чаму ў соў плоскія твары?
Па форме тварны дыск – парабалоід, які збірае гукавыя хвалі і скіроўвае іх да вушэй, якія схаваны па баках. Гэта павялічвае адчувальнасць успрымання гукаў, так совы могуць пачуць ахвяру пад снегам, у траве ці раслінным покрыве. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Мікалай Варабей.

☺️ У Барысаве адзначана рэдкая для Беларусі госця – качка-мандарынка.
☝🏻 Прыродны арэал мандарынкі – Усходняя Азія. Птушкі, якія адзначаны ў многіх краінах Еўропы, лічацца здзічэлымі асобінамі, якія збеглі з заапаркаў ці падобных месцаў развядзення і ўтрымання птушак у няволі, або іх патомкамі. Таму для еўрапейскай фаўны – гэта від-інтрадуцэнт.
Такія віды могуць ствараць канкурэнцыю мясцовым птушкам і ў плане корму, і ў займанні месцаў гнездавання, у выпадку з мандарынкамі гэта дуплы. Пустых экалагічных ніш у прыродзе Беларусі практычна няма, і новыя віды часам выцясняюць "старыя". Так што мандарынкі як птушкі добрыя, але не для нашай прыроды.
📷 Аўтар фота самкі качкі-мандарынкі – Максім Косцін.

⚡️Юзэфіна жывая
У сакавіку 2021 года, калі Юзэфіна знаходзілася яшчэ ў Грэцыі, яе перадатчык перастаў дасылаць сігналы. У найгоршым выпадку птушка загінула, бо апошні пункт яе трэка лёг у 40 м ад ЛЭП. У найлепшым – зламаўся перадатчык.
Нашы калегі ў Грэцыі агледзелі месца яе апошняга сігналу, але знайсці нічога не атрымалася. Нам заставалася толькі чакаць, бо, як вядома, надзея памірае апошняй.
❤️ І вось на фотапастцы на гняздзе ў Белавежскай пушчы з'явілася арліца. На яе спіне выразна быў відаць прымацаваны GSM-перадатчык, гэта была Юзэфіна!
🦅 Але сваё патомства сёлета арляцы вырашылі выгадаваць у іншым гняздзе. Цяпер маладое арляня ўжо падрасло, але яшчэ вучыцца лётаць, зусім нязграбна пералятаючы з дрэва на дрэва недалёка. Зусім хутка яго, як і іншых пушчанскіх арляцоў, чакае пералёт на месца зімоўкі.
Сачыць за міграцыяй пазначаных трэкерамі арляцоў можна будзе на нашым сайце: ptushki.org/eagle.
Крыніца: https://npbp.by/about/news/orlitsa-yuzefina-zhiva-i-dazhe-imeet-potomstvo/
Фота: Антон Кузьміцкі.

💥 Пачаўся прыём заявак на BirdRace-2021!
4 верасня на працягу 12 гадзін каманды будуць шукаць птушак па ўсёй краіне, задача – убачыць як мага больш відаў. 🦉🦢🦆🐦
🙋♀️Паспрабуй свае сілы і ты, далучайся! ptushki.org/news/706031.html
❓Няма каманды? Шукай птушкароў у "Ціў-Ціў"-чаце t.me/ptushkachat.

З 14 жніўня ў Беларусі пачынаецца летне-асенні сезон палявання (фактычна летне-зімовы, па 12 снежня!) на вадаплаўных птушак.
☝🏻Адказны падыход да яго дапаможа захаваць рэдкія і ўразлівыя віды качак, а паляўнічым – не трапіць на штрафы.
▪️ Якія віды здабываць забаронена?
▪️ Якія з іх лёгка пераблытаць з паляўнічымі відамі?
▪️ Якія віды лепш не страляць з увагі на скарачэнне іх папуляцыі?
▪️ Куды можна звярнуцца, калі ёсць сумневы ў вызначэнні віду птушкі?
Чытай у нашай памятцы 👉🏻 ptushki.org/news/706468.html!
📷 Фота: качка-шылахвостка (шилохвость), Wikimedia Commons, Frank Schulenburg.

Сёння Міжнародны дзень ваўка. 🐺
Воўк – драпежнік найвышэйшага парадку, а значыць, ён падтрымлівае біялагічную разнастайнасць і самарэгуляцыю экасістэмы, у якой жыве. Але яго ролю пачаў прымяраць на сябе чалавек. Ён вырашае, колькі і якіх відаў патрэбна канкрэтнаму лесу ці нават асабліва ахоўнай тэрыторыі. Беспадстаўна перакройваючы экасістэму на свой капыл, ён парушае раўнавагу дзікай прыроды, у якой усё ўзаемазвязана.
🙌🏻 Наша вялікая мара – каб воўк заняў сваё пачэснае месца ў дзікай прыродзе, яго перасталі не толькі юрыдычна, але і фактычна лічыць "непажаданым відам", спыніўся татальны адстрэл ваўкоў.
💚 У абарону звера выступае сам закон прыроды і мы таксама.
Мы супраць палявання на ваўка ў перыяд размнажэння. І лічым неабходным забараніць паляванне на ваўка ў нацыянальных парках і істотна абмежаваць на тэрыторыі заказнікаў рэспубліканскага значэння.

Прывітанне, я пардва (белая куропатка). Жыву на буйных верхавых балотах на поўначы Беларусі.
Зусім белая я толькі зімой, а наагул я ўвесь час змяняю афарбоўку апярэння – тройчы на год. А самцы і зусім чатыры разы за год. Гэта патрэбна, каб злівацца з мясцовасцю.
Але апошнім часам нешта пайшло не так. Клімат змяняецца, прылаўчыцца да яго складана. Без снегу ж узімку мы робімся яркімі мішэнямі для драпежнікаў: нас лёгка заўважыць на цёмным фоне балота. У Беларусі мы сталі відам, які знікае... 😟
Калі ласка, дапамажы захаваць нас – зрабі ахвяраванне ptushki.org/helpus/how_to_pay!
📷 Фота: Eva Kostroma, Wikimedia Commons.

Страшна ці няшна? У Беларусі з 23 па 29 жніўня пройдзе Тыдзень кажаноў! 😍
Што мы падрыхтавалі:
🦇 23 жніўня, 19.00 – Дзікая анлайн-лекцыя з АПБ ад трох вядучых еўрапейскіх экспертаў “Пра што вам не раскажуць ні Дракула, ні Бэтмэн”. Рэгістрацыя 👉 ptushki.org/bats.
🦇 25-27 жніўня – гарадскі квэст у Мінску.
Шукай схаваныя лоты з цікавымі фактамі пра кажаноў і падказкамі, дзе знайсці наступны! Правілы квэсту будуць абвешчаныя 25 жніўня а 7.00 на ютуб-канале АПБ 👉 ptushki.org/youtube.
🦇 28-29 жніўня – Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы.
У праграме – начныя адловы кажаноў, “рукакрылая” экскурсія па запаведным лесе, выстава “Кажаны на калажах Рамана Янотава”, лекцыя, кінапаказ, аквагрым. Прыязджай з дзеткамі, будзе цікава! Рэгістрацыя 👉 ptushki.org/bats2021.

😯 У кругланосых плывунчыкаў незвычайныя паводзіны на гнездаванні. Самкі і самцы памяняліся тыповымі ролямі ў палавых паводзінах.
Самкі буйнейшыя і ярчэй афарбаваны, чым самцы. Яны завабліваюць самцоў, канкуруюць за тэрыторыю і агрэсіўна бароняць гняздо і абранага самца, а пасля адкладкі яек (звычайна 4) адлятаюць, а яйкі выседжваюць самцы і потым клапоцяцца пра птушанят.🐣 #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Віктар Рындзевіч.
🤗 Калі таксама хочаш дзяліцца з намі цікавымі птушынымі здымкамі - далучайся да чата "Птушкі з фотастужкі": @ptushkafota.

Запісвайся на BirdRace-2021 – гайда ў пагоню за птушкамі! 🕵️♂️🐦 ptushki.org/news/706031.html
Вось парады, як скласці маршрут:
💦 Уключы ў яго розныя вадаёмы: ачышчальныя збудаванні, ставы рыбгасаў – там могуць быць кулікі, чайкі ды крычкі.
🌲 Заедзь у бор – там тусуюцца сініцы, дзятлы, папаўзні і паўзункі.
💩 Зрабі візіт на сметнішча: тут могуць быць буслы і чайкі, чорны каршун.
🌿 На палях ды лугах можна пабачыць лунёў, чаек, шэрых жураўлёў ды палявую падкаменку на міграцыі.
🏡 У населеных пунктах шукай кольчатую туркаўку, рудахвостку-чарнушку, ластавак, свіргулёў, курапатак, вераб'ёў.
🍒 Калі ведаеш зараснікі бузіны ці іншых ягад – пачынай пагоню адтуль: зранку там можна зафіксаваць многія віды лесак, пячуравак, драздоў і нават чаротавак.
⛅️ Часцей азірайся на неба і далягляд, каб не прапусціць птушак-мігрантаў, у прыватнасці драпежных.
🚙 Напярэдадні спаборніцтваў – у пятніцу – можна абʼехаць патэнцыйныя птушыныя месцы, скласці спіс і да канца дня скласці маршрут на заўтра.

Голас жаўрука-смецюха (хохлатого жаворонка) – яго галоўная зброя. Пры небяспецы самец выдае пранізлівы гучны крык, які дэзарыентуе нападніка. Пакуль той апрытомнее, жаўрук паспявае адляцець ці напасці. Праўда, такі прыём працуе толькі раз, і дасведчаны драпежнік на гэта больш не купіцца.☝🏻
🐍 А вось самка жаўрука, калі да гнязда набліжаецца вораг, напрыклад, змяя, прыкідваецца параненай, можа валачы па зямлі быццам бы зламанае крыло, адцягваючы ўвагу ворага. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.

😍 Ммм, мурмурацыя!.. Дзіўная з'ява прыроды, непаўторнае сваёй прыгажосцю відовішча. І гэта ніяк не звязана з коцікамі! 😅
Ці даводзілася табе назіраць, як велізарныя чароды з сотняў ці нават тысяч птушак ствараюць у паветры дынамічныя фігуры розных форм? Гэта зʼява атрымала назву мурмурацыя.
🐦🐦🐦 Падчас мурмурацыі птушкі перамяшчаюцца ўзгоднена, як адзіны арганізм, не сутыкаюцца адна з адной, іх рухі сінхронныя і дакладныя. У палёце чарада можа падзяляцца на часткі і злучацца, групы птушак могуць пралятаць адна скрозь адну на хуткасці да 40 км/г.
Што прымушае птушак так дзейнічаць, пакуль дакладна не вядома. Мяркуюць, што такія паводзіны дапамагаюць птушкам пры нападзе драпежнікаў. Навукоўцы з Уорвіцкага ўніверсітэту выявілі, што шпакі ў чарадзе імкнуцца падтрымліваць такую шчыльнасць, якая дазваляе ім атрымліваць аптымальную інфармацыю са свайго асяроддзя.
Крыніца: t.me/birdradio. #птушыныяцікавосткі
📷 Фота: Jarlath Flynn.

Запісвайся на анлайн-лекцыю з АПБ “Пра што вам не раскажуць ні Дракула, ні Бэтмэн” 👉 ptushki.org/bats.
❓ Вось толькі некалькі пытанняў, пра якія пагаворым:
🦇 Што рабіць, калі ў цябе на балконе пасялілася сотня “бэтмэнаў”?
🦇 Ці вінаватыя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
🦇 Як пасяліць рукакрылых побач і як ужывацца з такімі суседзямі?
🦇 Чаму кажаноў узімку цягне да халадзільніка?
🦇 Чаму рукакрылыя ўстойлівыя да вірусаў і доўга жывуць?
🦇 Кажаны – страшныя ці няшныя?
🗣 На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць эксперты з Нідэрландаў, Украіны і Беларусі: Петэр Ліна, Алена Прылуцкая, Аляксей Шпак.