Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.66K photos
212 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
😯 Падчас экспедыцыі арнітолагі АПБ выявілі вельмі рэдкую з'яву – гняздо з двума птушанятамі вялікага арляца (большого подорлика) – і ўпершыню знялі яго з дрона!

Вялікія арляцы – птушкі, якім пагражае глабальнае знікненне, яны засталіся толькі ў пяці краінах Еўропы. У Беларусі гняздуецца 120-160 пар вялікага арляца. Поспех гнездавання – 60-70%, з гнязда вылятае ў лепшым выпадку адно птушаня.

Але гэтым разам арляцы зрабілі нам вялікую прыемную неспадзеўку: гняздо ажно з двума птушанятамі! За дваццацігадовы досвед вывучэння гэтага віду спецыялістамі ў Беларусі вядомыя толькі адзінкавыя такія выпадкі. Звычайна выжывае толькі старэйшае і найдужэйшае птушаня.

🙏🏻 Спадзяемся, што абодва птушаняты паспяхова выляцяць з гнязда!

❗️Працы па ратаванню віду працягваюцца. Хочаш дапамагчы нам? Зрабі ахвяраванне на сайце АПБ ptushki.org/helpus/how_to_pay. Любая сума важная!

📷 Фота Сямёна Левага (АПБ).
🦉Совы – выдатныя начныя драпежнікі. Яны могуць заўважыць сваю ахвяру нават у цемры.

Але совы маюць вузкае поле зроку, а іх вочы амаль не могуць рухацца. 👀 Таму, каб бесперапынку сачыць за сваёй ахвярай, куды б тая ні пабегла, совы вымушаны паварочваць галаву ўслед за ёй, часцяком здзяйсняючы паварот на 270 градусаў! #птушыныяцікавосткі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Цікавае назіранне – у Мінскім раёне Антон Жылюк сустрэў чаплю-квакву!😮
У Беларусі гэта вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від.

Гэта невялікая чапля – тыпова начная птушка, таму нават у месцах гнездавання не асабліва заўважная.

Чаплі-кваквы, якія жывуць у Еўропе, – пералётныя. Зімуюць у экватарыяльнай Афрыцы.🌍

🐸 Назву яна атрымала праз свой "квакаючы" голас. Толькі паслухай ptushki.org/bird/58.html!
Як так атрымліваецца, што птушкі з прыстаўкай "звычайны_ая" самай незвычайнай прыгажосці? ☺️

😍 На фота Віталя Некрашэвіч звычайны гіль.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сокалы-пустэльгі ўжо 40 гадоў паспяхова асвойваюць беларускія гарады. Самі гнёзд яны не будуюць, найчасцей селяцца ў нішах на апошніх паверхах шматпавярховак, часам займаюць гнёзды іншых птушак.

Сакаляняты часам выпадаюць з гнёзд падчас гульні, або іх саштурхоўваюць старэйшыя браты ці сёстры. На зямлі яны могуць стаць ахвярай катоў і сабак, трапіць пад колы машын.

Што рабіць, убачыўшы птушаня сокала-пустальгі на зямлі? Глядзі інструкцыю 👉🏻 ptushki.org/news/705083.html.

📷 Відэа: Доктар Шон МакКормак.
🌳 Водна-балотны цэнтр АПБ правёў Школу дрэваў!

Галоўны плюс летняй Школы – можна вучыцца вызначаць дрэвы па лісці і ацаніць флору Беларусі ва ўсёй красе! 😍

Уражанні выпускнікоў 👉🏻 ptushki.org/news/705342.html.

Калі ты таксама хочаш лепей спазнаць прыроду і даведацца больш пра дрэвы Беларусі – падавай заяўку, і мы звяжамся з табой, як толькі адкрыецца новы набор у Школу дрэваў https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSctb7KRp1AQQXpgAlOa9FlvBOI-JpAk9AUcduOhKssePYWKFA/viewform!

📷 Фота: Аксана Суботка.
Добрай раніцы! Панядзелак – дзень цяжкі, але прачынацца трэба.😴
Подлетак малінаўкі (зарянки) прапануе пачаць яго з ранішняй гімнастыкі! 🤸

Прадуктыўнага працоўнага тыдня, дружа! 🙌🏻

📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
😍 Які прыгажун – птушаня вялікага арляца (большого подорлика) з цікавым колерам пёраў! Такіх птушак каля 10% у беларускай папуляцыі.

Дзякуючы фотапастцы, усталяванай у межах праекта АПБ "Палессе – дзікая прырода без межаў", мы ведаем, што гэта гняздо спачатку заняла барадатая кугакаўка, але яго спустошылі крумкачы. Калі прыляцелі бацькі нашага героя – яно ўжо было свабоднае.

Птушаня расце і ўжо атрымала кольца! 👌🏻 #wildpolesia
Шчуркі-пчалаедкі (золотистые щурки) – экзотыка ў чыстым выглядзе! 😍

Але, шчыра кажучы, не такія ўжо гэтыя шчуркі і заўзятыя пчалаедкі. 😅 Зразумела, калі побач з ярам альбо кар'ерам, дзе яны ўладкавалі сваё паселішча, апынецца пара-другая вулляў, дык грэх не харчавацца пчоламі! 🐝

А калі з пчоламі не вельмі, дык любая казурка будзе даспадобы, галоўнае, каб лётала і памерамі, пажадана, была паболей! Матылі, стракозы, нават зладзюга шэршань – усё падыдзе да стала птушанятам. 😋 #птушыныяцікавосткі
Маладыя рачныя крычкі яшчэ працяглы час, пасля таго як стануць на крыло, выпрошваюць корм у бацькоў. 🐟

Дарослыя крычкі спрабуюць стымуляваць моладзь да самастойнага палявання, пры гэтым праносяць злоўленую рыбку міма рота дзіцяці, якое лямантуе. 🙈

📷 Фота Уладзіміра Бондара.
🌾 Проста цяпер праходзіць валанцёрскі летнік па рамонце экасцяжыны на старажытным верхавым балоце Ельня.

Штогод турыстаў на балоце становіцца ўсё больш. Тысячы людзей праходзяць па экасцяжыне кожныя выходныя і яна натуральным чынам "зношваецца". Каб працягваць радаваць турыстаў камфортным знаходжаннем у гэтым цудоўным месцы без шкоды для самаго балота, мы праводзім рамонтныя работы на асобных участках экасцяжыны.

❤️ Вялікі дзякуй усім валанцёрам!

📍 Летнік адбываецца ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі
Гэтую птушку бачылі ўсе! Вялікая сініца – шырока распаўсюджаны від. Яна жыве ў лесе, парках, садах, часта пасяляецца ў вялікіх і малых населеных пунктах побач з чалавекам.

Але наколькі добра ты ведаеш гэтую птушку? Давай праверым!
Чаму птушка так завецца – вялікая сініца?

📷 Фота: Валер Пясецкі, @ptushkafota.
Максімальны зарэгістраваны ўзрост вялікай сініцы ў Еўропе?

📷 Фота: Кацярына Букас, @ptushkafota.
Вялікія сініцы – пладавітыя птушкі і часцей за ўсё адналюбы. Многія пары складаюцца на некалькі год. А колькі вывадкаў звычайна адна пара робіць у год?
👇
Anonymous Quiz
67%
2
27%
3
6%
4
Гэтая птушка сама дуплаў не робіць, а займае ўжо гатовыя. Таксама яна пасяляецца ў розных нішах натуральнага ці антрапагеннага паходжання. З задавальненнем займае штучныя гняздоўі. А ведаеш, колькі яек вялікая сініца ў сярэднім адкладвае ў сваё гняздзечка?

📷 Фота: Кацярына Букас, @ptushkafota.
Вялікая сініца выдатна спявае. Памятаеш, як яна весела цінькае на пачатку вясны? Як лічыш, колькі варыяцый гукаў уваходзіць у яе рэпертуар?

📷 Фота: Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.