Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.65K photos
208 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
🐦 Цiкавы факт – форма палёту зелянушкі нагадвае палёт кажана.🦇 Спачатку яна скача на абедзвюх нагах, потым ляціць хутка і малюе дугі ў паветры, а перад прызямленнем пэўны час лунае.

Каб спікіраваць, яна спачатку рэзка ўзлятае, робіць на вялікай вышыні некалькі колаў, прыціскае крылы і рэзка накіроўваецца ўніз.

Гучыць як апісанне выступу фігурыстаў на лёдзе, праўда? 😅 #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.
Трэніруем уважлівасць! 👇

📷 Фота: instagram yauhenius.
Колькі буслоў бачыш на фота? 👀
Anonymous Quiz
24%
5
31%
6
41%
7
2%
8
2%
9
‼️ Увага! У сокалаў птушаняты вылецелі з гнёзд і пачынаюць дарослае жыццё. У АПБ штодня тэлефануюць грамадзяне, якія знайшлі сакалянят на зямлі ці на балконе.

Бачыш птушаня сокала-пустальгі на зямлі? Расказваем, як дапамагчы. 👇🏻
ptushki.org/news/705083.html

🐦 Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі!
🎥🍿🐣 Дзелімся выдатнымі трансляцыямі з гнёздаў, якія табе варта паглядзець гэтым летам!

🔸Чорныя буслы на вяршыні дрэва ў Латвіі: https://youtu.be/1JFzsE7NWoU.

🔸Бледныя свіргулі на даху школы ў Іспаніі: https://youtu.be/AZVf-F0Mbmg.

🔸Рачныя крычкі на плывучых астравах у Чэхіі https://youtu.be/AGwdNpWCyjk.

🔸Сіпухі з Вялікабрытаніі https://tices-meadow-barn-owls.click2stream.com/.

🔸Сіпухі з Іспаніі https://youtu.be/8eBAOhseY7A.

🔸Скопы з Латвіі https://youtu.be/Gpu5EARSXiI.

🔸Беларускія пустэльгі ўжо вылецелі з гнязда, але ты можаш паглядзець найлепшыя моманты трансляцыі сезона 2021 на https://birdwatch.by/pustalga-brest2021.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калі шэрая варона вельмі ўразілася чэмпіянатам Еўропы па футболе. 😅⚽️

Фінал ужо заўтра, за каго будзеш заўзець? #euro2021

📷 Відэа: Яна Карніцкая.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Таўстадзюб (дубонос) спачатку трыбушыў нейкія ягады (вунь якая "чыстая" дзюба), а потым прыляцеў закусіць семкамі. 😋😋

📷 Відэа: Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.
Калі ў такую спёку набыў сабе марозіва, але, відавочна, яго з'есць дзіця. 😑😋

На фота дрозд-спявун (певчий дрозд) дакормлівае подлетка. Аўтар – Д. Відуціс, @ptushkafota.
🦇У ліпені падчас сезона размнажэння кажаноў нярэдка здараецца, што кажаняты выпадаюць са сховішча, дзе месціцца калонія, і рызыкуюць загінуць.

Бачыш кажаня на зямлі? Расказваем, як вярнуць яго матулі! 👉🏻 ptushki.org/news/705164.html

📷 Фота Арцёма Зянкевіча, валанцёра АПБ.
☀️Як дапамагчы птушкам перажыць анамальную спякоту, калі адкрытыя крыніцы вады на гнездавой тэрыторыі знікаюць?
💦 Зрабі для іх паілку ці купальню!

☝🏻Некалькі важных парад:

💧Канструкцыя павінна быць простай і трывалай, але ў той жа час досыць лёгкай, каб яе можна было лёгка чысціць і напаўняць.

💧Ванна павінна мець неглыбокія нахільныя бакі з неглыбокім падыходам да вады.

💧Для таго, каб розныя віды птушак маглі карыстацца ваннай, забяспеч такі нахіл, пры якім вада мае глыбіню ад 2,5 да 10 см.

💧Для ўстойлівасці можна пакласці камень пасярэдзіне.

💧Важна правільна размясціць ванну: птушкі будуць карыстацца ёй толькі тады, калі будуць адчуваць сябе ў бяспецы. Упэўніся, што размяшчэнне ванны забяспечвае добрую бачнасць для птушак падчас купання. Разам з тым варта мець паблізу кусты ці дрэвы, дзе яны пры патрэбе могуць схавацца.

📷 Варыянты паілак/купальняў ад нашых падпісантаў.
👇🏻
ptushki.org/news/705171.html
Фота Сяргея Шакалы.
За 40 секунд...
Аўтар – Chilik. 🙈 #птушкажарт
Гэтае фота – пераможца ў конкурсе фатаграфій птушак-вестуноў вясны ў намінацыі пасля 16 гадоў! Прыгажосць, ну? 😍

🎉 Шчыра віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам!
Чытай падрабязнасці па спасылцы: ptushki.org/news/705199.html.

📷 Гражына Лянцэвіч, Гродзенская вобласць.

Конкурс прайшоў у межах міжнароднай кампаніі "Жывая вясна", якая ажыццяўлялася дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021
🗣 Ельня кліча валанцёраў на летнік па рамонце экасцяжыны! 🤝

Калі: 28 ліпеня – 1 жніўня.
Што трэба будзе рабіць: вазіць на тачцы і насіць дошкі, умацоўваць і прыбіваць іх, працаваць пілой. Праца патрабуе пэўнай фізічнай падрыхтоўкі, таму, калі адчуваеш у мускулах сілу – далучайся! 🙋‍♂️

🏕 Арганізацыйныя пытанні: ptushki.org/news/705238.html.

Калі хочаш удзельнічаць у летніку – запаўняй форму: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSczg6FCd7NtGytqsulfW_899QLojqHhrD4o8F5bsV4VBGVWog/viewform.

📷 Фота валанцёрцы АПБ Марыі Шуманскай.
У такую спякоту да вадаёмаў пацягнуліся сем'і з дзецьмі, каб адпачыць і заадно пакарміць качак ды лебедзяў. 🦆

‼️ Калі ласка, не кармі птушак хлебам!

Хлеб для вадаплаўных птушак – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа. Стрававальная сістэма птушак для такой ежы не прыстасаваная. Такі корм дае адчуванне сытасці, але не дае дастаткова энергіі і вітамінаў. Гэта тое ж самае, калі б чалавек харчаваўся толькі фаст-фудам. 🍔🍟

🙅‍♂️ Мы не павінны адвучваць птушак карміцца самастойна натуральнай ежай – воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі.

📷 Фота: Іна Шкурко, t.me/ptushkafota.
👏🏻 АПБ першай ва ўсходняй Еўропе стала членам Wetlands International – глабальнай некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца захаваннем і аднаўленнем водна-балотных угоддзяў. Wetlands International працуе ў 100 краінах і мае 20 офісаў па ўсім свеце.

🌱 Партнёрства з Wetlands International Europe дае “зялёнае святло” для сумесных новых ініцыятыў, імпрэз, праграм і праектаў, доступ да міжнароднай сеткі экспертаў, удзелу ў дыялогу па ключавых пытаннях заканадаўства.

🙌🏻 Сёння АПБ – паўнамоцны партнёр ужо трох міжнародных прыродаахоўных асацыяцый: BirdLife International, Coalition Clean Baltic і Wetlands International.

📷 Фота: Марыя Шуманская.
Якія вушы! 🐇😍

У зайца добра развіты слых, трохі горш – нюх і зрок. Ён добра адрознівае рухомыя прадметы, а да чалавека, які нерухома стаіць, можа падбегчы амаль ушчыльную і толькі тады, разглядзеўшы яго, "даць драпака".

🐾 Хуткі бег і заблытванне слядоў, бадай, адзіны сродак абароны ад пераследу, але ў экстрэмальных сітуацыях, асабліва пры нападзенні птушак-драпежнікаў, русак пераварочваецца на спіну і бароніцца моцнымі ўдарамі задніх лап.

📷 Фота: instagram wildlife.group.
❗️ Упаў свіргуль? Нагадваем, што рабіць.

🔺1. Ніколі не падкідвай свіргуля ўгору над асфальтам, не скідвай з акна ці балкона. 🙅‍♀️ Вынесі яго на адкрытую прастору, падымі на далоні: здаровы свіргуль зляціць і па спіралі пачне падымацца ўгору.

Калі ў свіргуля ёсць траўмы, пералом крыла, ці недзе выступіла кроў, звяртайся да ветэрынара-арнітолага: ptushki.org/helpbird.

🔺2. Птушаня ці дарослы?
Ва ўсіх малодзенькіх сёлетніх свіргулёў лапкі светла-ружовыя, пёркі па крайчыку белыя, на канцы пёраў ёсць пух, пёры крылаў і хваста часткова ці цалкам у трубачках. Падабранае птушаня трэба шмат і правільна карміць.

🔺3. Дзе ператрымаць свіргуля?
Пакладзі свіргуля ў чыстую скрынку памерам не меней за 30x20 см, каб птушка магла расправіць крылы. Вышыня мусіць быць не меншая за 15 см, каб птушка не выбралася. ☝️ У клетку ні ў якім разе не саджай: папсуюцца пёры. На дно скрынкі пакладзі папяровы ручнік.

🔺4. З кім параіцца наконт догляду за свіргулём? 🙌
Парады могуць даць у групе дапамогі свіргулям: vk.com/strizh_by.
Новае жыццё. Птушаняты шэрых жураўлёў. ❤️

Але гэта не проста два маленькія птушаняты, магчыма, гэта першыя шэрыя жураўлі, якія вылупіліся ў Бельгіі! https://www.birdlife.org/europe-and-central-asia/news/cuteness-alert-first-crane-chicks-are-born-belgium

📷 Фота: Wim Dirckx.
Прыляцела акальцаваная птушка: што рабіць?

🕊 Калі гэта акальцаваны голуб, то паведаміць пра знаходку ў Клуб галубаводаў, +375296819912 (Бялькевіч Юрый).

🦢 Калі трапілася акальцаваная дзікая птушка (нават загінулая), патрэбна паведаміць пра знаходку ў Беларускі цэнтр кальцавання птушак НАН Беларусі. Перапішы ўсе дадзеныя з кольца, калі ёсць магчымасць, сфатаграфуй птушку, апішы ўмовы і месца, дзе яна была знойдзена. Інфармацыю можна адправіць на e-mail: [email protected].
😯 Падчас экспедыцыі арнітолагі АПБ выявілі вельмі рэдкую з'яву – гняздо з двума птушанятамі вялікага арляца (большого подорлика) – і ўпершыню знялі яго з дрона!

Вялікія арляцы – птушкі, якім пагражае глабальнае знікненне, яны засталіся толькі ў пяці краінах Еўропы. У Беларусі гняздуецца 120-160 пар вялікага арляца. Поспех гнездавання – 60-70%, з гнязда вылятае ў лепшым выпадку адно птушаня.

Але гэтым разам арляцы зрабілі нам вялікую прыемную неспадзеўку: гняздо ажно з двума птушанятамі! За дваццацігадовы досвед вывучэння гэтага віду спецыялістамі ў Беларусі вядомыя толькі адзінкавыя такія выпадкі. Звычайна выжывае толькі старэйшае і найдужэйшае птушаня.

🙏🏻 Спадзяемся, што абодва птушаняты паспяхова выляцяць з гнязда!

❗️Працы па ратаванню віду працягваюцца. Хочаш дапамагчы нам? Зрабі ахвяраванне на сайце АПБ ptushki.org/helpus/how_to_pay. Любая сума важная!

📷 Фота Сямёна Левага (АПБ).
🦉Совы – выдатныя начныя драпежнікі. Яны могуць заўважыць сваю ахвяру нават у цемры.

Але совы маюць вузкае поле зроку, а іх вочы амаль не могуць рухацца. 👀 Таму, каб бесперапынку сачыць за сваёй ахвярай, куды б тая ні пабегла, совы вымушаны паварочваць галаву ўслед за ёй, часцяком здзяйсняючы паварот на 270 градусаў! #птушыныяцікавосткі