Дзікая прырода побач
2.95K subscribers
2.72K photos
218 videos
2 files
1.32K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Чаму свіргулі не ходзяць па зямлі?

📷 Фота Мікалая Вараб'я.
Колькі часу свіргулі праводзяць у палёце?

📷 Фота Мікалая Вараб'я.
Папуляцыя свіргуля ў Еўропе даволі вялікая і стабільная. Але ты можаш дапамагчы ім, калі зробіш гнездавую скрынку.🙌🏻

Свіргулі часцей за ўсё гняздуюцца ў невялікіх нішах у пабудовах чалавека, звычайна паміж дахам і сцяной. Таму прымацаваць скрыню для свіргуля лепш за ўсё ў такім месцы.
Нягледзячы на тое, што драздовая чаротаўка (дроздовидная камышовка) – самая буйная з нашых чаротавак, памерам са шпака (!), яна вельмі спрытна скача і лазіць па чароце! 😳

З красавіка па верасень драздовая чаротаўка сустракаецца на тэрыторыі амаль усёй Еўропы, а вось зімаваць ляціць у Паўднёвую Афрыку. Цiкава, што час і кірунак пералёту гэтыя птушкі ведаюць ад нараджэння! ☝🏻 #птушыныяцікавосткі

📷 Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.
😇 Прыемная неспадзяванка: у Маларыце загнездавала ўжо другая пара “чырванакніжных” пустэльг! Птушкі пасяліліся ў старым гняздзе гракоў.

Першая вядомая пара з’явілася тут у 2019 годзе. Птушкі занялі нішу на пяціпавярховіку, паспяхова выводзілі птушанят.

Летась сябры Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ і Рабочай групы па сокалападобных і совападобных усталявалі штучныя скрыні. Яны большыя і бяспечнейшыя: адтуль птушанятам цяжка вываліцца. Гэтай вясной пустэльгі перасяліліся туды. 🙂

Праўда, іх там чакаў сюрпрыз. 🙈 Які – чытай тут: ptushki.org/news/704839.html

📷 Фота Дзяніса Кіцеля і Дзяніса Піпко.
Чорнага бусла няпроста пабачыць, бо ён селіцца ў лясах, часта забалочаных. Але ці вядома табе, што адна пара можа мець адразу два гнязды на адлегласці 150-1000 м і займаць адзін год адно, а іншы другое? 😅

Калі тэмпература ў гняздзе вельмі высокая і можа пагражаць жыццю птушанят ці яйкам, бацькі апырскваюць гняздо вадой, якую прыносяць у дзюбе. 💦 Так яны паніжаюць тэмпературу.

📷 Фота: Кацярына Раханская. #птушыныяцікавосткі
🐢 Як уратаваць балотных чарапах? Большасць свежых кладак знішчаюць лісы, бадзяжныя сабакі і іншыя драпежнікі. 😞

Сябры Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ @ptushkiBrest з валанцёрамі накрываюць кладкі металічнымі сеткамі: малым чарапашанятам пасля вылуплення лёгка выбрацца вонкі, а вось драпежнікам раскапаць кладку практычна немагчыма.

Калі наша каманда прыйшла на месца “чарапашынага раддому”, некаторыя кладкі ўжо былі разбураныя, а праз некалькі дзён мы знайшлі побач нару лісы. 🦊 Спадзяёмся, да рэшты кладак драпежнікі не дабяруцца.

📷 Фота Аляксандра Сербуна, Надзеі Цярлецкай і Юры Янкевіча.
Белыя буслы кажуць табе "Дабранач!". 🥰

Гэтыя птушкі спяць на адной назе. Пры гэтым яны перыядычна, не абуджаючыся, а цалкам рэфлекторна, змяняюць стомленую нагу на іншую.

А падчас пералётаў белы бусел можа спаць у паветры. Стаміўшыся, птушка перамяшчаецца ў цэнтр чарады і дрэмле да 10 хвілінаў, заплюшчыўшы вочы і не губляючы вышыню. 😯 У гэты час у бусла зніжаецца частата сэрцабіцця, а арыентуецца ён на слых.

📷 Фота: Кацярына Раханская. #птушыныяцікавосткі
У межах акцыі #беларускіпанядзелак хочам расказаць пра цікавы праект, які ладзіць сябра АПБ.

Палявая пошта @poshtabel – гэта канал, дзе ты можаш убачыць гісторыю Беларусі на старых паштоўках і здымках. Там публікуюцца і сучасныя фота гэтых жа мясцін, можна пабачыць, як змянілася наша краіна за стагоддзе.

Спадзяемся, табе будзе цікава, далучайся. 🤗
#Cлабодка, касцёл Божага Провіду
1940-ыя / сучасны стан
Вельмі прыгожы храм, адзін з сымбаляў Браслаўшчыны. Цудоўна захаваўся да нашага часу. Дзякуючы рэстаўратарам, казачна выглядае не толькі звонку, але і ўнутры.
(фота: Norma Kirinovich )
Новыя птушыныя маркі ад Белпошты, да стварэння якіх спрычыніліся і мы. 😍 Сустракай серыю "Сокалы"!

На марках – самкі і самцы трох відаў беларускіх сокалаў з нацыянальнай Чырвонай кнігі: сокал-дрымлюк (дербник), сокал-пустальга (пустельга) і сокал-шулёнак (кобчик).

📩 Падумай, хто быў бы рады атрымаць ад цябе "птушыную карэспандэнцыю" і перадай прывітанне дарагім і важным табе людзям!

➡️ 7 ліпеня на галоўпаштамце адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Над маркамі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Стоп! Пакажыце вашыя квіткі.
Усё добра, можаце плыць далей."
😊

📷 Відэа: Іна Шкурко, шэрая чапля і самка качкі-крыжанкі (кряквы) з вывадкам. #птушкажарт
Ты ведаеш, каму гэта адправіць. 🥰

На малюнку зебравыя амадыны, натуральны арэал – Малыя Зондскія астравы, Аўстралія.
Птушаняты вясковых ластавак ужо лётаюць! 😍

Глядзі, які кароткі хвосцік у малечы. Пасталее – на хвасце адрастуць доўгія касіцы, па якіх можна лёгка адрозніць вясковую ластаўку ад гарадской і зямлянкі.

📷 Фота: Makoto Miharu, t.me/ptushkafota.
Ужо трохі ведаеш птушак і хочаш навучыцца вызначаць іх па галасах? 🎶
🙋‍♀️ Прыходзь 10 ліпеня на птушыную экскурсію "Галасы птушак" у Мінску ад Водна-балотнага цэнтра АПБ.

Арнітолаг Анастасія Кузьмянкова правядзе экскурсію па экасцежцы "Горад птушак" і ў Лошыцкім парку, на практыцы пакажа, як адрозніваць птушак па галасах.

🐦 Экскурсія платная, частка прыбытку пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Дэталі і кошт тут: http://birdingbelarus.by/voices_tour/.

📷 На фота зялёная перасмешка, аўтар – Лілія Кахновіч, t.me/ptushkafota.
Галоўнае – верыць у сябе! 😅

Ці атрымалася рачной крычцы з'есці плотку не па памеры, глядзі фота і відэа Дзмітрыя Вінчэўскага на birdwatch.by/gallery/harrier/rachnaya-krychka-i-platva-ne-pa-pameru.
🐦 Цiкавы факт – форма палёту зелянушкі нагадвае палёт кажана.🦇 Спачатку яна скача на абедзвюх нагах, потым ляціць хутка і малюе дугі ў паветры, а перад прызямленнем пэўны час лунае.

Каб спікіраваць, яна спачатку рэзка ўзлятае, робіць на вялікай вышыні некалькі колаў, прыціскае крылы і рэзка накіроўваецца ўніз.

Гучыць як апісанне выступу фігурыстаў на лёдзе, праўда? 😅 #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Іна Шкурко, Бараўляны, @ptushkafota.