Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.66K photos
212 videos
2 files
1.3K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Ну і апошняе. Ты можаш сустрэць нават вось такое савяня! Зможаш правільна вызначыць?
​​Складана, праўда? Але дзякуй за ўдзел у віктарыне! ❤️🐥

А мы нагадваем, у Беларусі – разгар сезона подлеткаў. Птушаняты вучацца лётаць. Калі ты ўбачыш такіх птушанят, як на фота раней, не забірай іх дадому! За імі прыглядваюць бацькі, якія працягваюць іх карміць.

‼️ Важна! Калі ты выпадкова знойдзеш гняздо, найлепшае, што ты можаш зрабіць, – гэта не фатаграфаваць яго, а адразу ж ціха сысці і пакінуць яго ў спакоі. За чалавекам у лесе і на лузе назіраюць вароны і сойкі, яны прыкмячаюць, дзе чалавек спудзіў з гнязда птушку, і спусташаюць потым гэта гняздо.

Будзь добрым бёрдвочарам, не турбуй птушанят і іх бацькоў.🙏
😍 Гэта ўнікальнае спалучэнне дзікай некранутай ракі, непралазных лясоў і адкрытых поймавых балот і лугоў – планаваны заказнік "Пойма ракі Льва" ў Столінскім раёне.

🙌🏻 Менавіта цяпер у рамках праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў" мы вядзем актыўную працу па стварэнні новага заказніка, які будзе адзіным ахоўным комплексам са славутымі "Альманскімі балотамі". #wildpolesia
Усе птушкі "Жывой вясны" – белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, зязюля, шчурка-пчалаедка, ластаўка-зямлянка і вялікі зуёк – вярнуліся ў Беларусь! 🤗👏🏻

Пазначай на карце месца сваёй першай сёлетняй сустрэчы з кожнай на http://www.springalive.net/be-by/migrations/addnew.

А табе таксама гэтая вясковая ластаўка нагадвае сэрцайка? ❤️
📷 Фота Іны Субоцінай.

Кампанія "Жывая вясна" ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чужыя дзеткі растуць хутка, праўда?🐣

☺️ Птушаняты сокала-пустальгі на першым гняздзе з пухнатых камячкоў ужо ператварыліся ў сапраўдных падлеткаў. Пёры хутка растуць, пух выпадае і птушаняты робяць першыя трэніроўкі, выпростваюць крылы!

Ад учора самка ўжо не разбірае і не дзеліць здабычу. Усё самі!

👋🏻 Глядзі трансляцыю тут: birdwatch.by/pustalga-brest2021.
Такога ты яшчэ дакладна ніколі не бачыў(ла)!
Ляляк (козодой) – птушка 2021 года – спіць на чаплі! Пачакай, пачакай... на пластыкавай чаплі! 😳

Ваў! 😂 #птушкагода

📷 Фота: Доктар Шон МакКормак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☺️ Подлетак сіняй сініцы (обыкновенной лазоревки) ўжо гатовы вылецець з дуплянкі, але бацькоў усё адно кліча, каб не забывалі карміць. 🐛😅

❗️А мы нагадваем – калі ты знойдзеш на зямлі або ў траве птушаня-подлетка, не забірай яго дадому. Чаму, тлумачым тут 👉🏻 ptushki.org/news/699880.html.
Не падыходзь блізка да гнёзд і не разглядвай іх доўга: можаш прыцягнуць увагу драпежнікаў.

📷 Відэа: Іна Шкурко, @ptushkafota.
Некаторыя віды птушак звонку вельмі падобныя, а колькі скрытных птушак, якіх лягчэй пачуць, чым убачыць! 🎶
Іх голас – добрая падказка, каб вызначыць від.

Анлайн-школа "Галасы птушак" навучыць настройвацца на спевы птушак і ўпэўнена бёрдвочыць "на слых". 🎵

Школа ўключае 5 тэарэтычных анлайн-заняткаў, на якіх ты вывучыш галасы 70 птушак. ☺️

Пачынаем 21 чэрвеня. Запіс на курс 👉🏻 http://birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-school-voices/.
🤞🏻Хай у цяперашняй навіннай стужцы ў цябе застанецца астравок спакою – старонка АПБ, дзе ты можаш паглядзець на птушак і звяроў і ўсміхнуцца.

🦊 Лісяняты зычаць табе добрых выходных.❤️

📷 Фота: instagram wildlife.group.
🦇Сябры! Вось і прыйшло лета – напружаны і складаны сезон для кажаноў. Вясной цяжарныя самкі ўжо сфармавалі мацярынскія калоніі і засялілі свае летнія сховішчы – гарышчы і іншыя цёплыя месцы.

У чэрвені ў самак роды, кожная нараджае 1-2 кажанят. Калонія – гэта невялікі радзільны дом, і там бывае шумна. Не хвалюйцеся і не турбуйце кажаноў! Ад іх няма ніякай пагрозы.

❗️Памятай: у чэрвені, падчас родаў і выхавання дзіцянят, кажаны вельмі ўразлівыя і безабаронныя. Любы непакой можа прывесці да гібелі значнай колькасці кажаноў і іх малянятак.

Узніклі праблемы? Тэрмінова тэлефануй у Кажанаполіс,
валанцёры абавязкова дапамогуць! Кантакты: Аляксей Шпак, +375 29 2139257 (МТС, Viber).
Беларускі "папугайчык" – чаромашнік (чечевица).😍

На вочы гэтыя прыгажуны трапляюцца рэдка, бо хаваюцца ў густым лісці, але часта выдаюць сябе меладычным свістам, падобным да фразы "Витю видел?". ☺️

А табе даводзілася бачыць калі-небудзь гэтую птушку?

📷 Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota. #птушыныяцікавосткі
7 чэрвеня – Сусветны дзень свіргуля (стрижа).
Свіргуль – майстар палёту, але на зямлі бездапаможны.😔

Як дапамагчы свіргулю, які ўпаў, і пры гэтым не нашкодзіць птушцы? ☝🏻

📍 Захоўвай памятку ptushki.org/news/703341.html і дзяліся з сябрамі: гэта дапаможа выжыць многім птушкам.

📷 Фота Мікалая Вараб'я.
Кампанія "Жывая вясна" ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021
Да сярэдзіны чэрвеня яшчэ можна пачуць спевы салаўя, потым ён будзе заняты іншымі справамі. 😉

🎶 Дзе паслухаць – глядзі на карце ptushki.org/nightingales. Карта інтэрактыўная – занось на яе свае салаўіныя месцы!

🐦 У траўні ў шмат якіх гарадах Беларусі прайшлі салаўіныя экскурсіі. Каму ўдалося ўбачыць крылатага спевака і якіх яшчэ птушак змаглі паназіраць і пачуць экскурсанты? Чытай і натхняйся на ўласны шпацыр 👉🏻 ptushki.org/news/703410.html.
Проста цяпер наш прыродаахоўны спецыяліст Сямён Левы праводзіць улікі лелякоў – птушкі 2021 года – і назіраў, як аднаго ледзь не падбіла машына. 😔

🚘 На дарогах штогод гіне шмат лясных і палявых птушак. Калі ты бачыў_ла за горадам на дарогах збітых машынамі птушак, занясі, калі ласка, на карту гэтыя месцы ptushki.org/roads. 🙏🏻

Гэта дапаможа зразумець, дзе птушкам на дарогах пагражае самая вялікая небяспека. Па выніках акцыі плануем звярнуцца ў ДАІ, каб там паставілі дадатковыя дарожныя знакі. ⛔️ Гэта патрэбна і для бяспекі саміх вадзіцеляў, бо раптоўнае з'яўленне птушкі на дарозе можа стаць прычынай аварыі.

Едзь уважліва, калі ласка!
🦅 Арлан-белахвост зноў буяніць на гняздзе вялікага арляца (большого подорлика). Фотапастка зняла, як кіпцюры арлана ўжо ўпіваюцца ў цела самкі Дзянісы. Яна дзівам засталася жывая. 😰

Ужо праз 20 хвілін пасля інцыдэнту Дзяніса вярнулася на пустое гняздо. Яйка знікла. За дзень да гэтага знікла першае яйка – хутчэй за ўсё, прапажа таксама на сумленні арлана. 😟

Паўторную кладку самка вялікага арляца вырашыла не рабіць. Цяпер яна трымаецца на гнездавой тэрыторыі. Магчыма, падшуквае зацішак для новага гнязда. #wildpolesia
Калі пасля працы набыў(ла) ласункаў і ляціш дамоў глядзець улюбёны серыял. 😋 Пятніца! 🎉

📷 На фота чорны дрозд, аўтар – Андрэй Віктаравіч.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😋 Пячураўка-трашчолка (пеночка-трещотка) – зусім маленькая птушачка, нашмат драбнейшая за вераб'я, але вельмі любiць паесцi.

За светлавы дзень (17-18 гадзiн) у пік кармлення бацькi прыносяць ежу да гнязда, у якім знаходзіцца 6-7 птушанят, каля 280-400 разоў! 😳
I куды толькi гэта ўсё дзяваецца? 😅

А на відэа Іны Шкурко можна паслухаць, як пячураўка-трашчолка спявае.
Прыгожа, праўда?🥰 #птушыныяцікавосткі
😳 Ого! Свіргулі паставілі новы хуткасны рэкорд!

Сачэнне з дапамогай мініятурных геалакатараў паказала, што яны пралятаюць у сярэднім 570 км за дзень падчас міграцыі. 👏🏻 Максімальная зарэгістраваная дыстанцыя ў даследаванні склала больш за 830 км за дзень на працягу дзевяці дзён! 🚀

А ты бачыў(ла) сёлета гэтых летуноў? Занось назіранне на карту http://springalive.net/be-by/migrations/addnew.

📷 Фота Мікалая Вараб'я.
Кампанія "Жывая вясна" ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021 #птушыныяцікавосткі
🛶 Сапраўдны марафон на каяках зрабілі захавальнікі дзікай прыроды Палесся – яны адправіліся ўлічваць птушак уздоўж берагоў Случы і Прыпяці!

Маршрут у 65 кіламетраў пераадолелі за дзень – уражвае! Але яшчэ больш уражвае дзікая прырода поймаў і самі дзікія рэкі Палесся.💚

Праўда, прыгожай Прыпяці пагражае патэнцыйнае будаванне воднага шляху E40. Раку плануюць ператварыць у канал!
❗️ Ты можаш падпісаць петыцыю супраць гэтага 👉🏻 https://bit.ly/2QwS4KN.

🙋‍♀️ І далучыцца да акцыі "Прыпяць, дай пяць", каб прыцягнуць увагу да праблемы будаўніцтва Е40. Маршруты, па якіх можна сплавіцца, знойдзеш тут: ptushki.org/news/691149.html.
#savepolesia #stop_e40 #wildpolesia