Дзікая прырода побач
2.95K subscribers
2.73K photos
218 videos
2 files
1.32K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
У 2020-м The Guardian напісала пра "Амазонку Еўропы" – Прыпяць і палескі рэгіён, дзе збіраюцца будаваць водны шлях Е40.

@mediaIQBelarus спыталі ў эксперта ініцыятывы "Захаваем Палессе", чаму журналістам важна крытычна ставіцца да заяў палітыкаў і чыноўнікаў, як будаўніцтва Е40 асвятляюць замежныя СМІ і ці могуць публікацыі ў медыя змяніць сітуацыю. #savepolesia #wildpolesia #stope40 #stop_E40

Чытай вельмі важны матэрыял па спасылцы. 👇🏻
ptushki.org/news/702878.html

📷 Фота: Аляксей Зайцаў.
📲 Мы цяпер атрымліваем шмат званкоў ад усхваляваных людзей: маўляў, на нас у двары ці ў парку нападаюць вароны, што можна з гэтым зрабіць?

❗️Сябры, у канцы траўня і пачатку чэрвеня птушаняты шэрых варон пакідаюць гнёзды. Толькі лётаць яны яшчэ не ўмеюць. Пакуль навучацца, хаваюцца ў траве. Бацькі прыглядаюць за імі і абараняюць ад патэнцыйнай небяспекі.

Калі ты ведаеш месца, дзе вароны нападаюць на людзей, павесь таблічку
на ўваходзе і выхадзе з гэтага ўчастка: "Асцярожна – шэрыя вароны. Лепей абыдзіце".

Мы падрыхтавалі макет такой таблічкі – раздрукуй і павесь – дапаможаш і птушкам, і людзям.

Спампаваць арыгінал 👇🏻 ptushki.org/news/666058.html.
У нашым грамадстве да ваўка склалася жорстка негатыўнае стаўленне – і гэта адмоўна ўплывае на стан дзікай прыроды Беларусі.

🐺 Воўк – драпежнік найвышэйшага парадку, а значыць, ён падтрымлівае біялагічную разнастайнасць і самарэгуляцыю экасістэмы, у якой жыве. У абарону звера выступае сам закон прыроды і непасрэдна прыродаахоўнікі.

❗️ Мы супраць палявання на ваўка ў перыяд размнажэння. І лічым неабходным забараніць паляванне на ваўка ў нацыянальных парках і істотна абмежаваць на тэрыторыі заказнікаў рэспубліканскага значэння.

Усю пазіцыю АПБ па ўстойлівым выкарыстанні ваўка ў Беларусі чытай на ptushki.org/wolf.

📷 Ілюстрацыйнае фота: ©2014 Holly Kuchera.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😍 Унікальнае і незабыўнае відовішча – аднадзённыя птушаняты вялікага савука (большого крохаля) здзяйсняюць свой першы ў жыцці "палёт", адважна выскокваючы з бацькоўскага дупла!

Вялікі савук – качка, уключаная ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Гняздуе ў дуплах, самка наседжвае яйкі цягам 30–32 дзён. Пасля вылуплення, прабыўшы ў гняздзе суткі ці двое, яны парашутам выскокваюць з дупла і бягуць услед за матуляй да вады.

📷 Відэа: Film Studio Aves. Знята ў Беларусі, у Мёрскім раёне. Гэтае гняздо – славутасць аграсядзібы "Сядзiба аратага": http://araty.by/.
Жыццё не спыніць, лыска (лысуха) і яе птушаняты. ❤️🐣

📷 Фота: Валерыя Трэйцяк, @ptushkafota.
🚘 На дарогах штогод гіне шмат лясных і палявых птушак, у тым ліку лелякоў (козодоев) – гэты від абраны крылатым сімвалам 2021 года ў Беларусі. #птушкагода

❗️Дапамажы нам вызначыць месцы, дзе птушкі трапляюць пад колы, занось на карту месцы за горадам, дзе ты бачыў_ла на дарогах збітых машынамі птушак ptushki.org/roads! Асабліва просім пазначаць на карце назіранні лелякоў на дарогах – як збітых, так і жывых.

Чым болей такіх назіранняў атрымаецца сабраць, тым больш цэльная будзе ў прыродаахоўнікаў карціна. Па выніках акцыі мы плануем звярнуцца ў ДАІ, каб на небяспечных участках паставілі дадатковыя дарожныя знакі. ⛔️
Заўтра – пачатак лета, а гэта час птушанят! 😇 Але часта яны зусім не падобныя да сваіх бацькоў.

Зможаш каго-небудзь пазнаць? Давай праверым!

На першым фота Іны Шкурко...
Маленькі подлетак, а ўжо трасе хвастом, як бацькі. 😊
А ў каго гэта яшчэ пух на галаве нават не вылез?

📷 Фота: Іна Шкурко, @ptushkafota.
Хто гэты крыклівы жаўтароцік?

📷 Фота: Іна Субоціна, @ptushkafota.
Гэта вялікая сям'я – качаняты якога віду?

📷 Фота: Валерыя Трэйцяк, @ptushkafota.
Мілы подлетак птушкі, якую ты можаш сустрэць у кожным парку – гэта...
Ну і апошняе. Ты можаш сустрэць нават вось такое савяня! Зможаш правільна вызначыць?