Дзікая прырода побач
2.98K subscribers
2.76K photos
219 videos
2 files
1.33K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Кожную вясну птушкі прысвячаюць велізарную колькасць часу і сіл дагляданню за яйкамі і птушанятамі. 🐣

🙌🏻 Вось некалькі парад на выпадак, калі ты захочаш працягнуць ім руку дапамогі 👉🏻 https://ptushki.org/news/697844.html!

Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021
Марыш адкрыць для сябе свет птушак?

Запісвайся ў анлайн-школу бёрдвочара ад Водна-балотнага цэнтра АПБ!

🦉100 відаў птушак
🦉8 анлайн-лекцый
🦉па жаданні – 2 экскурсіі з арнітолагам.

🌿Заняткі пачнуцца з 29 красавіка.
Запіс і падрабязнасці тут.
Уяві сабе вялізны поплаў (яго плошча сягае 140 гектараў!), які ўвесну залівае прыпяцкая вада, ператвараючы гэтыя абшары ў сетку выспаў, абароненых ад наземных драпежнікаў - і ўсё гэта за некалькі кіламетраў ад цэнтра старажытнага горада Турава!

Тураўскае балонне — адно з найважнейшых месцаў для птушак ва ўсёй Еўропе. Гэта перасячэнне месцаў гнездавання і адпачынку падчас міграцый больш чым 50-ці відаў пералётных водна-балотных птушак.

Дзякуючы снежнай зіме гэтага года Прыпяць добра разлілася. А мы абвяшчаем месяц Тураўскага балоння: кожны дзень у сторыз Instagram АПБ будзем паказваць прыгожыя фотаздымкі і расказваць нештачка цікавае пра гэтае месца.

А ты ўжо бываў_ла ў Тураве?

Фота - Павел Пінчук.
Гэты чорны дрозд быццам пытае: што ты забыўся ў маім лесе? 😎😜

• Чорны дрозд - пералётная птушка.
• У Беларусь прылятае вясной на гнездаванне, а адзінкі нават застаюцца зімаваць.
• Самец чорнага дразда сапраўды чорны з адметнай ярка-жоўтай дзюбай.
• Самачка цёмна-карычневая, і дзюба ў яе таксама карычневая.
• Чорныя дразды любяць жыць у густым падлеску ды лясах, а таксама ў садах і парках, таму ты нават можаш сустрэць іх у горадзе або ў вёсцы.
#птушыныяцікавосткі

Дзякуем за фота Анастасiі Касцевіч 🙏.
Працягваем знаёміцца з Тураўскім балоннем😌

У 2014 годзе быў абсалютны рэкорд улічаных птушак на Тураўскім балонні. Здагадаешся, колькі іх было падчас міграцыі на 1 кв.км. заказніка?
Правер сваю інтуіцыю ніжэй😉👇
Колькі асобінаў птушак было падчас міграцыі на 1 кв.км. заказніка Тураўскае балонне ў 2014?
Anonymous Quiz
20%
50 000
49%
100 000
31%
200 000
Ведаеш тэрмін “бутэлечнае рыльца”? 🤔

Так называюць вузкае месца ў сістэме. Калі парушыцца экасістэма Тураўскага балоння, гэта будзе катастрофа для птушак: у іх знікне месца для гнездавання і адпачынку.

Усе іншыя прыпяцкія паплавы занядбаныя і прывабліваюць птушак усё менш.

Прыязджай вясной у Тураў захапіцца птушкамі і прыгажосцю ўнікальнага месца😌.

Фота – П.Пінчук
⚡️Сябры, для тых, хто далучыўся да канала нядаўна 👇

У АПБ ёсць два чата, дзе можна камунікаваць з аднадумцамі і дзяліцца сваімі птушынымі фота:

1. Для размоў: Ціў-ціў
Тут можна атрымаць дапамогу па вызначэнні птушак, адказы на пытанні пра птушак і дзікую прыроду, шукаць кампанію для назірання за птушкамі і гд.

2. Для фотаздымкаў: Птушкі з фотастужкі
Чат створаны, каб дзяліцца з АПБ і чытачамі сваімі птушынымі і дзікапрыроднымі фотаздымкамі. А мы час ад часу дзелімся вашай творчасцю ў сацыяльных сетках арганізацыі (з пазнакай аўтарства) і натхняем іншых дзякуючы вам.

Далучайцеся, каму цікава😉
❗️Дрэвы больш не будуць абразаць “пад слуп” - заканадаўства гэта забараняе.

Але на выпадак, калі ўсё ж убачыш, што хтосьці робіць такую жахлівую абрэзку, захоўвай артыкул з падказкамі, куды і як звяртацца👇

https://ptushki.org/news/699018.html
Хто ўжо занёс "свайго" белага бусла на мапу?😅 Працягваецца кампанія “Жывая вясна”🌿.

Як прыняць удзел?
Калі бачыш упершыню ўвесну:

🐦 белага бусла (белого аиста)
🐦 вясковую ластаўку (деревенскую ласточку)
🐦 чорнага свіргуля (черного стрижа)
🐦 зязюлю (кукушку)
🐦 ластаўку-зямлянку (береговую ласточку)
🐦 шчурку-пчалаедку (золотистую щурку)
🐦 вялікага зуйка (галстучника).

Дзяліся назіраннямі на мапе “Жывой вясны”.
А яшчэ ў межах кампаніі абвешчаныя конкурсы,
Далучайся разам з дзеткамі.
Мой выраз твару пасля чытання навін. 🙈

Цудоўны фотаздымак вушатай савы Паўла Аляксеева. #птушкажарт
⚡️Афіцыйна – у спісе птушак Беларусі пяць новых відаў!

Адбылося пасяджэнне Беларускай арніта-фаўністычнай камісіі, у спіс птушак Беларусі ўключаны:
🐦 стрынатка-рэмез (овсянка-ремез);
🐦 палярная чайка (полярная чайка);
🐦 бурая пячураўка (бурая пеночка);
🐦 шэры жаўрук (серый жаворонок);
🐦 егіпецкая гусь (нильский гусь) (катэгорыя С – чужародны від).

Усяго на сёння ў спісе 337 відаў птушак.

📷 Стрынатка-рэмез, аўтар – Юрый Янкевіч.
Самы стары беларускі вялікі грыцук стаў яшчэ на год старэйшым! Птушцы ўжо прынамсі 17 гадоў! 😳👏🏻

Свой чарговы дзень нараджэння яна прыляцела адзначаць у пойму Прыпяці – на Тураўскае балонне. #wildpolesia

📷 Фота Віктара Натыканца.
А ты адрываеш завязкі ў аднаразовых масак?
Яны небяспечныя для дзікіх жывёл, якія могуць у іх заблытацца ці з'есці іх. 🐦😥

Утылізуй аднаразовыя маскі правільна:
✔️ акуратна здымі яе за завязкі,
✔️ адарві завязкі,
✔️ пакладзі ўсё ў пакет (можна папяровы),
✔️ потым – у зачыненую ўрну ці кантэйнер для агульных адкідаў.

Не выкідвай маскі ў вулічныя ўрны, з якіх вецер можа іх вынесці.

Ілюстрацыя: www.facebook.com/CartoonMovement.
🐦 Ляляк (козодой) – птушка 2021 года. Лясныя і шасэйныя дарогі – месца, дзе лелякі часта гінуць пад коламі аўтамабіляў. 🚘 Святло фар вабіць начных насякомых, на якіх палюе ляляк. А таксама нагрэтая роўная паверхня дарогі робіцца зручнай пляцоўкай для адпачынку птушкі.

❗️🌳 Мінаючы на машыне лес, едзь павольней і ўважліва сачы за дарогай. #птушкагода

📷 Фота: Hans Norelius, Wikimedia Commons.
Зграбная і элегантная кралька (варакушка) ужо вярнулася ў Беларусь! 😍
Шукай гэтую птушку ў хмызняку па берагах вадаёмаў.

🐦 Пасля міграцыі кралькі загняздуюць ў поймах Палесся і Цэнтральнай Беларусі і вакол балот Паазер'я.

📷 Фота: Павел Лычкоўскі.
Мы працягваем назіраць за гнёздамі пустальгі ў Брэсце 👉🏻 birdwatch.by/pustalga-brest2021. На першым гняздзе ўжо 6 яек! ☺️🐣

Зараз галоўнае, каб усе птушаняты вылупіліся і бацькі змаглі іх пракарміць!
🌿 Вясна – найлепшы час пачаць захапляцца птушкамі! Але з чаго пачаць назіранні?

🤗 Расказваем пра бёрдвочынг пакрокава! 👇🏻
ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/birdwatching #жываявясна2021
Вясна ў птушак – сезон гнездавання. Пералётныя птушкі вяртаюцца на радзіму з месцаў зімовак, каб вывесці патомства. Але з першымі птушкамі і з першымі пупышкамі, якія распусціліся, на рэках і азёрах Беларусі з'яўляюцца людзі са стрэльбамі. 😔

📍Пра тое, чаму так важна спыніць вясновае паляванне і хто гэтаму замінае, расказвае дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі ў відэа Добрага канала. 👇🏻
youtu.be/zA_NKsuxBNQ
Хочаш пазнаёміцца з сотняй птушак? Запісвайся ў анлайн-школу бёрдвочара! 🐦

🦉 Курс складаецца з 8 анлайн-лекцый і 2 палявых экскурсій з арнітолагам.

❗️Засталося літаральна некалькі месцаў, паспей запісацца!
http://birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/birdwatching-school/

📷 Фота Паўла Лычкоўскага.
👩‍🎓Скончылася другая Акадэмія бёрдвочынгу! Выпускнікі могуць з гонарам сказаць, што ведаюць амаль усіх птушак Беларусі – каля 300 відаў! 🐦

🎉 Віншуем выпускнікоў і расказваем, як прайшла Акадэмія, якіх цікавых птушак бачылі на экскурсіях 👉🏻 ptushki.org/news/699468.html.

📷 Фота: Аксана Суботка.