Хутар Трокі
Частка першая
У мястэчку, дзе я рос ад пяці год, мяне здзіўляў і па гэты час уражвае россып цікавых мясцін і старых хутароў вакол нашай зажытачнай на той час вёскі Сівіца
Валожынскага раёна!
У кожнага незвычайнага месца і хутара свая гісторыя і, як водзіцца, не з самым шчаслівым канцом...
Але сёння я распавяду пра куточак, якога чакаў лепшы лёс..
У глыбіні Налібоцкай пушчы, непадалёк ад сядзібы Тышкевічаў, дзе рака Іслач сустракаецца з Валмянкай, і дзікія кабаны ды касулі не дзіва, а ад нядаўняга часу і да знакамітых беларускіх зуброў мясцовыя жыхары прывыклі, знаходзіца хутар Трокі. Мястэчка нібы маленькая вёсачка з пяці-шасці дамоў сярод лесу, дзе хаты ўздож дарогі ля ракі раскінуліся на паўтары-два кіламетры адна ад аднае. Кожны дом носіць прозвішча свайго гаспадара і нават, калі ў ім ужо ніхто не жыве, альбо ад гаспадаркі застаўся толькі здзічалы сад, мясцовыя жыхары ўсё роўна ведаюць чый гэта быў падворак - Кулакоў, Даўнароў, Бібікаў ці Адамовічаў...
З гэтымі мясцінамі мяне пазнаёміў тата, калі на сваім “казле” аб’язжаў калгасныя палі,лясы ды сенажаці. Мы не аднойчы спыняліся каля адной з такіх хат прывітаць старыжылаў, набраць вады ў калодзяжы альбо купіць мёду! А ў спякотныя дзянькі абавязкова заязжалі астудзіцца на суток дзвюх рэк, так-так менавіта астудзіцца, бо доўга купацца было не магчыма, настолькі сцюдзёная вада ў гэтых рачулках!!
А крыху пазней ўжо падлеткам я на мапедзе прывозіў у Трокі пісьмы ды пенсію, мая матуля працавала на пошце і мне часцяком даручалі развесці гэта ўсё дабро па хутарах!!
Запомніліся мне сталыя людзі дабрынёй, ветлівасцю і мовай, так, менавіта мовай.. З вуснаў старых хутарскіх люздей яна гучала незвычайна мілагучна, павольна і з цеплынёй...
⁃ Хлапец, а ты чый будзеш?
⁃ Карпанаў я..
⁃ А, агранома сын, маці паштальёнка ..
Звычайна гаворка была нядоўгая, але кожнае слова гучала памяркоўна, з павагай і дабрынёй...Пенсіянеры заўсёды пачастуюць цукеркамі, яблыкамі альбо мёдам і абавязкова скажуць нешта добрае пра бацькоў, што, маўляў, паважаныя людзі ў вёсцы, добрых хлапцоў гадуюць...
Працяг аповеду ў наступным пасце..
#трокі #апавяданне #карпанаў #мова #родныкрай #беларусь #рудня
@hutortroki

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Сланечнік” (Родны край)
17 ага чэрвіня на ўсіх цыфравых пляцоўках!
Не прапусці !!
Словы : Леанід Пранчак
Музыка: Карпанаў Віталь
#дрозды #дразды #родныкрай #сланкчнік #мова #беларусь