Былая палітзняволеная музыка распавяла, як гады за кратамі паўплывалі на яе творчасць
Надзея Калач разам з мужам Уладзімірам трапіла за краты за "удзел у акцыях пратэсту". У 2020 годзе музыкі падтрымлівалі пратэстоўцаў уласнай творчасцю і за гэта паплаціліся свабодаю.

YouTube
Как не сломаться в тюрьме в Беларуси и не потерять талант мечтать / Группа IRDORATH на Еврорадио
Сацсеткі гурта, кліпы і квіткі на канцэрты тут: https://www.irdorath.com
Два года пробыли за решеткой музыканты фэнтези-фолк группы IRDORATH Надежда и Владимир Калачи. После освобождения они выехали из Беларуси и вскоре записали песню, которая стала иллюстрацией…

❗️ Праваабаронцы даведаліся імёны яшчэ дваіх вызваленых праз памілаванне палітвязняў з Гомельшчыны
Яны выйшлі на волю ў канцы 2024 года. Хто яны і за што былі асуджаныя - чытайце па спасылцы.

🫣 На Гомельшчыне неўзабаве распачнецца чарговы сезон ідэалагічных акцыяў з прымусовай працай
Улады абвясцілі аб правядзенні ў вобласці так званых “суботнікаў”.
Што пра іх думаюць звычайныя працаўнікі? Чытайце ў нашым матэрыяле.

“У нечалавечых умовах”. У Еўрапарламенце зноў кажуць пра палітвязняў у Беларусі.
З 10 па 13 сакавіка ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу (Францыя) у трэці раз праходзяць дні праекта #EPStandsBYyou. Гэта міжпартыйная ініцыятыва дэпутатаў Еўрапарламента.
✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11235

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
Па стане на 12 сакавіка праваабаронцам вядома не менш чым пра 219 палітвязняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:
• 78 чалавек у цяжкім стане здароўя;
• 32 сталыя чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 39 шматдзетных маці і бацькоў;
• 8 чалавек з інваліднасцю;
• 10 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 10 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.
Найстарэйшы з палітвязняў — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366
🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo

Forwarded from Смяротнае пакаранне ў Беларусі
⚡ У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга масава караюць смерцю маладых людзей
Новая справаздача Death Penalty Information Center (DPIC) выкрывае хвалю адвольных арыштаў і смяротных прысудаў маладым людзям у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК).
Праваабаронцы сцвярджаюць, што падлеткаў і моладзь судзяць без справядлівага суда, многія прызнанні выбіваюцца праз катаванні. Улады выкарыстоўваюць пакаранне смерцю для запалохвання, асабліва супраць тых, хто крытыкуе ўладу.
Раней у студзені з'явіліся паведамленні аб тым, што 170 прыгавораных да смяротнага пакарання зняволеных ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, асуджаных за сувязі з гарадскімі бандамі, былі пераведзены ў ваенную турму Ангенга для далейшага выканання пакарання.
🔗 Падрабязней па спасылцы.

Праваабаронцы высветлілі месца, дзе ўлады ўтрымліваюць палітвязня са Жлобіна
Маладзёна рэпрэсавалі яшчэ ў 2023 годзе і дагэтуль праваабаронцы не ведалі, дзе карнікі яго трымаюць.
✅ Чытаць болей

Дэпутатка парламента Чэхіі стала сімвалічнай хроснай палітзняволенай з гомельскай калоніі
Яна раней ужо ставала сімвалічнай хроснай для дваіх палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся.
✅ Чытаць болей
Яна раней ужо ставала сімвалічнай хроснай для дваіх палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся.
✅ Чытаць болей
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔3 гады і 8 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

🙄 У менскай галерэі «Мастацтва» закрылі выставу, сярод аўтараў якой былі гомельцы
Выстава «Беларускі бестыярый», у якой бралі ўдзел гомельскія мастакі Яўгеній і Яўгенія Кот, павінна была працаваць да 22 сакавіка, але нечакана было абвешчана пра яе закрыццё. Прычынаю магла стаць скарга праўладнай актывісткі і мастачкі Святланы Жыгімонт, якой не спадабалася выстава на тэму паганства ў Вялікі пост. Яе падтрымалі Вольга Бондарава і Аляксандр Плавінскі:
«Засталося толькі асвяціць выставачную залу галерэі мастацтва і некаторых недамастакоў, апантаных д'яблам, святой вадой. Цяпер на гэтым месцы рыхтуецца новая экспазіцыя карцін», – напісаў Плавінскі, суправадзіўшы допіс фотаздымкам таго, як выставу разбіраюць.
Аўтары выставы паведамілі, што аўдыягід па экспазіцыі зробяць агульнадаступным.