Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да «радыкалаў» ці «фашыстаў». У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак
Працягваецца судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да антыфашыстаў — братоў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця. Хлопцаў вінавацяць па шэрагу артыкулаў КК.
На пасяджэннях, якія прайшлі 28 траўня і 1 чэрвеня, суд дапытаў сведак і азнаёміўся з першым томам пісьмовых матэрыялаў справы.
«Віталік і гвалт — рэчы несумяшчальныя. Ён можа толькі дапамагаць! І калі ён не можа трымаць дыстанцыю, самаабарона — максімум, на што ён здольны».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3paPwPD

❗️«Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета». Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне
У Мінску па падазрэнні ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» быў затрыманы 20-гадовы грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў. Пазней стала вядома, што крымінальную справу супраць яго распачалі з-за таго, што ён агучваў ролікі для беларускай апазіцыі.
Ягор праз адваката распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць.
🔻 «Іх было шмат — я адзін. Я адразу зразумеў "што да чаго": працаваў ГУБАЗ, не шкадуючы рук, — білі нагамі і рукамі пры затрыманні. Крычалі: "Мразь, дабегаўся?" У мяне ўсё ў вачах пацямнела...»;
🔻 «У машыне закінулі на задняе сядзенне, рукі былі пастаянна ў кайданках. Сказалі, што паедуць закопваць мяне. "Саджаць бульбу", — так пажартаваў адзін з іх»;
🔻 «Мяне білі, бо я віну не прызнаваў. Білі жорстка»;
🔻«Сказалі, што калі я буду выдзелывацца, то павязуць у аддзяленне АМАПу, і тады мне ўзгадаюць усе мае словы (у агучаных роліках)»;
🔻«Яны казалі, калі я не буду ісці на кантакт, прыедуць да маёй дзяўчыны, і мала ёй не падасца».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3fJ3XYc
🔹Пяць расейцаў, якіх утрымліваюць па «палітычных артыкулах» у беларускіх СІЗА. Распавядаем, што вядома пра іх цяпер
🔹«Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў». 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

Справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні
📍Затрымана як мінімум 332 чалавекі;
📍Маніторынг судовых працэсаў засведчыў шматлікія парушэнні прынцыпаў справядлівага судовага разбяральніцтва і працэсуальных правоў і гарантый абвінавачаных;
📍Наўмысна створаныя адміністрацыямі ЦІП і ІЧУ бесчалавечныя ўмовы ўтрымання, для падвергнутых адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у мірных сходах, расцэньваюцца экспертамі як катаванні.
❗️На працягу месяца сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвала значна пагаршацца.
Падрабязны агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні 👉 bit.ly/3vIrvSh

У калоніі на Арцёма Анішчука ўзбудзілі новую «крыміналку», але да яго не пускаюць адваката і пазбавілі спатканняў да жніўня
На асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў», у Магілёўскай калоніі завялі новую справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы». Папярэдняя прычына — Арцём нібыта парушыў рэжым: двойчы адмовіўся прыбірацца. Але некалькі тыдняў ні родныя, ні адвакат не могуць з ім звязацца, ад самога асуджанага не паступае ніякіх звестак.
❗️Жонка Арцёма Вольга распавяла, што 1 чэрвеня да яе мужа ў магілёўскай калоніі зноў не пусцілі адваката. Гэта ўжо чацвёрты раз. Таксама Вольга расказала, што Арцёма пазбавілі права на спатканні да 21 жніўня. Ён пісаў у лістах жонцы, што перадачы «няхутка яна зможа перадаць».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3fHBTnR

Да Дзяніса Дудзінскага прыйшлі сілавікі, паведамляе @onlinerby
Па словах жыхароў дома, у пад'езд ўвайшлі двое мужчын у цывільным адзенні. Пазней, у пошуках панятых, паведамілі: з фінансавай міліцыі, прыйшлі для правядзення нейкіх дзеянняў да Дудзінскага.
Тэлефоны самога Дзяніса і яго жонкі пакуль не адказваюць.

Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️«Ён ішоў, спыніўся, выгукнуў некалькі разоў "Жыве Беларусь" і пайшоў далей». Хлопца арыштавалі на 15 сутак за белы бранзалет на руцэ
31-гадовы Аляксандр Клубовіч быў затрыманы днём 29 траўня. На вуліцы Герцэна да хлопца падышлі двое невядомых у цывільным і сазалі, што «Аляксандр падыходзіць пад апісанне». Хлопца адвезлі ў аддзяленне, бо ў яго не было з сабой дакументаў. На руцэ ў Клубовіча быў белы бранзалет, які, на думку хлопца, і стаў прычынай затрымання. Але ў Цэнтральным РУУСе на Клубовіча склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне і лозунг "Жыве Беларусь".
Справу Аляксандра разглядзеў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк. Па словах сведкі-міліцыянта, правапарушэнне адбылося "вельмі хутка": «Клубовіч ішоў, спыніўся, выгукнуў некалькі разоў "Жыве Беларусь" і пайшоў далей».
Аляксандр растлумачыў суду, што ў гэты момант ішоў у бар да сваёй каманды, з якой у той дзень павінна была прайсці гульня. Суду былі прадастаўлены дакументы, якія пацвярджаюць гэта.
⚖️Адвакат хадайнічаў запатрабаваць відэазапісы з відэарэгістратара сведкі "Александровіча" і з камеры вонкавага назірання бара. Суддзя Карсюк адхіліў, заявіўшы, што сабраных доказаў дастаткова для прыняцця рашэння па справе. Вынік – 15 сутак.

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская паведаміла ў сваім Twitter, што тры з пяці зняволеных у Беларусі палякаў былі вывезеныя да Польшчы
Гэта, імаверна, палітзняволеныя Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава.
Вярнуцца ў Беларусі яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.
Крыніца: @belsat

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Да Дзяніса Дудзінскага прыйшлі сілавікі, паведамляе @onlinerby Па словах жыхароў дома, у пад'езд ўвайшлі двое мужчын у цывільным адзенні. Пазней, у пошуках панятых, паведамілі: з фінансавай міліцыі, прыйшлі для правядзення нейкіх дзеянняў да Дудзінскага.…
У прэс-службе КДК паведамілі @onlinerby, што «ў дачыненні да Дзяніса Дудзінскага праводзяцца праверачныя мерапрыемствы па пытаннях падаткаабкладання»
Сцяпана Латыпава перавезлі з бальніцы ў СІЗА-1
Пра гэта распавялі сваякі палітвязня.
У СІЗА №1 на Валадарскага для яго сёння прынялі перадачу.
Нагадаем, учора 41-гадовы Латыпаў паспрабаваў перарэзаць сабе горла ў залі суда. Пасля аперацыі ён знаходзіўся на ШВЛ.

Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што да тых, хто піша яму лісты ў турму, пачала прыходзіць міліцыя
Палітвязень знаходзіцца ў чаканні суда ў гомельскім СІЗА-3. Адтуль ён даслаў ліст сваёй знаёмай.
«Твой ліст атрымаў. Ён першы і пакуль адзіны ў гомельскім СІЗА. Хто хоча — няхай пішуць. Але не забываюць, што пісаць палітычным у Беларусі небяспечна. Мне многія пісалі, што пасля да іх прыходзіў участковы і пытаўся: "Навошта вы пішаце?"»
Ён дадаў, што сядзіць у турме без газет, лістоў і без тэлевізара.
«Так што навінаў увогуле ня ведаю. Але дагэтуль былі толькі жахлівыя. Ужо ведаю пра самалёт. Такое адчуванне, што нехта хоча закапаць Беларусь сваімі рукамі. Веру ў лепшае»
📨 Падтрымаць Сяргея:
- СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

⚡️У Гродне трох фігурантаў «справы Ціханоўскага» асудзілі на тэрміны ад 2 да 4 гадоў калоніі.
У Гродне вынеслі прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага». Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачвалі ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК).
Суддзя Вольга Бекушава вынесла наступныя прысуды:
🔻Дзмітрый Фурманаў — 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
🔻Яўген Разнічэнка — 3,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
🔻Уладзімір Кніга — 4 гады калоніі строгага рэжыму.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2S3NNPV

У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Іванам Багдзевічам
Мужчыну абвінавачваюць у тым, што знаходзячыся ў розных кропках Мінска, ён «публічна выкрыкваў лозунгі і рабіў гучныя воплескі рукамі, тым самым здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян». Сваімі дзеяннямі ён нібыта «абмежаваў права добрапрыстойных грамадзян на спакой, працу і іншае».
Іван цалкам не прызнаў віну і паведаміў, што ГУБАЗіК ужыў у дачыненні да яго фізічную сілу: для гэтага яго вывозілі ў лес.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3cbGGfe

⚡️У Гродне трох фігурантаў «справы Ціханоўскага» асудзілі на тэрміны ад 2 да 4 гадоў калоніі. У Гродне вынеслі прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага». Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія…
😢 Фотафакт: маці Дзмітрыя Фурманава пасля абвяшчэння прысуду.
Нагадаем, сёння Дзмітрыя асудзілі да 2 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: Instagram
Нагадаем, сёння Дзмітрыя асудзілі да 2 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: Instagram
Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️З пачатку года па “палітычных артыкулах” ашрафавалі і арыштавалі мінімум 78 студэнтаў. Як беларускія ўлады за пратэсты пераследуюць студэнтцтва
"Ніхто не забараняе вам казаць, выказваць меркаванне можна, трэба абавязкова, але недапушчальна пераходзіць рысу закона", – заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнцкай моладдзю 29 студзеня.
«Вясна назірае» распавядае, колькі беларускіх студэнтаў пацярпелі ад палітычнага пераследу па адміністрацыйных справах з пачатку 2021 года, і за што іх пераследуе беларуская дзяржава.
⚖️Па “палітычных артыкулах” асудзілі мінімум 78 студэнтаў. Па інфармацыі, якую набылі нашыя валанцёры і валанцёркі падчас назірання ў судах, з 1 студзеня было асуджана па “палітычных артыкулах” мінімум 78 студэнтаў. Больш за ўсіх пацярпелі ад рэпрэсій студэнты сталічных БДУ, БНТУ і БДУІРа. З 78 студэнтаў былі аштрафаныя толькі 16 студэнтаў на 464 – 2900 рублёў. Агулам дзяржаве студэнты былі павінны выплаціць амаль 27 724 рубля. Астатніх 62 студэнтаў арыштавалі па розных артыкулах на 7-30 сутак. Агулам усе яны ўтрыліваліся за кратамі 1009 сутак – гэта каля трох гадоў. Самае распаўсюджанае пакаранне сярод беларускіх студэнтаў за ўдзел у мітынгах – 15 сутак.
• 36 студэнтаў асудзілі на 15 сутак арышту;
• семярых студэнтаў – на 25 сутак;
• чатырох – на 30 сутак;
• адну студэнтку – на 7 сутак;
• траіх – на 10 сутак;
• дваіх – на 11 сутак;
• чатырох – на 12 сутак;
• траіх – на 13 сутак;
• дваіх – на 14 сутак;
• шэсць студэнтаў былі аштрафаваныя на 2900 рублёў (100 базавых);
• чатыры – на 1450 рублёў (50 базавых);
• яшчэ чатыры на – 870 рублёў (30 базавых);
• дваіх студэнтаў аштрафавалі на 580 рублёў (20 базавых) і 464 рубля (16 базавых).
Сярод асуджанных ёсць студэнты ВДМУ, БДМУ, ВДТУ, БДЭУ, БДТУ, МДЛУ, БДАМ, МДЭІ імя Сахарава, МІПСА. Некаторыя са студэнтаў былі адлічаныя пасля затрымання. Сярод іх былі студэнты, якія мусілі ў гэтым годзе атрымаць дыпломы, але гэтага так і не адбылося.
🌿Разбіраемся, што значыць "перайсці рысу закона" па меркаванні Лукашэнкі: https://telegra.ph/svabodu-studehntam-06-02

Telegraph
З пачатку года па "палітычных артыкулах" аштрафавалі і арыштавалі мінімум 78 студэнтаў. Як беларускія ўлады за пратэсты пераследуюць…
Амаль з пачатку пратэстаў у Беларусі студэнты сталі адной з самых рэпрэсаваных супольнасцяў. Многія студэнты былі кінутыя на «суткі», аштрафаныя, некаторыя пасля адлічэнняў з навучальных установаў пакінулі краіну, некаторыя выехалі на рэабілітацыю пасля катаванняў…
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць восем палітвязняў:
🔺Мікіта Літвіненка
🔺Аляксандр Кулага
🔺Віктар Шаўра
🔺Віталія Бандарэнка
🔺Віталь Зарадзей
🔺Мікалай Шаметаў
🔺Дзяніс Івашын
🔺Аляксандр Кірыленка
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў.
Гэта Юзэф Нямера, Павел Аўчараў, Эміль Гусэйнаў, Уладзімір Хамічкоў, Эдуард Жданко, Арцём Нікіцін, Уладзімір Кніга, Яўген Разнічэнка ды Ціхан Осіпаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3fLl1g9
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

Пагоршыўся стан здароўя Анатоля Лябедзькі, які адбывае арышт на Акрэсціна
Пра гэта паведамляюць тыя, хто сядзеў з ім у адной перапоўненай камеры, — кажа цяперашні лідар АГП Мікалай Казлоў:
— Ёсць паведамленні пра тое, што ён, як і ўсе палітзняволеныя, палітычна адміністрацыйна арыштаваныя, знаходзіцца ў перапоўненай камеры, дзе ў чатырохмясцовай камеры ўтрымліваюць 16 чалавек. Я ведаю пра тое, што ў яго жонкі не ўзялі лекі для яго, сказалі, што ўсё ёсць, хоць пытанні з меддапамогай там застаюцца. Я здзіўляюся, чаму там не паміраюць людзі. З той якасцю медыцынскай дапамогі, якую могуць аказаць на Акрэсціна, не павінна здзіўляць, калі ў чалавека сардэчны прыступ і ён памёр.
Па словах Мікалая, які сам не так даўно адбыў пакаранне на Акрэсціна, падобныя бесчалавечныя ўмовы, якія можна параўнаць з катаваннем, адміністрацыя стварае наўмысна.
«Гэта сур’ёзныя, цяжкія злачынствы, за якія рана ці позна прыйдзецца адказваць», — упэўнены кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Затрыманні ў Жлобіне за жнівеньскія падзеі
🔻Першага чэрвеня ў межах крымінальнай справы на 72 гадзіны быў затрыманы Мікіта Круглік, работнік Жлобінскага вагоннага дэпо. Яго змясцілі ў ізалятар Жлобіна. Па папярэдняй інфармацыі, ён затрыманы за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах. Па гэтай жа справе быў затрыманы яшчэ адзін хлопец, яго дадзеныя высвятляюцца.
🔻На наступны дзень быў затрыманы Мікалай Ісаенка. У жніўні мінулага года яго затрымлівалі і моцна збілі. З ЧМТ ён два тыдні ляжаў у шпіталі. Затым яго два разы выклікалі на допыты па крымінальных справах аб абразе сцяга і па масавых беспарадках.
Хроніка палітычнага пераследу 2 чэрвеня 👉 bit.ly/3fLZljL