Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.69K subscribers
24.3K photos
494 videos
106 files
21.2K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
❗️Прэс-сакратар Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека: заклікаем неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу.

Руперт Колвіл —
прэс-сакратар Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека — выступіў з заявай з нагоды затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега.

«Гэты ашаламляльны выпадак уяўляе сабой новую фазу ў кампаніі рэпрэсій уладаў Беларусі ў дачыненні да журналістаў і грамадзянскай супольнасці ў цэлым. Адвольны арышт — прыкмета вельмі трывожнай эскалацыі ціску на нязгодных, і не толькі журналістаў, але і праваабаронцаў Беларусі, і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку тых, хто пражывае за мяжой».

Заява цалкам 👉 bit.ly/3fIf0j6
У роднага брата палітзняволенай грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ прайшоў ператрус

25 траўня ў роднага брата палітзняволенай Наталлі Хершэ Генадзя Касьяна адбыўся ператрус. Мужчыне паведамілі, што ён з’яўляецца падазраваным па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса — «апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці», піша Рэгіянальная газета.

Генадзя падазраюць у тым, што ён размаляваў Дом быту на вуліцы Будаўнікоў у Маладзечне.
❗️2,5 года «хатняй хіміі» прысудзілі жыхарцы Жодзіна за сарваную з твару супрацоўніка міліцыі маску

У судзе Жодзіна вынесены прысуд Анастасіі Герыловіч, якая сарвала маску з супрацоўніка міліцыі і тым самым «здзейсніла гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

У верасні мінулага года па інтэрнэце разляцелася відэа з Жодзіна, на якім міліцыянт Мікалай Бараноўскі б'е жанчыну па твары з такой сілай, што яна падае на зямлю. Да міліцыянта адразу ж падбеглі абураныя жодзінцы, адна з іх — Анастасія Герыловіч сарвала з яго маску.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3fJcn0p
«Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей». Тэлемайстра з Баранавічаў асудзілі на 2 гады «хіміі» за пост пра міліцыянта

61-гадовага прадпрымальніка-тэлемайстра Пятра Зіневіча асудзілі за тое, што ён ў жніўні на сваёй старонцы «ВКонтакте» апублікаваў фатаграфію супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам «удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей».

Таксама мужчына павінен заплаціць 1 000 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу міліцыянту.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3wx0TDU
✍️Блог Алеся Бяляцкага: «Сьмерць палітычнага зьняволенага Вітольда Ашурка»

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі выказаўся пра трагічную сьмерць грамадзкага актывіста і палітычнага вязьня Вітольда Ашурка.

«Ня веру, што зьняволены не прамяняў бы камеру ШЫЗА на ложак у бальнічцы. Хутчэй за ўсё, ніхто нічога яму не прапаноўваў. Як мінімум, Вітольду Ашурку не аказалі неабходнай медычнай дапамогі.

Няма больш закрытай сістэмы за Дэпартамент выканання пакаранняў. І адміністрацыя калоніі будзе зараз рабіць усё, каб схаваць праўду пра сьмерць палітычнага зьняволенага Вітольда Ашурка».
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️"Вясне" паведамілі, што Пінская міжраённая пракуратура прыйшла з ператрусам у кабінет памочніка адваката, былога суддзі горада Пінска і Пінскага раёна Аляксея Пацко. Дзясятага жніўня Аляксей Васільевіч адмовіўся суддзіць адміністрацыйна затрыманых людзей.…
Пасля пяцігадзіннага допыту сілавікі адпусцілі маці пінскага экс-суддзі

У якім яна статусе — невядома. Знаёмыя сям'і кажуць, што дапытвалі яе ў рамках крымінальнай справы ў дачыненні да яе сына:

«Падлог нейкіх дакументаў, пакуль нічога не ведаем, з Таццянай няма сувязі ... Ведаем толькі, што з канцылярыі па крымінальны справах Пінскага суда канфіскавалі ўсе крымінальныя справы, якія ён вёў».

Ператрусы прайшлі не толькі па месцы жыхарства і ў працоўным кабінеце Аляксея, але таксама ў кватэры, дзе пражываюць яго сястра з дзецьмі і маці. Сілавікі канфіскавалі тэхніку. Самога Аляксея на месцы не аказалася. За некалькі дзён да ператрусаў ён пакінуў краіну.

Нагадаем, 10 жнівеня Аляксей Пацко адмовіўся судзіць затрыманых па адміністрацыйных справах і звольніўся з суду.
Даклад найбуйнейшага ў свеце аб’яднання юрыстаў крытыкуе ўлады Беларусі за пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў

Амерыканская асацыяцыя юрыстаў апублікавала даклад, у якім асуджае «адвольнае пазбаўленне ліцэнзій» беларускіх адвакатаў Людмілы Казак, Канстанціна Міхеля, Максіма Конана і Міхаіла Кірылюка.

«Пазбаўленьне іх ліцэнзій грунтавалася на адвольных падставах і служыла таму, каб запалохваць, перашкаджаць і пераследаваць юрыстаў і ўмешвацца ў іх працу, а таксама парушала іх фундамэнтальныя правы».

Што яшчэ ў дакладзе 👉 bit.ly/3urbj6y
За абразу драгічынскага міліцыянта ў «Аднакласніках» мужчыну асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі»

Аляксандра Кумірава прызналі вінаватым у абразе драгічынскага міліцыянта Юрыя Чарнышкова — нібыта ён пакінуў абразлівы каментар пацярпелага, «які пачынаўся са слоў "меў з ім справу", і змяшчаў лаянкавае слова». На судзе каментар цалкам агучаны не быў.

Пацярпелы міліцыянт Юрый Чарнышкоў распавёў на судзе што з-за таго, што адбылося — у яго здарылася два інсульты, быў інсульт у яго маці. Яшчэ ён адзначыў, што не здзяйсняў тых дзеянняў, якія фігуравалі ў публікацыі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3oRKUNZ
Адвакатка Інэса Аленская другі дзень не можа патрапіць да Рамана Пратасевіча

«Учора мне было адмоўлена ў наведванні Рамана ў СІЗА са спасылкай на неабходнасць атрымання дазволу следчага. Пры гэтым заканадаўства Беларусі не патрабуе неабходнасці атрымання асобнага дазволу на наведванне падабароннага ў СІЗА, а артыкул 62 Канстытуцыі гарантуе кожнаму права на юрыдычную дапамогу ў любы момант.

Мяне запрасілі сёння ў УСК па горадзе Мінску для таго, каб даць мне дазвол следчага. Нягледзячы на тое, што гэта не абавязковы дакумент, я прыехала ў УСК, каб атрымаць такі дазвол, бо для мяне прынцыпова важна сустрэцца з Раманам сёння.

Сёння я амаль паўтары гадзіны была ў УСК, дзе мяне запэўнівалі, што дадуць дазвол на наведванне. Але да гэтага часу так і не далі. Мне паведамілі, што дазвол на подпісе ў начальніка, і калі ён будзе падпісаны — не вядома.

Не дачакаўшыся адказу з УСК пасля абеду я зноў прыйшла ў СІЗА. Аднак атрымала нечаканы адказ — Рамана Пратасевіча ў іх няма».
Пракурор запрасіў 3 гады калоніі для жанчыны, якую абвінавачваюць у гвалце над 4 міліцыянтамі

Таццяну Туравец
абвінавачваюць у «перашкодзе законнай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі» — нібыта яна падчас ператрусу «чыніла актыўны супраціў, хапала рукамі, выпіхвала з дому, пагражала фізічнай расправай, абражала».

❗️Нагадаем, у справе чатыры пацярпелыя міліцыянты: яны сцвярджаюць, што жанчына укусіла за палец аднаго, пракусіла пальчатку другому і нанесла удар нагой у вобласць галавы трэцяму супрацоўніку.

На апошнім слове жанчына заплакала.

«З тымі словамі, з якімі нападалі на мяне — гэта была банда людзей, ад якіх я проста баранілася. У гэтай сітуацыя я лічу сябе пацярпелай»

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3hUNKAE
‼️У Мінску 17-гадовы падлетак скончыў жыццё самагубствам праз пераслед за масавыя беспарадкі

Увечары 25 траўня ў Мінску 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, фігурант крымінальнай справы за ўдзел у «масавых беспарадках» 9-11 жніўня 2020 года, скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы з 16-павярховага будынка.

Хлопец перад гэтым пакінуў перадсмертны пост «ВКонтакте», у якім тлумачыць свой учынак крымінальным пераследам праз удзел у мітынгах: «Віной таму, стаў следчы камітэт».

«Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, думаю, я бы не вырашыўся на такі жудасны ўчынак як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3upH5kp
⚡️Бяздомны з Мінску ўжо адбыў па "народным артыкуле" каля 80 сутак. Учора яго арыштавалі яшчэ на 20 за БЧБ-плакат

17 траўня 58-гадовы Аляксандр Кутас выйшаў на волю пасля 25-сутачнага арышту. У мінулы раз яго затрымалі каля метро "Малінаўка" за тое, што ён прадаваў труса з БЧБ-аброжкам. Пра гэта нам стала вядома ад яго сукамерніка.

Увечары 23 траўня Аляксандра зноў затрымалі, але ўжо каля метро "Каменная горка" за БЧБ-плакат. У Фрунзенскім РУУСе на яго склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне і дадалі яшчэ пратакол па арт. 24.3 КаАП за адмову прайсці ў службовы аўтамабіль.

Справай Кутаса займалася суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна. Першы суд адбыўся 24 траўня, але суддзя вярнула справу па двух артыкулах у РУУС "на дапрацоўку".

Па словах Кутаса, БЧБ-плакат яму далі людзі. Суддзя цікавілася, ці шмат людзей праходзіла міма плаката і ці давалі яму за гэта грошы. У матэрыялах справы таксама быў фотаздымак Кутаса разам з плакатам. На БЧБ-плакаце Аляксандра было напісана: "Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагера і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь".

⚖️25 траўня суддзя працягнула разгляд справы. Яна прызнала Аляксандра вінаватым па двух артыкулах КаАП і арыштавала яго на чарговыя 20 сутак арышту.

"Вясна назірае" даведалася ў яго сукамерніка па "сутках па народным артыкуле", як жыве бяздомны мужчына, які стаў "БЧБ-пагрозай" для мінскіх міліцыянтаў: https://telegra.ph/svobodu-krolikam-05-26
🔻У Аксаны Зарэцкай, бізнес-трэнеркі і сяброўкі асноўнага складу Каардынацыйнай рады, зараз праходзіць ператрус.

🔻У Жабінцы сёння масава затрымліваюць людзей — вядома пра як мінімум 5 затрыманых.

🔻У Баранавічах адбыўся перагляд справы праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка. Суддзя Аксана Копач прысудзіла яму восем сутак, якія ён ужо адсядзеў. Аляксандр падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

Хроніка палітычнага пераследу 26 траўня 👉 bit.ly/2T9oaNJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Human Rights Watch: Беларусь прабівае новае дно ў пераследах нязгодных

Міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая ажыццяўляе маніторынг, расследаванне і дакументаванне парушэнняў правоў чалавека выступіла з заявай адносна апошніх падзей у Беларусі.

«Палітычныя лідары па абодва бакі Атлантыкі з поўнай падставай заяўляюць аб неабходнасці Міжнароднага крымінальнага расследавання інцыдэнту з самалётам, і такое расследаванне, сапраўды неабходна. Але ва ўсёй гэтай гісторыі нельга забываць аб тым, што Раману Пратасевічу і Сафіі Сапега павінна быць забяспечана абарона, а беларускай грамадзянскай супольнасці — падтрымка ад замахаў з боку рэжыму, які страціў тармазы».

Заява цалкам 👉 bit.ly/3vnDVih
🥀Сотні людзей прыйшлі правесці палітвязня Вітольда Ашурка ў апошні шлях.

Пахавалі Вітольда пад бел-чырвона-белым сцягам.

Фота: @nashaniva