Тры палітвязні, пружанскі паэт і дзве сям'і. У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 фігурантаў «справы карагодаў»
14 траўня пачаўся разгляд «карагоднай» крымінальнай справы супраць яшчэ 12 берасцейцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт.
Расказваем, каго судзяць у гэты раз, у чым іх абвінавачваюць і што адбывалася на першым судовым пасяджэнні 👉 bit.ly/3hnRmuA

Перадаў у бот звесткі аб перамяшчэнні спецтэхнікі 9 жніўня. Палітвязня Капанца судзяць за дапамаганне ў арганізацыі беспарадкаў
Сяргея Капанца абвінавачваюць у дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у «арганізацыі масавых беспарадкаў», што выявілася ў перадачы ў бот тэлеграм-канала, прызнанага на дадзены момант экстрэмісцкім, тэкставай інфармацыі і відэа аб перамяшчэнні спецтэхнікі сілавікоў 9 жніўня, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім. Сяргей віну не прызнаў.
На судзе адбыўся допыт абвінавачанага і выступ 9 сведак — Юры Васкрасенскі не з'явіўся і на гэты на суд. Спачатку ён нібыта быў у камандзіроўцы, а потым ўдзельнічаў у пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі.
«Вясна» назірае за судовым працэсам і распавядае абставіны гэтай справы 👉 bit.ly/3yaNXFj

Палітвязня Паўла Севярынца паставілі на ўлік як экстрэміста.
Пра гэта распавяла яго жонка Вольга:
«Суд над Паўлам працягваецца, працэсы ідуць кожны дзень і ідуць ў даволі хуткім тэмпе, а гэта значыць, што праз пару тыдняў мы можам даведацца прысуд.
На працэсе Павел маўчыць. Ён не гаворыць ні-чо-га, не адказвае на пытанні. Ён падкрэсліваў гэты момант некалькі разоў у лістах. Кажа, што ўсё, што хацеў, ён сказаў у сваіх кнігах. Гэта вельмі важна для яго. Прашу звярнуць на гэта ўвагу СМІ і сяброў.
Яшчэ з навінаў: Паўла паствілі на ўлік як экстрэміста.
Гэта ў тэорыі цягне за сабой цэлы комплекс мер, які падбіраецца да кожнага індывідуальна, наколькі я зразумела з апісанняў іншых родных. Патрэбна гэта толькі для таго, каб ламаць чалавека ў турме.
У выніку нам ад Пашы перасталі прыходзіць лісты, увогуле. У яго камеры правялі такі шмон, што з матрасам выставілі за дзверы не толькі яго, як "экстрэміста", але і ўсіх астатніх сукамернікаў, намякаючы, што церпяць яны вось з-за гэтага аднаго».

Працягваецца суд па «справе студэнтаў»: адной з фігурантак, Яне Арабейка, стала кепска — прыязджала хуткая дапамога.
А каля Дома Правасуддзя стаіць аўтазак.
Крыніца: @dumkame
А каля Дома Правасуддзя стаіць аўтазак.
Крыніца: @dumkame
Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️Пенсіянерку судзяць за тое, што яна нібыта ўсталявала БЧБ-сцяг на надмагіллі Васіля Быкава. Справу адправілі на дапрацоўку
14 траўня суддзя Першамайскага раёна Анастасія Лейкоўская разглядзела справу 61-гадовай Ірыны Карнеевай. Яна прыйшла на суд па позве. Згодна з пратаколам, Ірына Ігараўна "прыняла актыўны ўдзел у пікетаванні, усталяваўшы БЧБ-сцяг на надмагіллі Васіля Быкава". За гэта Ірыну затрымалі наўпрост на могілках, а ў Першамайскім РУУСе на яе склалі пратакол па ч.3 арт. 24.23 КаАП.
На судзе Ірына патлумачыла, што добра памятае дзень пахавання Быкава, калі яго труну накрылі БЧБ-сцягам. Таму яна вырашыла завязаць кветкі стужкамі менавіта гэтай расфарбоўкі. Да магілы пісьменніка жанчына 9 траўня ўсклала тры чырвоных цюльпана.
Па словах Ірыны, сцяг яна не ўсталёўвала, а толькі ўсклала кветкі. Яна лічыць гэта выразам сваёй павагі, а не пікетаваннем. Пенсіянерка знаходзілася каля надмагілля толькі 5 хвілін. У гэты момант да Карнеевай падышлі два супрацоўніка міліцыі і адвялі ў службовую машыну. Па дарозе ў яе пыталіся, ці ведае яна пра акцыю, на што Ірына адказала адмоўна.
🤡У суд асабіста прыйшоў і сведка-міліцыянт, які пацвердзіў, што Ірына ўсталявала сцяг і распавядаў суду пра заклікі ў дэструктыўных тг-каналах. Таксама пры затрыманні сведка прапанаваў жанчыне забраць кветкі для доказу яе віны, але ў пратаколе напісалі толькі пра БЧБ-сцяг🤷♀
Ірына каля надмагілля Быкава пазнаёмілася з мужчынам, які асабіста ведаў пісьменніка. У момант іх гутаркі і адбылося затрыманне, таму жанчына папрасіла знаёмага прыйсці ў суд у якасці сведкі. На судзе ён пацвердзіў, што ніякай сімволікі Карнеева не ўскладала.
Пенсіянерка паспрабавала звярнуцца да сведкі-міліцыянта:
– Я хацела б даведацца, што адчувае чалавек, які хлусіць суду?
– Пытанне здымаецца.
Сведка-міліцыянт суду пацвердзіў, што затрымліваў жанчыну каля 19 гадзін, але ў пратаколе гаворка ідзе пра 16 гадзін. У Ірыны атрымалася даказаць, што ў 16:00 яна знаходзілася ў іншым месцы, дзякуючы чэку.
Адвакат жанчыны звярнуў увагу суда на характэрныя памылкі ў пратаколе і дадаў, што пытанні аб кветках і стужках ніяк не адносяцца да справы, бо Ірыну абвінавачваюць канкрэтна ў устанаўленні сцяга. Пасля тлумачэнняў адваката суддзя Лейкоўская вырашыла вярнуць справу на дапрацоўку.

У Магілёве асудзілі журналістаў і старшыню абласной арганізацыі АГП
🔻Журналіст Аляксандр Буракоў — 20 сутак арышту
🔻Журналіст Уладзімір Лапцэвіч — 20 сутак арышту
🔻Старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў — 15 сутак арышту.
Усіх іх судзілі за «несанкцыянаваную акцыю».

Затрыманая арт-мэнэджэрка Ксенія Тырсікава.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося ў Ксеніі дома.
Крыніца: @by_culture

17-гадовы палітвязень Мікіта Залатароў заявіў, што больш не вытрымае ў адзіночцы
Палітвязень Мікіта Залатароў, якому 12 траўня споўнілася 17 гадоў, сёння быў «пераарэштаваны» для правядзення следчых дзеянняў у рамках распачатай у дачыненні да яго другой крымінальнай справы. Мікіту абвінавачваюць у нападзе на супрацоўніка СІЗА, паведамляюць «Моцныя навіны».
Бацькі Мікіты паведамілі, што ў чаканні афармлення працэдуры новага арышту іх сына цягам доўгага часу пратрымалі ў аўтазаку: «Падлетка вагой 50 кг ахоўвалі чацвёра велізарных сілавікоў».
Перадаць яму ежу і ваду не дазволілі. Бацькі адзначаюць, што выглядае Мікіта вельмі бледным і схуднелым, яго самаадчуванне з часу апошняга спаткання відавочна пагоршылася. Адвакат параіў бацькам напісаць заяву ў пракуратуру з нагоды ўтрымання іх сына ў «адзіночцы».
Пагаварыць з сынам бацькам не дазволілі. Мікіта паспеў толькі сказаць ім, што больш не можа трываць: калі застанецца адзін у камеры — ён не вытрымае.

У Гомелі вынеслі прысуд Кірылу Брыгу, які падняў БЧБ-сцяг у жніўні мінулага года
16 жніўня на цэнтральнай плошчы Леніна нехта спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў БЧБ. Літаральна праз дзень следчыя ўстанавілі яго асобу — гэта быў Георгій Васіленка, якога пазней асудзілі да двух гадоў «хіміі». Следчыя палічылі, што мужчына дзейнічаў не адзін і пасля вывучэння відэазапісаў быў затрыманы 23-гадовы Кірыл Брыг. Яго абвінавацілі ў «хуліганстве».
Суддзя Віктар Казачок прысудзіў мужчыне 1,5 года «хатняй хіміі».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2RdNjXe

«Справа студэнтаў». У абвінавачванні змяшаліся санкцыі ЕC і ЗША, Ціханоўская, парушэнне працы ВНУ і транспарту
У Мінску працягваецца працэс па «справе студэнтаў». 12 фігурантаў судзяць за арганізацыю пратэстаў, якія пасля выбараў праходзілі ва ўніверсітэтах.
Пракуроры кажуць, што «акцыі праводзіліся з мэтай перагляду вынікаў выбараў, каб іх не прызналі краіны Еўразвяза і ЗША і ўвялі санкцыі для ціску на афіцыйную ўладу». Указваюць дзяржабвінаваўцы і Каардынацыйну Раду, якая была «незаконна створаны» і выступала з «загадзя ілжывымі сцвярджэннямі аб нелегітымнасці дзеючай улады».
Што адбывалася на сённяшнім пасяджэнні 👉 bit.ly/3oknUH9

⚡️Стэндаперу, які 25 красавіка наведаў праўладны мітыніг ва Уруччы, дадалі яшчэ 15 сутак
Увечары 27 красавіка супрацоўнікі Першамайскага РУУСа затрымалі 31-гадовага стэндапера Цярэнція Марыніча. На хлопца склалі пратакол за дробнае хуліганства па арт. 19.1 КаАП, якое ён нібыта здзейсніў ужо на тэрыторыі РУУСа. За гэта суддзя Першамайскага РУУСа Анастасія Ляйкоўская арыштавала Марыніча на 15 сутак.
⚖15 траўня стала вядома, што Цярэнція таемна асудзілі 10 траўня ў выходны дзень ужо па новаму пратаколу па арт. 19.10 КаАП (Прапаганда ці публічная дэманстрацыя, выраб, распаўсюд нацысцкай сымволікі ці атрыбутыкі). Вынік – 15 сутак.
Агулам на сутках стэндапер правядзе амаль месяц.

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 Заклікаем спыніць парушэнне права на абарону і прэзумпцыю невінаватасці
🔹 Пачынаецца закрыты суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што вядома
🔹 Да 6 гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука
🔹 За тры допісы «ВКонтакте» пра міліцыянтаў культурнай менеджэрцы пагражае да пяці гадоў калоніі
🔹 Пенсіянера, які абараніў жанчыну на маршы ў Гродне, замест «хатняй хіміі» адправяць у калонію
🔹 Палітзняволенага капітана Генштаба Дзяніса Урада асудзілі да 18 гадоў калоніі
🔹 Суд па «справе студэнтаў»: у залю пусцілі толькі родных, некаторых з групы падтрымкі – затрымалі

На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі раварыстаў
Паводле інфармацыі відавочцаў, людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».
Крыніца: @tutby_official
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі раварыстаў Паводле інфармацыі відавочцаў, людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення». Крыніца: @tutby_official Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце…
Затрыманы ўдзельнікі MINSK FIXED GEAR
Сёння ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna.
Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку "АнтиЛукашенко"

«Вясне» вядомыя прозвішчы 7 раварыстаў, затрыманых сёння ў Мінску.
Нагадаем, каля 17:50 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў. Паводле інфармацыі відавочцаў, затрымалі больш за 10 чалавек. Вядома, што людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».
Вядома, што затрыманыя — удзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёння ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку «АнтиЛукашенко».
Спіс затрыманых:
🔻Ганін Максім Канстанцінавіч (23.01.1998)
🔻Загорнаў Ілля Аляксандравіч (04.11.2000)
🔻Кутас Уладзіслаў Міхайлавіч
🔻Лазар Мацвей Уладзіслававіч (18.09.2002)
🔻Нікіціна Юлія Валер'еўна
🔻Сямёнаў Канстанцін Юр'евіч (29.06.1997)
🔻Рудкоўскі Дзяніс Аляксандравіч
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2QsKb9u

Затрыманне раварыстаў і урача-кардыёлага — што адбывалася ў Беларусі 16 траўня
❗️«Вясне» вядомыя прозвішчы ўжо 14 раварыстаў, затрыманых учора ў Мінску.
❗️У Мінску каля Камароўкі затрымалі Гаўрылаву Алену Ігараўну. Яе даставілі ў Савецкае РУУС. Прычыны і абставіны затрымання высвятляюцца.
❗️Таксама ўчора ў Мінску на вуліцы Сярэдзіча была затрыманая ўрач-кардыёлаг Карнеева Вольга Пятроўна. Па папярэдняй інфармацыі, яе даставілі ў Фрунзенскае РУУС.
Хроніка палітычнага пераследу 16 траўня 👉 bit.ly/3hqKT22
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️«Вясне» вядомыя прозвішчы ўжо 14 раварыстаў, затрыманых учора ў Мінску.
❗️У Мінску каля Камароўкі затрымалі Гаўрылаву Алену Ігараўну. Яе даставілі ў Савецкае РУУС. Прычыны і абставіны затрымання высвятляюцца.
❗️Таксама ўчора ў Мінску на вуліцы Сярэдзіча была затрыманая ўрач-кардыёлаг Карнеева Вольга Пятроўна. Па папярэдняй інфармацыі, яе даставілі ў Фрунзенскае РУУС.
Хроніка палітычнага пераследу 16 траўня 👉 bit.ly/3hqKT22
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Forwarded from "Вясна" назірае
"В РУУСе сказалі, што мяне пасадзяць за тое, што я выгадавала такую дачку". Таццяну Міхайлаву арыштавалі на 15 сутак
13 траўня стала вядома, што дадому да 56-гадовай Таццяны Міхайлавай зноў прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Яе затрымалі за ўскладанне кветак каля Камароўскага рынку, але жанчына гэта адмаўляе.
Пасля затрымання Міхайлаву даставілі ў Савецкае РУУС і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП - несанкцыянаванае пікетаванне. У пратаколе пазначылі, што 12 траўня на вуліцы В. Харужай Таццяна "прыняла актыўны ўдзел у пікетаванні, усклаўшы кветкі на пляцоўцы ля цэнтральнага ўваходу ў Камароўскі рынак".
Жанчына сцвярджае, што ў гэты час яна была ў сябе дома і ўдзел у пікетаванні не прымала. Таму суддзя Сяргей Шаціла пацікавіўся, у сувязі з чым на яе тады склалі пратакол. Таццяна выказала здагадку, што гэта можа быць звязана з яе дачкой:
– У красавіку да нас прыязджалі супрацоўнікі міліцыі і шукалі маю дачку, якая нібыта ўдзельнічала ў "прагулцы з парасонамі". Яе не знайшлі, таму прапанавалі мне праехаць з імі, а ўжо ў Цэнтральным РУУС мне сказалі, што мяне пасадзяць за тое, што я выгадавала такую дачку. Але ёй ужо 30 гадоў, яна дарослы чалавек і самастойна прымае рашэнні. Пратакол мне тады не паказалі, што ставіцца ў віну не казалі. І толькі на судзе я даведалася, што мяне абвінавачваюць у непадпарадкаванні, калі я ішла ад дома да машыны: быццам я чаплялася і ўпіралася. Гэта няпраўда, але цяпер гэта ўсё роўна, так? І цяпер я думаю, што яны прыехалі да мяне дадому, бо я ўжо дзесьці засвяцілася. Пыталіся, дзе Юля, але яе не было, таму мне прапанавалі праехаць з імі.
На суд з'явіўся сведка-міліцыянт "Бельскі", які ў гэты момант знаходзіўся побач з затрыманай у ІЧУ. Паводле яго словаў, ён асабіста назіраў, як жанчыны ў белым ўсклалі кветкі, пасля чаго спусціліся ў пераход і знялі маскі і хусткі – так ён і апазнаў Таццяну. Ён растлумачыў, што змог запомніць твары сямі з дзесяці жанчын, на што адвакат спытаў, ці маецца ў яго пасведчанне аб звышнатуральных здольнасцях. "Бельскі" адказаў, што ён звычайны чалавек.
Муж Таццяны таксама пацвердзіў суду, што яна ўвесь дзень правяла ў агародзе і нікуды не сыходзіла.
У пратаколе было шмат памылак, якія не выправілі нават пасля дапрацоўкі. У справе адсутнічалі доказы віны, непасрэднага ўдзелу Таццяны ў пікетаванні і нават яе фактычнага знаходжання ў Мінску. Але 15 траўня суддзя Шаціла не звярнуў на гэта ўвагу і арыштаваў Таццяну Міхайлаву на 15 сутак.
@belsat раней зрабіў відэа пра сям’ю Міхайлавых:
https://youtu.be/78hCN9Ygq-U

YouTube
У выніку ператрусу забралі 2 парасоны і сукенку | В результате обыска забрали два зонта и платье
Дачку Уладзіміра Міхайлава Юлію абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі з парасонамі – шпацыр адбыўся ў Менску за дзень да затрымання, 6 красавіка. Разам з Юліяй затрымалі і ейнага брата https://belsat.eu/?p=1765934
У той жа дзень, калі арыштавалі Юлію і Пятра, –…