Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.74K subscribers
24.1K photos
493 videos
104 files
21.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
Закрыты Viber-чат жыллёвага каапэратыву ў Рэчыцы прызналі «экстрэмісцкім»

Гаворка пра закрытую суполку «ЖСПК №44 г. Речица», якая была прызнаная «экстрэмісцкай» рашэннем суда Рэчыцкага раёну 29 кастрычніка.

Таксама спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі Telegram-каналы і чаты «Розвідка Ноєм», «✙Медвежатко✙|🍉», «Сосновая, Курган Славы», старонкі ў «Х» «Shamele$$», «жаунер БНР», «AG страхар бляхар муляр-беларус, чорны сам, белы вус», старонка ва «Укантакце» «Шаркаўшчына | Твой горад», акаўнт у TikTok «dddarssa».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
‼️У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Шлетгаўэр. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.

Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.

З сацсетак стала вядома, што Дзмітрыю было 22 гады. Ён нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе. У 2018 годзе атрымаў беларускі ВНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116609

🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім хлопца
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Шлетгаўэр. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго…
💔Падчас суда ў Дзмітрыя Шлетгаўэра нарадзілася дзіця

Па інфармацыі «Вясны», Дзмітрыю прызначалі 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Напачатку восені яго накіравалі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15. Праз некаторы час пасля этапу яго знайшлі памерлым, але дакладная прычына смерці невядомая.

Дзмітрый Шлетгаўэр стаў сёмым палітвязнем, які загінуў за кратамі ў Беларусі. Хлопец меў грамадзянства РФ.

📍У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
🕯22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр стаў сёмым палітвязнем, які загінуў за кратамі ў Беларусі

Першы вядомы выпадак — смерць актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калоніі. 7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі памёр палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Летам таго ж году ў рэанімацыі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў гродзенскай турме.

У ноч на 9 студзеня ў «Віцьбе» ад пнеўманіі памёр палітвязень Вадзім Храсько. У лютым памёр палітвязень Ігар Леднік — ён меў інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам, аднак яму прызначылі 3 гады калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

Вядома яшчэ мінімум пра 3 смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах. Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум 3 чалавекі.

🔹Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед
🗣Звяртайцеся, калі трэба падтрымка — «Вясна», BYSOL і BY_help сваякам вязняў

Учора стала вядома пра смерць 22-гадовага палітзняволенага грамадзяніна РФ Дзмітрыя Шлетгаўэра. Ён прабыў у калоніі менш за месяц, дакладная прычына смерці хлопца невядомая.

За кратамі беларускія вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс з палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы.

«Вясна», BYSOL і BY_help звяртаюцца да сваякоў вязняў — не маўчыце, калі ваш родны ў цяжкім стане за кратамі, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы — не саромцеся звяртацца па дапамогу.

«Вясна» — @ViasnaSOS, @Viasnainfo | BYSOL — @help_bysol | BY_help — @eolonir
⚖️На гэтым тыдні ў судах Беларусі разглядалі 48 палітычна матываваных крымінальных справаў: 13 чалавек судзяць за «абразу» Лукашэнкі

Па ўсёй Беларусі на гэтым тыдні адбылося мінімум 48 судовых працэсаў паводле крымінальных палітычных справаў, падчас якіх судзілі 66 чалавек.

Мінімум 12 судоў праходзілі ў закрытым рэжыме. Апроч гэтага, было разгледжана 24 апеляцыі на прысуды, звязаныя з палітычнымі справамі. Па ўсёй краіне ў палітычных судах прымала ўдзел як мінімум 39 суддзяў.

«Вясна» распавядае пра судовыя крымінальныя працэсы паводле палітычных матываў з 28 кастрычніка па першага лістапада 2024 году.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116611
Сталі вядомы лічбы палітычнага пераследу на Гарадзеншчыне — яны ўражваюць

«Гарадзенская праваабарона» прааналізавала афіцыйны дакумент ад пракуратуры і СК «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызму».

🔹За першае паўгоддзе 2024 года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 1004 адміністрацыйныя правапарушэньні па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), прыцягнута да адказнасці па згаданым артыкуле 912 грамадзян.

🔹З 9 жніўня 2020 па 30 чэрвеня 2024 на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 2 448 злачынствы, звязаных з «экстрэмісцкай дзейнасцю» (2020 год — 268, 2021 год — 696, 2022 год — 771, 2023 год — 471). У першым паўгоддзі 2024 года на тэрыторыі вобласці зарэгістраваны 242 злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці».

🔹У першым паўгоддзі 2024 году спынена 1049 фактаў распаўсюду ў сетцы «Інтэрнэт» інфармацыі «экстрэмісцкага зместу», з прыцягненнем вінаватых асоб да адказнасці.
⁉️Што рабіць, калі вас выклікалі на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе?

Пасля 2020-га году вялікая колькасць беларусаў сутыкаецца з выклікамі да сілавікоў ў якасці сведкі па палітычна матываваных крымінальных справах.

🔹Які працэс выкліку сведкі?
🔹Якія ў яго ёсць правы і абавязкі?
🔹Як павінен праходзіць працэс допыту і што рабіць, калі следчы парушае вашыя правы?

Узгадваем наш архіўны тэкст, у якім «Вясна» падрыхтавала памятку для сведкі па крымінальнай справе, якога выклікаюць на допыт.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/103290
Паведамляецца аб масавых затрыманнях 31 кастрычніка ў Навагрудку

Да людзей прыходзілі а 7-ай гадзіны раніцы, праводзілі ператрусы. Вядома, што некаторых затрымлівалі цэлымі сем'ямі.

Праваабаронцы падлічваюць агульную колькасць затрыманых у горадзе.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Палітзняволеную Ганну Стражэвіч будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў

58-гадовую Ганну затрымалі 18 снежня 2023 года. Крымінальная справа супраць яе распачата за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК), "абразу міліцыянта" (арт. 369 КК), "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367), удзел у пратэстах (арт 342 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Працэс над палітзняволенай распачнецца 14 лістапада ў судзе Мінскага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Паляшчук.

Вядома, што Ганна актыўна пісала лісты беларускім палітвязням. Меркавана, судзіць яе будуць у тым ліку за салідарнасць з імі.

Пенсіянерка, якая пісала лісты. Расказваем пра палітзняволеную

💌Адрас утрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ганна Уладзіміраўна Стражэвіч
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹У магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

🔹На беларускай мове апублікаваны Даклад пра перамяшчэнне дзяцей з Украіны. Публікуем яго высновы

🔹Павел Сапелка: «Сярод 1300 палітвязняў — прэтэндэнты на гэтую пасаду з ранейшых выбараў, усе ўтрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада»

🔹Інстытут адвакатуры ў Беларусі дэградуе на працягу чатырох гадоў: факты, прычыны, ацэнкі

🔹«У Беларусі склалася рэпутацыя асноўнага парушальніка правоў чалавека». Анаіс Марэн выступіла з апошнім дакладам у ААН

🔹Дзмітрый Канеўскі: «Прэсінг у дачыненні да сябе ў калоніі я адчуваў штодня»

🔹На гэтым тыдні ў судах Беларусі разглядалі 48 палітычна матываваных крымінальных справаў: 13 чалавек судзяць за «абразу» Лукашэнкі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🔗Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай Жанны Дашкевіч

55-гадовая Жанна скончыла Бабруйскі медыцынскі тэхнікум у 1987-м, а ва ўзросце 41 год паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на псіхолага. У яе двое дарослых дзяцей — дачка і сын — і не менш за трое ўнукаў. Жанчына займалася сеткавым маркетынгам, кансультавала па правільным харчаванні і ладзіла псіхалагічныя сеансы.

Палітзняволеную затрымалі 10 кастрычніка 2023 года. Жанчыну пачалі судзіць 30 траўня ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце). Верагодна, 7 чэрвеня суддзя Сяргей Васілеўскі вынес ёй прысуд, але які — невядома.

Вярхоўны суд 19 лістапада разгледзіць апеляцыйную скаргу Жанны. Рашэнне прыме судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Чаравача.
😡Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Фігурант "справы Ціханоўскага" Аляксандр Арановіч знаходзіцца ў зняволенні амаль чатыры з паловай гады. Апошнія пяць месяцаў палітвязня ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада. У красавіку 2021 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі паводле двух крымінальных артыкулаў. Пазней Аляксандру ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму.

Ужо 14 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Магілёва пачнуць разглядаць новую крымінальную справу супраць палітвязня — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Працэс будзе весці суддзя Вікторыя Палякова.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116612
Гродненца судзяць за ўдзел у пратэстах і каментары

У Гродзенскім абласным судзе 4 лістапада распачаўся суд над Дзмітрыем Колабавым.

Мужчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Дзмітрыю пагражае да шасці гадоў зняволення.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Козел.

🗣Калі вам вядомыя акалічнасці справы ці інфармацыя пра Дзмітрыя — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️Сталі вядомы падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні

Праваабаронцам стала вядома, што ў межах зачысткі 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Частка людзей знаходзіцца за кратамі, частка — выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе. Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні наконт дваровых чатаў, якія былі асабліва папулярныя ў паслявыбарчыя часы.

🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай крымінальнай справы ці інфармацыя пра затрыманні, калі ласка, паведамляйце «Вясне» — @Viasnainfo. Дзеля вашай бяспекі, вы можаце перадаць інфармацыю праз сяброў, што жывуць за мяжой.
⁉️Ператрус: што важна ведаць

Нагадваем, што трэба ведаць пра ператрус.

• Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?
• Што, калі нікога няма дома?
• Якія дакументы павінны прад'явіць да пачатку ператрусу?
• Як павінен праходзіць ператрус?
• Якія дакументы вы павінны мець пасля ператрусу?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113640

📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | [email protected]