Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.82K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
加入频道
За каментары затрымалі бізнэсоўцу

Ён нібыта абражаў Лукашэнку, расійскую ўладу, а таксама выказваў падтрымку беларусам, якія ваююць за Украіну.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Да маці гамельчука, які пасля вярбоўкі КДБ з'ехаў за мяжу, прыйшлі з ператрусам

Раніцай 16 верасня на працу да маці жыхара Гомеля Мікалая Стагурскага прыйшлі з ператрусам сілавікі. Ён захацеў апублікаваць факт рэпрэсій і паведаміў «Флагштоку», што міліцыянты канфіскавалі ў маці тэлефон і пагражалі «закрыць на суткі».

Раней хлопец распавёў аб вярбоўцы КДБ пасля затрымання «за экстрэмізм» і вымушанага інтэрв'ю дзяржТБ. Каб спыніць кантакты са спецслужбамі, Мікалаю прыйшлося выехаць у бяспечную краіну на тэрыторыю Еўразвяза, аднак і пасля гэтага супрацоўнік КДБ працягваў аказваць на яго ціск.
⁉️Каманда праваабаронцаў і лекараў распрацавала рэкамендацыі для сваякоў і адвакатаў зняволеных

Пра гэта паведамляе «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».

Гэтыя рэкамендацыі накіраваны на:
• садзейнічанне атрыманню інфармацыі аб стане здароўя зняволеных;
• аблягчэнне камунікацый з адміністрацыяй пенітэнцыярных устаноў з мэтай паляпшэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі зняволеным;
• у выпадку наяўнасці цяжкіх захворванняў — на садзейнічанне зняволеным у змене меры стрымання або вызваленні ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў сувязі з захворваннем.

Праваабаронцы пачынаюць з агульных рэкамендацый, якія датычацца вядзення перапіскі з адміністрацыяй СІЗА і ПК, накіраваннем зваротаў, заяў і гэтак далей. Далей гэтыя прынцыпы будуць канкрэтызавацца.

📍Чытаць
па спасылцы
🔹Сувязь для кансультацый:
[email protected]
Палітвязня Генадзя Васілюка ізноў асудзілі да калоніі. А таксама яго жонку, і яшчэ траіх чалавек

У Ленінскім судзе Брэста 16 верасня 2024 года суддзя Андрэй Грушко вынес прысуд па крымінальнай справе Генадзя Васілюка, Ганны Васілюк, Дзяніса Андрашука, Мікалая Пратасевіча і Рамана Парфёнава. Усіх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 (групавое парушэнне грамадскага парадку).

Як піша @viasna_brest, іх прызналі вінаватымі і прысудзілі Ганне Васілюк — год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Дзянісу Андрашуку — адзін год і шэсць месяцаў калоніі; Мікалаю Пратасевічу — адзін год і шэсць месяцаў калоніі; Раману Парфёнаву — адзін год і шэсць месяцаў калоніі.

Як вынікае з прэс-рэлізу суда, палітвязень Генадзь Васілюк атрымаў таксама паўтара года калоніі, але з улікам неадбытага папярэдняга пакарання яму канчаткова прызначана два гады калоніі агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116276
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў «Адукаванка»

Адпаведанае рашэнне прынятае КДБ 28 жніўня. Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Куксо і Мельчанка.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
💔Як пераследвалі праваабаронцу «Вясны» Марфу Рабкову

Марфа Рабкова далучылася да «Вясны» восенню 2019 года. Цягам года яна арганізоўвала валанцёраў на шэраг назіранняў за мірнымі акцыямі пратэстаў і маніторынгі сотняў судовых працэсаў. Летам 2020 года Марфа актыўна ўключылася ў кампанію «Праваабаронцы за свабодныя выбары»: збірала, навучала і каардынавала дзейнасць незалежных назіральнікаў.

17 верасня 2020 года дзяўчына разам з калегамі была на ўрачыстым уручэнні польскай прэміі «Арол Яна Карскага». А пасля — па дарозе дадому — была брутальна схопленая супрацоўнікамі ГУБАЗа. З той пары яна знаходзіцца за кратамі.

Амаль два гады Марфа правяла пад следствам: за гэты час ёй зноў і зноў дадавалі новыя абвінавачванні і ў выніку судзілі па 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Ёй вынеслі прысуд 6 верасня 2022 году і на той час прызначылі самы суровы тэрмін сярод жанчын — 15 гадоў пазбаўлення волі.

📬Месца ўтрымання Марфы: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻
Напісаць анлайн
Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ 10 памілаваных учора палітвязняў

Гэта Рукойць Аляксандр, Пугач Аляксандр, Кушалевіч Дзмітрый, Завадскі Алег, Жук Аляксандр, Амельчанка Мікалай, Сінюта Дзмітрый, Мазоль Сяргей, Санько Віталь, Рамановіч Андрэй.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116258

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤️Палітзняволены журналіст Андрэй Толчын — на волі

Пра яго вызваленне паведамляе @parlamentbel. Толчын апынуўся на волі па памілаванні.

Андрэй — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года.

21 сакавіка суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі за «паклёп у дачыненні Лукашэнкі» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Беларускія пракуроры знайшлі на «Яндэкс Музыцы» «экстрэмісцкія песні» гурта TOR BAND

Таксама на платформе нібыта былі выступленні Гітлера і Мусаліні.

Паведамляецца, што ў «мэтах недапушчэння рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеяння экстрэмізму» пракуроры запатрабавалі ад ТАА «ЯндэксБел» выдаліць гэтыя запісы.
Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю на завочны прысуд Леаніду Судаленку

Судовая калегія пад старшынствам Дзіны Кучук вырашыла прысуд пакінуць без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.

Нагадаем, у чэрвені Леаніду было прызначана 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.

Леанід — вядомы праваабаронца і юрыст, з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна». Пакінуўшы Беларусь ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на хутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Instagram старонкі «valerymatskevich», «ruslan_guseinov_warszawa», а таксама «belarusians_lietuva».
«Беларускі жаночы фонд Belarus Women’s Foundation» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Сёння пачынаюць судзіць палітвязня, затрыманага па вяртанні з Польшчы

Максім Хвашчынскі — жыхар Бабруйска, якога затрымалі 26 лютага — на наступны дзень пасля таго, як вярнуўся з Польшчы.

Спачатку яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а затым завялі крымінальную справу паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) — нібыта Максім датычны да стварэння экстрэмісцкага фармавання «Бабруйск 375», а таксама экстрэмісцкага тг-чату «Бобр 97%». Акрамя гэтага, яго вінавацяць у «паклёпе на Лукашэнку» (арт. 367 КК).

Справу палітвязня пачне разглядаць сёння Магілёўскі абласны суд. Суддзя — Ігар Шведаў.

💌Месца ўтрымання Максіма: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Максім Уладзіміравіч Хвашчынскі
💻Напісаць анлайн
Жыхарку Брэста пачалі судзіць па шасці крымінальных артыкулах

У Брэсцкім абласным судзе 18 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Алы Дзясяцік. Працэс вядзе суддзя Сяргей Беразюк. Берасцейку абвінавачваюць паводле наступных крымінальных артыкулаў:

- ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
- ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);
- арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў);
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
- арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Апошні раз Ала была анлайн у сацсетках 11 студзеня 2024 года — напярэдадні рэйду КДБ за салідарнасць.
У Мінску пачынаюць судзіць 57-гадовую Ірыну Клязовіч, затрыманую за дапамогу палітвязням

Жыхарка Салігорска была затрымана 23 студзеня падчас масавага рэйду КДБ на людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнямі. Ірыну абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу).

Справу жанчыны пачалі разглядаць сёння ў Мінскім абласным судзе. Працэс прызначаны весці суддзя Сяргей Васілеўскі.
У жніўні па памілаванні вызвалілася палітзняволеная пенсіянерка Наталля Таран

Пра гэта паведамляе «Медыязона» са спасылкай на заснавальніцу ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенію Доўгую.

Наталлю абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады). Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
За каментары пра прадстаўнікоў улады затрымалі мужчыну

Таксама сцвярдажецца, што ён нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»