Верашчака
476 subscribers
8.89K photos
1.42K videos
5 files
2.28K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Усё пра ўсё
Хлапцы са стартапа MOA Design сабралі самую крутую цацачную пушку - мініган, які страляе з хуткасцю 50 патронаў у секунду.

Мяккія кулі падаюцца па стужцы з заплечніка, а на дзяржальні ёсць лічыльнік адстраляных і застаўшыхся "боепрыпасаў".

У ЗША гэтая штуковіна каштуе $4200 і прадаюць яе толькі тым, што маюць 21 год.
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Мы ў пятніцу вечарам з другам сядзелі...

– Два дні выхадныя –
Субота, нядзеля...
Паедзем за горад,
Па лесе паходзім...
Што можа быць лепш,
Як пабыць на прыродзе!
Такія там сосны,
Такая там ціша!
Не выскажаш словам,
Пяром не апішаш.
Паветрам такім
І не дыхаў ты зроду!
На год набярэм
У запас кіслароду...

Два дні выхадныя –
Субота, нядзеля...

– У горадзе нашым
Такія музеі!
За горад мы лепей
Другі раз паедзем,
А нашы музеі
Нарэшце агледзім.
Такія там, браце,
Скульптуры, карціны!
У кожнага хопіць
На год успамінаў...
Два дні выхадныя –
Субота, нядзеля...

Два дні выхадныя
За чаркай сядзелі...

Прапала субота,
Прапала нядзеля."

( ГЕНАДЗЬ КЛЯЎКО )

Ну ўсё, тайна выходных раскрыта 😁 !

Планаў на вольныя дні - "громадьё", а па выніку... ўсё проста ?! Ці не ?!

Выедзеце сёння на прыроду ці ў культурную ўстанову, Сябры ?! Альбо, як на гэтым архіўным фота : "сёння ў нашай хаце свята !"?

Пры любым ВАШЫМ выбары - будзьце шчаслівыя і добрых вам выходных ❤️ !

ВІТАЮ !!!
"А нашы музеі
Нарэшце агледзім.
Такія там, браце,
Скульптуры, карціны!
У кожнага хопіць
На год успамінаў...
Два дні выхадныя –
Субота, нядзеля...

Два дні выхадныя
За чаркай сядзелі...

Прапала субота,
Прапала нядзеля."😂😂😂
Крама ў Мінску. 😊😊😊
ПРАВІЛЫ ПСІХАЛАГІЧНА ЗДАРОВАГА ЧАЛАВЕКА

Рабіць толькі тое, што хочаш...

Не рабіць таго, што не хочаш ...

Адразу казаць аб тым, што не падабаецца ...

Не адказваць, калі не пытаюцца ...

Адказваць толькі на пытанне ...

Высвятляючы адносіны, казаць толькі пра сябе...
НАША ГІСТОРЫЯ.
ЗНАКАМІТЫЯ МЯСЦІНЫ БЕЛАРУСІ.

МІРСКІ ЗАМАК : АРХІВЫ.

Мірскі замак. 1978 год.
Ці бачылі вы яго такім ?!
Цяжка нават уявіць, што стаяў паўразбураным, непрыгледжаным...
Аднаўленне замкавай "пярліны Беларусі" пачалося ў 1983.
1992 адроджаны Мірскі комплекс урачыста адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў ❤️ !


Фотаздымкі #СяргейДубавец.
Верашчака
Photo
#ГісторыяБеларусі

Беларуская нацыянальная ідэя пачатку XX ст.
"Наша ніва"

Глыбокія якасныя змены адбыліся ў нацыянальным руху ў час рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. Са з'яўленнем беларускамоўнага друку ("Наша доля", "Наша ніва", пазней "Беларус", "Лучынка" і інш.), пашырэннем прафесійных, грамадскага-культурных аб'яднанняў і гурткоў (Беларускі настаўніцкі саюз, Гродзенскі гурток беларускай моладзі, Беларускі музычна-драматычны гурток і г.д.), заснаваннем выдавецкіх суполак, нацыянальных  тэатральных калектываў з'явіліся новыя формы і кірункі нацыянальна-культурнага руху.

Вызначальнай рысай урадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі пасля падаўлення рэвалюцый стаў вялікадзяржаўны імперскі шавінізм, ідэолагі і мясцовыя прапагандысты якога не дапускалі існавання самастойнай беларускай нацыі.
Падзел яе праводзіўся па канфесійнай прыкмеце: праваслаўны - рускі, католік - паляк.

У такіх умовах беларускі нацыянальны рух вымушаны быў адстойваць сваё права на існаванне, абараняцца ад націску расійскіх манархістаў і польскіх нацыяналістаў. Сферай яго актыўнасці была перш за ўсё культурна-асветніцкая дзейнасць.

Фактычна ролю ідэйнага і арганізацыйнага цэнтра руху для многіх беларускіх культурна-асветніцкіх таварыстваў выконвала "Наша ніва", якая стала галоўнай мішэнню для цкавання, розных нападак і абвінавачванняў з боку расійскай і польскай рэакцыйнай прэсы.
Насуперак абмежаванням папулярнасці і сувязі з падпісчыкамі ў "Нашай нівы" раслі. Яна знаходзіла водгук сярод вясковых і гарадскіх чытачоў.

"Наша ніва" штотыднёва выдавалася ў Вільні з лістапада 1906 г. да жніўня 1915 г. і фактычна склала цэлую эпоху ў фарміраванні беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, выпрацоўцы ідэалогіі нацыянальнага руху.

Вакол "Нашай нівы" аб'ядналіся аўтары розных веравызнанняў, палітычных поглядаў, якіх аб'ядноўвала жаданне нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Рэдакцыя стала месцам, куды прыходзілі мастакі, даследчыкі, музычныя і тэатральныя дзеячы і інш.

Тэматыка і характар апублікаваных у газеце матэрыялаў былі вельмі разнастайнымі: у ёй асвятляліся дзейнасць Дзяржаўнай Думы, судоў, паліцыі, правядзенне аграрных рэформаў, жыццё сялянства, наёмных работнікаў, навіны культурнага жыцця і многае іншае.

Рэдакцыяй "Нашай нівы" была пакладзена аснова сістэматычнага выдання беларускіх кніг. Як своеасаблівыя дадаткі выходзілі "Календары", брашуры, зборнікі.

У 1910 г. намаганнямі нашаніўцаў пачаў выходзіць "Беларускі каляндар", які быў дастаткова папулярным сярод вясковых жыхароў.

На аснове сельскагаспадарчага аддзела "Нашай нівы" ў 1912 годзе стаў выдавацца часопіс "Саха", рэдактарам якога быў А.Уласаў.
"Саха" атрымала прызнанне і ўзнагароды на сельскагаспадарчых выстаўках у Вільні і Мінску.

У 1913 г. рэдакцыя "Нашай нівы" ў Мінску заснавала і стала выдаўцом літаратурнага штомесячніка для моладзі "Лучынка", які рэдагавала А.Пашкевіч.

У Вільні ў студзені 1913 г. пачала выходзіць беларускамоўная штотыднёвая газета "Беларус". Друкавалася яна лацінкай пад рэдакцыяй А.Бычкоўскага і Б.Пачопкі.

Газета імкнулася пераадолець рэлігійны раскол беларусаў, давесці, што "ўсе яны - адно племя, адзін народ".

(Працяг будзе)
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Яшчэ адзін «ядомы» помнік знаходзіцца ў вішнёвай сталіцы Беларусі, горадзе Глыбокае. У 2013 годзе тут быў праведзены першы Вішнёвы фэст, які ў выніку стаў культавым для мясцовага насельніцтва. Тады ж адкрылі помнік у гонар смачнай і карыснай вішні. Дарэчы, гэта быў не адзіны незвычайны ход у славу ягадзе: у гарадскім садзе высадзілі 1414 вішнёвых дрэў — дасылка да года заснавання Глыбокага. 
НАШЫ ВЕРВАННІ.
НАРОДНЫ КАЛЯНДАР.

ДЗЕНЬ ДАМАВІКА.

10 лютага 2024 - Яфрэмаў дзень, Яфрэм ветрадуй (цвыркуновы заступнік).

Шмат прыкмет гэтага дня звязаны з дамавіком. Да прыкладу, лічыцца, што калі 10 лютага здарылася бяда ці хтосьці захварэў, значыць, гарэзнічае дамавік.

Накарміце сёння дамавіка-так вы пазбавіцеся ад шматлікіх непрыемнасцяў.

У гэты дзень нельга ўхіляцца ад працы, бо дамавік трываць не можа гультаёў. Асабліва важна падтрымліваць парадак дома. Нельга таксама пакідаць нямыты посуд, бо дамавікі асабліва любяць чысціню.

ДЗЕНЬ ДАМАВІКА-гэта даніна старадаўні звычай, хутчэй абрад. Ёсць павер'е, што Дамавікі — гэта нашы вельмі далёкія продкі, а таму яны заўсёды жадаюць нам дабра. Пераязджаючы ў іншы дом, гаспадары клічуць "свайго " дамавіка з сабой, бо ён, клапатлівы і дом беражэ, і свет у ім.

Тыя, хто шчыра верыць у дамавікоў, просяць іх аб дапамозе, і духі абавязкова даюць нейкі знак, які дапамагае вырашыць праблему.

СА СВЯТАМ, ДАМАВЯТЫ !!!

СЦЕРАЖЫЦЕ НАШЫ ХАТЫ !!!
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
Бяссоніца - лячэнне народнымі сродкамі. Для лячэння бяссоніцы ў народнай медыцыне ўжываюць адвар з рамонка аптэчнага. На 300 мл кіпеню бяруць сталовую лыжку сухіх кветак, трымаюць на вадзяной бою на працягу 20 хвілін, працаджваюць. Прымаюць 0.5-1 шклянку настою за гадзіну да сну.

Пры бяссоніцы карысна прымаць адвар з Вераса. На палову літра кіпеню бяруць паўтары сталовыя лыжкі сухой здробненай травы, вытрымоўваюць на слабым агні 10 хвілін або настойваюць у тэрмасе 3 гадзіны. Прымаюць па палове шклянкі перад сном.
9 лютага 1913 г. у Санкт-Пецярбургу прайшла другая прэм'ера "Паўлінкі".
Па завяршэнні прадстаўлення усе ўдзельнікі, разам з Янкам Купалам, сфатаграфаваліся на памяць.