#Падарожжа
#Архітэктура
Самыя старажытныя храмы
Сафійскі сабор у Полацку
Прыблізную дату пабудовы полацкага Сафійскага сабора гісторыкі вызначаюць паміж 1044 і 1060 гадамі. Гэта быў першы каменны храм на тэрыторыі Беларусі.
Пабудаваны як сімвал магутнасці княжацкай улады, сабор на правым беразе Заходняй Дзвіны выглядаў велічна і ўрачыста.
Сёння ад храма XI стагоддзя застаўся старажытны падмурак, часткі апсіды, слупоў і сцен. Убачыць усё гэта, а таксама фрагменты мура і фрэскавыя роспісы XI стагоддзя, пачуць шматлікія гісторыі пра Сафію можна ў дзеючым пры храме музеі
А калі слухаць арган, то ў канцэртнай зале Сафійскага сабора — нездарма ж ён носіць статус аднаго з лепшых у Еўропе. З таго часу, як у 1985 годзе ў храме з'явіўся арган, збудаваны па індывідуальнай замове чэшскай фірмай Rieger Kloss, у канцэртнай зале штогод даюць каля 300 канцэртаў. А вясной знатакі гучання клавішна-духавога інструмента з'язджаюцца ў Сафійскі сабор для ўдзелу ў фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай музыкі.

#ГісторыяБеларусі
#Архітэктура
На першым здымку намаляваны Казьма-Дзям'янаўскі спуск у Мінску.
Тут можна ўбачыць неверагодна вузкую і звілістую вуліцу якая нагадвае зверху літару s. Пасля вайны вуліца была знесена з-за моцных пашкоджанняў.
На другім здымку можна ўбачыць як гэтае месца выглядае цяпер.
Шкада, што хутчэй за ўсё Мінску ў бліжэйшы час не відаць рэгенерацыі гістарычнага цэнтра і ўласна вуліцу як і нямігу ў найбліжэйшай будучыні аднаўляць не будуць.

Гаспадарчы двор "Мураванка Храптовічаў у Шчорсах"
Дадзены комплекс уяўляе з сябе сядзібу з кутнімі вежамі і шэраг маляўнічых хат з цэглы. Яго заснаваў Іаахім Храптовіч у другой палове XIX стагоддзя.
Нягледзячы на прыгоннае права Іаахім даў сваім сялянам свабоду і адукацыю. Ён лічыў, што добрыя ўмовы пражывання і добрае харчаванне будзе матываваць людзей да працы.
У суседніх вёсках нават казалі:»Вось бы жыць, як у Шчорсах".
На гаспадарчым двары Храптовічаў у тыя часы выраблялі сыр па швейцарскіх тэхналогіях, разводзілі жарабцоў. Тут таксама працавалі маслабойня, лесапілка і многае іншае.
Аднак у сувязі з цяжкімі падзеямі ХХ стагоддзя ўсё прыйшло ў заняпад і комплекс закінулі.
Само прозвішча Храптовічаў звязваюць з рэвалюцыйным падыходам да гаспадаркі ў XIX стагоддзі.

Мала хто ведае але першапачаткова ў 1980 годзе Мінская спадчына на чале з Сяргеем Баглосавым планавала пасля рэканструкцыі Траецкага Прадмесця, стварыла эскізны план рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска. аднак праект не быў ухвалены ў той час.
На здымку можна ўбачыць план рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска 1982 года.

Навагрудская Царква Святых Барыса і Глеба
Хутчэй за ўсё будавалася адначасова з гродзенскім храмам — знойдзеныя пры раскопках старыя падмуркі археолагі датуюць XII стагоддзем.
Не выключана, што ўзводзілі яго гродзенскія майстры.
У першай палове XIV стагоддзя храм атрымаў статус сабора, пры якім знаходзіўся мужчынскі манастыр. Праз два стагоддзі князь Канстанцін Астрожскі пачынае будаўніцтва новага храма, захаваўшы, аднак, падмуркі старога.
Збудаваная з цэглы і атынкаваная, царква шмат разоў перабудоўвалася па жаданні тых, у чые ўладанні пераходзіла. Так помнік гатычнай архітэктуры з часам набываў рысы іншых стыляў.
У гады царкоўных ганенняў храм служыў памяшканнем для гарадскога архіва. У канцы 1990 - х ён быў вернуты вернікам.

Касцёл Праабражжэння Гасподня ў Навагрудку
Фарны касцёл з'явіўся ў Навагрудку ў канцы XIV стагоддзя. Узводзіў гэты храм усё той жа князь Вітаўт, выбраўшы для яго будаўніцтва старое, уладкаванае кавалямі Міндоўга паганскае капішча.
Першапачаткова касцёл быў драўляным, але з цягам часу набыў аблічча вялікага і велічнага каменнага храма.
У Навагрудскім Фарным касцёле прайшло вянчанне караля Ягайлы і Соф'і Гальшанскай. Тут адмольвалі Наваградскіх рыцараў, якія загінулі ў Хоцінскай бітве. Тут жа хрысцілі немаўля Адама Міцкевіча, і ў гэтым жа храме разгулялася трагедыя адзінаццаці сясцёр-назарэцянак, пакараных гестапа ў жніўні 1943-га.
Фара Вітаўта — яшчэ адна назва, прысвоеная касцёлу, - адкрыта для наведвання.
Пасля Замкавай гары са старажытнымі руінамі фарны касцёл займае другое месца па папулярнасці ў турыстаў.