Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
💃 Дзевачкі, дзялюся лепшымі позамі для восеньскай фотасесіі. Здымайце вашых Апалонаў, пакуль паўсюль прыгожа і досыць лісця.

1. Мам: я ў куртцы! Падыдзе для гарачых целам кавалераў. Просім хлопца часткова распрануцца, каб дадаць здымку дынамікі.

2. Таемны залётнік. Для тых, хто саромеецца лішняй увагі. Няхай ваш джэнтльмен стане за дрэва і высуне адтуль галаву.

3. Загадкавы бэйбус. Для вясёлых. Хаваем гаспадара за лісточкамі і просім прыгожа ўсміхнуцца.

4. Энергічны ветрагон. Для спартыўных і актыўных. Прымушаем мужчыну згрэбці лісце і падкінуць ўгару.

5. Рамантычны балбес. Для летуценнікаў. Загадваем бонвівану задумацца і паглядзець у нябёсы.

6. Закаханы хітрун. Для творчых асоб. Звяртаем увагу на сябе і просім усміхнуцца.

7. Сталічны дзелавун. Для бізнесоўцаў. Рукі ў карманы на фоне бізнес-цэнтра.

Пішыце ў каментары, якая поза найбольш падыдзе вашаму партнёру, вам ці проста найбольш спадабалася
Я ледзь было не прыйшоў у добры настрой. Але своечасова заўважыў гэтую небяспечеую тэндэнцыю і ўзяў сітуацыю пад кантроль.
Старанна засумаваў, умела затурбаваўся.

✒️ Макс Фрай
🎨  Таццяна ART
#ДумкіЎслых

Не люблю такога, але заўвага пра тое, што трэба сачыць за чысцінёй чата ад Аляксея стала апошняй кропляй!

Вы спачатку за сваімі чатамі прасачыце, а то ў галоўнага прапагандыста там такі бруд, якога ні на адным экстрэмісткім рэсурсе не сустрэнеш!

Так што, Рыгор, ты не пра Зоін рот хвалюйся, а спачатку свой у парадак прывядзі!

І атыбіцісь ужо ад "Верашчакі"! Брыдка глядзець на вас і тое, што вы робіце!

Зоя С
Верашчака
#ДумкіЎслых Не люблю такога, але заўвага пра тое, што трэба сачыць за чысцінёй чата ад Аляксея стала апошняй кропляй! Вы спачатку за сваімі чатамі прасачыце, а то ў галоўнага прапагандыста там такі бруд, якога ні на адным экстрэмісткім рэсурсе не сустрэнеш!…
❤️ Прашу прабачэння ў падпісчыкаў. Гэта было не для вас, а для тых, хто спрабуе выставіць наш канал у дрэнным свеце толькі таму, што мы па беларуску за наш Беларускі свет.
З любоўю да Радзімы!
#МіфыЛегендыБеларусі

У беларускай міфалогіі ёсць адзін харызматычны персанаж, якога завуць Вох. Гэта міленькі чалавечак з доўгай барадой і вялізнымі вачыма, які жыве пад зямлёй.

Калі ж ён чуе, як які-небудзь няўдачнік уздыхае " Ох!", то выходзіць і пытаецца: «што табе трэба?».

Чалавек, які не спалохаецца Воху і агучыць сваё жаданне, атрымае тое, што хоча.

"Пэўны час мы з Хведарам ціха сачылі за імі. Янка ўсё выхваляўся перад Расолам і Базілём сваёй чароўнай табакеркай, якую аддаў яму стары Вох. Па словах Янкі, у табакерцы жыве памочнік Воха памерамі яшчэ меншы за свайго гаспадара, гатовы выканаць любое даручэнне ўладальніка табакеркі.

Я, шчыра кажучы, адразу падумаў пра якога-небудзь чорта, бо тыя проста дурэюць ад тытуню. Але, тое была іншая істота.

Нарэшце Янка дастаў табакерку са свайго мяшочка і адчыніў. Адтуль у момант з’явіўся маленькі чалавечак. Хлопец ціха нешта яму сказаў і ў той жа момант на стале з’явіліся наліснікі і тварожны сыр, хлеб і сала, бекон і медавуха…"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!

Маленькая беларуская зорачка Радзівон спявае для вас на роднай мове

https://www.tiktok.com/@rodi_on_sm?_t=8qfxqxawTbC&_r=1
Бульбяныя сакрэты

🥔Каб правільна зварыць бульбу, максімальна захаваўшы ў ёй карысныя рэчывы, смак і форму, яе кладуць у ваду, якая кіпіць, а не ў халодную. Трымаюць на сярэднім агні, а соляць за 5-10 хвілін да гатоўнасці.

🥔Каб бульба не разварылася і не страціла сваю форму, у ваду можна дадаць пару лыжак капуснага альбо агурочнага расолу альбо некалькі кропель воцату.

🥔Звараную ў мундзірах бульбу чысціць лягчэй, калі адразу пасля варкі абліць халоднай вадой.

🥔Калі вы задумалі прыгатаваць кіслую капусту, спачатку кладзіце бульбу і толькі праз пэўны час – кіслую капусту. Бо бульба ў кіслай вадзе дрэнна разварыцца.

🥔Са старой леташняй бульбы пюрэ таксама можа быць паветраным і пульхным. Але для гэтага неабходна дадаць да гарачай масы ўзбіты яечны бялок і дбайна перамяшаць.

🥔Лаўровы ліст, пару зубкоў часнаку і парасончык кропу, укінутыя ў ваду пры варцы, надаюць бульбе незвычайна свежы і насычаны водар. А калі дадаць у кіпень лыжку сметанковага масла, гэта скароціць час гатавання бульбы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Што спявае беларуская моладзь?

Выступленне Ільі Шынкарэнка ў ліцэі БДУ. У каментарах пішуць, што было крута

https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=8qlVuR6Y8IP&_r=1