Верашчака
482 subscribers
8.98K photos
1.42K videos
5 files
2.3K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Я канешна разумею, что імя Зоя не настолькі распаўсюджанае як Вольга ці Святлана, але ж і не настолькі рэдкае, каб у кожнай Зоі была фамілія Серада! 🤦🏻‍♀️

Вы, таварышчы студзенткі і малявашкі, занадта добра пра сябе думаеце, калі лічыце, што я пайду ў вашы чаты нешта пісаць. Я сябе не пад плотам знайшла, каб у вашых беларусафобскіх клапоўніках сядзець!

А калі вы ў кожным ніку, які піша па-беларуску, бачыце мяне, то значыць добра я ўсё раблю, правільна! А вам да доктара пара, гарачку ў галавах лячыць! 🤪

П.с.: прашу прабачэння ў сваіх падпісчыкаў за такія разборкі на канале, але трэба было адказаць, бо тут закранулі маё імя.
Forwarded from Для Служебного Пользования
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратавалі, здзекваліся, мучылі...
Ты жыла і ў працы і ў баях.
Пра цябе, як сонечнае дзіва,
I Купала, ды і ўсе мы снілі сны...
Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,
Адракаюцца цяпер твае сыны.
Пра народ мой, церпялівы, працавіты,
Помняць партызанскія лясы...
Хто за намі? Пакаленне прагавітых.
Халуеў я чую галасы.
Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,
Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,
А сягоння — вялікадзяржаўнікаў,
Што разбэсцілі вялікі мой народ.
 
Навучылі не рабіць —
Хлусіць і красці.
Дзеці ў школы з іншай моваю бягуць.
Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю... і не магу.

Пiмен Панчанка.

1986
Змітрок Бядуля. Дзіцячая кніжка 1940 года з вершам пра дзяўчынку і сабачку Люціка. Ілюстрацыі мастака Валянціна Ціхановіча.
https://yangx.top/Sovietbelarus1920/1518?single
Верашчака
Змітрок Бядуля. Дзіцячая кніжка 1940 года з вершам пра дзяўчынку і сабачку Люціка. Ілюстрацыі мастака Валянціна Ціхановіча. https://yangx.top/Sovietbelarus1920/1518?single
#МоваНашаРодная

ШЫБЕЛЬНІК

Вось аказія. Я ж спачатку падумала, што шыбельнік - ад слова "шыба". Ну, хто шыбы вымае ды ў хату залазіць. А аказваецца, гэта ад слова "шыбеніца".

Ну і кніжкі для дзяцей пісалі!!! 🤪
27 чэрвеня 2014 года ў гонар святкавання 1040–годдзя горада у Віцебску быў усталяваны манумент Альгерду - вялікаму князю Літоўскаму.

Як і многія помнікі ў Віцебску, гэты манумент выкананы з бронзы. Яго маса перавышае тры тоны, што тычыцца вышыні, то адзін толькі пастамент дасягае 2,8 метра, а вось сама кампазіцыя – 3,6 метра. На дадзены момант Альгерд на кані з'яўляецца самай буйной коннай скульптурай у Беларусі.

Скульптар Сяргей Бандарэнка патлумачыў, што Сокал на руцэ князя зусім не пазначае тое, што Альгерд выехаў на паляванне, як паспелі падумаць многія.
Асабліва ўважлівыя і прыдзірлівыя жыхары краіны ўжо паспелі адзначыць тое, што на князю не надзетыя патрэбныя для гэтай справы пальчаткі, няма і іншай значнай атрыбутыкі. Аднак гэта не недагляд скульптара, а прамы намер.

Аўтар распавёў, што такім чынам ён хацеў зрабіць помнік сімвалічным, паказаць, што Альгерд як быццам дае настаўленне з мінулага ў сучаснасць, нагадвае нам пра тое, што мы павінны ганарыцца і шанаваць тое, што маем.

@verashchaka_by
🍲 Беларускі народны полудзень - халаднік і бульба.

А ў вас?))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь

У небе над Мінскам - знішчальнікі і верталёты

Ніякай трывогі, гэта ўсяго толькі рэпетыцыя вайсковага парада да Дня Незалежнасці.

А 29 чэрвеня і 1 ліпеня рэпеціраваць пачнуць на зямлі, і вось тады ў сталіцы перакрыюць вуліцы і праспекты.

Як і 3 ліпеня, калі будзе праходзіць сам парад. Ён пачнецца а 09:00.

Крыніца
У адпаведнасці з Рыжскай мірнай дамовай урад Польшчы павінен быў даць нацыянальным т.зв. "меншасцям" «усе правы, якія забяспечвалі б вольнае развіццё культуры, мовы й выканання рэлігійных абрадаў». Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Беларусы былі пазбаўлены многіх палітычных і эканамічных правоў, магчымасці развіваць свае нацыянальна-культурныя патрэбы. Польскія ўлады адразу забаранілі ў Мядзельскім раёне ўсе беларускія школы. У змаганні за школу на роднай мове актыўна ўдзельнічалі сяляне вёсак Васюлькі, Гулі, Княгінін, Міцькавічы, Слабада, Чарэмшыцы і інш.

На адным з фотаздымкаў – заява жыхароў вёсак Канчані, Калінаўка, Навасёлкі аб адкрыцці беларускіх школ, 1925 год. Поўнае фота ў каментарах.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM