Верашчака
494 subscribers
7.56K photos
1.21K videos
4 files
1.9K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
НАШЫ ДАТЫ.
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ МУЛЯВІНА.

21 год жывем без Мулявіна.
26 студзеня - дзень памяці музыканта.

Да даты ў Музеі народнага артыста Беларусі - новая экспазіцыя.
"Што захоўвае сямейны архіў" - за назвай некалькі абсалютна новых экспанатаў- прыватных рэчаў Уладзіміра Георгіевіча, якія музею нядаўна перадалі Марына і Юрый, дзеці Песняра.

Рэчы - не проста "адзінкі захавання". Па іх можна шмат даведацца пра Мулявіна. Напрыклад, ваенны білет дасць нам веды пра вагу, рост, аб'ём галавы і памер адзення выдатнага чалавека !

Аказваецца ўсенародна любімы спявак быў духоўна - волатам. Але, яго фізічныя памеры былі даволі сярэднія : рост 170, памер адзення 50...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сённяшні выпуск "Скажи не молчи" цалкам на беларускай мове!

Спасылку абавязкова кінем вам для вячэрняга прагляду
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Виталий Карпанов (ДРОЗДЫ))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прывітанне сябры !! Цудоўная навіна прыйшла лімітыраваная партыя крафтавых,драўляных флэшак з альбомам “Беларусь ты мая”
16 гб беларускіх песен , кліпаў і добрага беларускага настрою!
Кошт з дастаўкай 60 рублёў
Паспей заказаць +375447671273
#ЛюдзіБеларусі
#МузыкаБеларусі

Музыковед Алесь Лось:
На жаль, пачуць сапраўдную народную беларускую музыку сёння амаль немагчыма. Мода на псеўданароднасць амаль што «з’ела» аўтэнтычнае гучанне многіх інструментаў. Нават тыя, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, часта адмаўляюцца слухаць народную музыку.

Чэхі, шведы, французы, палякі і многія іншыя зразумелі, што народная музыка – гэта адзін з сімвалаў ідэалогіі, патрыятызму, любові да Бацькаўшчыны, як, напрыклад, герб, сцяг, гімн. Мы пакуль што не да канца гэта ўсвядомілі. Уявіце: на дзевяць з паловай мільёнаў беларусаў ледзь набярэцца шэсць майстроў, якія могуць прафесійна зрабіць тую ж дуду ці жалейку. Хто ведае, можа, наш Мікола гадоў праз дзесяць стане сёмым?

Падрабязна тут
https://www.sb.by/articles/melodyya-kisheni.html
Знаёмім вас з з яшчэ адной навінкай студзеня ад Выдавецкага дома «Звязда»!

У Выдавецкім доме «Звязда» зусім хутка выйдзе кніга з урыўкам з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа «Летнім часам» (12+).

Трохі пра кнігу:

У кнігу ўваходзіць урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», які змяшчае цудоўныя карціны летняй беларускай прыроды і апісанне традыцыйных заняткаў беларусаў у гэты час, такіх як касьба, жніво, паходы ў грыбы.

Гэтае выданне можна будзе набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
⠀⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».

Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.
Самая беларуская пасля бульбы

Агульнавядома, што цыбуля багатая фітанцыдамі, якія падаўляюць хваробатворныя мікробы і бактэрыі, — таму яна і з’яўляецца прыродным антыбіётыкам.
Расліна змяшчае кверцацін, які абараняе сценкі сасудаў і зніжае ўзровень халестэрыну, а таксама аліцын, што нармалізуе артэрыяльны ціск у гіпертонікаў.
Чырвоная цыбуля валодае выяўленым цукразніжаючым дзеяннем — яе раяць уключаць у рацыён дыябетыкаў.
Любы від цыбулі змяшчае высокія дозы вітаміну С і вітаміны групы В, важныя мінералы.

Самай багатай па складзе, заўважым, лічыцца менавіта класічная, самая звычайная «жоўтая» цыбуля. Якраз яна ў найбольшай ступені валодае тымі ўласцівасцямі, якія прыпісвалі гэтай гародніне старажытныя лекары і якія даказала ў апошнія гады медыцына, — умацоўвае імунітэт і падтрымлівае сэрца, зніжае вязкасць крыві і пастаўляе ў арганізм антыаксіданты, паляпшае мінеральную шчыльнасць касцей і нават змагаецца з пухлінамі.

Сутачная норма цыбулі, рэкамендаваная медыкамі, — не больш за 150 грам.
Forwarded from Аналитические Гусли
Forwarded from Аналитические Гусли
Верашчака
#абшчэственныЛікбез
#абшчэственныЛікбез

Перыяд Расійскай імперыі
(Працяг)
Пераломным момантам у палітычным жыцці беларускага края стала Першая сусветная вайна (1914 - 1918 г.г.), якая ў межах Еўропы рэзка абвастрыла нацыянальнае пытанне, карэнным вобразам змяніла геапалітычнае палажэнне Беларусі, паставіла на павестку дня нацыянальнага руху пытанне стварэння беларускай дзяржавы.

Каля 900 тысяч жыхароў беларускіх губерній былі прызваныя ў рады расійскай арміі, з іх 70 тысяч аддалі жыццё ў баях за Радзіму. Частка беларускай тэрыторыі аказалася пад германскай акупацыяй, другая была прыфрантавой зонай. Ад выпрабаванняў ваенных гадоў загінула 60 тысяч мірных жыхароў, яшчэ 50 тысяч былі прымусова вывезены ў Германію. Па няпоўных звестках, каля 1,5 млн жыхароў Беларусі аказаліся вымушанымі бежанцамі, якія былі расселены па тэрыторыі Расійскай імперыі.
Звыш 400 тыс жыхароў беларускіх зямель так і вярнуліся на свае месцы пражывання і заўсёды заселі на новых.

З 1915 г. ажывіўся працоўны рух, нарасталі сялянскія хваляванні. Усё больш прыкметным рабілася бражэнне ў войсках.

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Незразумелая гэта штука - настрой....
Прыходзіць ніадкуль, знікае нікуды, а калі завеш, то робіць выгляд, што не чуе.


Малюнак Викторыі Кірдый
НАШЫ ЗЕМЛЯКІ.
ДЗМІТРЫЙ ШАСТАКОВІЧ.
МУЗЫКА.

25 верасня 1906 года
нарадзіўся кампазітар Дзмітрый Дзмітрыевіч
Шастаковіч.
Лаўрэат Дзяржаўных і сталінскіх прэмій.

Меў БЕЛАРУСКІЯ карані : прадзед па бацьку - Пётр Шастаковіч, нарадзіўся ў мястэчку Шэметава (Мядзельскі раён). У 1830 - 31 гадах удзельнічаў у паўстанні, пасля якога разам з жонкай быў высланы на Урал у Пермскую губерню. У 1845 г. ў іх нарадзіўся сын - Баляслаў-Артур, які ў 1866 годзе быў арыштаваны па справе Каракозава і пасля чатырох месяцаў знаходжання ў Петрапаўлаўскай крэпасці быў сасланы ў Сібір. У 1875 г. ў яго нарадзіўся сын - Дзмітрый, бацька Дзмітрыя Шастаковіча - кампазітара.

Шастаковіч - аўтар 15 сімфоній, 15 квартэтаў, 6 канцэртаў, 3 опер, 3 балетаў, музыкі да фільмаў і тэатральных п’ес. Адзін з самых выканаемых у свеце кампазітараў. Самы знакаміты твор - сімфонія "Ленінградская".

На фота : Шэметава, гістарычная Радзіма Дзмітрыя Шастаковіча, тут жа - касцёл, у якім хрысцілі яго продкаў...Погляд праз "вока" нашай тэлекамеры і рэпартаж.
Forwarded from Аналитические Гусли
Учора ў аграгарадку Нарач адбыўся канцэрт у рамках фестываля "У Шэметава з Шастаковічам"
Вельмі ўдзячна арганізатарам і настаяцелю Касцёла Святога Апостала Андрэя за магчымасць паслухаць цудоўную музыку менавіта ў Храме, дзе неверагодная акустыка і музыка не проста гучала, яна нібы акутвала сваім гучаннем, нібы датыкалася да цела, адбіваючыся ад сцен і высачэзнай столі!

Астатняе можна пачытаць у маім артыкуле па спасылцы

Зоя С


https://kraj.by/news/sobitiya/muzyka-shostakovicha-vnov-zazvuchala-v-kostele-svjatogo-apostola-andreja-v-agrogorodke-naroch
Чарадзейства знахарства

Каб эфектыўна змагацца з хваробамі і быць прафесійным знахаром, зёлкам, недастаткова ведаць назвы раслін, іх уласцівасці і як іх збіраць. У свеце народнага лекарства знахарства і змовы - гэта адно цэлае. Чароўныя сродкі, прыгатаваныя з травы, уяўлялі сабой адвары, настоі, травяныя чаі, мазі, парашкі, зборы, экстракты.

Навучыцца знахарству было няпроста. Знахарства падзяляецца на важныя складнікі, сярод якіх вылучаюць веданне зёлак i замоў. Народны лекар валодаў глыбокімі ведамі свету травы і дасканала ведаў арганізм чалавека.

Знахар павінен быў умець пісьменна спалучаць травы для падрыхтоўкі зёлак, ведаць дазоўку раслін, як будзе дзейнічаць лекі на арганізм і змагацца з хваробай. У кожным сяле можна было адшукаць знахарку, зёлкі або зелейніцу, якія з дапамогай травы маглі вылечыць ад розных хвароб.