Верашчака
510 subscribers
7.06K photos
1.12K videos
4 files
1.74K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі
#МузеіБеларусі

Васіль Быкаў і ягоная сядзіба ў Бычках
Адрас: Ушацкі раён, в. Бычкі

Васіль Быкаў нарадзіўся ў маляўнічым мястэчку Ушацкага раёна. У дзяцінстве хлопчыка так натхняла прырода, што ён вырашыў стаць мастаком. Пасля васьмігадовай школы ён паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага вучылішча, але пакінуў яго з-за адмены стыпендыі. Вялікая Айчынная вайна цалкам змяніла погляды юнака. Васіль мужна прайшоў яе і адлюстраваў ўражанні ў прозе. У сваіх творах Быкаў не проста апісваў ваенныя падзеі, але і звяртаў увагу на чалавека і яго маральны выбар.

Дом, дзе нарадзіўся знакаміты пісьменнік, прыйшлося знесці. На яго месцы ўзвялі амаль такі ж. Гэта сялянская хата з інтэр’ерам тыповай беларускай сям’і. У ёй ёсць арыгінальныя прадметы таго часу: зэдлікі, качарга, абразы, фатаграфіі сям’і Быкавых і прасякнутыя гісторыяй лісты пісьменніка з фронту.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
"ЗАСЛАЎСКІЯ ПАДВЯЧОРКІ".

Фальк-праект прайшоў
у этнаграфічным комплексе "Млын".


Вечарына “Спеўныя падвячоркі” :
на беларускай вёсцы існаваў даўні звычай вячорак, калі дзяўчаты збіраліся восеньскімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце.
Нашыя ж падвячоркі — местачковыя, веснавыя і запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвочых разам паспяваць, пажартаваць, крышку патанчыць і зрабіць нешта ўласнымі рукамі пад спеў.
Спеўным і музычным гэтае мерапрыемства зробіць гурт “Пілігрымы” Вольгінскага прыходу г. Мінска.
Мерапрыемства - з элементамі традыцыйнага адзення і з уласным рукадзеллем.

Як прайшло ?! Глядзіце самі ❤️ !

Фота #НастаБалыш
Forwarded from Мода На Мову
🛒 Мяркую, такое малако можна знайсці не толькі ў Менскіх крамах 😉 То ж шукайма беларускую паўсюль ❤️

#моваНаСпажывецкімРынку
Замак для жонкі. Распавядаем пра гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча.

«Чорны замак Альшанскі» быў выдадзены ў 1978 годзе. Між тым, напісаць дэтэктыў для каханай Валянціны аўтар абяцаў яшчэ ў 1960-х.

Па сюжэце сябра палеографа і пісьменніка Антон Косміч знаходзіць кнігу з шыфрам. Той указвае на месцазнаходжанне скарбаў, што схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка.

Сябар Антона раптоўна (ці не вельмі) памірае, і галоўны герой вырашае адправіцца на пошук тых самых скарбаў. Але ён на гэтым шляху не адзін.

Забойствы і містыка, маленькая беларуская вёска, гісторыя, што цягнецца на працягу некалькіх стагоддзяў, загадкі, якія чытач можа паспрабаваць разгадаць самастойна, — усё гэта «Чорны замак Альшанскі».

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851552845?utm_source=tg
Садко

Быліна "Садко" адносіцца да былін Наўгародскага цыклу. Яе называюць паэтычным апафеозам Ноўгарада.

Пытанне аб паходжанні быліны да гэтага часу застаецца адкрытым. У Наўгародскім Першым летапісе захавалася дакладная вестка пра нейкага Садко Сыцінца, які пабудаваў царкву пакутнікам Барысу і Глебу пры князі Святаславе Расціславічы. Ніякіх іншых звестак аб Садко не захавалася.

У быліне Садко - гэта малады гусляр, якому ўдалося казачна разбагацець дзякуючы свайму таленту, майстэрству і шанцаванню. У фальклорных паданнях няма падрабязнага апісання знешнасці Садко, аднак ёсць эпітэты: "буяная галава", "белыя рукі", "цукровыя вусны".

На вядомай карціне Іллі Рэпіна былінны гусляр намаляваны маладым чалавекам з выразнымі рысамі асобы, цёмна-русымі валасамі і бародкай. Ён апрануты ў дарагое сабалінае футра і чырвоную парчовую шапку з футравай аблямоўкай.

Існуюць тры сюжэты пра Садко і як самастойныя, і аб'яднаныя ў адну.
Mark Formelle прапануе паўдзельнічаць у стварэнні новай калекцыі.

Калі дакладней — падзяліцца ў каментарах пад пастом любімымі фразамі літаратурных класікаў.

Самыя-самыя праз нейкі час можна будзе пабачыць у новай капсуле.
Не парушай чужыя правілы.
Проста жыві па сваіх.

🎨 Малюнак Lusy Fleming
Пагаворым пра АБРАКАДАБРУ. Сёння мы разумеем гэта як хаатычны набор літар, але ёсць розныя версіі яго паходжання.

⠀⠀Для пачатку, паведамлю я вам сябры і сяброўкі, што - гэта магічнае слова, слова сілы! Абракадабра - згадваецца ва II стагоддзі н. э. у медыцынскім трактаце "De Medicina Praecepta".

⠀⠀Пры дапамозе слова выраблялі амулет. Выпісвалі АБРАКАДАБРА слупком у радок, кожны раз кароцячы пачатковую форму слова на адну апошнюю літару. Атрымліваўся амулет у форме трыкутніка, закліканы за рахунак пакарочвання слова знішчаць сілы злых духаў. Амулет апраналі на хворых для паскарэння працэсу выздараўлення.
#МіфыЛегендыБеларусі

Каўтун, Калтун, Госцец - у беларускім фальклоры гэта злы дух, дэман, персаніфікацыя аднаіменнай хваробы. Знешне выглядала ўсё так, што ў чалавека былі збітыя, заблытаныя ў адзін ком валасы, быццам бы поўсць. ‌Маглі быць і больш цяжкія сімптомы: боль, ламаццё ў касцях, сутаргі, скураныя язвы, высып, псіхічныя расстройствы.

Каўтун мог трапіць у чалавека праз Сурокі, разам са злым ветрам - Падвей, або нават з кажаном, які мог трапіць у валасы і заблытацца ў іх.

Людзі не спяшаліся пазбавіцца ад Каўтуна, часам лічылася, што гэта добры знак і Каўтун бароніць чалавека ад іншага зла, ад Чарцей.

Каўтун на хатняй жывёле прыпісваўся дзеянням хатніх або дваравых духаў - Хлеўнік або Хатнік, і таму здымаць яго было забаронена, каб ненашкодзіць жывёле.
#КазкіДзецям

Пшанічны каласок

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча