Верашчака
492 subscribers
7.98K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Верашчака
Photo
#ГісторыяБеларусі

За "Пагоняй" - стагоддзі нашай гісторыі, таму мы шануем гэты герб як наш гістарычны набытак
(Працяг)

Варыянт "Пагоні" на знакамітым Статуце ВКЛ 1588 года аздоблены лаўровым вянком. Такі ж стылізаваны лаўровы вянок зялёнага колеру прысутнічае на выяве дзяржаўнага герба, змешчанага на сцягу пяхоты войска ВКЛ пачатку XVII стагоддзя.

Продкі лічылі нармальным спалучэнне на гербе белага, чырвонага і зялёнага колераў. "Пагоня" была размешчана на харугвах беларускіх ваяводстваў - Віленскага, Брэстскага, Віцебскага, Мінскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Гарадзенскага, Навагрудскага

Пасля далучэння да Расійскай імперыі герб працягваў жыць. Ён быў размешчаны пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года на гербах Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў. Потым на гербах Віленскай, Гарадзенскай, Віцебскай губерняў.

"Пагоню" выкарыстоўвалі і асобныя вайсковыя часці Расійскай імперыі. У 1775 годзе быў створаны Палявы гусарскі беларускі полк. Полк меў уласны штандар з гербам. У верхнім залатым полі шчыта была размешчана выява імперскага двухгаловага арла, а ў дольным - выява "Пагоні"

У гэты час ствараецца і Полацкі мушкецёрскі полк. На баявым сцягу палка быў змешчаны рассечаны на два полі шчыт: у правым залатым полі - выява двухгаловага арла, у левым чырвоным - "Пагоня". Згодна з імператарскім указам ад 19 верасня 1827 года , "Пагоня" была размешчана на сцягах лейб-гвардыі Гарадзенскага гусарскага палка.

На вялікім гербе Расійскай імперыі асобна быў размешчаны геральдычны шчыт, які афіцыйна называўся так: "Гербы княжеств и областей белорусских и литовских". Справа ў тым, што расійскі імператар быў адначасова і вялікім князем Віцебскім, Полацкім і Мсціслаўскім. Пасярэдзіне шчыта змешчаны дзяржаўны герб ВКЛ, далей Беластоцкі герб, далей Самагіцкі (герб часткі балцскай Літвы, Жмудзі, герб жмудзінаў), за ім герб Полацкі, герб Віцебскі ды герб Мсціслаўскі.

За "Пагоняй" - стагоддзі нашай гісторыі. Менавіта таму мы шануем герб "Пагоня" як наш гістарычны набытак.
Выкарыстоўваем яго ў нашай сімволіцы. Ён аздабляе сцяг Віцебскай вобласці. "Пагоня" з'яўляецца элементам герба Гомельскай вобласці. Выява "Пагоні" размешчана на гербе Магілёва, з'яўляецца галоўнай геральдычнай фігурай на гербах Лепеля, Верхнядзвінска, Рэчыцы.

(Працяг будзе)

Матэрыял узяты з кнігі І.А. Марзалюка "Сімвалы беларускай вечнасці)
#ЗробленаЎБеларусі

Яшчэ прыклад сапраўдных беларускіх тавараў, калі не трэба глядзець, дзе яны вырабленыя, а гэта бачна адразу па надпісу на ўпакоўцы.

Дарэчы, гэта марозіва ў нас раскупляецца вельмі хутка. Прыходзіцца браць некалькі пачак, каб мець запас.

Каштавалі такое?
Бачылі ў сваіх крамах?
Forwarded from Усё пра ўсё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вадзяная скрыня для ачысткі сажалкі недзе ў Японіі.

Проста і геніяльна
Абдымкі-гэта здароўе. Яны павышаюць імунітэт, здымаюць стрэс, паляпшаюць сон, надаюць сіл.

Абдымкі-ідэальны падарунак ва ўсе часы і на ўсе выпадкі жыцця, шчыры, непадробны, неабходны кожнаму чалавеку.
Для сямейнага вячэрняга прагляду "Верашчака" прапануе вам стары беларускі фільм "Збянтэжаны Саўка"

Для мяне ён не проста фільм, а яскравы ўспамін пра момант дзяцінства. Ён нагадвае мне адзін вечар, калі мама, тата і я глядзелі яго разам. Я помню, як весела, дружна рагаталі бацькі над асобнымі момантамі, а я смяялася проста таму, што мне было весела назіраць за імі. ))

Няхай і вашай сям'і гэта забаўная камедыя падаруе незабыўныя хвіліны радасці!

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/OdzUi5U6OeY?si=tq56_de3nkZiKVGO
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святы скончыліся, беларусы чакаюць наступных. 😊 Наступнае свята - 23 лютага. Жанчыны, рыхтуйцеся... 😊😉
Як кот звяроў напалохаў

Беларуская народная казка. Апрацоўка Алеся Якімовіча

#КазкіДзецям
Forwarded from Час сьпяваць (Natallia 🦉Sych)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Спяваць каб павесяліцца ды пасмяяцца? Калі ласка! І ў песні зьяўляюцца гукаперайманні розных жывёл. А як гэта зрабіць сёння раскажу.
Цеплыні кожнаму беларусу. На Беларусі Бог жыве. ❤️💚
Адзін дзень простага беларуса. 💚❤️
Forwarded from Усё пра ўсё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кітайскі аўтамабіль з высоўнымі сядзеннямі для інвалідаў і старых.
НАШЫ ТАЛЕНТЫ.
СЯМЁН СВІСТУНОВІЧ.
НОВАЕ ЖЫЦЦЁ ПРАСАЎ.

Паглядзіце, як аднавіў старыя аўтэнтычныя прасы беларускі майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Брэстчыны #СямёнСвістуновіч !

Мастак цяпер на пенсіі і адраджэнне старажытных рарытэтаў - яго дабравольная, асэнсаваная справа на карысць народнай спадчыны...

Між іншым - Сямён Сцяпанавіч вучань самога Паўла Масленікава, народнага мастака Беларусі. Школа і любоў да роднага - відавочныя !