Верашчака
492 subscribers
7.94K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі

📖 28 лютага 1468 года у Вялікім Княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра.

Напісаны ён быў на старабеларускай мове і ўпарадкаваў усе найбольш пашыраныя тады віды злачынстваў і пакаранняў.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Каліноўскі - яры вораг Варшавы....а ўвогуле тут пра інтрыгі і расклады, якія адбываліся паміж рознымі рухамі арганізатараў паўстання...
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Калі белыя разлічвалі на замежную дапамогу, то і чырвоныя былі вымушаны рыхтавацца да гэтых падзей. Трэба было захапіць уладу. І для гэтага яны разлічвалі толькі на радыкальныя меры - падняць да барацьбы як мага больш народа, усіх, і з дапамогай нават тэрора
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра амбіцыйныя планы паўстанцаў - узняць барацьбу ў вялікарускіх губернях, аж да Казані. Утапічна, але факт. І ўсё для простага народа і сялян, супраць прыгнятальнікаў. Гэта адзначалі і савецкія гісторыкі, той жа Смірноў.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Вядома, што чырвоныя планавалі карыстацца радыкальнымі метадамі і тэрорам.

Але тут незразумела, пра якое насельніцтва ідзець размова. І як больш суровае стаўленне да насельніцтва можа спрыяць маральнай перавазе над ім. Тым больш у тым выпадку, калі была зроблена стаўка на прыцягненне да паўстання сялян...
#ГісторыяБеларусі

Як з беларусаў рабілі палякаў

Такія старонкі гісторыі трэба ведаць, каб разумець, што толькі мы самі праз сваю самасвядомасць, праз захаванне ў сабе беларускасці, можам застацца тымі, хто мы ёсць. Ніякія "добрыя суседзі", ні злева, ні справа, нам не дапамогуць у гэтым!

Крыніца матэрыялу тут