Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

В.Ратч яшчэ раз адзначае федэратыўны статус Рэчы Паспалітай - Польшча асобна, Літва асобна. І, упэўнены, гэта не проста так, і далей па тэксце мы ўбачым чаму.

Аўтар упэўнена не называе мясцовае дваранства палякамі. Што на гэта адкажуць рускія шавіністы, якія сцвярджаюць, што ў паўстанні прымалі ўдзел у асноўным толькі палякі?

Ну і цікавая думка ад аўтара да ўсіх абаронцаў царскай улады. Аказваецца, слабая сувязь Заходняй Расіі з Польшчаю ўзмацнілася пад рускай уладай 🤷‍♂
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

А вы чулі, што існавала польскае іга, якое было ўтрая мацней за татарскае і працягвалася аж пяць стагоддзяў? )) вось так аказваецца.

Ну і ўвогуле тэкст тут пра мясцовую польскую русафобію.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

В.Ратч пацвярджае прыхільнасць партыі "чырвоных" да камуністычных ідэй. Безумоўна, для царскага чыноўніка гэта само па сабе ўжо бязглуздзіца ) якія камуністычныя ідэі? Толькі цар!

Аднак аўтар у той жа час пацвярджае, што ў чырвоных быў намер падзяліць зямлю паміж сялянамі. Чым гэта адрозніваецца ад ідэй Кастрычніцкай рэвалюцыі? Але чамусці сучасныя "ідэйныя" гісторыкі гэты факт нават не агучваюць, робячы акцэнт толькі на нацыяналістычны падыход да гэтых падзей.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра адносіны польскіх дэмакратаў, партыі "чырвоных", да паноў. Паны і дваранства ўвогуле - гэта ворагі для "чырвоных".

І зноў пра раздачу зямлі сялянам.

І пра вядомыя словы Каліноўскага пра "сякеру над калыскай панскага дзіцяці".

Што гэта, калі не рэвалюцыйныя ідэі?
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Аказваецца, у паўстанні дэкабрыстаў таксама былі вінаватыя палякі 😏
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

В.Ратч пра Герцэна і рускіх рэвалюцыянераў. Безумоўна, як і з дэкабрыстамі, зноў вінаватыя палякі, якія ўплывалі на неакрэплыя розумы рускіх рэвалюцыянераў 😁

Сапраўды, як Герцэн мог свядома разумець Расію і цалкам не ведаць яе побыту? Таму і паддаўся на сафіты і бздуры палякаў 😁

А яшчэ вызываў сімпатыю да палякаў. І сеяў варожасць і разлад паміж саслоўямі, якія так мірна і дружна жылі побач і суіснавалі 😏