Верашчака
492 subscribers
8.02K photos
1.3K videos
4 files
2.06K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Акрамя такой відавочнай рэчы як наяўнасць у беларускім алфавіце ўнікальнай літары Ў, існуе нямала іншых адметнасцяў.

Напрыклад, заўсёды цвёрды гук "Р" (арэх, рака, серыя), у той час як у рускай і ўкраінскай мовах ён бывае як цвёрдым, так і мяккім.
З выняткам невялікіх абласцей на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе Беларусі, гэты гук заўсёды цвёрды і ў гаворках на тэрыторыі краіны.

Пісьмовыя помнікі фіксуюць зацвярдзенне "Р" ужо з канца XIV стагоддзя, хоць развівалася гэтая з'ява ў мове тагачасных насельнікаў краю, натуральна, раней.

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Адметнымі рысамі беларускай мовы з'яўляюцца дзеканне і цеканне - вымаўленне мяккіх "дзь" і "ць" (ідзі, ціха, дзень, цень) на месцы "дь" і "ть" у рускай і ўкраінскай мовах.

Абедзве гэтыя асаблівасці развіліся вельмі даўно і сёння прысутнічаюць амаль ва ўсіх гаворках Беларусі.

Вядомыя радкі "І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае "дзе", і густое "чаго" з верша Пімена Панчанкі "Пад'язжаючы да Мінска" - гэта якраз пра дзеканне, а яшчэ пра заўсёды цвёрды ў беларускай мове гук "Ч", які ў рускай толькі мяккі, а ва ўкраінскай хоць і пераважна цвёрды, але зрэдку бывае пашмяккім.

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Ва ўсходнеславянскіх мовах несупадзенні сустракаюцца не толькі на ўзроўні гукаў, але і формаў асобных слоў.

Напрыклад, згодна нарматыўнымі слоўнікамі беларускай і ўкраінскай моў слова "дзверы" не мае формы адзіночнага ліку, у той час як у рускай мове такога абмежавання няма, формы "двери", "дверь" агульнаўжывальныя.

І наадварот, слова "хлопоты" ў рускай мове толькі множналікавае, тады як у беларускай і ўкраінскай нароўні з "клопатамі" ўжываецца і "клопат".

Бывае і так: у беларускай і ўкраінскай мовах словы "мазоль", "накіп" і "сабака" мужчынскага роду, а ў рускай - жаночага, словы "шафа" і "шыпшына", адпаведна, жаночага роду, а "шкаф" і "шиповник" - мужчынскага.

Са словам жа "гусь" склалася ўвогуле ўнікальная сітуацыя: у сучаснай беларускай літаратурнай мове, як і ў большасці гаворак краіны, яно жаночага роду, у рускай - мужчынскага, а ва ўкраінскай такога слова зусім няма.
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

👉 Толькі ў выпадку з беларускай мовай правільна будзе казаць двух братоў, але дзвюх сясцёр - ні ў рускай, ні ва ўкраінскай мове такога размежавання формаў лічэбніка "два"/"дзве" ва ўскосных склонах няма.

Асаблівасць гэта даўняя, адлюстроўваецца ў пісьмовых помніках ужо з XVI стагоддзя.

👉 Адметнымі з'яўляюцца таксама словы ён, яна, яно, яны: пашыраныя ў большасці гаворак Беларусі, яны ўзаконеныя ў беларускіх граматыках, у той час як у рускай мове замацаваліся формы он, она, оно, они, а ва ўкраінскай - він, вона, воно, вони.

.