Верашчака
493 subscribers
7.36K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Шчасце не прыходзіць.
Прыходзіць здольнасць яго бачыць.

✒️ Эльчин Сaфaрли
🎨 Ольга Бадулина
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дарэчы, рапрэтам знойдуцца жадаючыя аказаць дапамогу ў аднаўленні палаца Горватаў у Нароўлі?

Акаунт у тыкток https://www.tiktok.com/@panski_dom?_t=ZM-8sGk9GHdz8A&_r=1
Зямля. Адзін дзівосны дзень | Earth: One Amazing Day | 2017

Сонца ўзыходзіць над Зямлёй, і мноства жывых істот пачынаюць свой дзень, поўны кранальных, займальных і небяспечных падзей. Ігуаны ратуюцца ўцёкамі ад змей, чароўныя панды ласуюцца бамбукам, жырафы змагаюцца за сэрца "выдатнай дамы"... Жыццё ў афрыканскай саване, на бязлюдных выспах у Ціхім акіяне, у лясах Азіі і на марскім дне разгортваецца па законах вострасюжэтнага баявіка, сентыментальнай меладрамы або галавакружнага трылера. Ніколі раней цуды не былі так блізка.

Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы дубляж (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2271/ (DUB)

IMDb (7,8/10): http://imdb.com/title/tt6238896
Kinopoisk (8,6/10): https://www.kinopoisk.ru/film/1029333/

#сямейны@kinakipa #дакументальны@kinakipa #агучка@kinakipa
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, спадарства!

Дабра вам і нам!

Крыніца відэа ў тыкток
https://www.tiktok.com/@nevrida?_t=8sAwsjzUrA5&_r=1
Пірог Калядны

Прадукты

цеста:
● кефір (0,5 л),
● дрожджы (25–30 г),
● яйка (1 шт.),
● масла сметанковае (1 ст. л.),
● цэдра паловы цытрыны;
начынне:
● тварог (250 г),
● цынамон,
● дзелькі яблыка.

Гатаванне
Замясіць дражджавое цеста на кефіры: 0,5 кефіру, 25–30 г дрожджаў, 1 яйка, 1 сталовая лыжка сметанковага масла, цэдра паловы цытрыны.
Цеста пакласці на 2 гадзіны ў цёплае месца.

Раскачаць пласт таўшчынёй 1,5 см. На пласт пакласці 250 г тварагу, цынамон (зверху), скрылкі яблыка. Зверху можна ўпрыгожыць цэстам, потым памазаць узбітым яйкам, пасыпаць цынамонам.

Выпякаць 40–50 хвілін. Выцягнуць і апырскаць салодкай вадой.
#Падарожжа
#АрхітэктураБеларусі

Сядзіба Дамейкаў ў Сітцах
Докшыцкі раён Віцебскай вобласці

У XVII стагоддзі маёнтак Сітцы належаў сям'і Бжастоўскіх: яны вырашылі стварыць тут цэлы палацава-паркавы ансамбль.

У 1798 годзе маёнтак выкупіў дзядзька Ігната Дамейкі – Тадэвуш. Праз нейкі час палац згарэў, і сын Тадэвуша ўзвёў тут новы будынак – гэтым разам драўляны (праўда, ён таксама згарэў).

Пасля ўсіх выпрабаванняў лёсу, што выпалі на долю маёнтка, ацалелі толькі парачка калон, якія засталіся яшчэ ад Бжастоўскіх, руіны некалькіх сценаў, барочная ўязная брама і здаравенны дуб-волат, якому ўжо каля 500 гадоў. Кажуць, у прасторным цені дуба калісьці адпачываў Тадэвуш Касцюшка – а цяпер могуць адпачыць і ўсе ўдумлівыя вандроўцы па Беларусі.
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
16 снежня 1962 году ў Ракаве нарадзіўся Валяр'ян Янушкевіч — беларускі скульптар і мастак, а таксама брат Фэлікса й Язэпа Янушкевічаў.

Працуе ў манумэнтальнай і станковай скульптуры, жывапісе. Аўтар помнікаў Адаму Міцкевічу ў Лідзе й Наваградку, харты князя Радзівіла ў замкавым парку ў Нясвіжы, Францішку Скарыну ў Лідзе, Ігнацыю Падэрэўскаму ў Кракаве, Мітрафану Доўнар-Запольскаму ў Рэчыцы, Кастусю Каліноўскаму ў горадзе Шальчынінкай на Летуве, Міхалу Клеафасу Агінскаму ў Маладэчне й інш.: мэмарыяльных дошак Францішку Скарыну ў Кракаве, у горадзе Падуя, Менску, М. К. Агінскаму ў горадзе Флярэнцыя, Станіславу Манюшку й інш.; мастацкага афармлення касцёлаў Св. Роха ў Менску, Св. Андрэя Баболі ў Полацку, надмагілляў. Выканаў сэрыю рэльефаў «Беларускія легенды» для Музэю камянёў у Менску, рэльефы «Сон Гедзіміна», «Над магілай паўстанца», «Цені Барбары», «Смерць Л. Баразны», «Ценям А. Міцкевіча», для Музэю Максіма Багдановіча, вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў горадзе Гожаў (Польшча), касцёла Св. Дамініка ў мястэчку Ракаў, «Полацкая Багародзіца», «Міндоўг» і інш.; станковыя кампазыцыі, «С. Янкоўскі», «Лялевель», «Ягайла», «Вітаўт Вялікі», «Т. Хвайніцкая», «Т. Касцюшка», «Я. Купала» і інш. Працуе таксама ў жывапісе.

Творы, выкананыя ў рэалістычных традыцыях, вылучаюцца адухоўленасцю, глыбокім псыхалягізмам у раскрыцці вобраза, лёгкасцю кампазыцыйнага вырашэння.

На здымках — яго творы.

#івянеччына
У Княгініне сёння прайшла цырымонія пахавання астанкаў жанчыны-ваяра Рускай імператарскай арміі часоў Першай сусветнай вайны

🪖 Адшукалі іх так: пры правядзенні земляных работ у двары дома па вуліцы Маладзёжнай знайшлі астанкі, а таксама жалезны кацялок, фрагмент рамня са спражкай воіна Рускай імператарскай арміі і казырок фуражкі. У выніку судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што астанкі належаць жанчыне ўзростам ад 22 да 25 гадоў.

(Крыніца: Нарачанская Зара)