Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
На адным канале трапіла на пост з нямецкай паштоўкай часоў Другой Сусветнай вайны і ўспомніла, што не так даўно набыла цэлы набор нямецкіх паштовак у Нацыянальнай бібліятэцы.

І вось што напісана на вокладцы:

"Першыя ілюстраваныя паштоўкі з'явіліся ў Германіі і Францыі ў 1870-я гады. Паштоўка хутка набыла папулярнасць і ўжо ў другой палове XIX ст. друкавалася ў многіх еўрапейскіх краінах....

Усплёск цікавасці да дзіцячай паштоўкі ў нашай краіне адзначаўся пасля Другой сусветнай вайны. Фенаменальнае ажыўленне ў дадзеную тэматыку ўнесла пасляваенная масавая культура ў выглядзе патоку дзіцячых паштовак, якія дасылаліся і прывозіліся савецкімі афіцэрамі."

Магчыма што і паштоўка на фота была такім германскім трафеем і нечы бацька даслаў яе сваёй сям'і...
Такія вось гісторыі ў канцінках. Дакладней, у паштоўках.))
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Вось нечаканы сюрпрыз нават для жыхароў краіны: апроч выраба шкла, у Шклове яшчэ выгадоўваюць велізарную колькасць агуркоў. У 2007 годзе да 12 жніўня — уласна, Дню агурка ў Шклове, — аўтар скульптуры Андрэй Вараб'ёў усталяваў бронзавую статую ў цэнтры горада і назваў агурок з усмешкай чароўным. Зараз усе госці горада імкнуцца пацерці кішэнь гародніны, каб разбагацець.
ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12
ДЗЕНЬ ШАСНАЦЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

Не ведаеш, як правільна? Лупі трасянкай !

Калі мы пачынаем размаўляць ці рэдка размаўляем па-беларуску, у нашу мову прарываюцца ўплывы той, на якой мы гаворым часцей. Гэта нармальна. Не варта кпіць з самога сябе і адмаўляцца казаць па-беларуску. Проста ўстаўце слова з іншай мовы і ідзіце далей. Калі побач будзе нехта, хто ведае, як гэта па-нашаму, хай падкажа. Калі не, то самі потым Паглядзіце складанае слова ў слоўніку — і хай яно вам... прысніцца 😊.

Галоўнае, размаўляйце больш па-беларуску, і тады вам стануць сніцца сны на нашай роднай і прыгожай беларускай мове ❤️ !
Харошыя людзі ёсць на свеце, па сабе ведаю! 😁

Малюнак SawaArt
Forwarded from Звязда
Старт афіцыйнага візіту ва Узбекістан 🇺🇿
Forwarded from Звязда
📸 Уражлівая рота ганаровай варты!
#МузыкаБеларусі

Мы ужо пачыналі знаёміць вас з народнымі музычнымі інструментамі беларусаў.
Пра скрыпку тут

А вось яшчэ знайшлі цікавосткі на гэту тэму

📌 Праект “Традыцыйныя музычныя інструменты” – гэта віртуальная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў, дзе можна пабачыць, пачуць і дэталёва даведацца пра іх.

https://youtu.be/bXWMGwUc4ms?si=bLX_ohvt8cXD8vy2
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
КРАЯЗНАЎСТВА.

"Ашмяншчына : штодзённае жыццё жыхароў краю ў Х-ХХІ стст." : зборнік навуковых артыкулаў ( Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).

Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Ашмянскага краю. Артыкулы прайшлі апрабацыю на навукова-практычных канферэнцыях "Гальшанскія чытанні".

Рэкамендуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.

#АкадэмКніга
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
БЕЛАРУСКІЯ РАМЁСТВЫ.

ЎРОКІ САЛОМАПЛЯЦЕННЯ.

У сектары традыцыйных промыслаў (рамёстваў) аграгарадка Вайнілава (Чэрвеньскі раён) адбыўся майстар - клас па саломапляценні "Жар - птушка".
З вялікай цікавасцю прысутныя з дапамогай майстра Шалупенкі Тамары, вырабілі гэты прыгожы сувенір з экалагічна чыстага прыроднага матэрыялу - саломкі.
"Жар-птушка", упрыгожаная пацеркамі, ніткамі, зробленая ўласнымі рукамі, стала выдатным упрыгожваннем для дома.
Птушка шчасця.

З даўніх часоў нашы продкі рабілі абярэгі для сваёй хаты. Дробная птушка шчасця - адзін з наймацнейшых абярэгаў на Беларусі. Лічыцца, што парылая ў паветры птушка здольная выганяць злых духаў і берагчы дамачадцаў ад нягод і хвароб.

Часта драўляную птушку шчасця размяшчалі пад столлю ў пярэднім пакоі. Абярэг забірае ўсё адмоўнае, з чым чалавек можа прыйсці ў хату і прапускае толькі добрае. Дробная птушка захоўвае сямейнае шчасце і дабрабыт людзей.