Верашчака
492 subscribers
7.97K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

Алене Дзмітрыеўне Дубінец ўжо за дзевяноста, але гэта не перашкаджае ёй і цяпер займацца грамадскай дзейнасцю. На гэтай народнай пасадзе ў весцы Міхайлова Алена Дзмітрыеўна шчыруе ўжо 18 гадоў, так што работу ведае спаўна.
У біяграфіі гераіні нямала яркіх і цікавых старонак.

Дзейнай і актыўнай жанчына была і ў юнацтве — сорак гадоў загадвала складам у калгасе імя Чапаева, гадавала дзяцей і знаходзіла час для рукадзелля. Асабліва любіла вышыўку, яе творы мастацтва і дагэтуль упрыгожваюць дом.

Старэйшына — ветэран працы, ёсць узнагароды за добрасумленную працу на сельскагаспадарчай ніве. Цяпер жанчына бавіць доўгія зімнія вечары ў адзіноце. Дзеці наведваюць часта, просяць перабрацца бліжэй да іх, але пераязджаць у горад у жанчыны жадання няма.

Крыніца: https://zviazda.by/be/news/20240116/1705423469-alene-dubinec-uzho-bolsh-za-dzevyanosta-gadou
Forwarded from Аналитические Гусли
Вельмі смешна, што Скіф называе цётку з вёскі блогерам, але ладна 😁

Толькі з яго логікі выходзіць, што рускія павінны адрачыся ад ПятраІ, пры ўладзе якога 25% сялян вымерла і ад Кацярыны ІІ, якая была прыезжай немкай і народ душыла так, што апошняя скура аблазіла.
А нешта не, не адракаюцца

А чаму мы, беларусы, павінны ў сваёй гісторыі адзін бруд шукаць і гістарычных асоб толькі з дрэннага боку падаваць?

Што датычыцца каралевы Бонны, то гісторыю пра яе ўпершыню пачула гадоў у пяць ад сваёй бабулі. Гісторыю пра тое, як каралева Мядзельскага замка выратавала хлопчыка ад смерці і наклала закляцце ад змей на землі Мядзеля. Можа таму ў маім усведамленні гэты гістарычны персанаж заўсёды будзе рамантызаваны, няглядзячы ні на якія гістарычныя факты.
Пра дрэнных людзей народ легенды не складае!

Маю права на ўласны погляд і на ўласныя выказванні. От так от!

Зоя С.

https://yangx.top/dzermant/6764
Беларускія прымаўкі
#МоваНашаРодная

Адзін чорт маляваў.
* * *
Бачыць вока, але ляжыць высока.
* * *
Бачыць карова, што на павецi салома.
* * *
Бог не цяля, бачыць круцяля.
* * *
Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца.
* * *
Ведай, каток, свой куток.
* * *
Вольнаму воля, шалёнаму поле.
* * *
Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка.
* * *
Дзе п'юць, там i льюць.
* * *
Дурны законаў не чытае, ды свае мае.
* * *
З агню ды ў прысак.
* * *
Загляне сонца i ў наша ваконца.
* * *
Каб сьвiньне poгi - нiкому б не было дарогi.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што тут сказаць?
Згушчонка, яна і ў Амерыцы згушчонка. Асабліва, калі яна беларуская!

#ЗробленаЎБеларусі
Як ачысціць дом і абараніць яго ад негатыву?

1. У славянскіх традыцыях абкурванне праводзілася пры дапамозе сухіх галінак палыну і ядлоўца. Можна выкарыстоўваць лісце дуба, лаванды, хвоі і шалвеі.

2. Добра апырскаць кватэру проста чыстай калодзежная цi крынчнай вадой.

#ПобытБеларусі
18 студзеня ў працяг адукацыйна-музейнага праекта «Простыя словы» ў музеі Якуба Коласа адбудзецца лекцыя «Беларускі мужчынскі строй».
———
18 января в рамках образовательно-музейного проекта «Простыя словы» в музее Якуба Коласа пройдет лекция «Беларускі мужчынскі строй».

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Forwarded from Аналитические Гусли
Forwarded from Аналитические Гусли
Верашчака
Photo
Калі я была яшчэ малая, бабуля расказала мне гісторыю пра каралеву, якая жыла ў Мядзельскім палацы. Каралева была чараўніцай і ўмела лячыць людзей.

Аднойчы ў палац каралевы прынеслі хлопчыка, якога ўкусіла змяя, ён быў без прытомнасці, паміраў і каралева з дапамогай чараў выратавала яго. А потым сказала, што ў наваколлі Мядзела змей не будзе да сканчання вякоў.

Бабка паказала дарожку, за якую лепш было не хадзіць, бо там ужо жылі змеі. А да той мяжы ні ў Мядзеле, ні ў нашай вёсцы, што знаходзілася побач з ім, іх сапраўды ніколі ніхто не бачыў, хоць мясціны былі нізкія і балоцістыя.

Значна пазней я даведалася, што аказваецца каралева ў Мядзеле сапраўды жыла! У 16-ым стагоддзі  Мядзелем валодала  каралева і вялікая княгіня Бона з міланскага роду Сфорца.
Падарыў ёй паселішча з возерам муж Жыгімонт Стары — князь Вялікага Княства Літоўскага i кароль Польшчы, унук Ягайлы,  якога пазней звалі Жыгімонт II Аўгуст.

А Бона ўвайшла ў гісторыю Беларусі і як правіцельніца, і як асветніца, і як жанчына, якая давала прыклад высокага густу,  стварэння моды на ўсё італьянскае — лад жыцця, адзенне, архітэктуру, віды баўлення вольнага часу, якія перажылі саму каралеву.

Двор Боны паўплываў на  харчаванне, бо на магнацкіх сталах замест вялікай колькасці мясной ежы пачала з’яўляцца зеляніна, гародніна. У рацыён заможных людзей увайшлі лімоны, апельсіны, фігі, не кажучы ўжо пра карэнні і прыправы.
Менавіта Бона ўвяла на Беларусі правіла карыстання відэльцам з нажом. Улюблёнымі яе забавамі былі танцы і паляванне. Яны зрабіліся традыцыйнай формай баўлення вольнага часу і для багатых беларусаў. Італьянка ўвяла ў моду такія танцы, як фаварыт і галарда, якія захаваліся нават у сялянскім асяроддзі ажно да канца XVIІІ стагоддзя. Паляванне, акрамя адпачынку, было прызначана для падтрымання добрага фізічнага стану, для падрыхтоўкі да ваенных дзеянняў.

У Боны захоўваўся гліняны ідал, якому яна пакланялася. Кажуць, быццам дзякуючы яму, каралева шмат разоў ратавала сваіх людзей ад нашэсця ворагаў. 

Дзякуючы гэтаму ідалу, яна і заваражыла тутэйшыя мясціны ад змеяў. З'явіліся яны толькі з надыходам 2000 года.
Магчыма, што гэта і быў канец тэрміну, на які накладалася закляцце каралевы. "Сканчанне вякоў" рэальна магло азначаць пачатак новага тысячагоддзя.

Вось такая неверагодная легенда, а можа і не легенда, а быль, звязана з Мяделам і некалі магутным яго замкам, які узвялічваўся на востраве возера Мястра.

Сам палац не захаваўся, на яго месцы засталося ўзвышша на паўвостраве, які да гэтага часу людзі завуць Замак.

Зоя С.
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Виталий Карпанов (ДРОЗДЫ))
У Маладзечны білеты раскупілі за дзе з паловай гадзіны …
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез Частка 3

Вытокі беларускай дзяржаўнасці

Гісторыя беларускага народа мае глыбокія карані і сыходзіць да першых паселішчаў на тэрыторыі Беларусі, якія існавалі ўжо 26 - 24 тыс. гадоў таму. Прыкладамі такіх паселішчаў з'яўляюцца Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
Навейшыя археалагічныя даследванні выявілі на тэрыторыі Беларускага Палесся самыя раннія на сённяшні дзень славянскія паселішчы, якія датуюцца IV в.

Вывучэнне генафонду беларусаў, рускіх і украінцаў паказала, што менавіта беларусы маюць усе спецыфічныя асаблівасці, якія характэрныя для двух іншых папуляцый, гэта значыць, што сыходнае рассяленне ішло менавіта з нашых земляў. І з пункту гледжання генетыкі беларускую тэрыторыю можна разглядаць як адну з самых старажытных частак славянскай прарадзімы.

Беларусы - славянскі народ, мы выйшлі з аднаго кораня з рускімі і украінцамі. У фарміраванні беларускага этнасу і ўтварэнні старажытнейшых княжанняў (пратадзяржаўных структур) на беларускіх землях галоўную ролю адыгралі вядомыя па летапісах крывічы-палачане, дрыгавічы і радзімічы.

(Працяг будзе)

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Forwarded from Звязда
Як размаўляць з дзяўчынкамі аб іх рэпрадуктыўным здароўі

«У ідэале, канешне, кожная мама павінна жыць у культуры прыняцця сябе, сваіх дзяцей, любові да ўсяго жаночага і атрымліваць ад гэтага задавальненне. І тады дзяўчынка будзе мець перад сабой добры прыклад для пераймання».

zviazda.by
Ваўкалак

*Ва ўяўленнях беларусаў Ваўкалак — гэта чалавек, ператвораны ў ваўка. З даўніх часоў, кажуць, такое ператварэнне аднаго чалавека ці групы людзей можа адбыцца па волі чараўніка. Чалавек можа выпадкова зрабіцца пярэваратнем з прычыны свайго ж пракляцця.

*У сваіх паводзінах Ваўкалакі значна адрозніваюцца ад сапраўдных ваўкоў: выючы, яны нібы жаласна плачуць ці стогнуць; галадаючы, не будуць есці, як ваўкі, сырое мяса, здыхляціну, а стануць падбіраць людскія недаедкі, косткі, кавалкі скураной вупражы. Найбольш у іх праяўляюцца людскія звычкі: раніцай яны мыюць свае морды, водзячы імі па роснай траве; вясною, нібы на ворыве, корпаюцца ў раллі; думаюць і перажываюць, як людзі, і гэтак жа пакутуюць.

*Калі чары заканчваюцца, Ваўкалак зноў становіцца чалавекам. Лічыцца, што Ваўкалаку можна дапамгчы хутчэй стаць чалавекам. Дзеля гэтага трэбы кінуць на яго свае пояс або разадраную кашулю, накрыць абрусам, на якім асвячалі велікодную ежу, парваць ільняную нітку, пад якой Ваўкалак прабег, і іншае.
Два Маразы

Беларуская народная казка ў апрацоўцы Я.Коласа

#КазкіДзецям
Коцік і пеўнік
Ігар Блінкоў
Казка, якую ведаюць амаль усе з дзяцінства. Казка пра Коціка і Пеўніка і пра іх сяброўства . ❤️💚

#КазкіДзецям
У Выдавецкага дома «Звязда» шмат праектаў, скіраваных на беларуска-кітайскія культурныя сувязі.

Сярод гэтых праектаў — творчае супрацоўніцтва з кітайскімі студэнтамі, якія вучацца на факультэце журналістыкі БДУ.
Адбылося ўжо некалькі публікацый у выданнях Выдавецкага дома «Звязда», дзе прадстаўлялася творчасць маладых кітайцаў у перакладзе на беларускую мову, праходзілі цікавыя сустрэчы.

І вось чарговая такая сустрэча — рэдакцыю «Звязды» наведала група кітайскіх студэнтаў, якія вучацца на чацвёртым курсе факультэта журналістыкі па спецыяльнасці веб-журналістыка. Маладыя людзі — аўтары вершаў, якія былі надрукаваныя на старонках «Літаратуры і мастацтва» і часопіса «Беларусь». Студэнтаў прывяла іх выкладчык, загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, вядомы кінакрытык Людміла Саянкова, якая актыўна падтрымлівае гэтае супрацоўніцтва са «Звяздой».


https://zviazda.by/be/news/20240117/1705507959-vasilyok-pivonya-i-paeziya-zvyazdu-navedali-maladyya-kitayskiya-studenty
Чалавеку так мала трэба для шчасця, але нажаль, так шмат, каб гэта зразумець...
Вось так і мы беларусы прайшлі праз ўсе выпрабаванні, захавалі сваю родную беларускую мову, і жывем свабоднымі і незалежнымі ў сваёй краіне.