Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Грандыёзнае шоу Вытокі ў Пружанах! Дзякуй НАК за давер! Толькі разам, За Беларусь!
Прэм’ера песні “Лазня”!
#дразды #беларусь #вытокі
Прэм’ера песні “Лазня”!
#дразды #беларусь #вытокі
🔥7
Forwarded from Vialikaje Kniastva Numizmatyka 🪙
Дар Памор'я
Адной з самых папулярных тэматык у нумізматыцы з'яўляецца тэматыка караблёў. Таму, з 2008 па 2011 год, Нацыянальны Банк Беларусі ўвёў у зварот серыю "Ветразныя караблі", якая складаецца з 6 манет.
Другой у серыі стала манета прысвечаная трохмачтаваму польскаму караблю "Дар Памор'я", тыраж якой дасягае да 25.000 срэбных і 5.000 медна-нікелевых манет.
На сённяшні дзень кошт гэтай манеты дасягае 250 рублёў за срэбную і да 70 за медна-нікелевую. Поўны камплект манет гэтай серыі абыдзецца ў ~1500 рублёў.
#Беларусь #нумiзматыка
VKN

🥰6👍1
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
🔥7❤2
🔥 Інтэрв'ю доўгае і нажаль не па-беларуску. Хаця тыя, пра каго ідзе размова, беларускую мову не ведаюць, таму ўсе лагічна.
Раю паглядзець поўнасцю!
Прадбачу гудзенне і выццё ў ніжніх пластах інтэрнэта!
3,2,1.....
https://youtu.be/yWjLaF8k7cs?si=vF4w2iwPsLniLD33

YouTube
«Беларусь для них – кость в горле». Марзалюк про белорусский язык, информационные вбросы и оппозицию
Кто и зачем пытается уничтожить белорусскую идентичность? Как бороться с антигосударственной деятельностью в интернете? Об этом и не только в интервью политологу Юрию Уварову рассказал депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси, член-корреспондент…
👏7🤔1
Forwarded from Размовы на прызбе
Спадзяемся, што ўсе любяць марожанае. А што такое марожанае і калі яно з'явілася ў Беларусі? Марожанае-гэта халодны дэсерт. Яго гісторыя налічвае прыкладна 4 тысячы гадоў. Але па самых прыкладных падліках, марожанаму налічваецца ўжо больш за 5 000 гадоў! Найбольш скурпулёзныя даследнікі паходжання розных страў знайшлі згадванні пра дэсерт, у кітайскіх манускрыптах у выглядзе замарожанага фруктовага соку аж у XI стагоддзі да нашай эры.
У Беларусі таксама ва ўсе часы любілі марожанае. І пра гэта можна даведацца ў розных літаратурных выданнях. Калі адкрыць, напрыклад, "Літоўскую кухарку", мы ўбачым цэлых 17 рэцэптаў марожанага, многія з якіх выглядаюць вельмі сучасна. Напрыклад, шакаладнае, сметанковае ці замарожаная кава.
У кнізе ёсць рэцэпт марожанага з апельсінамі і лімонамі. Гэта вельмі старыя спосабы. Цытрусавы вядомы на тэрыторыі ВКЛ яшчэ з XVI стагоддзя дзякуючы міланскай прынцэсе Боне Сфорцы. Калі вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт I ажаніўся з італьянкай, яна пераехала сюды з усім сваім і, натуральна, прывезла прадукты, якія ёй былі блізкія: лімоны, апельсіны, масліны, алівы. Таксама яна змагла прывезці да літоўскага двара і рэцэпт марожанага.
Рэцэпт марожанага часоў ВКЛ выглядаў так:
🩷 1 літр малака змешвалі з пяццю яечнымі жаўткамі, яечным бялком і шклянкай цукру.
Менавіта так атрымліваўся просты дэсерт, які так любіла Бона Сфорца і які быў даступны толькі шляхетным асобам. Таксама на прыёмах у князёў часта падавалі граніту — астуджаны дэсерт з апельсінаў, лімонаў і ягад. Былі крэмы, якія астуджалі і ператваралі ў жэле. Многія з гэтых рэцэптаў могуць прэтэндаваць на званне першага беларускага марожанага.
Але елі марожанае не толькі шляхцічы. З-за марознай зімы ў простых беларусаў не было недахопу ў халодным ласунку. Так, у некаторых вёсках на масленіцу гатавалі сумесь з замарожанага тварагу, смятаны, разынак і цукру. Да стала нярэдка падавалі дробна наструганае замарожанае малако.
Аб прамысловай вытворчасці халоднага дэсерту загаварылі толькі ў XIX стагоддзі, калі з'явіліся першыя машыны для прыгатавання марожанага. У СССР прамысловая вытворчасць пачалася ў 1932 годзе, а на тэрыторыі Беларусі першы завод з'явіўся ў 1939 годзе ў Гомелі. На найстарэйшай фабрыцы дагэтуль вырабляюць марожанае па рэцэпту 30-х гадоў.
Рэцэпт сметанковага марожанага
А цяпер прапануем вам рэцэпт сметанковага марожанага з кнігі "Літоўская кухарка".
Інгрэдыенты:
🩷 Тлустае малако — 1.5 л.
🩷 Цукар — 0,5 кг.
🩷 Яйкі — 10 штук
🩷 Ваніль
Спосаб прыгатавання
У малако дадаем цукар і яйкі, усё старанна змешваем.
Ставім сумесь на агонь і награваем яе, памешваючы, да загусцення.
Перад тым як зняць рондаль з сумессю з агню, кідаем у яе стоўчаную ваніль, размешваем і працэджваем праз сіта.
Чакаем пакуль сумесь астыне, увесь час яе памешваем. Астылую масу перакладаем у марожаніцу, там яна павінна знаходзіцца да поўнага застывання. Гатовае марожанае раскладваем парцыённа, можна ўпрыгожыць ягадамі і мятай.
#история #марожанае #Беларусь

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6❤1
Forwarded from Размовы на прызбе
У Беларусі здаўна любяць пагурманнічаць бульбай. Чым пачаставаць добрых людзей? Паспрабуйце найсмачнейшай залацістай бульбяной каўбасой, прыгатаванай на чыгуннай патэльні.
Лічыцца, што гэтую каўбасу традыцыйна гатуюць на Браслаўшчыне, што на захадзе Віцебскай вобласці. Але калі павывучаць беларускую кухню, то можна сустрэць рэцэпт гэтага нацыянальнага шэдэўра ў самых розных мястэчках па ўсёй Беларусі.
І вельмі часта каўбаскі з бульбачкі са свінымі скваркамі падаюць на святочны стол. Бо проста так пасмажыць бульбу з салам можна хоць кожны дзень.
Інгрэдыенты:
Спосаб прыгатавання
Сала з цыбуляй парэзаць дробна і абсмажыць на патэльні.
Бульбу дзяром на дробную тарку.
Дадаць у бульбу зажарку, соль, спецыі.
Праз трубачку для каўбас напоўніць кішку, але не вельмі шчыльна.
Завязаць кішку з двух бакоў.
Выкласці на бляху, засланую пергаментам.
Выпякаць пры 180 градусах 30-40 хвілін.
Смачна есці!
#размовынапрызбе #смачна_есці #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1😍1
https://yangx.top/belta_telegramm/272703
А хто памятае, сапраўды былі чэргі за хлебам і талоны? Я нешта такога не памятаю 🤔

Telegram
BELTA
🇧🇾#БЕЛАРУСЬ⠩⣐⡃⠓⢨⠤⠬⢔⠑⢂⠚⠪⡈⠚⠬⠸⠬
⚡️⚡️⚡️Как выживали в 1990-х и как живем сейчас, смотрите в спецпроекте БЕЛТА⚡️⚡️⚡️
‼️ХЛЕБ ПО ТАЛОНАМ. Апофеозом начала 1990-х стало то, что в магазинах начал пропадать… хлеб. Огромные очереди за ним и батоны только по праздникам…

🤣3👍2
Forwarded from Размовы на прызбе
У Беларусі з'явілася яшчэ адна турыстычная жамчужына-Палацава-паркавы комплекс "Вялікі Свяцк Валовічаў"
Рэканструяваны палац, які некалі належаў магнацкаму роду Валовічаў-гэта новы турыстычны аб'ект, які, падобна, стане ў адзін шэраг з такімі інфраструктурнымі комплексамі, як Нясвіжскі і Мірскі замкі. Комплекс ужо называюць яркім турыстычным брэндам Гродзеншчыны.
Свяцк - невялікая вёска каля Гродна, размешчаная ў 8 км ад Аўгустоўскага канала. Тут захаваўся прыгожы помнік архітэктуры канца XVIII стагоддзя - палацава-паркавы ансамбль, пабудаваны па замове прадстаўнікоў роду Валовiчаў - шляхецкiх магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
Пачаткам будаўніцтва Палацава-паркавага комплексу лічыцца 1779 год, калі па ініцыятыве Гродзенскага маршалка Юзафа Валовіча, ідэйнага натхняльніка праекта, да яго ўвасаблення ў жыццё прыступіў вядомы, таленавіты і вельмі папулярны ў той час італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Менавіта дзякуючы яго лёгкай руцэ палац і паўстаў перад людзьмі ва ўсёй яго пышнасці, злучыўшы ў сабе найбольш характэрныя рысы адразу трох стыляў: барока, класіцызму, а ва ўнутраным строі – рамантызму. Пасля смерці ў 1779 годзе Юзафа Валовіча справу бацькі па ўзвядзенні Палацава-паркавага комплексу працягнуў яго сын Антоній. Да працы былі прыцягнутыя лепшыя-вядомыя мастакі Смуглевіч і Манькоўскі, італьянскі жывапісец Тамбары. Цэлая каманда талентаў працавала над стварэннем гэтай жамчужыны для таго, каб яна стала не проста рэзідэнцыяй выхаднога дня, а сапраўдным радавым маёнткам, радавым гняздом вядомага беларускага роду Валовічаў.
Лёс палацава-паркавага ансамбля – не просты. У канцы XIХ стагоддзя магнат Валовіч прайграў радавы маёнтак у більярд. Пазней яно за даўгі перайшло да дзяржавы. У 30-я гады ХХ стагоддзя палац часткова рэканструявалі і прыстасавалі пад медыцынскую клініку. З ўнутранага ўбрання палаца да нашых дзён захаваліся каміны, абрамленне дзвярэй і часткова лепка.
#размовынапрызбе #история #Беларусь #Наследие

❤11👍3🥱1
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як простыя хлопцы з вёскі за тры гады плённай працы аб’ядналі нацыю! І пацвярджэннем таму-любоў усіх беларусаў і словы кіраўніка дзяржавы!! Мы ўсе разам робім адну справу!! #забеларусь #дразды #беларусь #хатабацькоў
👍3😁3❤2🤬1
Forwarded from Размовы на прызбе
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
А. Куляшоў
6 лютага споўнілася 111 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.
Аркадзя Куляшова называюць беларускім паэтам-вундэркіндам. І небеспадстаўна — свае першыя вершаваныя спробы ён робіць у чатырохгадовым узросце.
Тады ж пачаў збіраць першыя творы ў імправізаваныя зборнікі — усяго ў юнага паэта назбіралася вершаў на два сшыткі, якія ён аб’яднаў пад назвай "Собрание сочинений Кулешова-Несчастного".
Аркадзь Куляшоў — адзін з тых, хто вывеў беларускую паэзію, а, разам з тым, і ўсю літаратуру на міжнародны ўзровень – яшчэ пры жыцці паэта на беларускай, рускай і замежных мовах было выдадзена 93 яго кнігі.
Аркадзь Куляшоў нарадзіўся на ўсходняй ускраіне Беларусі – у мястэчку Саматэвічы
Сам ён часцей за ўсё называў яе Саматэевічамі.
Першая кніга вершаў Аркадзя Куляшова выйшла, калі яму споўнілася 16 гадоў, а ўжо ў 20 год малады паэт стаў сябрам Саюза пісьменнікаў. Гэта і праўда фантастычны ўзлёт для вясковага хлапчука.
Свае творы Аркадзь Куляшоў абдумваў звычайна лежачы. Гэтую яго творчую манеру добра ведалі родныя і стараліся не перашкаджаць: рабочы кабінет паэта ў такія моманты заўсёды быў зачынены, а ў іншых пакоях панавала цішыня. Першыя вершы Аркадзь Куляшоў пісаў па-руску, так як родная веска да 1924-га была ў складзе Расіі. Бацькі паэта былі вясковымі настаўнікамі. У іх доме было шмат літаратуры, найперш расійскіх паэтаў.
Аркадзь Куляшоў меў iтальянскiя каранi. Яго прадзед па бацькавай лiнii, Фелiкс Мiльта, быў сынам арганiста-iтальянца, якога пан Галынскi прывёз з Польшчы ва ўнiяцкую царкву вёскi Стараселле, што на Магiлёўшчыне. Паэт быў вялікім аматарам шахмат, у 1946 годдзе ўвайшоў у кіраўніцтва шахматна-шашачнай секцыі пры спорткамітэце БССР.
Пры жыцці паэт не афішаваў паходжанне сваёй маці Кацярыны.
У дзявоцтве яна была Ратабыльская. Яна паходзіла са здрабнелага шляхецкага роду. У 1924-м. годзе ягоная маці трапіла ў турму. Бацька не падтрымаў маці, падаў на развод і пераехаў з дзецьмі ў іншы дом. Хлопчык не змірыўся з гэтым і вярнуўся ў стары дом. Там і жыў, пакуль вучыўся ў школе-сямігодцы. У хату пусціў жыць іншых вучняў, так утварылася імправізаваная дзіцячая камуна. Пра яе паэт напіша ў аўтабіяграфічнай паэме "Далёка да акіяна", у раздзеле "Восем і адна". Восем хлапчукоў і адна дзяўчынка. Старэйшая за Куляшова на два гады Аляксандра Карыткіна, ягонае першае каханне. У 1928-м у часопісе "Полымя" выйшаў ягоны верш "Бывай…", які амаль праз паўстагоддзя ляжа ў аснову песні Ігара Лучанка "Алеся".
Так, тая самая "Алеся", якая ў 1970-я ў выканні "Песняроў" стане хітом у СССР.
У апошнія гады жыцця Куляшоў пісаў пра Каліноўскага.
Легендарнаму паўстанцу ён прысвяціў паэму "Хамуціус". Такім было адно з канспіратыўных прозвішчаў Каліноўскага. Над паэмай паэт працаваў у Нясвіжы. Там у Нясвіжы, ў ноч з 3 на 4 лютага, за два дні да свайго 65-годдзя, Аркадзь Куляшоў памёр.
#размовынапрызбе #Беларусь #интересныеистории

👍12
Forwarded from Белорусская Правда
https://youtube.com/shorts/e-kbT5hx2cc?si=2fk1uyrhrWygO4zT
Рекомендуем почитать в комментариях мнение россиян о Беларуси ❤️

Шок от выбора мяса в Минске. #продукты#мясо #беларусь магазин#колбаса#гипермаркет #путешествие
Из США в Минск. Выбор колбасы, ветчины в минском гипермаркете Корона просто фантастический!
🥴1
Forwarded from Белорусская Правда
https://youtu.be/cLAugGelxHU?si=u-tCT3bUwV-Yue13
Прямо сейчас ❗
Прямо сейчас ❗
YouTube
100 вопросов взрослому | Игорь Марзалюк | Карьера, политика, семья | Выпуск от 14.03.2025
🔥Это не детская игра — это взрослый разговор!
100 детей зададут свои вопросы депутату Палаты представителей, историку Игорю Марзалюку.
🔹Как депутат относится к критике своих политических взглядов?
🔹В чем особенность белорусов как нации?
🔹Как депутат относится…

👍7🦄1
Forwarded from Жывапіс
Алена Бархаткова🎨
Нарадзілася ў Слуцку. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Член Саюза Мастакоў Беларусі. Карціны мастачкі ўпрыгожваюць фонд Міністэрства культуры РБ і Беларускага Саюза Мастакоў, Магілёўскі музей імя П. Масленікава, Музей ім. Бялыніцкага-Бірулі і інш., прыватныя калекцыі Беларусі, Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Арменіі, Польшчы, Галандыі, Канады і ЗША.
Піша карціны, якія аб'ядноўваюць у сабе два жанры: гэта і вясковы пейзаж, і нацюрморт. Амаль заўсёды вельмі маляўнічыя, яркія краявіды роднай беларускай прыроды. Упадабанай тэмай мастачкі з'яўляюцца нацюрморты з вазамі, якія абавязкова упрыгожваюцца фонам з жывых дрэў і прамянямі сонца.
Усе гэтыя маляўнічыя куткі - тое, што акружае мастачку ў жыцці, яе сад, любімыя кветнікі. Жыве і працуе ў вёсцы Харужы Мінскай вобласці.
#жывапіс #Бархаткова #пейзаж #нацюрморт #Беларусь

👍8❤1
Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як сказаць па-беларуску "За ушами трещит"?
🔸Аж нос гайдука скача (гайдук — від пляскі)
🔸Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе)
🔸Аж нос угінаецца
🔸Аж вушы трашчаць
🔸Мала вочы не павылазяць
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск

❤5👍1
Чароўная нашая беларуская мова нават такія слоўцы мае 🌿 Якраз для гэтага сонечнага і цёплага красавіцкага надвор’я ☺️
УМÁІЦЬ (umaić)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Аздобіць першаю вясноваю зелянінаю.
🔸І хаты майскім дзераўцом не ўмаіў селянін, як прадзеды умайвалі, як вучыць абычай... (Купала)
🔸І вясна хоча плошчы ўмаіць у зелень каштанаў. (Танк)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
УМÁІЦЬ (umaić)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)
Аздобіць першаю вясноваю зелянінаю.
🔸І хаты майскім дзераўцом не ўмаіў селянін, як прадзеды умайвалі, як вучыць абычай... (Купала)
🔸І вясна хоча плошчы ўмаіць у зелень каштанаў. (Танк)
#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🥰6👍2
Forwarded from Жывапіс
Вікторыя Ільіна🎨
Нарадзілася ў Гродне. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, Беларускую Акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу). Жыве і працуе ў Гродне. Выкладае ў дзіцячай мастацкай школе. Работы знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага мастацтва (Мінск), Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, музеі М. Багдановіча (Гродна), у прыватных калекцыях і галерэях.
Тэхнічнае абсталяванне мастачкі разнастайнае. Яе работы выкананы і ў змяшанай тэхніцы, і алеем, і акрылам, і акварэллю. На палотнах і на паперы.
Карціны не з'яўляюцца поўным адлюстраваннем рэальнасці, у тым ліку і па прычыне таго, што мастачка аддае перавагу працы ў майстэрні, а не на пленэры. Рэальнасць (уражанне або старая фатаграфія) дапаўняецца фантазіяй.
#жывапіс #Ільіна #пейзаж #Гродна #Беларусь

❤4
Forwarded from Жывапіс
Натан Воранаў🎨
Нарадзіўся ў сям'і мастака з Магілёва. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Ахрэмчыка і Фогта. Франтавік. Доўгі час быў дацэнтам інстытута мастацтваў у Менску. Працаваў у галіне гістарычнай карціны, лірычнага і індустрыяльнага пейзажа, партрэта, нацюрморта.
#жывапіс #Воранаў #Беларусь

👍6
Forwarded from 🇧🇾 Белорусский язык беларуская мова @beloq
ЯСІК (jasik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Маленькая падушка.
🔸Тата бухае сяньнік на ложак, мама засьцілае прасьціною, зьверху новаю посьцілкаю, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. (Каліна)
🔸У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланыя квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькаю наверсе — ясікам. (Пальчэўскі)

👍9