Верашчака
492 subscribers
7.94K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Нясвіж у XIX ст.
#ГісторыяБеларусі

⚔️ 3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на рацэ Нямізе (прыток Свіслачы ў межах сучаснага Мінска) паміж войскамі паўднёварускіх князёў Ізяслава, Святаслава, Усевалада Яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыславіча.

Прычына - намер кіеўскага князя падпарадкаваць Полацкае княства, якое да гэтага часу стала фактычна незалежным.

Выкарыстаўшы захоп і спусташэнне Усяславам Ноўгарада, войскі паўднёварускіх князёў захапілі Мінск. Бітва скончылася паражэннем войскаў Полацкага княства. Мірныя перамовы вынікаў не далі, Усяслаў быў узяты ў палон.

Першая згадка пра горад Мінск у летапісе.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра любоў да "ойчызны"... значыцца - да Польшчы?
Толькі зноў жа незразумела, як шаленствам можна прывіць "рускім людзям і жмудзінам" любоў да польскай "ойчызны"? 🤔
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

А так выглядалі Радзівілаўскія палаты Альба ў Нясвіжы. Нажаль, яны да нашых дзён не захаваліся...
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Фэйкі, укіды і прапаганда дзейнічалі і ў тыя часы таксама. Так што гэта ўсё - не атрыбуты выключна сенняшняга часу
#ГісторыяБеларусі

🪖5 сакавіка 1916 года пачалася Нарачанская ваенная аперацыя
.

Гэта была спроба наступлення рускай арміі Заходняга і Паўночнага франтоў  5—17 сакавіка 1916 года (18—30 сакавіка па старым стылі) у ваколіцах Дзвінска і возера Нарач падчас Першай сусветнай вайны.

Наступленне распачалося па просьбе саюзнікаў у сувязі з іх цяжкім становішчам пад Вердэнам (Францыя). Мэта аперацыі — разгром 8-й і 10-й нямецкіх армій. Закончылася яно без асаблівага поспеху рускіх войск.

Нарачанская аперацыя, коштам жыцця 100.000 рускіх салдат, дазволіла спыніць на два тыдні наступленне немцаў на Вердэн.

На фота помнік расійскай арміі, якая праводзіла Нарачанскую аперацыю падчас Першай Сусветнай Вайны ў вёсцы Баяры, Мядзельскі раён
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пералік скарбаў, дакументаў, гістарычных прадметаў у калекцыі Радзівілаў проста здзіўляе. Па сутнасці ў іх захоўвалася ўсё гістарычная спадчына ВКЛ.

І дзе яно ўсё зараз? Раз'ехаліся ўсё па ўсім свен
#ГісторыяБеларусі

🔥 SPUTNIK Беларусь размясціў цікавы матэрыял пра даследаванне Крывінскага тарфяніка спецыялістамі  Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Інстытута матэрыяльнай культуры РАН і адкрыцце якое было зроблена.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі  ужо 5 тысяч год назад людзі апрацоўвалі воўну. У тарфяніках з-за абмежаванага доступу кіслароду могуць добра захоўвацца артэфакты з драўніны, косці, рагоў.  У Крывінскім тарфяніку  былі знайдзены рэшткі інструмента для апрацоўкі воўны, а ў выніку эксперымента, раведзенага спецыялістамі з Беларусі і Расіі было даказана прызначэнне знойдзенага інструмента.

https://sputnik.by/20250305/nauchno-dokazano-v-belarusi-umeli-obrabatyvat-sherst-5-tysyach-let-nazad--1094173023.html
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Шавіністычнага тэксту ад В.Ратча вам у ленту 😁 жмудзь павінна быць абрусеўшай.

Аднак па гэтым тэксце пра Карамзіна, ды і па шмат у якіх іншых крыніцах тых часоў, можна зрабіць выснову, што рускія ўлады і чыноўнікі ўсё ж не бачылі ў нашым краі свой народ, свае землі...увесь час быццам бы самі сябе заспакойваюць і спрабуюць пераканаць, што беларусы - гэта рускія )
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

А так у XIX ст. выглядаў Пінск. На гэтым малюнку я пазнаў будынак езуіцкага калегіума, які і зараз захаваўся да нашых дзён. Зараз у ім размешчаны мясцовы краязнаўчы музей Палесся.
#ГісторыяБеларусі

🌅 Напэўна няма ў Беларусі чалавека, які не чуў пра наш Нарачанскі курорт і пра саму Нарач - самае вялікае возера Беларусі, якое часта называюць беларускім морам.

Але далёка не ўсе ведаюць, што курортнікі на Нарачы з'явіліся яшчэ за польскім часам, у далёкія 20-я, 30-я гады мінулага стагоддзя. Так-так, курорту Беларусі амаль сто гадоў ужо!

Палякі былі ўражаны прыгажосцю нарачанскіх краявідаў і прывабнасцю азёрных берагоў і таму ўздоўж возера пачалі з'яўляцца еўрапейскага ўзроўню сядзібы. А потым турыстычныя базы, рэстараны і нават яхт-клубы.

У Купа (цяпер к.п. Нарач) спецыяльна пабудавалі прычал. А ў Кабыльніку (в.Нарач), на плошчы перад касцёлам, размясцілася танцавальная зала і тэатральная сцэна, там жа круцілі кінафільмы. А на святы іграў аркестр пажарнай дружыны.

У сувязі з узрастаючым наплывам турыстаў, значная ўвага надавалася дарогам.
Да адкрыцця чыгункі дарога з Вільні ў Нарач была сапраўдным выпрабаваннем,  4.300 метраў трэба было ісці пешшу па бездарожжы. Але нават не гледзячы на гэта, еўрапейскія турысты не гублялі цікавасці да нарачанскіх берагоў.

І вось у 1937-ым годзе польскі турыстычны часопіс напісаў аб адкрыцці вузкакалейнай чыгункі, якая з Вільні ішла аж да самага возера. Падарожжа займала ўсяго 4 гадзіны, уключаючы перасадку ў Лынтупах з "нармальнага" на вузкакалейны паравоз.

Некаторыя ўчасткі дарогі напаміналі Шварвальд або Вогезы. Каляя вілася серпанцінам па высокім насыпу, сярод густога бору, пераскоквала праз яры, на дне якіх беглі імклівыя рачулкі, дзе вадзілася фарэль.

Апошні адрэзак чыгункі з нарачанскім пейзажам быў самы прыгожы. Толькі дзеля гэтага відовішча можна было сюды прыязджаць. Маленькі вакзальчык, які гарманічна ўпісваўся ў наваколле, быў вытрыманы ў своеасаблівым стылі і збудаваны з вагонных кузавоў, змененых да непазнавальнасці. А далей 80 квадратных метраў воднай прасторы, пакрытай яхтамі, кацярамі, лодкамі, байдаркамі.....

Хаця пачатак ў нарачанскай чыгункі быў не вельмі радасны. Але пра гэта іншым разам.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Спіс мер, якія былі прыняты мясцовай уладай для падаўлення паўстання, якія па сутнасці і паставілі кропку ў гэтых падзеях.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ГісторыяБеларусі
#СучаснаяБеларусь

🔥 Навукоўцы вызначалі, што Менск старэйшы, чым лічылася да гэтуль

Крыніца відэа
https://vt.tiktok.com/ZSMX45x2G/
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

І ўсё ж пытанне аб самастойнасці і незалежнасці Літвы і Беларусі, як асобнай краіны і дзяржавы, ў час паўстання 1863 г. уздымалася!
#ГісторыяБеларусі

9 сакавіка 1918 года была прынята Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з'езда ў Мінску. 

За тыдзень да гэтага паміж Германіяй і Савецкай Расіяй быў заключаны Брэсцкі мір. Немцы паабяцалі Расіі не прызнаваць ніякіх дзяржаў на акупаваных тэрыторыях, якія пасля 3 сакавіка 1918 г. абвясцілі пра сваю незалежнасць. Народны Сакратарыят і Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда нямецкія ўлады, што сядзелі ў Мінску, таксама не прызнавалі.

У гэтых умовах беларускія дзеячы пайшлі на абвяшчэнне Другой Устаўной граматы. Першая Устаўная грамата была апублікавана 21 лютага.

Тэкст Другой Устаўной граматы ніжэй👇
#ГісторыяБеларусі

Пра жыццё сялян у 1908 годзе

"Городзец. Кобрынскі павет. Гродз.губернія.

У нас жывуць палешукі. Гутарка іх падобна да ўкраінскай. Мужыкі жывуць багацей, як у чыстай Беларусі.

Праводзяцца тут другія рэльсы па старой чыгунцы, так што зарабілі мужыкі добра.

З мястэчак і вёсак шмат народу выехала ў Амерыку, але цяпер многа людзей вярнуліся дамоў. Некаторыя прывязалі грошы, але пушчаюць іх гарэлку.

Усё гэта робіць цемната, няма бібліятэк, чытальней для народа; школ няма, а тым, каторыя ёсь сходы мала даюць грошай.

Некаторыя вучыцелі за сваю цяжкую працу бяруць толькі па 16 рублёў у месяц. А за 16 рублёў пражыць цяжка. Трэба і кніжкі сабе купіць, і газету выпісаць....

Напрыклад, у Гарадцы не даў сход грошы на апал школ, так што ад холаду дзеці не маглі вучыцца і лекцый не было"