Верашчака
491 subscribers
7.67K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Асноўнай ідэяй Цэнтральнага камітэту ў Варшаве і партыі "белых" была ідэя аб'яднання Польшчы і Літвы, Царства Польскага з літоўскімі і беларускімі губернямі ў адну краіну. Мабыць гэта і маецца на ўвазе, калі размова ідзець аб аднаўленні РП у межах 1772 г. Але тут узнікае пытанне, чаму тут нічога ўзгадваецца пра ўкраінскія землі? Тую ж правабярэжную Ўкраіну...

Зразумела, у "чырвоных" на ўсе гэтыя планы былі свае асобныя погляды. Пра іх мы даведаемся трохі пазней. Вось дарэчы, нават чытаючы Ратча, царскага прыхільніка, па тэксту пастаянна ўзгадваюцца як "белыя", так і "чырвоныя", распавядаецца пра іх пазіцыі і ўзаемаадносіны...пастаянна! Не зліваецца ўсё ў адно, як у сучасных неазаходнерусістаў і рускіх шавіністаў - палякі там і ўсё. Таксама пастаянна аўтар падкрэслівае, што ёсць палякі, а ёсць апалячаныя, што гэта не адно і тое ж...
#ГісторыяБеларусі

14 лютага 1942 г. были растраляныя родные Міная Шмырова - маці жонкі, сястра і дзеці.

Злачынныя варвары не пашкадавалі стогадовую маці жонкі партызанскага камандзіра і ніводнага з дзяцей, нават  3-гадовага маленькага сына.

19 кастрычніка 1941 г. гітлераўцы арыштавалі маці, сястру і чацвярых дзяцей Міная Шмырова — 14-гадовую Лізу, 10-гадовага Сярожу, 7-гадовую Зіну і 3-гадовага Мішу.
У Суражы сям'ю трымалі ў халоднай турэмнай камеры на хлебе і вадзе. Дзяцей білі і запалохвалі.

У партызанскі атрад была перададзена запіска 14-гадовай Лізы Шмыровай. Старэйшая дачка цудоўна разумела, што іх чакае. І цалкам было б зразумелым, калі б у запісцы была просьба аб дапамозе. Але там аказалася зусім іншае:
«Тата, за нас не хвалюйся, нікога не слухай, да немцаў не ідзі. Калі цябе заб'юць, то мы нямоглыя і за цябе не адпомсцім. А калі нас заб'юць, тата, то ты за нас адпомсціш», - пісала 14-гадовая Ліза.
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Бацька Мінай, ён жа Мінай Піліпавіч Шмыроў, сапраўды легендарная асоба.

Незадоўга да вайны ўзначальваў кардонную фабрыку, тады памерла яго жонка, пакінуўшы чацвёра дзяцей, малодшаму было 2, старэйшай — 13 гадоў.

Мінай Піліпавіч, пачаўшы партызаніць, дваіх дзетак адправіў жыць да маці, дваіх — да цешчы... Потым хацеў забраць іх да сябе ў атрад, але бабулі не аддалі ўнукаў.

А потым яны трапілі ў палон...
Заложнікаў трымалі ў Суражы, чакаючы, калі партызанскі камандзір здасца ці ад роспачы пачне рызыкоўныя дзеянні.

«Што я тады думаў? Дзеткі мае дарагія, родныя мае. Ну як вам перадаць, як паведаць пра боль мой? А што рабіць, што прыдумаць? У бой ірвуцца мае хлопцы, гатовыя галовы за вас пакласці. Але як весці мне іх на танкі, на дзоты, пад нямецкія гарматы? Пераб’юць...»

Яго дзяцей гітлераўцы расстралялі, а Бацька Мінай і напраўду адпомсціў.

З красавіка ў раёне пачала дзейнічаць ужо брыгада.
Яна вызваліла 15 сельсаветаў. З'явіўся Суражскі партызанскі край. Савецкая ўлада тут захоўвалася да прыходу Чырвонай Арміі. Праз "Суражсія вароты" можна было свабодна прайсці праз лінію фронту. Брыгада кантралявала поўдзень шырокага Суражска-Гарадоцкага партызанскага краю.

Аднавілі сваю дзейнасць калгасы. З вёсак партызанскага краю на савецкую тэрыторыю было адпраўлена 1600 тон хлеба, 10 тысяч тон бульбы, 2-4 тысячы коней, 6 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Па прапанове бацькі Міная звыш 25 тысяч мясцовых мужчын было мабілізавана ў Чырвоную Армію.

У жніўні 1944 года Шмырову прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза.

Трагедыя Бацькі Міная апісана ў баладзе Аркадзя Куляшова:

...Іх выводзяць салдаты За краты.
Хлопчык рад і сонцу, і волі.
Іх салдат
Да сцяны прыстаўляе.
Цэліць кат
У льняныя галовы,
Пачынае
З сына Міная.
Стрэл.
Упаў хлапчук трохгадовы...
Кат ізноў пісталет узнімае...
На сцяне — заложнікаў цені...

Вось і ўсё.
Перад бацькам Мінаем Станьце, ўсе бацькі, на калені!


А ў 1971 годзе быў зняты фільм "Бацька"

Сцэнарыст фільма - усыноўлены ў 1942 годзе Бацькам Мінаем Расціслаў Шмыроў, які быў пяцігадовым дзіцем удзельнікам тых падзей, акрамя напісання сцэнарыя таксама сыграў у фільме эпізадычную ролю партызана.

https://youtu.be/2uAVproyaKc?si=jJAWJltEJf3-gqqp
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Ці не занадта складаны шлях абралі паны для агітацыі сярод сялян? Здаецца, ксяндзоў навучыць народнай мове было б прасцей, чым сялян польскай 😏 ды і ўвогуле, навошта гэта панам - партыі "белых"? Аўтар тут як раз робіць зноску, што для сялян усё ж друкавалі агітацыйны матэрыял на народнай мове - беларускай і жмудскай(!).

Вызначаецца Ратчам пазіцыя чырвоных і Каліноўскага. На працягу ўсёй працы аўтара мы будзем назіраць пастаянную барацьбу чырвоных з белымі. Тут узгадваецца, што Каліноўскі рабіў стаўку на сялян і яго планы супадалі з поглядамі Герцэна на рэвалюцыю ў вялікарускіх губернях.
#ГісторыяБеларусі

16 лютага 1270 года адбылася Каруская бітва

Бітва паміж войскамі ВКЛ і Лівоніі каля в. Карусе на лёдзе праліва Муху ў Балтыйскім моры.

Літоўскае войска вярталася з нападу на востраў Саарэмаа. Яму заступіла шлях лівонскае войска, у склад якога ўваходзілі сілы Лівонскага ордэна, дорпацкага і леальскага біскупаў, мясцовае сялянскае апалчэнне, сілы дацкага каралеўскага намесніка ў Таліне Зіферыты.

Лівонскія рыцары ў цэнтры клінам урэзаліся ва ўмацаваны санямі строй літоўцаў. Дацкае войска на правым флангу і біскупскае на левым адсталі. Гэта дазволіла літоўцам разбіць асноўныя сілы праціўніка. Калі падышлі сілы біскупаў, бітва аднавілася, але іх войскі таксама былі разбіты.
Літоўцы збераглі здабычу, але страцілі каля 1600 чал. У бітве загінулі магістр Лівонскага ордэна, 52 рыцары, 600 радавых воінаў-немцаў, вялікая колькасць апалчэнцаў.

Каруская бітва лічыцца трэцяй па значнасці перамогай войска ВКЛ, атрыманай у XIII стагоддзі над нямецкімі рыцарамі: пасля Саўлескай бітвы і бітвы на Дурбе.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Цікавая інфармацыя ад Ратча пра адукацыю. Аказваецца, пасля закрыцця Віленскага ўнівэрсытэту ўсе студэнты накіраваліся вучыцца ў Санкт-Пецярбург. Ды так, што ў асобных акадэміях палякі выціснулі рускіх 😁 ох ужо гэтыя палякі 😏
#ГісторыяБеларусі

📚У лютым 1925 года ў Мінску заснавана бібліятэка Інстытута беларускай культуры

З 1 студзеня 1929 г. - Цэнтральная бібліятэка Акадэміі навук БССР

З 1956 года - Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа Акадэміі навук Беларусі).

Цяпер - Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Я.Коласа НАН Беларусі - другая па велічыні бібліятэка ў рэспубліцы.

Мае найбагацейшы навуковы фонд у краіне. Ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва сеткай бібліятэк пры навукова-даследчых установах НАН Беларусі.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Які цудоўны тэкст. Выданні "Современник" и "Колокол" разам з палякамі агучылі думкі аб славянскай федэрацыі і, о божа, стварэнні яшчэ асобнай беларускай нацыянальнасці! Які жах 😏

Гэта можа і ёсць тая самая думка рускіх шавіністаў аб тым, што беларусаў прыдумалі палякі? )

Але ў любым выпадку адзначце, што гэта першыя агучаныя думкі аб прызнанні існавання беларускай нацыянальнасці, і звязана гэта менавіта з паўстаннем 1863 года.
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

А.Кіркор пра спусташальныя апошнія войны для беларускага краю - вайна з Аляксеем Міхайлавічам, Паўночная вайна, вайна 1812 года. Здзіўляе, што гэты тэкст не падвергся цэнзуры...
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Тое ж самае можна ўбачыць у Ратча і пра стварэнне асобнай маларасійскай, украінскай, нацыянальнасці. І тут зноў палякі дзеля сваіх карысных мэт гатовыя ўзняць на свае сцягі нават Тараса Шаўчэнку, хахла, які сам да палякаў ставіцца не вельмі.
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра беларускія прымаўкі і прыказкі. На старонках расійскага выдання мы бачым беларускую мову!
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Ратч прамым тэкстам распавядае, што "чырвоныя" з'яўляюцца носьбітамі камуністычных ідэй.

Тут мне цікава пазіцыя нашых сучасных беларускіх камуністаў, якія заяўляюць, што супраць розных цароў, каралёў, паноў, буржуяў і іншых эксплуататараў і што яны за інтэрнацыяналізм. Пры гэтым Каліноўскі ў іх не герой атрымліваецца. Гэта як тады разумець? Галаву ў пясок? Вельмі баязлівая пазіцыя. Бальшавікі ў гэтым пытанні былі больш паслядоўнымі....а тут...

Ну і яшчэ раз пра ўзаемаадносіны белых і чырвоных. Адны другіх планавалі выкарыстаць у сваіх мэтах. Ці не нагадвае гэта палітычны расклад напярэдадні рэвалюцыі 1917 г.?
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

А.Кіркор расказвае пра рускіх пісьменнікаў, якія пісалі пра Беларусь...вам нічога не кідаецца ў вочы? 😏 Чаму прозвішчы ў рускіх пісьменнікаў беларускія? 😁
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Бакунін і "Колокол" агучылі ўпершыню, мабыць, ідэю аб самавызначэнні народаў. Гэта сапраўды было рэвалюцыйнай думкай на той час. І як паказала гісторыя, "Колокол" меў рацыю, не гледзячы на скептыцызм і іронію Ратча і іншых царскіх дзеячоў у той час.

Не абыйшлося тут і без польскага шавінізму, якога прытрымліваліся "белыя".
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра палешукоў. Якіх аўтар вылучае асобна ад беларусаў, літоўцаў і маларосаў. Якія і самі сябе вылучалі. Нават анекдоты пра іх існавалі ))

Уявіце, у якіх умовах раней жылі палешукі, адрэзанымі ад вялікай зямлі вадой? Пра гэта яшчэ нават наш Іван Мележ пісаў, пра падзеі на пачатку XX ст. у "Людзі на балоце". І як зараз жывуць там людзі, дзякуючы савецкай уладзе.
#ГісторыяБеларусі

🔥🔥🔥 Чаму ўкраінскія нацыяналісты заўзята падтрымлівалі гітлераўскі рэжым? Чаму немцы, у сваю чаргу, ахвотна набіралі ў паліцаі украінцаў і прыбалтаў? Хто такі раман Шухевіч і чаму пра яго ва Украіне знялі фільм? Чым "вызначыўся" 201-ы ўкраінскі батальён шуцманшафта? Што ён рабіў на тэрыторыі Беларусі?

Пра гэта і не толькі распавядае гісторык Ігар Марзалюк.

https://youtu.be/UXLrTrRJXcY?si=5B0qMQ7DaHgjEJuw
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Дзюкавы, Гігіны, усё рускія шавіністы, ау! Камуністы нашы, апусціўшыя галовы, ау? В.Ратч, царскі служачы, прамым тэкстам Каліноўскага камуністам называе, прыхільнікам федэратыўных ідэй "Колокола", за Літву асобна хвалюецца.

Ну, дзе вы ўсе? Да савецкай гісторыі можна дачапіцца па асобных момантах. Але не ў выпадку з Каліноўскім і яго партыяй, тут усё паслядоўна.

"Федеративные бредни Колокола" урэшце рэшт ажыццявіліся, і Расія зараз - менавіта федэрацыя.

Тут жа і вядомая цытата Каліноўскага пра сякеру над калыскай шляхецкага дзіцяці.