Верашчака
456 subscribers
10.6K photos
1.65K videos
6 files
2.73K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі
#СучаснаяБеларусь

Адзін з самых вядомых праваслаўных манастыроў – Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку – адзначае 900-годдзе з дня заснавання.

У Беларусі да гэтай даты чакаюць візіт Свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – адзін з найстаражытнейшых цэнтраў праваслаўя на беларускіх землях, ён быў узведзены ў 1125 годзе. Сёння ў манастыр з багатай гісторыяй і бясцэннымі рэліквіямі прыязджаюць паломнікі з усяго свету.

У старажытнасці Полацк быў адным са значных гарадоў Еўропы, ён згадваецца ў "Летапісе мінулых гадоў". Горад называюць калыскай праваслаўя на беларускіх землях, бо манастыр быў заснаваны менш чым праз 100 гадоў пасля прыняцця Руссю праваслаўя. Яго гісторыя непарыўна звязана з першай беларускай святой – Еўфрасінняй Полацкай.

Больш падрабязна глядзіце тут
https://bel.sputnik.by/20250604/polatskamu-manastyru--900-gado-getyya-fresk-chul-maltvy-svyatoy-efrasnn-1096922610.html
👍7🔥4
#ГісторыяБеларусі

Мудрая палітыка беларусізацыі, якая праводзілася на тэрыторыі БССР у 20-х гадах паставіла кропку ў фарміраванні таго самага некантралюемага нацыяналізма, якога баяцца нашы палітолагі і стрымеры.

Пакуль у нас з кожным годам будзе змяншацца колькасць дзяцей, якія навучаюцца на беларускай мове, пакуль будзе расці колькасць чыноўнікаў, якія па-беларуску не могуць двух слоў звязаць, пакуль беларуская мова будзе існаваць як толькі як дэкор на асобных мерапрыемствах, а не мовай зносін ва ўсіх сферах жыцця - пастаянна будзуць існаваць спробы "беларусізацыі" Беларусі з дапамогай замежных рэсурсаў, як фінансавых, так і інфармацыйных.

На сённяшні дзень сітуацыя з беларускай мовай такая, што трэба весці размову аб змене падыходаў да яе выкладання. Да гэтага часу дзецям у школе даюць граматыку, правілы. А дзеці гэтыя вуснай мовай валодаюць на ўзроўні 0,5%. Іх бы спачатку гаварыць навучылі, а тады ўжо правілы і правапіс.

Зоя С
👍6🔥6
#ГісторыяБеларусі

7 чэрвеня 1958 года пачалося будаўніцтва горада Наваполацка.

Спачатку горад меў часовыя назвы: у 1958–1959 гадах — Піянерскі, у 1959–1963-м — Полацкі. У якасці назваў маладога горада прапаноўваліся Нафтабуд, Камсамольск-на-Дзвіне.

Аднак у 1963 годзе прынялі назву, якая адлюстроўвае суседства са старажытным Полацкам.
4👍3
#ГісторыяБеларусі

📝 9 чэрвеня 1929 г. ў Гродне ў будынку акруговага суда распачаўся "працэс 75-ці" -закрыты судовы працэс над членамі КПЗБ, арыштаванымі ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства, які працягваўся да 21 чэрвеня. Галоўныя абвінавачаныя — М. Л. Перавалоцкі, П. М. Уласавец, А. Р. Свяргун — былі прыгавораны адпаведна да 15, 12 і 10 гадоў турэмнага зняволення, 3 падсудныя — да 8, 7 — да 6, 9 — да 5, 24 — да 4, 10 — да 2 гадоў катаржнай турмы. Прыгавор падсудныя сустрэлі воклічамі: «Прэч крывавую дыктатуру Пілсудскага!», «Няхай жыве сацыялістычная рэвалюцыя!».

У гэтым жа будынку праходзілі і іншыя судовыя працэсы над членамі вызваленчага руху Заходняй Беларусі:

📝 У красавіку 1925 адбыўся «працэс 72-х» — суд над беларускімі партызанамі, якія дзейнічалі ў 1922-23 гг. ва ўсходніх паветах Беластоцкага ваяводства і ў раёне Белавежскай пушчы.

📝 У лютым 1938 г. тут адбыўся працэс над Ф. Д. Кавалеўскім, сакратаром Слонімскага раённага і акруговага камітэтаў КПЗБ.
🔥6👍1
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Калі параўноўваеш умовы жыцця польскіх паноў у трох дзяржавах, якія падзялілі Рэч Паспалітую, то аказваецца, што ў Расійскай Імперыі панам жылося лепш, чым у Аўстрыі і Прусіі 😏
👍4🤬1
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Як абыходзіліся з паўстанцамі ў Прусіі? Адказы ў цытаце.

Ну і навошта тады з Мураўёва рабіць такога ката? Як бачым, у Прусіі каралі далёка не мякчэй, бо такія часы былі 🤷‍♂
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Аказваецца ў гісторыі апалячваліся не толькі продкі беларусаў, але і немцы! 🤔
👍3
#ГісторыяБеларусі

17 чэрвеня 1934 года ўладамі Польскай Рэспублікі быў створаны Канцэнтрацыйны лагер у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер горад Бяроза Брэсцкай вобласці).

Выкарыстоўваўся ў якасці месца пазасудовага інтэрнавання праціўнікаў кіруючага рэжыму. У ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» камуністы, дзеячы яўрэйскага, украінскага і беларускага нацыянальных рухаў, польскія палітычныя апаненты Юзэфа Пілсудскага.

У лагеры дазвалялася ўтрымліваць людзей да трох месяцаў без суда, выключна па адміністратыўным рашэнні паліцыі або кіраўніка ваяводства. Адміністрацыя лагера мела права дадаць тэрмін (г. з. пакінуць зняволенага на паўторныя тры месяцы), чым даволі часта карысталася.

З моманту заснавання да 1 снежня 1934 года камендантам лагера быў Баляслаў Грэффнер, затым да яго закрыцця – Ёзэф Камала-Курганскі. Колькасць зняволеных вагалася ад 100 да 900 чалавек. Да 1 верасня 1939 года праз лагер прайшло каля 3000 чалавек (дакументы гэтых зняволеных захаваліся і знаходзяцца ў Брэсцкім абласным архіве).

Пасля нападу Германіі польскія ўлады пачалі масавую ізаляцыю грамадзян нямецкай нацыянальнасці, членаў украінскіх і беларускіх нацыянальных арганізацый, былых членаў Кампартыі Польшчы, Кампартыі Заходняй Беларусі і Кампартыі Заходняй Украіны. У лагер было дастаўлена ад 1,5 да 2 тысячасоб нямецкай нацыянальнасці (у т. л. каля 500 жанчын), ад 3 да 5 тысяччленаў украінскіх арганізацый. У гэты перыяд (1–18 верасня) дакументацыя або не вялася, або была знішчана.
Агульную колькасць зняволеных за ўвесь перыяд існавання лагера можна ацаніць ў 8–10 тысяччалавек.

У канцы верасня 1939 года зняволеныя, якія змяшчаліся ў Бярозе-Картузскай, былі вызвалены Чырвонай Арміяй.
У 1962 годзе на тэрыторыі былога лагера ўстаноўлены помнік (рэстаўрыраваны ў 1996 г.).
😢2
#ГісторыяБеларусі

🔹19 чэрвеня 1926 года у Вільні выйшаў першы нумар газеты Заходняй Беларусі «Народная справа».

Выданне было звязана з Беларускай сялянска-работніцкай грамадой. Расказвала аб жыцці заходнебеларускіх працоўных ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.

Выдавалася з 19 чэрвеня да 27 лістапада 1926 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень замест закрытай газета «Беларуская справа». Выдавец П. Мятла. Выйшла 39 нумароў, з іх 6 канфіскаваны. Закрыта польскімі ўладамі.
👍5
#ГісторыяБеларусі

🔥 Мінск - горад-герой!

26 чэрвеня 1974 года за выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя працоўнымі горада ў барацьбе супраць гітлераўскіх акупантаў, у разгортванні партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мінску было прысвоена званне «Горад-герой».
👍6
#ГісторыяБеларусі

28 чэрвеня 1569 года была падпісана Люблінская унія - дзяржаўны саюз паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім , які паклаў пачатак адзінай федэратыўнай дзяржаве - Рэчы Паспалітай

Унія не столькі ўмацавала ўладу манарха, колькі ўзмацніла ўплыў шляхты , павялічыўшы заадно і яе колькасць. Абсалютная манархія, характэрная для XVI стагоддзя так і не склалася.

Паводле Люблінскай Уніі абедзве дзяржавы мелі аднаго гасудара, якога кожны раз павінны былі абіраць разам. Быў агульны сойм і сенат ("паны рада"), які ведаў агульнымі ўнутранымі справамі і палітыкай. Мытныя межы паміж Польшчай і Літвой ліквідаваліся. Да Польшчы адышлі Зямлі Рускія (Украіна).
За ВКЛ захоўвалася дзяржаўнасць у выглядзе ўласнага права і суда, адміністрацыі, войска, казны і дзяржаўнай беларускай мовы.

У выніку новаствораная дзяржава Рэч Паспалітая стала адной з самых буйных і магутных краін Еўропы, аднак ВКЛ была страчана значная частка сваёй тэрыторыі.
👍7
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

🔹30 чэрвеня 1440 года Казімір Ягайлавіч, малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, абраны вялікім князем літоўскім.

Пры абранні абяцаў вярнуць у склад Вялікага Княства Літоўскага Валынь і Падолле, захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў.

У 1444 годзе канчаткова вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю.

Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, атрымаў запрашэнне на польскі прастол. Але доўгі час не пагаджаўся, бо яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але потым ўсё ж такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 году абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453 годзе.

Меў трынаццаць дзяцей.
8
#ГісторыяБеларусі

🚋 30 чэрвеня 1898 года ў Віцебску пачала працаваць першая трамвайныя сістэма.
З'явілася яна дзякуючы камерцыйнаму праекту француза Фернана Гільона, які плаціў Расійскай казне значную суму, а ад апошняй патрабавалася ўсяго толькі выдзеліць зямлю пад трамвайныя лініі.

Трамвай - адзін з сімвалаў абласнога цэнтра. Гэты від транспарту ў горадзе на Заходняй Дзвіне з'явіўся раней, чым у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Мінску.

Да 1929 года гэта была адзіны трамвайны рух на тэрыторыі БССР.
👍6
#ГісторыяБеларусі

🔥 1 ліпеня 1564 года у Бельску адбыўся сейм Вялікага Княства Літоўскага, на якім быў зацверджаны ІІ Літоўскі Статут — звод законаў феадальнага права ВКЛ.

Помнік беларускага пісьменства, мовы і юрыдычнай думкі. Дзейнічаў на землях Вялікага Княства ў 1566—1588 гадах.

Асноўныя кірункі: агульназемскія і рэгіянальныя прывілеі, Судзебнік Казіміра (1468), Першы Статут і некаторыя нормы звычаёвага права, выкарыстоўваліся таксама нормы царкоўнага права.

Статут 1566 г. замацаваў новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, новую сістэму судоў, аддзяленне суда ад адміністрацыі, выбіральнасць суддзяў, прынцып адзінства права на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і ў адносінах да ўсіх падданых, прыярытэт пісанага закона і дзяржаўны суверэнітэт.
5
#ГісторыяБеларусі


Минск сто лет назад.
Избрание главы города: что могло пойти не так?
Кто последний за деньгами, а кому только спросить?
Почему, не смотря на огромные капиталы, долги Минска только росли?
О городском управлении, процедуре избрания главы и размерах бюджета.

https://www.youtube.com/watch?v=72XnZf5vJr4
4
#ГісторыяБеларусі

🔹15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва, вырашальная ў Вялікай вайне 1409—1411 гадоў паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім Ордэнам — з другога.

Войскі Тэўтонскага ордэна былі разгромлены аб'яднанай арміяй Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, у складзе якой таксама змагаліся смаленскія палкі, чэшскі і татарскі атрады.

Перамога саюзнікаў пад Грунвальдам спыніла экспансію крыжакоў на славянскай зямлі.
🔥71👍1
#ГісторыяБеларусі

🔥 Вынікі перапісу 1897 года

Беларусамі сябе назвалі:
Віленская губ. - 56%
Віцебская губ. - 52%
Гродзенская губ. - 43,9%

Знізу тлумачэнне, што па факту, можна лічыць, што беларусаў у сярэднім 73%, бо проста частка з іх называе сябе палякамі або велікаросамі па веравызнанні.

Гэта для тых, для каго "беларусаў прыдумалі бальшавікі"

Падпісвайцеся на @verashchaka_by каб чытаць цікавосткі па-беларуску
👍9
#ГісторыяБеларусі

🔥 Як сведчаць архіўныя дакументы, стварэнне пажарнай службы на тэрыторыі Беларусі пачалося ў XIV стагоддзі.

Менавіта тады ў гарадскіх магістратах сталі ўводзіцца пасады “вогненных старшынь”, у абавязкі якіх уваходзіла кіраўніцтва тушэннем пажараў, а таксама кантроль за захаваннем пажарнай бяспекі населенага пункта.

🔸 Прафесійная пажарная служба была сфарміравана толькі ў XIX стагоддзі. 
13 ліпеня (25 – па новым стылі) 1853 года
Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума зацвердзілі каштарыс расходаў на ўтрыманне пажарнай часці ў складзе 51 чалавека. З гэтага моманту пачынаецца гісторыя прафесійнай пажарнай службы Беларусі. У склад першай сталічнай брыгады ўваходзілі брандмайстар, два яго намеснікі і 48 пажарных. У 1890-х у Мінску меліся ўжо дзве дружыны: гарадская пажарная каманда і вольнае пажарнае таварыства.

Прыблізна ў гэты ж час пажарныя структуры пачалі фарміравацца і ў іншых беларускіх гарадах.

З 1861 г. сталі арганізоўвацца добраахвотныя пажарныя таварыствы. 
👍71
#ГісторыяБеларусі

29 ліпеня 1939 года Вярхоўны савет БССР прыняў пастанову, згодна якой Менск змяніў сваю назву на Мінск.

"Менск» і "Менеск" — спрадвечныя Гістарычныя беларускія назвы нашай сталіцы. У "Мінск" яны трансфармаваліся пад уплывам паланізацыі ў перыяд Рэчы Паспалітай і перавандравалі ў тапаніміку Расійскай імперыі. На жаль, ад яе пацярпела не толькі гістарычная назва нашага горада. Мноства населеных пунктаў маюць сёння паланізаванае Найменне. Напрыклад, Брэст і Навагрудак. Да XVII стагоддзя яны называліся Бярэсце і Наваградэк. Такіх найменняў сотні.

У 1939-м рашэннем сесіі Вярхоўнага Савета БССР увялі аднастайнасць напісання і вымаўлення па нормах рускай мовы. Гэта яшчэ адзін крок у барацьбе з беларускім нацыяналізмам у саюзнай рэспубліцы. З іншага — практычны падыход напярэдадні выбараў у абласныя, раённыя, гарадскія і пасялковыя саветы працоўных БССР. Прыбралі моўнае розначытанне.

Больш падрабязна чытайце тут
🤬6👍1😢1