Верашчака
492 subscribers
7.66K photos
1.23K videos
4 files
1.93K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ДумкіЎслых

Сёння два галоўныя прапагандысты не падзялілі думку пра ВНС і выбары Прэзідэнта.

Ну хлопцы, ну што вы як дзеці! Грызіце вы лепш Верашчаку чым адзін аднаго! У нас і так прапагандыстаў кот наплакаў і тыя ўжо нешта дзеляць!
Скончыліся мусіць змагары, пачалі адзін аднаго тузаць!)))

Калі што, то я на баку Ігара Тура. Прэзідэнта і праўда можа выбіраць ВНС. А то з гэтымі агульнымі выбарамі толькі куча нязгодных потым то з вынікамі, то з мовай на бюлетэнях. А так, народ сваімі справамі будзе спакойна займацца.

Зоя С
Вечаровая казка на добры сон.

І гэта не Барселона ці які іншы гатычны горад. Гэта Беларусь.

На здымках:
Сар'я (Верхнядзвінскі раён), Відзы (Браслаўскі раён), Ракаў,
Нача (Воранаўскі раён), Слабодка (Браслаўскі раён).

Фота Віктара Малышчыца.

Няхай будзе магчымасць цуды часцей бачыць на ўласныя вочы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З новым панядзелкам, з новым тыднем, з новымі поспехамі вас, спадарства!

Крыніца відэа
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа

Гісторыя пра аранжарэю Тышкевічаў і валожынскія ананасы.

Крыніца відэа ў тыкток
Надышоў час загадак. Адгадайце, што гэта.

Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе.
Anonymous Quiz
55%
ключ
28%
вецер
17%
добрае слова
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Іван Дзяменцьевіч Чэрскі - геолаг і географ, даследчык Сібіры. У заімцы Калымскае ў 1943 г. быў пастаўлены помнік «Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Индигирки и Яны. Геологу и географу Ивану Дементьевичу Черскому от благодарных потомков». Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калымой і Янай у Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на рацэ Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце (самы высокі пункт – гара Чэрскага), камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, вуліцы ў Маскве, Пскове, Верхнядзвінску і Вільні. У вёсцы Валынцы адкрыты музей Чэрскага. У Свольне, на месцы фальварка, Беларускае геаграфічнае таварыства паставіла помнік – вялікі валун. Імя І. Чэрскага носіць Іркуцкае таварыства беларускай культуры.

А што названа ці можа назавуць у гонар усіх тых, хто кідае каменне і лье бруд ў бок гэтых удзельнікаў і прыхільнікаў паўстання 1863 г.?

Працяг будзе...
Верашчака
#ЛюдзіБеларусі #Паўстанне1863 #ГісторыяБеларусі Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг. Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца. Іван Дзяменцьевіч Чэрскі - геолаг і географ…
#ДумкіЎслых

А нам жа кажуць, што паўстанне было выключна прапольскім, проста супраць Расійскай Імперыіі...

Тады атрымліваецца, што аб'екты, помнікі, вуліцы і г.д. носяць імёны здраднікаў?

Ау, вы ўсе, хто палівае гэтыя падзеі і паўстанцаў брудам, растлумачце, у нас тут не сыходзіцца!

Зоя С
Forwarded from Nikita
Каліноўскі, Малахоўскі, Чэрскі й іншыя былі нашымі выбітнымі людзьмі, прагрэсыўнымі для свайго часу, нашы гонар, і абсалютнае трызьненьне прадстаўляць іх "польскімі шавіністамі" ці "тэрарыстамі", як некаторыя спрабуюць закінуць. Іх ідэі апярэдзілі час проста, былі таксычнымі для царызму, які некаторыя так мараць зьвярнуць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Упершыню на беларускай мове!

Сусветны бестселер пра грошы, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг пра кіраванне фінансамі.

wildberries | oz.by | alfavit.eu | biblio.by
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Адам Кіркор адзначае адзін цікавы факт, што ў свой час у Кракаве руская друкарня з'явілася раней за польскую.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А ці вы ведалі, што ў гульні "Вядзьмак-3" гучыць беларуская песня?

Крыніца відэа ў тыкток
Forwarded from Звязда
У студзеньскім небе хутка можна будзе ўбачыць рэдкі парад планет 🌍🪐

Марс, Юпітэр, Уран, Нептун, Венера і Сатурн з’явяцца на небе ў вялікім страі ўжо 21 студзеня. А ўвечары 28 лютага да іх далучыцца Меркурый, і тады ўсе сем планет Сонечнай сістэмы з’явяцца на начным небе адначасова.

zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Дарэчы, прапаную вам правесці эксперымент:

Запішыце на тэлефон які-небудзь кароткі тэкст па-руску і па-беларуску і паслухайце потым сябе.

Ці падалося вам, што тэмбр і мелодыя голасу змяняюцца пры пераходзе на іншую мову? І які варыянт вам больш падабаецца?

Крыніца відэа
Шчадроўка

Падрабязнасці чытайце на скрыне.

У нас Шчодры вечар называлі "Багатая куцця". А ў вас?

Крыніца відэа тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!
Добрага ўсім настрою на ўвесь дзень!