Верашчака
503 subscribers
7.22K photos
1.15K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ФальклорБеларусі
#ПобытБеларусаў

Народная прымаўка

Прыйшла Куцця - наеліся хаця!

Куцця завяршала калядны пост. І нягледзячы на тое, што гэта вячэра складалася выключна з посных страў, наядаліся дастаткова сытна, як кажуць, ад пуза.
А назаўтра раніцай з печы ўжо пахла мясам і каўбасамі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра азёры Віленскай губерні. Нарач, Мядзел і Свір
#ПобытБеларусаў

14 студзеня адзначаецца Стары Новы год

Гэтая дата звязана з пераходам з юліянскага на грыгарыянскі каляндар. Тады і ўзнікла розніца ў датах у 13 дзён.

Стары Новы год, у адрозненне ад свята з 31 снежня на 1 студзеня, звязаны з народнымі традыцыямі калядавання, таму вечар 13 студзеня называецца "шчодрым" або "багатая куцця".

На стол ставяць каўбасы, мяса, сала, вараць салодкую кашу. Такі шчодры пачастунак абумоўлены яшчэ і тым, што ў праваслаўных ужо скончыўся Калядны пост.

Як адзначаюць культуролагі, Стары Новы Год-гэта час калядак, калі па вёсках хадзілі калядоўшчыкі. Ці, як з часта называюць у Беларусі,"валачобнікі".

Калі "валачобнікі " прыходзілі ў дом, іх у АБАВЯЗКОВЫМ парадку трэба было шчодра пачаставаць.

Звычайна ім налівалі чарку, у торбы збіралі каўбасы, сала і сапраўдную калядную смакату – сальцісоны.

У нашай мясцовасці на багатую куццю выходзіла на вуліцу варажыць і ладзіць па вёсцы ўсялякую шкоду. Цягалі вароты, падпіралі дзверы, пасыпалі дарожкі з попелу ад хлопцаў да дзяўчат, маглі залажыць комін і назаўтра гаспадыні была бяда.

Але гэтую традыцыю ўсе ведалі і ніхто не крыўдаваў.