Верашчака
456 subscribers
10.6K photos
1.65K videos
6 files
2.73K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Верашчака
Узнікае пытанне...да Азаронка і нашых палітолагаў з філосафамі....а калі ўжо будзе беларусізацыя Беларусі? 😂
#ДумкіЎслых

Самае для мяне смешнае, што яны ўсе заяўляюць, што ніякіх пытанняў з мовамі ў Беларусі няма, а самі пішуць выключна па-руску. Я разумею, каб нейкая палова была так, палова гэтак - тады б сказалі: "Во, бачыце, ніякай праблемы, усе карыстаюцца дзвюмя мовамі ва ўсіх сферах". А то ўсюды кругом адна руская мова, у беларускамоўную школу прыходзяць настаўнікі, якія не могуць гаварыць, а праблем няма!
Будзем верыць?

Зоя С
👍6
#ДумкіЎслых

Даўно рабіла фота дамоў, хацела паказаць асаблівасці сялянскай архітэктуры Мядзельскага раёна, ды нешта не даходзіла чарга да публікацыі.

Што тут цікава - пры доме будавалася веранда, якая была дадатковым выхадам з дома на вуліцу. Пастаянна хадзілі праз іншыя дзверы, з дварышча, а гэтыя адчыняліся з самага чыстага пакоя і вялі адразу на дарогу. Цікава, навошта была гэта задумка?

Такая прыбудова была пазчыкам нейкай заможнасці, значыцца хата добрая, багата выглядае.

Я ў дзяцінстве зайздросціла тым, у каго такая прыгажосць была, а купіла хату з верандай - адразу разабрала. Занадта ўжо марудна было мыць гэтыя малыя шыбінкі. Ды і дзверы з зала на вуліцу - нешта зусім непатрэбнае.

Цікава, такія прыбудовы характэрны для нашай мясцовасці ці былі паўсюдна?

Зоя С
👍6
#ДумкіЎслых

ПРА РЫГОРА, ГЕНІЮШ І ІНШАЕ

Сёння у Рыгора і КрысалOFF выйшла некалькі постаў наконт мерапрыемства пра лёс Геніюш. Так, яна і сапраўды пісала ў прафашысцкія газеткі, напісала брыдкі верш пра партызанаў, есць вялікая верагоднасць што яна падпісвала ліст Гітлеру. За што ў свой час яна сядзела ў турме і была шмат гадоў пад наглядам.

https://yangx.top/AzarenokCTV/53649
https://yangx.top/ratannihilator/6765

Прачытаўшы гэтыя посты, мне захацелася спытаць у Рыгора, а пра каго гэта напісана?👇

"С***ч атрымаў шырокую вядомасць у Германіі дзякуючы сваёй кнізе "Расія ў канцлагеры", якая была выдадзена на нямецкай мове ў маі 1937 года ў Эсэне пад назвай "Згубленыя: хроніка невядомых пакут". Кніга стала папулярная, у тым ліку і ў нямецкай інтэлектуальнай эліты і кіраўніцтва, кнігай зацікавіўся сам Гітлер, яе высока ацанілі Гебельс, Герынг, граф Кайзерлінг і іншыя".

"С***ч уваходзіў у кантакт з ваенным кіраўніцтвам Рэйха, з партыйнай верхавінай (пра гэта сведчаць дзённікавыя запісы Гебельса 7 і 8 чэрвеня 1941 года):
07.06.41 С***ч прапануе сваё супрацоўніцтва. Прама зараз я яшчэ не магу яго выкарыстоўваць, але напэўна змагу вельмі хутка.
08.06.41 С***ч прапануе сябе, каб працаваць супраць Масквы. Гестапа лічыць яго падсаднай качкай. Няхай за ім паназіраюць."

🙈😱

Калі Рыгор выпадкова забыўся, то гаворка ідзе пра Івана Саланевіча, якога ён памінаў не раз у сябе на канале, апошні раз ўчора.

👉 Хацелася б спытаць гэта дакладна ІНШАЕ, ці гэта ўсё тое самае, што і Геніюш, нават горшае?

Рыгор, можа ўсё ж варта і на сабе праверыць становішча трусоў і крыжыка?
🔥10
Верашчака
#ДумкіЎслых ПРА РЫГОРА, ГЕНІЮШ І ІНШАЕ Сёння у Рыгора і КрысалOFF выйшла некалькі постаў наконт мерапрыемства пра лёс Геніюш. Так, яна і сапраўды пісала ў прафашысцкія газеткі, напісала брыдкі верш пра партызанаў, есць вялікая верагоднасць што яна падпісвала…
#ДумкіЎслых

Дадам да разважанняў калегі свае думкі. Нават не думкі, а пытанні:

🔸 Як называецца пазіцыя чалавека, калі ён рве на кускі адных праціўнікаў савецкай улады і ганарова цыціруе другіх на сваім канале, называючы вялікімі рускімі філосафамі?

🔸 Ці можна падазраваць у цвёрдых пазіцыях і гатоўнасці стаяць за свае ідэі людзей, якія спачатку пішуць пасты супраць нацыяналістаў і антысаветчыкаў, а потым ідуць на эфір да чалавека, які ўсхваляе тых жа антысаветчыкаў і белаэмігрантаў?

🔸 Ці можна сфарміраваць у грамадстве нармальны светапогляд і ідэалогію пры такім раскладзе, калі куды не глянь, усюды "это другое"?

- Ці будуць верыць людзі ў тое, што журналіст за сацыяльную роўнасць і Сталіна, калі ён цытуе Саланевіча і Ільіна?

- Ці пойдуць яны за камуністамі, якія ўручаюць медальку чалавеку, што цягае пасты Царграда і Дугіна і захапляецца цытатамі нацысцкіх лізаблюдаў?

- Ці заўважаць яны розніцу паміж тымі, хто ўхваляе Геніюш і тымі, хто ўхваляе Саланевіча?

Так і жывём - адны пытанні ў галаве

Зоя С
🔥6👍5
Yury
Я рускім нацыяналістам—імперцам пісаў яшчэ некалькі год таму у чаце Тутэйшага, што спачатку яны памераюць чарапы беларусам, украінцам, узбекам, таджыкам ..., а далей возьмуцца за расіян дзелячы іх на большрускіх і меншрускіх, што адкрые скрынку Пандоры і…
#ДумкіЎслых

На мой погляд, праблема вынікае з таго, што само паняцце "нацыяналізм" на сучасным этапе трактуецца неадназначна. Прэзідэнт кажа, што гэта "калі ты за сваё", а палітолагі ставяць нацыяналізм ледзь не на адну прыступку з нацызмам.

Я тут больш схіляюся да версіі Аляксандра Рыгоравіча - нічога дрэннага ў нацыяналізме няма. Гэта ўсяго толькі спроба захаваць сябе як нацыю, як носьбітаў пэўнага светапогляду, культуры і ўсведамлення прыналежнасці чалавека да сваіх каранёў. Гэта як супрацьпастаўленне ідэі глабалізму і сцірання межаў нацыянальных дзяржаў.

Чаму ў савецкі час у шматнацыянальнай дзяржаве не ўзнікала ніякіх супярэчнасцей? Таму што вялізная краіна змагла аб'яднаць ідэалогіі нацыяналізма, сацыяльнай роўнасці і дружбы народаў.

Што такое інтэрНАЦЫЯНАЛІЗМ? Гэта калі народы розных нацыянальнасцей аб'ядноўваюцца ў змаганні за агульныя мэты - сацыяльную роўнасць. Капіталістам і глабалістам гэта як костка ў горле, ім такое не трэба, ім трэба падзел грамадства на "эліту" і "плебс", які будзе працаваць на дабрабыт выбраных. А тут нейкая "беларусчына" ці "ўкраінсчына".... Гэта ж калі людзі суадносяць сябе не з сацыяльным саслоўем, а з пэўнай нацыяй. А ў гэтай суполцы людзі захочуць адноснай сацыяльнай роўнасці. А тады як эліце растлумачыць, чаму грошы за нацыянальныя багацці ідуць не народу, а на рахункі дакладных арганізацый?

Карацей, не магу сказаць за іншых, а для мяне нацыяналізм - адчуванне сябе часткай пэўнага народа са сваёй гістарычнай спадчынай, культурай, светаўспрыманнем і ўзаемападтрымкай адзін аднаго. І само сабой, прызнанне права іншых народаў на ўсё гэта.

Зоя С
👍9
#ДумкіЎслых

Сёння нарэшце распыталася старэйшых людзей і разабралася, чым адрозніваюцца "маскалі" і "рускія"

Маскалі - гэта стараверы, якія некалі пераехалі на нашыя землі з маскоўшчыны. Яны старанна захоўвалі сваю веру і не любілі праваслаўных светароў. Расказалі нядаўнюю гісторыю, як жанчына не пайшла на могілкі развітацца з пакойным толькі таму, што пахаванне праводзіў праваслаўны бацюшка.

Рускія - гэта проста выхадцы з Расіі, праваслаўныя людзі.

Так што тыя, хто называе ўсіх рускіх маскалямі, не мае рацыі, гэта памылковае вызначэнне.

Прыемна тое, што ў нашай мясцовасць суіснавалі і праваслаўныя, і стараверы, і каталікі, і мусульмане, і яўрэі. Ва ўсіх былі свае могілкі, свае традыцыі, свае святы. І ніхто нікому не замінаў. А ў час вайны ратавалі адзін аднаго пад пагрозай уласнага жыцця. Бо ўсе мы людзі. Мо гэта і ёсць сапраўдная беларусчына - наш беларускі свет?

Зоя С.
👍9🍌1
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Евгений Пустовой в новой рубрике и новой вышиванке🔥
#ДумкіЎслых

Лепш бы ў беларускай КАШУЛІ быў. Хаця і праўда, якая розніца, што вы на сябе апранаеце!))

Зоя С
#ДумкіЎслых

Ад гэтай інфармацыйнай карцінкі падгарэла ў беларусафобаў. А значыць трэба апублікаваць!))

Насамрэч справа не ў іх. Проста гонар за тое, якія людзі нараджаліся і жылі на нашай Мядзельскай зямлі!

Зоя С
11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Відны атецечаственны (аўтарскае) блогер Андрэй Кулябкін заўважыў, што на Славянскім Базары артыстцы з Нігерыі вельмі складана было спяваць на рускай мове. Затое па-беларуску яна спявала амаль без акцэнту і вельмі прыгожа.

👉 Прапануем прасоўваць беларускую мову ў якасці мовы міжнародных зносін, як больш лёгкую фанетычна для большасці народаў свету.

Можна пачаць з Саюзных медыя 😁

Калі згодныя - стаўце падабайкі!

Крыніца відэа ў тыкток
👍12😁1
#ДумкіЎслых

Дарэчы, наконт маёй прапановы вышэй выбраць мовай зносін ў Саюзнай Дзяржаве беларускую....
Расіяне не супраць, я іх ужо распыталася. Адказы прыкладна як на скрыне ))


Зоя С
7😁2🤬1
#ДумкіЎслых

Для тых, хто нарадзіўся ў СССР чытаць такія плакаты - дзікунства нейкае!
Але што дзіўнага? Капіталісты на варожасці паміж народамі грошы зарабляюць. Капіталісты любых нацыянальнасцей.

П.с.: А потым будуць крычаць: "За што нас не любяць?"

Зоя С
🔥10🤝1
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Я провозглашаю МАНИФЕСТ НЕПРОЩЕНИЯ. Зло не понимает добра. И высшее проявление любви — искоренять зло.
#ДумкіЎслых

Рыгора я разумею, бо куды больш зручна сядзець дома або ў студыі і гадамі трапаць тэму змагароў і падзей пяцігадовай даўніны, чым ездзіць недзе па краіне і агучваць актуальныя падзеі і рэальныя праблемы.

Я не разумею рэдакцыю, якая за такую пустату грошы плоціць. Нармальныя прычым, у параўнанні з заробкамі людзей недзе на перыферыі.
Вось бы за гэтыя грошы стрымеры лепш па вёсках пакаталіся, з людзьмі пагаварылі, нейкія іх пытанні агучылі. А так - што дым у неба. Пустое бла-бла не аб чым.

Зоя С
👍8💯1
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Если тебя одинаково ненавидят тупая мерзкая националистка и подлая скотская провокаторша с шовинистской риторикой (а они суть одно), ежедневно брызгают слюнями и выдавливают бешеные глазенки - значит ты все делаешь правильно.
#ДумкіЎслых

Божухна, колькі ў гэтага хлопца гонару і самапавагі!
Хто ты, Рыгор, ёсць, каб цябе ненавідзець?!

Назіраем ды падсмейваемся трохі, бо сур'ёзна да цябе адносіцца немагчыма.
А часам шкадуем, як дзіця неразумнае, якое ўлезла ў справы, у якіх ні бэ, ні мэ.

Чаго ты дасягнуў у жыцці? Ні сям'і, ні кала ні двара, а сядзіш і вучыш людзей, як ім жыць. Ну і хто да гэтага будзе сур'ёзна адносіцца?!

Адно незразумела, чаму старэйшыя і больш разумныя таварышы не павучаць цябе, а выстаўляюць на смех людзям і назіраюць моўчкі? Нават непрыгожа неяк гэта.

Зоя С
👏8👍1
#ДумкіЎслых
#СучаснаяБеларусь

Нешта ўсё часцей сутыкаюся з такімі каментарыямі і відэа аналагічнага зместу.

Як лічыце, можа гэта становіцца станоўчай тэндэнцыяй і тыя, хто з'ехаў пачнуць масава вяртацца на Радзіму?
🤬2
#ДумкіЎслых

🥔🥔 Сёння Рыгор пачаў пра сельскую гаспадарку пісаць, відаць, пачытаў Верашчаку і зрабіў вывады, маладзец! 😁

👍 Яшчэ адна просьба ёсць. Хацелася б паглядзець тыя дзве баразны бульбы на ўчастках Азаронка, Пуставога, Лазуткіна і іншых, якія, па іх словах, павінны быць у кожнага беларуса. Давайце, хлопцы, пакажыце свае палі, зрабіце нам сорамна!

Зоя С
🔥8
#ДумкіЎслых

🤷🏻‍♀️ Я пераглядаю розныя рэсурсы, іх ацэнку гістарычных падзей і асоб і заўважыла, што інфармацыйная прастора падзяліла грамадства на тры часткі:

1. Людзі савецкага часу. У іх ацэнка ідзе з сацыялістычных пазіцый, наколькі тая ці іншыя гістарычная з'ява была на карысць народа, якія свабоды адстойваў той ці іншы персанаж.

2. Сучасная прапаганда, у асноўным гэта пакаленне 90-х і плюс. У іх падзеі ацэньваюцца па сваёй лаяльнасці да Расіі і супрацьстаянні з Захадам. Не важна, якія сацыяльныя ідэі стаялі на чале, не важна, што адстойваліся інтарэсы дваран ці цара - калі гэта рускі цар ці рускія дваране, то ўсё добра. Дрэннай была толькі мясцовая шляхта. Карацей, нейкі капіталістычна-нацыяналістычны падыход

3. Прапаганда, якая фінансіруецца захадам і тыя, хто на ёй вырас. Там падыход той жа, толькі з ухілам супраць Расіі. Ні пра якую сацыяльную справядлівасць і ацэнку падзей з гэтага погляду размовы таксама няма. Гістарычныя асобы характарызуюцца па нацыянальнасці, па іх супрацьстаянні з Расіяй, а ніяк не з боку гледжання ідэй справядлівасці і думак пра народ.

На прыкладзе асобы Каліноўскага гэта выглядае так:

- Для першых ён барацьбіт за паляпшэнне долі сялян, паслядоўнік ідэй народнікаў, рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, патрыёт сваёй Радзімы.

- Для другіх - бунтар, які меў нахабства выступіць супраць рускага цара, паляк, а значыць русафоб.

- Трэція лепяць з яго нейкага нацыянальнага лідэра, барацьбіта супраць Расіі, ізноў жа, ні слова не кажучы пра чырвоную плынь паўстання і ідэі сацыяльнай справядлівасці.

👉 З гэтага ўсяго раблю вывад, што сучасную гісторыю выкручваюць выключна пад інтарэсы капіталістычнай сістэмы - як мага менш акцэнтаў на класавай барацьбе і ідэях справядлівасці і перасоўванне іх на нацыяльнае супрацьстаянне.

Як чалавеку савецкіх поглядаў, зразумела, што мне гэта не падабаецца. Таму ведаеце што, ідзіце вы ўсе лесам! Для мяне Каліноўскі - чырвоны рэвалюцыянер, які падняў паўстанне супраць буржуяў. Проста нарадзіўся крыху не ў свой час, ранавата было, таму і не здзейсніў тое, аб чым марыў.

Зоя С
👍51👎1🔥1
#ДумкіЎслых

Проста ў галаве не ўкладваецца, як адзін і той жа чалавек можа хаіць Бандэру і ўсхваляць Саланевіча з Ільіным? У чым паміж імі розніца?

Зоя С
🔥7
Дзермант
А в России Дюков пытается Ленина отменить. Как только это удастся сделать, постсоветская Россия и ее союзы рухнут.
#ДумкіЎслых

А ў Беларусі камуністы медалі раздаюць антысаветчыкам і прыхільнікам Дзюкава....

Жыць становіцца ўсё весялей і весялей!

Зоя С
😁8
#ДумкіЎслых

🔥 Учора вечарам Тыкток заблакіраваў мой каментарый пад відэа, дзе беларуская спявачка наваляла ў башлык Інсіасамцы.
Ну, думаю, кляты Тыкток, белапусафоб нейкі, бо гэта гісторыя з выдаленнем каментарыяў не першы раз здараецца.

Падала апеляцыю, хоць асаблівай надзеі на праўду не мела. А сёння з раніцы хоп - мне прабачэнні прыйшлі і каментарый аднавілі.

👉 Так што, апяліцыі працуюць! Стаім далей за сваё, за беларусчыну! 💪

Зоя С
🔥81🤔1