Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Верашчака
Верашчака
Photo
#ГісторыяБеларусі

За "Пагоняй" - стагоддзі нашай гісторыі, таму мы шануем гэты герб як наш гістарычны набытак
(Працяг)

Варыянт "Пагоні" на знакамітым Статуце ВКЛ 1588 года аздоблены лаўровым вянком. Такі ж стылізаваны лаўровы вянок зялёнага колеру прысутнічае на выяве дзяржаўнага герба, змешчанага на сцягу пяхоты войска ВКЛ пачатку XVII стагоддзя.

Продкі лічылі нармальным спалучэнне на гербе белага, чырвонага і зялёнага колераў. "Пагоня" была размешчана на харугвах беларускіх ваяводстваў - Віленскага, Брэстскага, Віцебскага, Мінскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Гарадзенскага, Навагрудскага

Пасля далучэння да Расійскай імперыі герб працягваў жыць. Ён быў размешчаны пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года на гербах Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў. Потым на гербах Віленскай, Гарадзенскай, Віцебскай губерняў.

"Пагоню" выкарыстоўвалі і асобныя вайсковыя часці Расійскай імперыі. У 1775 годзе быў створаны Палявы гусарскі беларускі полк. Полк меў уласны штандар з гербам. У верхнім залатым полі шчыта была размешчана выява імперскага двухгаловага арла, а ў дольным - выява "Пагоні"

У гэты час ствараецца і Полацкі мушкецёрскі полк. На баявым сцягу палка быў змешчаны рассечаны на два полі шчыт: у правым залатым полі - выява двухгаловага арла, у левым чырвоным - "Пагоня". Згодна з імператарскім указам ад 19 верасня 1827 года , "Пагоня" была размешчана на сцягах лейб-гвардыі Гарадзенскага гусарскага палка.

На вялікім гербе Расійскай імперыі асобна быў размешчаны геральдычны шчыт, які афіцыйна называўся так: "Гербы княжеств и областей белорусских и литовских". Справа ў тым, што расійскі імператар быў адначасова і вялікім князем Віцебскім, Полацкім і Мсціслаўскім. Пасярэдзіне шчыта змешчаны дзяржаўны герб ВКЛ, далей Беластоцкі герб, далей Самагіцкі (герб часткі балцскай Літвы, Жмудзі, герб жмудзінаў), за ім герб Полацкі, герб Віцебскі ды герб Мсціслаўскі.

За "Пагоняй" - стагоддзі нашай гісторыі. Менавіта таму мы шануем герб "Пагоня" як наш гістарычны набытак.
Выкарыстоўваем яго ў нашай сімволіцы. Ён аздабляе сцяг Віцебскай вобласці. "Пагоня" з'яўляецца элементам герба Гомельскай вобласці. Выява "Пагоні" размешчана на гербе Магілёва, з'яўляецца галоўнай геральдычнай фігурай на гербах Лепеля, Верхнядзвінска, Рэчыцы.

(Працяг будзе)

Матэрыял узяты з кнігі І.А. Марзалюка "Сімвалы беларускай вечнасці)
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выязджае Беларускі гусарскі полк
Верашчака
Выязджае Беларускі гусарскі полк
#ДумкіЎслых

Учора недзе чытала наезд на беларускіх гусараў ад расійскіх нацыяналістаў. Называлі іх палякамі. Боўдзелы чамусці не напісалі, што Беларускі гусарскі полк уваходзіў у войска Расійскай імперыі. Для іх што беларускае, то ўсё ад палякаў )))

Зоя С
Forwarded from STROJ
Вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён

Кашуля з ільнянога кужэльнага палатна. Манішка ўпрыгожана вышытым арнаментам з назвай «цыганская пазуха». Знізу нагавіцы з кужэльнага палатна. Выкрайка нагавіц складаецца з двух кліноў і кліна, які ўшываўся на крэславіне і злучаў два іншых, даўжынёй ніжэй за калена на дзве пядзі. Адзене падперазалі вытканым на ніту поясам з махрамі на канцах. На нагах скураныя боты з драўлянымі падэшвамі, прыбітымі цвікамі. Боты зроблены мясцовымі майстрамі.
Forwarded from Лёгкая Мова
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УБЫЦЬ (ubyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Паменшаць, убавіцца ў колькасьці, аб'ёме, сіле і пад.

🔸️Убыла вада ў сажалцы.
🔸️Убыў дзень.

2. Зьнікнуць, аслабець.

🔸️Убыла рашучасьць.

3. (звычайна з адмоўем «не»). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.

🔸️Парабак не ўбыў доўга на адным месцы. (Чорны).

4. Ужыцца з кім-н.

🔸️[Старая:] — Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся .. З табою ж не ўбудзе ніхто. (Брыль).

#словы_У
💥Сёння спаўняецца 100 гадоў беларускаму кінематографу!

17 снежня 1924 года была падпісана пастанова Савета народных камісараў БССР "Аб кінавытворчасці ў Беларусі".
🎄У пераднавагоднюю пару запрашаем дзетак цікава і карысна правесці час у Доме Коласа!

Што будзем рабіць?
☃️  Гартаць кнігу “Робіць Янка выцінанку” з дасціпнымі вершамі Любові Сівуравай
☃️  Разгадваць вясёлыя загадкі
☃️  Выразаць выцінанкі разам з народным майстрам Наталляй Сухой
☃️  Размаўляць пра выцінанку як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

4 снежня 2024 года беларуская выцінанка ўключна ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!

❄️Прэзентацыю ладзяць ілюстратар кнігі народны майстар Наталля Сухая і рэдактар Алеся Чарнавокая.

28 снежня 2024 года, 14:30
👛6,50 рублёў
📍Мінск, вул.Акадэмічная, 5. 270-17-02.

❗️Колькасць месцаў абмежаваная, абавязковы запіс: https://forms.gle/fg4QDicjopSybgtV6
#АнекдотДня

Вольга Бондарава недзе пачула слова "неоязычество" і вырашыла выйсці на шлях барацьбы з ім аб'явіўшы Каляды выдумкай заходніх спецслужбаў а само святкаванне іх - нэаязычніцкімі абрадамі.

Божухна, зберажы Беларусь ад гэтых даўбаё.... актывістаў.
Па мне, то змагары такой херні дакладна не тварылі, як гэтыя вар'яты!
Рыгор, супакой ужо сваё войска, гэта ты іх падняў у атаку, а цяпер яны спыніцца не могуць.

Зоя С
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Відэа ад падпісчыка

Так у школе пачаўся бацькоўскі сход. Ну хіба не мілата!? Настрой паднялі на ўвесь вечар. Няхай квітнее і багацее наш беларускі свет!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марына Барушка
"Спытай у неба"

Вітаначкі ўсім!
#КухняБеларусі

Бліны “Царскія”

Склад:
●яйкі (1 шт.),
●мука (1,5 шклянкі),
●гарачая вада або малако (1 л),
●смятана (0,5 л),
●цукар (1 шклянка),
●сода,
●соль.

Гатаванне
1 яйка разбіць у міску, дадаць трошку соды, 1 чайную лыжку солі, 0,5 л малака. Узбіць венцам, дадаць муку (1,5 шклянкі) да атрымання густой смятанападобнай масы.

Працягваючы ўзбіваць, павольна ўліць 0,5 л гарачай вады (70–80 °С) або малака, каб цеста не заварылася.

Змяшаць 0,5 л густой смятаны і 1 шклянку цукру.

Наліць цеста на патэльню тонкім пластом, запекчы з двух бакоў. Бліны павінны атрымлівацца тонкія, акуратныя, усе ў дзірачках.

Гарачыя бліны змазаць: на кожны блін 1 сталовая лыжка смятаны з цукрам, Скласці 2 разы, пакласці ў глыбокі посуд, накрываць вечкам, каб прапіталіся.

З такой колькасці цеста атрымліваецца каля 30 бліноў.
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Бохвіцаў у Флер’янове
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці

Сядзіба роду Бохвіцаў з прыгожым садам з'явілася ў Флер'янове ў 1870 годзе.

У сядзібе захоўвалася вельмі багатая бібліятэка і любілі бавіць час многія знакамітыя дзеячы культуры тых часоў: Рэйтаны, Радзівілы, Уладзіслаў Рэймант і іншыя.

Наведваал Флер'янова і Эліза Ажэшка – у 1909 годзе яна нават пасадзіла тут свой дуб, які можна знайсці і сёння. Паводле яе, «вёска патанае ў зялёных раскошных дрэвах, квітнее слупкамі касачоў і дыванамі незабудак, спявае мільёнамі галасоў, якія звіняць, шэпчуць у крышталі духмянага паветра». 

Прыязджай сюды вясной ці летам, каб адчуць усё гэтае хараство.
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

18 снежня 1296 года меркаваная дата нараджэння Альгерда, князя крэўскага і віцебскага, вялікага князя ВКЛ.

Вядомы як адзін з палкаводцаў, кіраўнікоў, збіральнікаў старажытнай Літоўска-Беларускай дзяржавы.

Паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб’яднанне ўсходнеславянскіх земляў у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-Северскае княства, у палітычнай залежнасці ад яго аказалася Смаленскае княства.

На працягу свайго жыцця праводзіў хрысціянізацыю Вільні. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш як у два разы, што было на карысць беларускім землям, якія займалі цэнтральнае месца ў дзяржаве. Гэта асабліва спрыяла росту эканомікі, высокаму развіццю культуры і тым самым забяспечвала ім вядучае месца ў дзяржаўным жыцці.

Больш падрабязна чытайце тут
https://zviazda.by/be/news/20170717/1500306168-knyaz-algerd-1296-1377
#СучаснаяБеларусь

Студэнтка Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Караліна Грыгор'ева прапанавала эксперыментальны метад лячэння вострай наднырачнікавай недастатковасці пры сэпсісе.

🏆Дзяўчына стала пераможцам 15-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў у намінацыі"Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Узнагароджанне прайшло на днях ў Мінску.

🩺Праект Караліны Грыгор'евай і яе навуковага кіраўніка - загадчыка навукова-даследчай лабараторыяй ВДМУ, прафесара, доктара медыцынскіх навук Сяргея Асачука атрымаў назву "Распрацоўка метаду эксперыментальнага прадухілення развіцця сіндрому Уотерхауса - Фрыдэрыксена (вострай наднырачнікавай недастатковасці пры генералізаваным запаленні)".

Больш падрабязна чытайце тут https://yangx.top/minzdravbelarus/25455
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Ілья красаўчык!
Трэба падлічыць, колькі трэба грошай каб такім спосабам перавесці на беларускую мову ўсе 9,5 мільёнаў! 😁

У тыкток
#СучаснаяБеларусь

🔥 З'явілася фота першага беларускага электрамабіля

EX50 – першы электрамабіль у выкананні беларускага брэнда "БелДжы".

Электрамабіль створаны сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук. Частка вопытных узораў яго ўжо гатовая. Усяго выпусцяць пяць штук. Але ў планах паставіць навінку на паток, калі электракары пройдуць тэхнічныя выпрабаванні і камерцыйныя ацэнкі.

«У вырабе гэтых аўтамабіляў бралі ўдзел і беларускія прадпрыемствы. Наваполацкі завод "Вымяральнік " рабіў інвЕртар. "Першая акумулятарная кампанія" - батарэі. "Магілёўліфтмаш" - электрарухавік. І вось ужо вопытныя ўзоры цяпер збіраюцца ў нас на заводзе», — распавёў генеральны дырэктар СЗАТ «БелДжы» Генадзь Свідзерскі.

Імпартныя аналагі замяняюць айчынныя распрацоўкі, у ліку якіх акумулятары, фары, сілавая электроніка, патрубкі. Шкло і розныя прыборы ў рамках Саюзнай дзяржавы пастаўляюць расійскія прадпрыемствы.

Крыніца