Верашчака
496 subscribers
7.44K photos
1.19K videos
4 files
1.87K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Адамовічы ў 1903 годзе.

На першым здымку — сялянскі двор.
На другім — каменка ў лазні.
На трэцім — печка ў сялянскай хаце.
На чацвёртым — глінабітная печка з чорнай топкай.
На пятым — сялянская хата.
На шостым — хлеў.
На сёмым — адрына.
На восьмым — клець.
На дзявятым — свіран, паветка, аўчарня й хлеў.

#маладзечаншчына
Forwarded from Звязда
Трэнды ўпрыгожвання халоднага сезона

Сёлетні халодны сезон абяцае быць па-сапраўднаму каштоўным.


👗 Дызайнеры прадставілі мноства смелых і захапляльных тэндэнцый ва ўпрыгожваннях, якія дазволяць вам выказаць сваю індывідуальнасць і дадаць разыначку ў любы ўбор.

👚 Ад адраджэння Жамчужнага шыку да масіўных металічных бранзалетаў і эфектных брошак – у гэтым сезоне кожны знойдзе нешта для сябе. Будзьце гатовыя да ўласнага бляску гэтай зімой!

zviazda.by
Forwarded from Літархіў
📅 "Літоўскай кухарцы" - 170 гадоў

На тыдні ўзгадвалі віленскага выдаўца Адама Завадскага (1814-1875), у друкарні якога выйшла "Сялянка" В. Дуніна-Марцінкевіча. 👍

А мы хочам нагадаць пра яго жонку, што стала значна больш вядомай, чым яе сужэнец - Вінцэнтыну Завадскую з Жалкоўскіх (1824 — 1894) — беларускую польскамоўную літаратарку, аўтарку кулінарнай кнігі «Кухарка літоўская» (1854). 🔥

У яе сёлета быў падвойны юбілей - 200 гадоў з дня нараджэння і 170 гадоў з выхаду яе бестсэлера, што перавыдаваўся ажно 16 разоў.🧐

Цікавы момант, праўда, і ў тым, што перш чым выдаць уласную кнігу, яна рэдагавала легендарную «Літоўскую гаспадыню» Ганны Цюндзявіцкай (1848), правы на выданне якой выкупіў выдавец (і па сумяшчальніцтве муж) Адам Завадскі.🔥🔥🔥

#гісторыя
#МоваНашаРодная

🔥 О, знайшла цікавы беларускі тэкст. Зараз кіну спецыяльна для тых, у каго "белорусский язык не подходит для технических наук")))
Чытайма! 👇
Forwarded from Belarusian posting
Што такое ўтулкі стабілізатара

Утулкі стабілізатара - гэта пара пругкіх U-вобразных элементаў, каторыя разам з хамутамі, якія іх утрымліваюць, мацуюць да падрамніка або кузава цэнтральную частку стабілізатара папярочнай устойлівасці (СПУ). Утулкі дазваляюць СПУ скручвацца пры мінанні паваротаў. Пругкі момант, які узнікае у такой сітуацыі, абмяжоўвае ўзаемнае перасоўванне па вертыкалі колаў адной восі, што вядзе да памяншэння нахілаў аўтамабіля і змяншае рызыку перавароту. Стабілізатары адказваюць за ўстойлівасць аўтамабіля на дарозе. Яны памяншаюць нахіл аўтамабіля, калі ён выконвае паварот, раўнамерна размяркоўваючы нагрузку на вонкавыя і ўнутраныя колы і гасяць удары падвескі, змяншаючы ўзровень шумоў у салоне. Сёння СПУ усталёўваюцца на пярэдняй (а нярэдка і на задняй) восі аўтамабіляў.
🦆 Падтрымай птушку 2024 года: прагаласуй за лепшую паштовую марку!

Белпошта аб’явіла конкурс на найлепшую марку 2024 года. 

💌 Галасуй за малы ліст з крумкачовымі  (№ 1568-1571) да 23 снежня па спасылцы https://www.belpost.by/philately/contest

Вынікі конкурсу будуць апублікаваны 26 снежня на сайце Белпошты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыемна чуць, як моладзь спявае па-беларуску!

Добрага дня нам усім!

Крыніца відэа ў тыкток
#КухняБеларусі

Мядовае мяса

Прадукты:
● свежае свіное філе,
● соль,
● прыправы (кмен, кроп, молаты чорны перац),
● соевы соус,
● гранатавы сок,
● мёд.

Гатаванне
Свежую свіную паляндвіцу парэзаць упоперак валокнаў таўшчынёй 1,5–2 см.

Укладваючы ў глыбокую пасудзіну слаямі, перасыпаць мяса соллю і дробна змолатымі прыправамі (кмен, кроп, чорны перац).

Кожны кавалак мяса паліць соевым соусам па адной чайнай лыжке. Пакінуць мяса ў ці каморы або ў іншым месцы с нізкай тэмпературай, на 2–3 гадзіны. Потым заліць мяса гранатавым сокам, каб закрыць апошні слой на 1 см. Пакінуць у марынадзе на 5–6 гадзін.

Выкладваць прамарынаванае мяса на металічную рашотку для грылю і смажыць на гарачым вуголлі па 10 хвілін з кожнага боку.

Праз 7–8 хвілін смажання прамазваць соусам з мёду і гарчыцы ў адносінах адзін да аднаго.

Падаць з соусам з брусніцаў або журавін.
Forwarded from Звязда
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Раніца панядзелка ў Амане пачынаецца са свежай прэсы. З дзясятак фотарафій і нататак прысвечаны візіту Аляксандра Лукашэнкі і перагаворам з Султанам Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам

Ну і, вядома, артыкул самога Прэзідэнта Беларусі, у якім расказваецца аб магчымасцях для развіцця супрацоўніцтва.