Верашчака
513 subscribers
7.09K photos
1.13K videos
4 files
1.75K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Літаратура

🔥 130 год таму выйшаў "Смык беларускі"

«Смык беларускі» — паэтычны зборнік класіка новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча (1840-1900) выдадзены ў 13 снежня 1894 г. у Познані пад псеўданімам «Сымон Рэўка з-пад Барысава». 👍

Гэты псеўданім быў новым для пісьменніка - першы зборнік "Дудка беларуская» Ф. Багушэвіча выдадзены восенню 1891г. у Кракаве выйшаў пад псеўданімам Мацей Бурачок.👍👍
Forwarded from Мода На Мову
🤪 Адказ тым, хто зычыць штосьці благое.

#прымаўкі
Forwarded from Учительская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄Творы са святочнай атмасферай (частка 2)

Зрабілі падборку казачных кніг на беларускай мове для дзяцей і дарослых, бо ўсім нам патрэбныя цуды❤️

🌟„Сабака і зорачка” — кніга з вершам Святланы Рабавай пра бяздомнага сабачку і пра тое, як вера і дабро дапамаглі яму знайсці новы дом. Чароўныя малюнкі Кацярыны Бабок напоўненыя святлом і лёгкасцю. Падыходзіць для ўсіх узростаў.

🌟„Штуковіна” — сапраўдны дзіцячы трылер шведскага пісьменніка Марціна Відмарка. Гэта гісторыя пра жаданне атрымаць нешта, што пазней можа аказацца не такім ужо і патрэбным. А таксама пра тое, як уплываюць на нас новыя тэхналогii i штучны інтэлект.

🌟„Тайны Дзед Мароз” — твор на беларускай і англійскай мовах Машы Чараковай і яе мужа Джорджа Таннера (герояў яны назвалі ў гонар сваіх дзяцей💛). Цяпер у аўтараў ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адно аднаму сюрпрызы! Выдатна падыдзе для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англійскую мову.

🌟„Снежны чалавек у Мінску” — кніга вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса. Гэтым разам казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і Снежнага чалавека можна сустрэць у занёмых нам усім месцах!

Пішыце ў каментарах вашыя ўлюбёныя творы, прасякнутыя святочнай атмасферай!

#калядны_адвэнт
#МіфыЛегендыБеларусі

Юркаў брод

На поўдзень ад вёскі Мяжонка раскінулася велізарнейшае балота. У старыя, яшчэ паганскія часы на месцы яго знаходзіліся лугі, пашы, лясы, палі. І стаяла тут вёска Броньсевічы, у якой жылі добрыя, працавітыя людцы. І быў сярод іх адзін хлопец. Юркам яго звалі.

Каля самае вёскі працякала невялікая рачулка. Задумалі аднойчы чэрці запрудзіць рэчку, павярнуць яе плынь з поўдня на поўнач, каб усю гэту прыгожую, квяцістую зямлю ператварыць у гнілое, смярдзючае балота і ладзіць потым у багнявішчы свае чартоўскія шабашы ды ігрышчы.

Нацягалі яны камення, дрэў панаварочвалі — стварылі-такі запруду і назвалі яе Чортавай грэбляй. І стала рэчка разлівацца па лясах, палях, агародах, пачалі забалочвацца палі ды сенажаці.

Бачаць людзі — дрэнна будзе, калі не даць рады гэтай навале. Думалі яны, думалі… І нарэшце Юрка прыдумаў. Ён прапанаваў аднавяскоўцам выкапаць глыбокае возера, каб уся вада збеглася туды.

Уся прырода пачала дапамагаць людзям: звяры рылі зямлю, а птушкі ў дзюбах адносілі яе далей ад яміны. Значна пазней на тым высокім месцы, куды зносілася зямля, вырас лес, які людзі назвалі Высокі Бор.

Праз некалькі гадоў цяжкай працы возера было выкапана, яно, як і казаў Юрка, запоўнілася вадой. Лішак яе адводзіўся па канаве, выкапанай у абход чортавай грэблі да старога рэчышча. З цягам часу канава паглыбілася, пашырылася ў берагах і ператварылася ў сапраўдную раку.

І зноў людзям стала добра. Балота больш не наступала, заквітнелі сады, зазелянелі лугі, ураджай на агародах пачаў вырастаць яшчэ лепшы за ранейшы.

Але не хацелі змірыцца з гэтым і чэрці — змарнавалася іх праца, людзі жывуць шчасліва і ў дастатку. Раззлавалася нячыстая сіла і надумалася звесці са свету Юрку. А за ім і ўсіх вяскоўцаў.
Аднойчы, калі юнак гуляў ля рэчкі са сваёй каханай, чэрці знянацку накінуліся на яго. Юрка быў хлопцам не слабым. Магчыма, ён і адужаў бы нечысць, але ж надта шмат яе было. Спаўзлася адусюль.

Ратуючы каханую, Юрка загінуў. Укінулі чэрці яго цела ў рачулку, завалілі ламаччам, а зверху яшчэ і цяжкімі дрэвамі прыціснулі.
Дзяўчына паспела дабегчы да возера ды ад гора і страху — бо пасля расправы над Юркам нячысцікі кінуліся ўслед за ёй — скокнула ў ваду і ўтапілася.
І адразу ж возера стала сінім-сінім — як напоўненыя слязамі блакітныя вочы дзяўчыны.

З таго часу і завецца места, дзе загінуў хлопец, Юркавым Бродам, а возера паміж вёскамі Мяжонка і Дулебы — Блакітным. А вось ад Чортавай грэблі і знаку не засталося. Захавалася ў памяці людзей толькі адна назва.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Юных талентаў нам у стужку

Вітаначкі, спадарства!

Крыніца відэа ў тыкток
#КухняБеларусі

Капуста тушаная Хатняя

Прадукты:
● невялікі качан капусты (1 шт.),
● морква (2 шт. буйныя),
● каўбасы (сардэлькі, вяндліна) (300 г),
● соль,
● перац,
● лаўровы ліст,
● зеляніна кропу, цыбулі,
● алей.

Гатаванне
Капусту дробна нашынкаваць. Моркву нацерці на тарцы. Каўбасу нарэзаць дробнымі кубікамі.

Узяць рондаль з тоўстым дном або казан. На алеі трохі абсмажыць моркву, дадаць каўбасу, абсмажыць. Дадаць капусту, усё змяшаць, пасаліць, папярчыць.
Можна дадаць трохі вады.

Тушыць каля гадзіны, пакуль капуста не стане мяккай і залацістай.

У самым канцы дадаць 2–3 лаўровага ліста і дробна нарэзаную зеляніну кропу.

Перад падачай пасыпаць цыбуляй
Стараверская царква ў Свіры
2024 і 1934 год

Пабудаваная на рубяжы 19—20 стагоддзяў. Па знешняму выгляду будынак нагадвае звычайную жылую хату. Толькі дзве невялікія вежы выдаюць, што гэта храм.

У міжваенны час у Свіры было ўсяго каля некалькіх дзясяткаў сем'яў стараабраднікаў. Яны жылі ў невялікім анклаве на ўскраіне Свіры.

Свірскія яўрэі ўспаміналі старавераў так: "Стараверы жылі на Слабадской вуліцы. Гэта былі мускулістыя мужчыны з доўгімі бародамі. Царква, у якую яны хадзілі, стаяла ў канцы вуліцы."

#сучаснасцьvsмінуласць
Forwarded from Звязда
🌊 Навукоўцы NASA папярэдзілі аб маштабнай пагрозе ўварвання салёнай вады

Да 2100 года каля 77% запасаў прэснай вады ў прыбярэжных раёнах свету могуць быць сапсаваныя ўварваннем марской вады.

Павышэнне ўзроўню мора і скарачэнне папаўнення грунтавых вод, выкліканыя змяненнем клімату, парушаць баланс, які абараняе прэсныя запасы, што прывядзе да сур’ёзных экалагічных і сацыяльных наступстваў.

zviazda.by
#ГісторыяБеларусі

14 снежня 1586 года ў Горадні, гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам было праведзенае першае ва Ўсходняй Еўропе анатаміраванне цела.

Парэшткі ўладара Рэчы Паспалітай, Стэфана Баторыя былі ўскрытыя з-за спрэчкі на конт яго смерці.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ХвілінкаГумару

😁 Ха-ха! Вось што бывае, калі ты дома размаўляеш па-беларуску, а сацыяльныя сеткі вядзеш на рускай мове)))
#ГісторыяБеларусі

14 снежня 1818 года беларускі археолаг, фалькларыст і этнограф Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі) упершыню атрымаў ад Віленскага ўніверсітэта адкрыты ліст на права правядзення археалагічных раскопак на тэрыторыі Беларусі.

Больш падрабязна чытайце ніжэй 👇
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі, сапр. Адам Чарноцкі (24.12, па іншых крыніцах 7(15).4.1784, маёнтак каля в. Гайна Менскага пав. Менскага ваяв., цяпер Лагойскі раён Мінскай вобл. — 17(29).11.1825, сяло Пятроўскае Цвярской губ., цяпер Цвярской вобл.) — славяназнаўца, адзін з пачынальнікаў беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі.

Даленга-Хадакоўскі шмат падарожнічаў, збіраў прадметы матэрыяльнай культуры, запісваў фальклор, мясцовыя гаворкі.

Першы сярод славянскіх вучоных звярнуўся да духоўнай культуры простага народа як крыніцы гісторыі.

Упершыню ў славяназнаўчай навуцы перанёс сістэму даследаванняў з помнікаў пісьменнасці на зямлю і яе помнікі. На гарадзішчах, якія раскопваў у Полацку, Віцебску, Тураве, Бабруйскім павеце, каля Брэста, Гомеля, Магілёва, у в. Старое Сяло Віцебскага павета бачыў помнікі высокаарганізаванага духоўнага жыцця славян, імкнуўся па іх вызначыць мяжу рассялення старажытных славян.

Ён пражыў два жыцці, за што параўноўваў сябе з пярэваратнем.

Прайшоў шлях ад патрыёта Рэчы Паспалітай да распрацоўшчыка канцэпцыі ўсеагульнага славянскага адзінства.

Скептычна ставіўся да хрысціянства і казаў пра эпоху язычніцтва як перыяд найбольшай згуртаванасці славян.

5 кастрычніка 1818 года князь Чартарыйскі звярнуўся з дакладной запіскай да Віленскага ўніверсітэта і папрасіў прызначыць Хадакоўскаму штогадовы аклад у 1000 рублёў серабром, а таксама даць адкрыты ліст на права правядзення археалагічных раскопак і карыстанне архівамі і кнігасховішчамі. Але 31 кастрычніка ўніверсітэт адмовіў у просьбе Чартарыйскаму. Віленскія вучоныя былі настроеныя супраць Хадакоўскага з-за яго нападак на хрысціянства, і ў першую чаргу на каталіцкае духавенства.

Нягледзячы на адмову, Чартарыйскі ў другі раз звярнуўся да рады ўніверсітэта. У адказ на настойлівасць князя вучоны атрымаў толькі адкрыты ліст.

Хадакоўскі таксама намагаўся выбіць дапамогу ад Варшаўскага таварыства сяброў навук, але акрамя некалькіх станоўчых рэцэнзій на яго працы не атрымаў нічога.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥🔥 Дзякуючы намаганням абшчэственніц супраць замежных песень у ТЦ, там хутка, як і на радыё, будуць гучаць песні беларускіх выканаўцаў па-беларуску.

Ці марылі вы пра тое?

Тэлеграм канал Ільі Шынкарэнка тут, калі каму цікава https://yangx.top/shynkarenka
#МоваНашаРодная
#АнекдотДня

Коратка пра інтэрнэт і беларускую мову 😁

Калі ў вас здараюцца падобныя непаразуменні - кідайце нам. Пасмяёмся разам 😁
#МоваНашаРодная
#ПарадаДня

Як прыцягваць новых падпісчыкаў на свае старонкі ў сацыяльных сетках?

1. Знаходзіце на старонку папулярнага блогера, падпісвайцеся на яго і націскаеце кнопку "апавяшчаць аб публікацыях"

2. Пад новай публікацыяй блогера, дзе яшчэ не паспелі напісаць сотні каментароў, пішаце талковы разгорнуты каментарый па-беларуску. Найлепш, калі дабавіце туды яскравага гумару.

3. Чакаеце народ на сваёй старонцы.

Праверана мной асабіста. Каментары на беларускай мове прыцягваюць да сябе ўвагу, а талковыя каментары падштурхоўваюць людзей глянуць, хто ж іх напісаў!

Замест падзякі стаўце свае ❤️

Ваша Зоя С